Саветы
Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
вельмі прыхільныя адносіны да беларускасьці. Мала таго, што беларускасьць успрымалася як «мужыцкасьць», як праяўленьне некулыпурнасьці і непісьменнасьці, дык яна яшчэ раўнялася з камуністычнай ідэялёгіяй і агітацыяй.Дыфензыва', сьлежкі, даносы, разборкі ў пастарунках вакол беларускага пытаньня усё гэта, асабліва ў апошнія месяцы, стала штодзённым заняткам. Зноў загучаў паўсюдна жарт Юзэфа Пілсудзкага наконт таго, што «ня кожны камуніст беларус, але кожны беларус камуніст». пголькі з той розьніцай, што загучаў ён не як жарт, а як павышэньне пільнасьці і кіраўніцтва да дзе яньня польскім паліцэйскім, дыфензыве і іншым дзяржаўны.м службам і структурам. Шмат якім беларусам, і далёка не камуністам, словы свайго земляка, які некалі казаў, што «з аніводнага беларуса не падзе ані адзін волас з галавы ў новай польскай дзяржаве», выходзілі бокам у польскіх турмах на Лукішках і Бярозе-Картузскай: валасы тыя пучкамі ляцелі на цэментаваную падлогу з галоваў асуджаных беларусаў.
Тут, зноў жа, трэба заўважыць і той факпг, што пад камуністычныя ўплывы звычайна траплялі тыя, каго звалі «рускімі», г. зн. праваслаўная частка беларусаў яны з нейкай незразумелай цікавасьцю і спадзяваньнем глядзелі на савецкі ўсход сонца, быццам і сапраўды адтуль павінна было прыйсьці для іх шчасьце...Часткова, іх можна было зра зумець — у каталіцкай Другой Рэчы Паспалітай інтарэсы. праваслаўных беларусаў нікога не цікавілі, а калі іі цікавілі, дыкроўна настолькі, каб гэтых інтарэсаў увогуле не існавала. Іх пазбавілі шмат якіх жыцьцёвых прывілеяў (да прыкладу, узяць арэнду, ці пазыку ў зямельным банку), абмежавалі ў сацыяльных, палітычных і культурны.х правох... і адчувалі яны сябе маргіналіямі і чужакамі на сваёй зямлі. Усякія іх памкненьні нагадаць пра сябе, а тым болей абурэньні і незадаволенасьцьразглядаліся як супраціў польскай дзяржаўнасьці. Таму і не выпадкова, што яны найчасьцей траплялі ў лік падазроных і асуджаных.
Але, часам даходзіла і да абсурднага: у сувязях з камуністамі абвінавачваліся беларускія каталіцкія сьвятары: Вінцэнт Гадлеўскі, Адам Станкевіч, Віктар Шутовіч, Андрэй Цікота... Гэта нешта было нечуванае для палякаў, каб каталіцкі ксёндз настолькі «звар’яцеў» і страціў усякі страх перад панам Богам, што стаў гаварыць «па-беларуску», зьмяніў «велькі ензык боскі» на халопскую камуністычную мову...
1 Дыфензыва польская тайная паліцыя.
Падзеі, тым часам, у сьвеце разгортваліся непрадказальна. Пасьля ўдалага аншлюсу Аўстрыі, апетыт у Гітлера павялічваўся непамерна. I трэба ж было пгак здарыцца: у час сустрэчы. з чэшскім паслом зьвярнуў увагу Гіпглер на цікавы апендыкс на карце Эўропы пад назовам Судэты... Выразаць! Загарэўся ідэяй фюрэр і лёс Судэтаў быў вырашаны. Дробныя фармальнасьці былі аформленыя ў ноч з 29 на 30 верасьня 1938 года на не зусім прыстойным Мюнхенскім хаўрусе, у выніку якога Вялікабрытаніяй, Францыяй, Італіяй і Германіяй з парушэньнямі многіх міжнародных правоў быў узаконены захоіг Гітлерам часткі Чэхаславакіі — Судэцскай вобласьці...
Але аднымі Судэтамі тут не абышлося. Гітлеру тады, як ніколі, патрэбныя былі саюзьнікі, каб не выглядаць самотным агрэсарам. I такімі саюзьнікамі ён зрабіў палякаў, прапанаваўшы ім добрую частку чэшскай тэрыторыі, зыходзячы, відаць, з тэорыі славянскага адзінства чэхаў з палякамі і хаўрусу апошніх з вялікай дзяржавай, якая з Польшчай «па брацку» можа падзяліцца чэшскімі землямі, а ў перспектыве дапаможа ўрапгавацца ад расейска сталінскай агрэсіі. Хітры Гітлер задобрыў палякаў чэшскім кавалкам так, як такім жа кавалкам задобрылі яго добрыя дзядзькі Чэмберлен і Даладзье.Дарэчы, апошнія маглі толькі радавацца, што Гітлер пайшоў дзяліць Эўропу ў «правільным»кірунку.
