• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

    Саветы

    Заходнебеларускі раман-хроніка
    Янка Трацяк

    Выдавец: ЮрСаПрінт
    Памер: 430с.
    Гародня 2015
    109.46 МБ
    —Так безнадзейна, як ты, Юза, шмат хто разважае. А шанцунак трэба ствараць, а не чакаць, пакуль ён зваліцца зь неба ці нехта паднясе яго, спакойна прагаварыў Карповіч.
    -	Стварай, стварай! Толькі я пагляджу, што з гэтага атрымаецца. Вось як толькі ты высунешся дзе-небудзь з сваім шанцам, дык, адразу й загрукаеш брукам пад канвоем, як яго брат, Юза кіўнуў на Антука.
    -	Ды грукаў я ўжо ботамі па бруку!..
    -	Дзяцюкі, як той казаў, нам патрэбна калектыўнае мысьленьне ў адным кірунку, што, дарэчы, і прапаноўвае спадар Станкеўчык! неяк урачыста распачаў Саўрыновіч. -1 калі мы здольныя на такое мысьленьне мы знойдзем свой шанцунак!
    -	Дазвольце мне колькі слоў наастатак, бо будзе як заўсёды: пагаварылі, разышліся і забыліся, — Ян Сакалоўскі чамусьці падняўся з месца:
    -	Я трохі пабываў у сьвеце... Нямеччына, Англія, Амэрыка... Ідэя задзіночання народу, як казаў спадар Станкевіч, можа быць толькі адна ідэя беларускасьці. Вакол такой ідэі павінны згуртавацца ўсе, хто жыве на этнічнай тэрыторыі Крывіі-Беларусі, хто прагне сваёй Айчыны і пэрспэктывы сваім дзецям, але, мне здаецца, што нашмат куды важней сёньня зьберагчы жыцьцё сабе і блізкім нашым, і гэтым самым захаваць шанцункі, ідэі, каб перадаць нашчадкам!.. Гэтае для нас болей ажыцьцявіма...
    -	Дык усё ж такі будзем хавацца, неяк іранічна прагаварыў Карповіч.
    -	He хавацца, а выжываць, вельмі спакойна удакладніў Ян Сакалоўскі.
    Хлопцы задумліва маўчалі. Кожны разумеў, што жыццё — сама дарагая каштоўнасць, якую даў Бог чалавеку, толькі малады Саковіч сказаў нешта такое незразумелае, кшталту:
    -	Выжыць, каб памерці...
    -	Во, дзе народ?!. адрэгаваў на рэпліку Саковіча Антук і пстрыкнуў тумблерам.
    Пра радыё на нейкі момант былі забыліся, а тут раптам праз нейкі трэскат і шыпенне ў прыёмніку загучаў урачысты голас дыктара:
    -	Говорлт Москва! В эфлре радлостанцля лменл Комлнтерна. Последнле новостл...
    Хлопцы прыціхлі.
    — Сегодня, 23 августа 1939 года в городе Москва, в столлце первого в млре соцлаллстлческого государства, на высоком офлцлальном уровне состоялось междугосударственная встреча представлтелей веллкого советского народа в ллце члена поллтбюро Центрального комлтета Всесоюзной коммунлстлческой партлл большевлков, председателя совнаркома л народного комлссара лностранных дел Союза советсклх соцлаллстлческлх республлк товаршца Вячеслава Млхайловлча Молотова с одной стороны, л представнтелей веллкого немецкого народа в ллце млнлстра лностранных дел Третьего рейха Веллкой Германлл товарлш;а Ноахлма фон Рлббентропа, с другой стороны. В результате встречл был подплсан договор о млрном суіцествованлл двух веллклх государств: Союза Советсклх Соцлаллстлческлх Республлк л Республлкл Германлл. Договор подплсалп: от Союза Советсклх Соцпаллстлческлх Республлк народный комлссар лностранных дел Союза советсклх соцлаллстлческлх республлк товарлгц Вячеслав Млхайловлч Молотов, от Республлкл Германлл — млнлстр лностранных дел товарліц Ноахлм фон Рлббентроп. На встрече также
    прнсутствовалн генеральный секретарь Всесоюзной коммуннстнческой партнн большевнков товарніц Внссарнон Носнфовнч Сталнн н другне офнцнальные лнца.
    С этого нсторнческого момента все вопросы между нашнмн велнкнмн государствамн будут решаться нсключнтельно мнрным путём, с учётом пнтересов двух велнкнх народов. Стороны обязалнсь все споры н конфлнкты между собой разрешать нсключнтельно мнрным путём в порядке дружеского обмена мненнямл. В случае, еслн одна нз договарнваюіцнхся сторон окажется об'ьектом военных действнй co стороны третьей державы, другая договарнваюіцаяся сторона не будет поддержнвать нн в какой форме эту державу...
    Дыктар гаварыў так прыгожа, што яму хацелася верыць, асабліва, калі ён даводзіў, што ніхто так не думае пра мір і супакой на зямлі, як гэтае робяць вялікія палітыкі ў асобах таварыша Сталіна і таварыша Гітлера.
    -	Вось табе й на, разгублена прагаварыў Карповіч.
    -	Вось табе й раз, вось табе й два, дапоўніў Ян Сакалоўскі аніколькі не здзівіўшыся пачутаму.
    3.	«Ці хцэ пан ва/іьчыць за Айчызну?»
    Неяк ужо напрыканцы лета да Антося Андраловіча зайшоў Пуценька, сусед праз дарогу. Пуценька гэта была яго мянушка, а якое было ў яго прозвішча, дык адразу і не згадаеш, бо ўсе ў вёсцы, ад малога да старога, яго называлі толькі так. Пуценька быў невысокага росту, увогуле, здавалася, што Пуценька трохі не дарос — у яго было ўсё маленькае: маленькая галава з такімі маленькімі прыжмуранымі і хітрымі вочкамі, маленькія ручкі, ножкі... Адным словам, маленькі чалавек.
    Калі ён пачынаў гаварыць, дык складвалася ўражанне, што гаворыць падлетак, альбо трохі недаразвіты чалавек.
    Антось тады парадкаваў у паветцы. Калі сена звозіў спяшаўся, панакідаў абы як, бо баяўся каб дождж не замачыў, а зараз, калі пойдзе салома, не будзе куды яе скласці.
    Дзядзька Антось усё працуе, заместа прывітання прагаварыў Пуценька.
    — Можа, дапаможаш?...
    — He, няма часу... Трэба ў адно месца падляцець...
    — Далётаешся...
    Антось паставіў вілы ў кут і выйшаў з паветкі.
    На, дзядзька Антось, паглядзі, што робіцца ў сьвеце, Пуценька выцягнуў з халявы газету.
    Антось узяў газету. Газета была расейскай, што для тутэйшых мясцінаў было рэдкай з'явай. На першай паласе красаваліся два вялікія партрэты Сталіна і Гітлера. Трохі ніжэй нейкі тэкст. На другой старонцы партрэты Молатава і Рыбентропа.
    Бярыце, пачытаеце калі-небудзь...
    Няма калі чытаць, Пуценька, прагаварыў Антось, але газету паклаў на тарпу з сенам. Што, Сталін з Гітлерам нейкі хаўрус замыслілі?
    Так, заключылі мірную дамову між сабою, растлумачыў Пуценька.
    Дамову?! А нам з гэтага якая выгода?
    А такая, што вайны ня будзе.
    Ну, калі ня будзе, дык добра, толькі сумняваюся я, што два злыдні разыдуцца мірна.
    Чаму два? Адзін Гітлер, а Сталін вождзь міравога пралетарыяту, — запярэчыў Пуценька. — Ходзяць чуткі, што Сталін зьбіраецца правесьці мабілізацыю падграбе ў войска: і запасьнікаў, і навабранцаў... А пасьля і нас падграбе...
    Што значыць «падграбе»? — не зразумеў Антось.
    Ну, ёсьць такая думка пра ўзьяднаньне беларусаў у адну савецкую кучку... Але гэта — калі толькі захочуць самі беларусы... Сьцяпан, да прыкладу, хоча...
    Мала чаго хоча Сьцяпан... А ты?
    -Дык жа ў адной сям’і яно нашмат лепей...
    У сям’і не бяз вырадку... А калі хто ня хоча?
    Тут трэба будзе хацець, дзядзька...
    — А калі палякі не захочуць?
    А хто ў іх пытацца будзе! У Сталіна зараз такая армія, такая зброя! Пераўзыходзіць і польскую і нямецкую разам ўзятыя па танках, па самалётах, па жывой сіле! Будзе так, як
    захоча Сталін, і калі ён возьме нас пад сваю вялікую апеку, лічы, дзядзька, што нам вельмі добра пашэньціць, важна падвёў высновы Пуценька.
    Пашэньціць, а як жа, — хмыкнуў Антось і запытаўся: А ты чаго прыходзіў?
    Можа, дзядзька Антось, пад вечар які, можа, дасьць на якую гадзіну каня якога з возам...Гальля хачу прывезьці...
    У Пуценькі гаспадарка была мізэрная: два гектары зямлі, карова, тры курыцы і кот. У такой гаспадарцы не было вялікай патрэбы ў конскай сіле, але, калі гэтая патрэба ўзнікала (а ўзнікала яна не толькі вясной і ўвосень, калі трэба араць, садзіць і баранаваць), тады Пуценька ішоў да Антося.
    — Колькі разоў табе казаў, Пуценька, што трэба мець свайго каня ў гаспадарцы, — Антосю, як спраўнаму гаспадару цяжка было зразумець, як можна абысціся без свайго каня. Пад вечар прыходзь...
    -	Добра! А можа так стацца, дзядзька Антось, што і конь не спатрэбіцца, шматзначна прагаварыў Пуценька.
    -	Калі не спатрэбіцца, тады не прыходзь...
    -	Увогуле можа не спатрэбіцца... ані вам, ані мне...
    -	Ты гэта пра што?
    -	А ўсё ж пра яе, пра вайну...
    Вось тады конь, як ніколі, спатрэбіцца... Калі не табе, дык твайму вялікаму апекуну, Антось ведаў што казаў. Ты што, забыўся, што рабілася ў Мікалаеўскую вайну, як забіралі коней і не пыталіся дазволу, альбо, які гвалт быў гэтай вясной: заместа таго, каб зямлю араць, коней хавалі па лясох ад Войска Польскага...
    — Чаму, помню! I коней хавалі і самі хаваліся, — дапоўніў Пуценька. Каб не прыйшлося зноў хавацца.
    Вось-вось...
    Пуценька пайшоў, а Антось сур’ёзна задумаўся. Можна было б і не верыць гэтым чуткам, пра якія гаварыў Пуценька, але насцярожваў той факт, што не было дэмабілізацыі з Войска Польскага ў гэтым годзе. Валодзю Сідаровіча адпусцілі толькі на пару дзён на пахаванне бацькі, хаця тэрмін яго службы закончыўся яшчэ ў тым годзе. А калі палякі распачалі трохі заранёў праводзіць чарговую мабілізацыю, дык усё стала зразумелым. Напачатку, вядома, забіралі тых, хто належаў да «рэзэрвы Войска Польскага» і ў каго падыходзілі гады да службы, а пасля ўжо распачалі прыцягваць на розныя вайсковыя камісіі, зборы, вучэнні, манёўры ўсіх: і хто быў звольнены ў запас трохі раней, і хто ўвогуле не служыў.
    Тады шмат каго забралі ў тое войска. 3 адной хаты маглі забраць ўсіх мужчын, годных да службы. He дапамагалі жаночыя просьбы, слёзы і галашэнні, каб хоць аднаго сына пакінулі, бо не будзе каму малаціць і бульбу капаць.
    He пакідалі. Відаць, вельмі строгі быў гэты загад і не даваў анікому ільготаў.
    Так, некаторыя хаваліся ад гэтых «пабораў» у лесе, але такіх было няшмат.
    Але ці доўга прасядзіш у лесе?..
    Прыходзілі тады і да Антося Андраловіча, але паглядзелі на сямейку дванаццаць душ асабліва не напіралі, толькі польскі ўраднік дастаў нейкія паперы і прапанаваў:
    Ці хцэ пан вальчыць за Айчызну?
    Антось тады адказаў коратка:
    — Ня хцэ!
    Кеды пан ня хцэ, то можэ пан даць коніска да Войска Польскега?
    I каніска ня хцэ...
    Ураднік падазрона паглядзеў на Антося, а пасля нешта скрабануў пяром у сваіх паперах і, нічога не гаворачы, накіраваўся да дзвярэй.
    А вось тутэйшы пан Язэп Страчынскі, якога праз захапленне Юзэфам Пілсудскім так і празвалі ў вёсцы Пілсудскі, незадаволена прагугнявіў:
    Ну! Ну! Лёгка ты, Антось, хочаш адбрыкацца ад Айчызны... Ня выйдзе!
    Ты, дзядзька Язэп, не нунукай, вельмі спакойна прагаварыў тады Антось. Зь першага, я не належу да рэзэрвы, а з-другога, Айчызнаў зараз разьвялося вельмі шмат у кожнага свая Айчызна.
    Па-першае, Антось, я табе не дзядзька Язэп, а пан Юзэф, заўважыў Страчынскі. А па-другое, можна падумаць, што ў цябе ёсьць свая Айчызна?