Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Але Антося спыніць ужо нейкім парасём было немагчыма.
У Дайновіча ў хаце, апрача яго самога, былі толькі Аляксандра Саўрыновіч і Зміцер Жаўток. Хлопцы пыхкалі самакруткамі і ўважліва слухалі радыё.
-	Сталін? спытаўся Антось і кіўнуў на прыёмнік.
-	Молатаў, ціха адказаў Дайновіч.
-	Адзін чорт, буркнуў Антось і прысеў на зэдліку каля парога.
«...Прошло какйх-нйбудь две неделй, а Польша уже потеряла все свой промышленные очагй, потеряла большую часть крупных городов й культурных центров. Нет больше й Варшавы как столйцы польского государства. Нйкто не знает о местопребыванйй польского правйтельства. Населенйе Польшй брошено его незадачлйвымй руководйтелямй на пройзвол
судьбы. Польское государство й его правйтельство фактйческй пересталй суіцествовать. В сйлу такого положенйя заключенные между Советскйм Союзом й Польшей договора прекратйлй свое дейспгвйе...
-	Ты глядзі, што робіцца! усклікнуў усхваляваны Жаўток.
-	Цішэй ты! — перабіў яго Саўрыновіч.
...В Польше создалось положенйе, требуюіцее co стороны Советского правйтельства особой заботы в отношенйй безопасностй своего государства. Полыйа стала удобным полем для всякйх случайностей й неожйданностей, могуіцйх создать угрозу для СССР. Советское правйтельство до последнего временй оставалось нейтральным. Ho оно в сйлу указанных об стоятельств не может больше нейтрально относйться к создавшемуся положенйю...
-	А каго ж тады баяцца, калі Польшчы як дзяржавы няма, а Гітлер лепшы сябра? — не зразумеў Антось.
...От. советского правйтельства нельзя также требовать безразлйчного отношенйя к судьбе едйнокровных укра йнцев й белоруссов, прожйваюіцйх в Польше й раньше находйвшйхся на положенйй бесправных нацйй, а теперь u вовсе брошенных на волю случая. Советское правйтельство счйтает своей свяіценной обязанностью подать руку помоіцй сво йм братьям-украйнцам й братьям-белоруссам, населяюіцйм Польшу...
— Салавей! Я чую грукат тваіх каваных капытоў! раптам гучна ўсклікнуў Антук Дайновіч і пстрыкнуў тумблерам. Успомнілі пра братоў украінцаў і беларусаў праз дваццаць гадоў, а чаму ж пра іх не ўспаміналі ў 1921 годзе?!.
-	Але як прыгожа гаворыць...Можа яшчэ што сказаў бы, — зацікавіўся прамовай Жаўток.
-	Сказаў бы!.. Скажа, што зробіць цябе, Жаўток, самым шчасьлівым чалавекам у сьвеце,-ухмыльнуўся Саўрыновіч. А ты, дурань, і паверыш!
-	Я, можа, і не паверу, а вось іншыя павераць.
-	Ат! Пустая гаворка, Антось махнуў рукой. Лепей бы я парасё задраціў...
— Лепей бы ты Сталіна зь Гітлерам задраціў! падаў слушную параду Антук...
-	А што вы хочаце? Хочаце, каб ён сказаў, што пачаўся новы перадзел Эўропы з Гітлерам? I кожны бярэ сабе, што бліжэй? Тут ёсьць вялікая палітыка! — падвёў свае высновы Жаўток.
-	А вось тое, што зараз пачнуць браць усе і ўсё, што ляжыць бліжэй і што ляжыць ня так, як каму хацелася,гэта факт, Антось загаварыў нейкімі загадкамі. Тут галоўнае паказаць прыклад, нешта падобнае было ў чатырнаццатым годзе.
Хлопцы добра зразумелі, што хацеў сказаць Антось. Калі пачынаюцца войны, тады чалавек траціць усякае права на сваё: на сваю зямлю, гісторыю, культуру, маёмасць...
Хлопцы яшчэ засталіся пагаварыць трохі і «высмактаць» па адной самакрутцы, а Антось пайшоў дахаты.
Па дарозе, якраз каля двара Карчэўскага, Антось сустрэў Пуценьку. Той ляцеў некуды радасны і шчаслівы (гэта значыла выпіўшы і не трохі), трымаючы ў руках нейкую пракламацыю. Замест вітанняў Пуценька пракрычаў здалёку:
—	Ну, як сказануў, як сказануў! — Тут Пуценька глянуў у пракламацыю: «Советское правйтельство счйтает своей свяіуенной обязанностью подать руку помоіцй свойм братьямукрайнцам й братьям-белоруссам...»