30 верасьня палякі запатрабавалі ад чэхаў памежны раён Цешын, a 2 кастрычніка правялі аперацыю «Залужжа», у выніку якой польскімі войскамі былі акупіраваныя Цешынская Сілезія і прылягаючыя пгэрыторыі Славакіі.
Вось пголькі цешыліся зь Цешына палякі нядоўга. 24 кастрычніка 1938 года Гітлер запатрабаваў ад міністра замежных справаў Польшчы забяспечыць «польскі калідор» да Усходняй Прусіі будаўніцтвам чыгункі, вярнуць Германіі горад Данцыг, і заявіць пра ўваход у Антыкамінтэрнаўскі пакт...
Вось пгут ужо пану Юзафу Беку было не да паляваньняў... Паабяцаў пан міністра добра падумаць і праявіць палітычную гнуткасьць.
А пакуль пан Юзаф думаў наконт гнуткасьці, Гітлеру яго вялікая арыйская Германія з Судэцкай вобласьцю здалася маленькай дляразмнажэньня, і ён, доўга ня думаючы, стаў яе пашырарь за кошт астатняй пгэрыторыЛ Чэхаславакіі. ГІры тым рабілася гэта настолькі ціха і моўчкі ні стрэлаў, ні крыкаў, што навапг ніхто й не заўважыў, як. у сакавіку 1939 года па вуліцах Прагі праехалі нямецкія танкі і швэндаючыся прагуляўся Гітлер, як пан па сваіх сотках. Вось
толькі бедны Масарык, як убачыў Гітлера пад вокнамі свайго міністэрскага кабінету, дык адразу й бахнуўся вобзем у непрытомнасьці. I саюзьнікі чэхаў — французы і ан гельцы — таксама нічога такога не заўважылі кепскага ва узброеным шпацыры Гітлера па вуліцах ІІрагі, і такса ма, дыпламатычна, маўчалі.
А вось мясцовыя крэсовыя палякі ў гэты час хадзілі радаснымі і на мапгыў «Ешчэ польска не згінэла...» кожнаму стараліся напець: «Вітам смагле немца в Праге, а за Львівам пшымем Кіев!».
Дарэчы, да Кіева было ўжо недалёка. У тым жа сакавіку 1939 года Венгрыя, нацкаваная Гітлерам, пачала праводзіць акупацыю Закарпацкай Украіны, і ў гэтым яе вельмі актыўна падтрымлівала гнуткая Польшча, але гнуткасьць гэтая Польшчу ўжо не ратавала.
Папграбаваньні Трэцяга Рэйха да Польшчы, нягледзячы на ўсю яе прыхільнасьць да зьнешняй палітыкі Гітлера, нісколькі не зьмяншаліся, а наадварот, расьлі не па днях, a па гадзінах. Закарцела Гітлеру мець вольны доспгуп да Усходняй Прусіі ня толькі праз чыгунку, але й праз аўтабан Берлін — Кёнігсберг, які называлі Берлінкай, а яшчэ запатрабаваў Гітлер асаблівых прывілеяў у Польшчы нямецкаму насельніцтву з нардычным характарам, а патрабаваньні вярнуць Данцыг сталі больш жорсткімі і пагражальнымі. Такі ўлыпыматум Гітлера (заяўлены ў сакавіку) абвастрыў польска-нямецкія адносіны да ўзроўню непазьбежнай канфліктнай сітуацыі, пра што й было заяўлена Ю. Бекам міністру замежных справаў Гермачіі Рыбентропу. Нарэшце дайшло да польскіх бекаў, што Гітлер хоча скарыстаць Польшчу як свайго паслухмянага сатэліта і ня больш, а гэта значыць, пазбавіць Польшчу ўсякага самастойнага права вырашаць свой палітычны, эканамічны й дзяржаўны лёс. Добра вядомы досьвед міралюбівых адносінаў Нямеччыны з Чэхіяй. напярэдадні анэксіі апошняй наводзіў палякаў на сумныя развагі. I магло так стацца, што адны нямецкія генералы будуць з польскімі генераламі зуброў тых страляць каля Белай Вежы, а другія будуць маршыраваць з сваім войскам па Польшчы, як па калідору, да Данцыгу і заместа зуброў адстрэльваць палякаў.