й й С Т 0
	5	:	—	
0 внутренш прнчннах военного эдршнкя
к f Ubumti с.Г'. »XRIlUk Mil Сб.чйСіКГЬ .» вмх,1 1N1I.K Л-IJI UUf IfiU 1 К' ' МС KtX ЛЛіНОСТЗІЛЭМГО
V>u • цом<нт* жлпы*.міі	л» нм п»ц»ырлті^ «н f В; м;Л'
>«м -ліл J	« Ih.uceu ша. W». wa йй
а >к«іНІ-Зі>й jwnw	c« ,i»if ihuw
П» II aww nwp нэ>, дать шдмй.ілі.іінс мйш. *.:л ‘	*»мхкд. nr	.
J4 нj.i. [• .1, ВІЖЫДНЙ, k npfU. ) і| ГЖДГП, , I! J р |!‘.	|Ч1 ilUI.4. iJ.VKr	ЛОД, '
. 1. 1«, КГЧ гг W.M пТ4Чі « k «% »>ЧМ ЙО іЛкч|««М»Л	11411 !	1	ааі|-	IW	•
		і	I <■ 3 k < 3	Г 'Г. t I &.1 аі.г < I?** > Г .іЛК a I ТІ’
Tpyuil •/••Л-ЯІІП. UW4 tuCTf* n->*
ІІАІ'НЧ* lt«JMinl ••AW1U J«Wl
V'U*J*‘*	wwm* * НОІ/ЮІІ
<1 Ггііі'ві.ак n WiWTM-.M
«(■ p .ч >i ik IIдмгл »4 r;-i*-
ium > ч лдцжмім.і*:»іі> i ja? дгі iv-; 1ЦЛ«ЫЛ«й\ U<-Sb ЛГІ1ЖСГ.1 U^5 -IV-Л *
• Оірііл».	'
jcuw. IICIK4U«XBV *Л«СЯ«*4Т.1к I’t* luyr гдлжіа* P
1І)СЛ,?І, no.lKum П|1»*4П;4С КДГ.1 »Lk
.йдйск (ToK'AuiiMt iiwarv 4ir iur кг.шгж-л г . *>г4	■
' ■' Ш Л 10 a ;i n:»Jx;iUMii.
Ч«пьаяі^Т»в>»: іірЕДкак wt» i;r ц-^гр'хсмм	»%<•
। Ліі і«мя».< ммлыйг. .tai»». Леп/і
^Cp;-.;KIL
—	Hy й што? вельмі спакойна прагаварыў Антось.
-	Як, што? ужо сёньня, вось-вось нашы браты пададуць руку помашчы, як ты... вы дзядзька не разумееш! падыходзячы бліжэй тлумачыў Пуценька.
-	Што? Ужо ідуць? здзівіўся Антось.
-	Ужо пад Маладэчанам!..
—	А ідуць як,з рукой працягнутай, ці як?
-	Зь якой рукой? не зразумеў Пуценька.
-	Ну, ты ж казаў, з рукой помашчы...
-	А-а-а, Пуценька на нейкую хвілінку задумаўся, пасля болып сур’ёзна запытаўся:
-	Вось я не разумею, дзядзьку, ці дзядзька Антось радуецца дапамогі таварышаў, ці наадварот, здзекуецца?
-	Я, Пуценька, чаго баюся, каб ад гэтай працягнутай рукі дапамогі, мы не працягнулі ногі...
-	Калі дзядзька Антось прыйдзе на сустрэчу і будзе крычаць: «Здарова, таварышы, доўгачакалі...», дык дзядзьку тады няма чаго баяцца, і Пуценька зарагатаў, задаволены сваім жартам. Дарэчы, сустрэча будзе недзе каля сямі гадзін вечара... Прыходзь...це...
-	Ня ведаю, буркнуў Антось. Парасё трэба будзе драціць...
-	Во! узрадаваўся Пуценька. Дык, хай дзядзька парасё тое возьме з сабою на сустрэчу, каб было што палажыць у працягнутую руку дапамогі! Пуценька зноў зарагатаў і паляцеў некуды далей, размахваючы пракламацыяй.
Антось тады нічога не стаў крычаць услед Пуценьку, толькі падумаў, што далётаецца некалі Пуценька сваімі жартамі і пракламацыямі.
Дзень гэты быў нейкі няўдалы. Мала таго, што не было настрою (бамбавозы сапсавалі), ды і надвор’е было нейкае такое ж заблытанае, туманнае: сонца то выгляне з-за хмараў, то схаваецца так, што, быццам, яго і ніколі не было на тым небе; хмары наляцяць, пырскнуць дажджом, вецер заскавытае, засвішча, закруціць на стрэхах салому і замрэ раптам, быццам да нечага прыслухоўваючыся... Хаця, з другога боку, дзень, як звычайны восеньскі дзень. Адно, што, можа, кідалася ў вочы, дык гэта бабы на агародах; у царкву і касцёл не пайшлі, бо баяліся, а на агародзе ў такі час працы заўсёды шмат. Мужчыны, відаць, кожны па-свойму рыхтаваўся да «вызвалення». Нехта лётаў вёскай і заклікаў на сустрэчу (Пуценька), нехта нешта выстаўляў і арганізоўваў сустрэчу (Сцяпан), а большасць карцела над тым, дзе і што так схаваць, каб «вызваліцелі» не маглі адшукаць і вызваліць ад прыхаванага дабра. А бабам тым што вечна прыгнутыя літарай «Г» што на полі, што дома ім напляваць было ў якой паставе сустракаць «вызваліцеляў».
Да палудня было недзе яшчэ каля гадзіны, як у Багданоўцы, каля панскіх двароў Карчэўскага і Дабрынскага сталі збірацца людзі: у асноўным, вясковая бедната з Бяляніцы, Дойневічаў, Мазалёў і Ракавічаў. Сабралася недзе каля добрага дзясятка, у асноўным маладых дзяцюкоў і мужчынаў сярэдняга ўзросту. Чакалі Сцяпана, ён вось-вось павінен быў падысці з сваімі пляменнікамі і тады распачнецца рэквізіцыя. Што гэта такое ніхто толкам не ведаў, але здагадваўся.
А неўзабаве гурт вясковай беднаты пад кіраўніцтвам Сцяпана абступіў двор пана Карчэўскага.
Што да двара Карчэўскага, дык тут вельмі гучна сказана — двор.
Так, некалі Карчэўскія былі вялікім родам, і ім належала адна трэцяя частка зямлі ў Ашмянскім павеце Вялікага княства Літоўскага. За ўдзел у паўстаннях супраць Расеі ў 1863 годзе Карчэўскія, амаль што ўсе, апынуліся ў Сібіры, а землі іх і фальваркі рабіліся дзяржаўнымі альбо распрадаваліся і дарыліся расейскім чыноўнікам і палкаводцам. Калі хто і вяртаўся на радзіму з высылкі, дык аніякага права на сваю зямлю і былую маёмасць ён ужо не меў. У такой жа сітуацыі апынуліся Карчэўскія ў Багданоўцы і Парловай Гары ў другой палове XIX стагоддзя уся іхняя ўласнасць была скупленай нейкім царскім генералам Дабрынскім. Сын паўстанца Карчэўскага пакідаць Багданоўку, дзе знаходзіўся радавы магільнік, на якім былі пахаваныя дзясяткі пакаленняў іх прашчураў, не стаў. Напрыканцы XIX ст. ён вярнуўся з Сібіры, на пачатку стаў жыць недзе каля Вільні. А тут Першая сусветная вайна... Вярнуліся Карчэўскія ў Багданоўку пасля 1921 года. Будавацца прыйшлося з нуля. Сын старога паўстанца пасадзіў у невялікай хатцы эканома, які і вёў усе гаспадарскія справы, а сам жыў у Вільні. А паралельна завёў судовую цяжбу з Дабрынскімі за вяртанне хоць часткі сваёй зямлі і маёмасці.
Эканом Карчэўскага (заядлы паляк-крэсовец, які патрабаваў ад сялянаў, каб яго называлі панам) для вядзення гаспадаркі трымаў некалькі работнікаў (батракоў). А былі гэта вяскоўцы з Дойневічаў, Ракавічаў і Мазалёў. Дык вось, Сцяпан з імі стараўся дамовіцца па-добраму, маўляў, не мяшайце нам праводзіць канфіскацыю маёмасці і арышт ворагаў народу, а менавіта панскага эканома-эксплуататара. Але калі адна частка работнікаў у двары Карчэўскага падтрымала ідэю арышту, дык другая, у якой былі і сваякі нападаючых, катэгарычна была супраць. Так, слова за словам, між нападаючымі і панскімі работнікамі (у тым ліку і між роднымі і блізкімі) завязалася бойка. Атрымалася так, як казаў Янка Станкевіч пра тое, што беларусы будуць ваяваць між сабой. Найболып заядлым абаронцам дабра ў двары Карчэўскага быў Паўлюк Картановіч па мянушцы Курашчуп.
-	Бальшавіцкае бьідла! крычаў ён размахваючы віламі. — Калі будзеце забіваць пана-эканома, забівайце і мяне!
Быў Курашчуп старэйшым братам Грышкі Картановіча, найбольш актыўнага задзіры і паплечніка Сцяпана.
-	Супакой брата! звярнуўся Сцяпан да Грышкі і той спрабаваў падступіцца да Паўлюка, але той і слухаць не хацеў:
-	Выблядак! крычаў ён на брата. — Закалю, як скаціну! і кінуўся з віламі на Грышку так, што той ледзь выкруціўся.