Урад Польшчы, на ўсякі выпадак, вымушаны быў абвя сьціць скрытую мабілізацыю і ўзмацніць свае пазіцыі шляхам перадыслакацыі войска з усходніх межаў на заходнія.
А ўсякія перамяшчэньні войска таксама ёсьць нядобрая прыкмета.
А яшчэ na Вільні хадзілі чупгкі пра самагубства польскага міністра, які, быццам бы, прапанаваў плян уратаваньня сьвету ад гітлерызму, а менавіта: спгварэньне ваеннага анты.гітлераўскага польска-савецкага блёку з усходу і адпаведнага англа-французскага блёку з захаду, заціснуць Нямеччыну між двума франпгамі, як гэта было ў часы Антанты. Самагубства (хутчэй за ўсё было ўчыненае забойства) польскага мініспгра можна было растлумачыць толькі тым, што такі блёк у той час анікому быў не патрэбным: ані Чэмберлену, ані Рузьвелыпу, ані Сікорскамуна Гітлера глядзелі як на нейісага месію, з дапамогаю якога можна будзе лёгка расквітацца з камуністычным рухам і, у першую чаргу, з таталітарнай імперскай Савецкай Расеяй, якая, хоць і пачырванела, але не ад сораму, а ад крыві а гэта было яшчэ больш небясьпечней для сьвету.
I няўцям было падумаць гэтым палітыкам, што могуць быць і іншыя хітрыя варыянты, розныя камбінацыі ды заблытаныя схемы, пры якіх нехта таксама можа спадзявацца па Гітлера, бо й ў гэтага «некага» таксама могуць быць з Гітлерам агульныя і свае інтарэсы ў сьвеце, асабліва такія, якія кранаюцьрозныя падзелы. і перадзелы тэрыторыяў, што гэты нехта й сам ня супраць прыняць чынны ўдзел у такой дзяльбе, падтрымаць, калі што, нямецкі народ і яго рабочую нацыянал-сацыялістычную партыю і скарыстаць яго ў барацьбе з ненавіснымі буржуямі і імперыялістамі, якія яшчэ ў 1918 годзе хацелі расправіцра з маладой краінай саветаў; што гэты. нехпга й сам ня супраць ўстанавіць у сьвеце сваю дэмакратычную дыктатуру пралетарыяту і камунізму, ці савецка-расейскага нацыянал-сацыялізму...
I цяжка было меркаваць і тым болей прагназаваць, хто каго здолее перахітрыць у гэтых няпростых палітычных гульнях, пры. якіх, здавалася, падман, хлусьня, хітрасьць і сіла рабіліся найбольш уплывовымі і пераканаўчымі аргументамі.
2.Спадар
Лета 1939 года ў Заходняй Беларусі было нейкім нервовым. Нешта такое, здавалася, было напружанае ў самой атмасферы. I нават прырода была нейкай непрадказальнай: ці раптам прыпарыць так, што немач робіцца, і тады хочацца бульдыхнуцца ў сажалку, якая кішэла дзяцьмі; ці раптам наляціць аднекуль вятрыска, разгоніць дзетвару, нагоніць белых, як вата, аблокаў і замрэ, быццам нечага спалохаўшыся, і тады зноў становіцца млява ад парнасці. Іншы раз на небе ні хмурынкі, толькі копы з сенам распусціш, а тут наляціць раптоўна хмарка і такім спорным дожджыкам палье тваё сенца, што не адзін дзень пасля гэтага будзеш яго прасушваць.
Людзі, хоць і завіхаліся на сваіх і панскіх палетках, але без той паспешлівасці, якая бывае звычайна ў вельмі дажджлівае ці сухое лета. Складвалася ўражанне, што людзям быццам не было чаго і куды спяшацца. Усё часцей і часцей можна было ўбачыць гурт мужчын на полі ці сенажаці, якія жвава нешта абмяркоўвалі. Варта толькі было сабрацца дзе двум ці тром чалавекам разам, як тут жа да іх падцягваліся цікаўныя з іншых палеткаў. Цяжка было згадаць, каб такія стыхійныя сходкі праходзілі летась ці пазалетась.
Але найчасцей збіраліся надвячоркам. Пры тым стараліся скончыць працу заранёў, каб завідном упарадкаваць каня, справіцца з гаспадаркай і выйсці на хвіліну «на бадзякі», пачуць, што ў свеце белым робіцца. Летам не было вялікай патрэбы сядзець у хаце звычайна збіраліся ў канцы вёскі на валунах, якія тут ляжалі стагоддзямі і ляжаць, відаць, з часоў ледніка. Напачатку дзяліліся махоркай і газетай і з асалодай зацягваліся дымам, а пасля нехта з разважлівых і сталых вяскоўцаў пачынаў: