• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

    Саветы

    Заходнебеларускі раман-хроніка
    Янка Трацяк

    Выдавец: ЮрСаПрінт
    Памер: 430с.
    Гародня 2015
    109.46 МБ
    А можна падумаць, што яе ў мяне няма! — у фон Страчынскаму адказаў Антось.
    Якая Айчызна, Антось, разуй вочы?.. Можа, «мы выйдзем шчыльнымі радамі...», хто выйдзе? іранічна кінуў Страчынскі. Галота? I ты, можа, разам зь імі?! Як той казаў: «Задрав штаны за камсамолам...», ха-ха-ха!
    Антось хацеў нешта адказаць у такім жа тоне, але ў гутарку ўмяшалася Ганька, жонка:
    Пан Язэпка, што табе благога зрабіў Антось?
    Ну, зноў Язэпка! скрывіўся Страчынскі. Што ты, Ганька, мяне ганьбіш перад польскімі ўраднікамі? Я естэм пан Юзэф, Ганька. I вазьмі гэта да памёнтку сваего.
    Добра, добра, вазьму... А яму якое войска — у яго нага краваточыць, і што я буду адна рабіць зь дзяцьмі?
    Нага... Дзеці... Абы толькі апінію нейкую знайсьці... Дзяцей наробяць, абы толькі ня вальчыць за Айчызну... Патрыёты! абураўся пан Юзэф.
    — А каб цябе гурончыка, што ты да нас маеш, пан Юзэф Строчыньскі? — болып афіцыйна звярнулася Ганька.
    Я, Ганька, да цябе анічога ня маю... Вось браты твае адразу прыйшлі: хто да рэзэрвы, а хто дабравольна вальчыць за Айчызну... А гэты Страчынскі кіўнуў убок Антося — «ня хцэ». Хто так адказвае!.. Толькі дызертыры!
    Антось ведаў гісторыю пра сваіх швагроў Качаноўскіх. Каб наш народ дабравольна ішоў ваяваць вялікая рэдкасць. Напачатку забралі малодшага Яську «да рэзэрвы». У рэзерв звычайна забіралі на год тых, хто нядаўна вярнуўся з войска. Пасля Пётра, старэйшы, быў неяк у гміне і гаварыў, калі што якое, дык ён першым пойдзе змагацца супраць сталінскага бальшавізму і гітлераўскага фашызму; і яго, «калі што якое», адразу ж і забралі. А за ім неўзабаве выклікалі і Язэпа, але ён пасля доўгіх роздумаў позву тую ў войска парваў і, на ўсякі выпадак, стаў хавацца ў лазні, але не прайшло і тыдня, як польскі афіцэр з двума вайскоўцамі вывялі яго з лазні як палоннага. Пасля ездзіў цесць у гміну і павет на сваім жарэбчыку і з поўнымі торбамі, каб задобрыць тую справу. Відаць, задобрыў, бо вярнуўся без торбаў і жарэбчыка.
    — Дызертыры будуць асуджаны гісторыяй і Богам як здрадцы Айчызны! пагражаў Страчынскі.
    -	Дык то ж дэзертыры! А ён, які дэзертыр?!. I што ты да яго ўсё чэпішся, брыдота? Ганька ўзялася не на жарты. A калі так, хай яго тая гісторыя з Богам і судзіць!
    -	Сама ты брыдота! агрызнуўся пан Юзэф і ўслед за астатнімі паспешліва выйшаў з хаты.
    Тады Страчынскі вельмі здзівіў Антося. Страчынскі не належаў фармальна да гэтых вайсковых камісіяў, але праз свой крэсовы патрыятызм адчуваў нейкі абавязак перад Рэчу Паспалітай. Дарэчы, тры сыны яго служылі ў войску польскім і гэтым ён толькі ганарыўся, асабліва перад польскімі ўраднікамі. Прынамсі, сам ён не быў палякам і патрыятызма яго была эпізадычнай спрадвеку тут жыў род Страчынскіх і ніхто ніколі на польскай мове не гаварыў. Дарэчы, такіх «палякаў», як Страчынскі, у вёсцы было няшмат. Іншы раз і цесць любіў
    патураць Страчынскаму ў польскасці, асабліва, калі падап’юць трохі. Тады адзін да аднаго: «пан Юзэф», «пан Алекс», хаця ўсё ў вёсцы звалі аднаго Язэпам, а другога Алесем.
    Страчынскі быў у добрых адносінах з Антосевым цесцем, былі яны не толькі суседзямі, але нават і сябравалі. I колькі разоў Антось з шваграмі і цесцем дапамагаў Страчынскаму: ці гной вывезці на поле, ці сена звазіць, ці лес траляваць (такія тутэйшыя паны, як Страчынскі, прыслугі не трымалі), а тут раптам — такая ўдзячнасць: «ці хцэ пан вальчыць за Айчызну».
    Праўда, яго, Антося, не так лёгка будзе абуць у салдацкія боты у яго сваё войска дванаццаць дзяцей, жонка і гаспадарка... Праўда, трое дзетак адышлі на той свет, але ані Антось, ані Ганька не выкрэсліваюць іх з памяці для іх яны як жывыя. Дванаццаць дзяцей можа, яно і зашмат трохі, але анічога не зробіш, так, відаць, было Богу ўгодна вось так і нараджаліся дзеці адзін за адным. А калі і гэтага будзе ім мала, тады пакажа ён сваю краваточыну — старую рану на назе. Краваточына гэта мела сваю гісторыю хваробы як своеасаблівы эксперымент у ратаванні ад войска і ад вайны ў 1917 годзе, калі яму падышоў тэрмін. He ў час тады падышоў тэрмін, ох ня ў час. Тады дзядунька, незадоўга да свайго скону, падказаў рэцэпт, паводле якога раней ратаваліся ад пабораў у маскалі, а менавіта: трэба падставіць аголеную частку нагі (лепей сцягно ці калена) пад гняздо з раззлаванымі восамі ці пчоламі і цярпець, пакуль добра не пакусаюць. Антось скарыстаўся парадай дзядунькі, балазе ў гаспадарцы былі свае пчолы, і з таго часу нага ў яго не зажывае: краваточыць і смярдзіць, а лекары ў адно гангрэна, маўляў, якое войска рэзаць трэба... Так і не стаў Антось вайскоўцам, і вось, амаль што дваццаць гадоў ходзіць ён з гэтай «гангрэнай» і нічога. Далман з Лебедзева — добры лекар і знахар — казаў неяк Антосю, што можна вылечыць яго нагу, калі толькі ён захоча. Але Антось тады разважыў так, што як толькі ён вылечыць нагу, дык адразу яго ў войска тое і заграбуць. А калі раптам вайна час такі неспакойны ідзі і ваюй тады здаровай нагой.
    У Антося свае адносіны да войска не любіць ён войска і ўсё, што звязана з ім. Цярпець не можа нават салдацкай формы, не гаворачы ўжо пра зброю. Неяк Пецька старэйшы сын — фрэнч вайсковы прынёс аднекуль, дык Антось хацеў спаліць яго ў печы і спаліў бы, каб Ганька тады не выхапіла яго з рук і не перашыла той фрэнч сабе на фартух.
    Такія ж адносіны былі ў Антося і да вайны. Наглядзеўся ён на вайну ў Першую імперыялістычную тры гады жыла
    сям’я на лініі фронту, пасля рэвалюцыя, грамадзянскія войны: расейска-беларуская, расейска-польская, а карацей войны ўсіх з усімі. I ўсе войны чамусьці праходзілі праз яго падворак. I тут ужо як нейкі здзеклівы напамін: да гэтага часу на яго агародзе, як помнік усякай вайне, тарчыць хвастом уверх неўзарваная бомба ад той Мікалаеўскай вайны. I каму толькі Антось не гаварыў пра яе анікому няма аніякай справы да бомбы, маўляў, калі баішся перастаў хату ў другое месца. I ўвесь адказ. Праўда, бомбе той знайшоў Антось прымяненне ў гаспадарцы. He дагледзеў неяк раз ён сваіх дзяцей, і злаўчыліся яны на той бомбе арэхі біць... А пасля гэтага, неяк так атрымалася, прапала бабка, а тут якраз надвор’е, касіць трэба, a косы не накляпаныя... Пакуль у тое мястэчка злётаеш, каб набыць бабку паўдня страціш... Вось тады Антось і паспрабаваў накляпаць касу на хвасце той бомбы клёп выйшаў такі, што касой галіцца можна было. Праўда, мала было суцехі ў тым, што ў гаспадарцы і бомба можа спатрэбіцца.
    4-	1939 г°д
    (з нататніка заходніка, працяг)
    ... А пасьля падзеі спгалі разгортвацца з такой хуткасьцю, што ня кожную падзею людзі пасьпявалі абмеркаваць між сабою. Тое, што яшчэ толькі ўчора здавалася вельмі важным у перспектыве магчымых варыянтаў разьвіцьця, сёння ўжо адыходзіла ў нябыт няспраўджаным і адвергнутым.
    Нешта падобнае адбылося пасьля 23 жніўня — дзень сустрэчы Молатава і Рыбентропа ў Маскве і падпісаньне дамовы між Савецкім Саюзам і Германіяй аб не нападзе адзін на аднаго. Падзея гэта была настолькі нечаканай, незразумелай і неадназначнай ў грамадзтве, што, збольшага, яна не магла ўспрымацца міжнароднай супольнасьцю інакш, як толькі ў штыкі: такі хаўрус гэта пагроза ўсяму сьвету. Праўда, знаходзіліся і адэп,ты такой паліпгыкі, якія пераканаўча аргументавалі, што падобным пактам Сталін і Гітлер перахітрылі Лябрэна, Чэмберлена і Рузвельта разам узятых, маўляў, стварыць ім зараз магутную антыгітлераўскую ці антысавецкую кааліцыю будзе ня так проста, аўіхСталіна і Гітлера інпгарэсы ў гэпгы момант супалі, як ніколі... Так, хіба што супадалі іх інтарэсы толькі ў 1917 годзе, калі за нямецкае золата ў Расеі рабіўся бальшавіцкі пераварот. А тут інтарэсы іх супадалі ня толькі ў Полыйчы, але і ў Беларусі, Украіне, ў Прыбалтыцы, у Балканах...
    Гітлер і Сталін народжаныя, як адзін, так і другі агульнаеўрапейскімі эканамічнымі крызісамі пачатку XX
    стагоддзя, Першай імперыялістычнай вайной, рэвалюцыямі ў Германіі і ў Расеі, яны, як два духоўныя блізьнюкі ідэйна былі вельмі блізкімі адзін да аднаго...
    Адзін узначальваў Нацыянал сацы.ялістычную нямец кую рабочую партыю, другі Усесоюзную камуністычную nap тыю бальшавікоў, якая па-сутнасьці яднала рабоча-сялянскі сацыялістычны рух...Але, як адна парпгыя, так і другая былі адзінымі кіруючымі партыямі ў сваіх таталітарных дзяржавах іншых партый іх лідары не цярпелі.
    Англа-амэрыканскім і французскім імперыялістам у гэтыя трывожныя дні было не да спакою... Здарылася тое, чаго яны болей за ўсё баяліся, а менавіта: дзьве краіны, пакрыўджаныя Вярсальскімі пагаденьнямі 1919 года (Савецкую Расію да перамоваў тады не дапусьцілі і эўрапейскія тэрыторыі дзялілі без яе), зьядналіся не дзеля таго, каб вусатыя фюрэры прызнаваліся адзін аднаму ў каханьні...
    Адно было зразумела дакладна: змычка такая не прыня се сьвету міру.
    I было б недальнебачным і наіўным і надалей праводзіць палітыку ўлагоджваньня Гітлера.
    Але найбольш расчараванымі 23 жніўня засталіся тыя, хто спадзяваўся на Гітлера ў барацьбе з камунізмам і тыя, хпо бачыў дэмакратычную і сацыялістычную будучыню Польшчы. Зьбянтэжанасьць выклікаў той факт, што дзьве магутныя ва енныя дзяржавы Савецкі Саюз і Вялікая Германія — дасягнулі такога напружаньня, што ўжо не ваяваць яны не маглі, а калі яны ня будуць ваяваць між сабою, дык узьнікала лагічнае пыпганьне, зь кім тады яны зьбіраюцца гэта рабіць?
    Пункт дамовы наконт выпадку ваенных дзеяў з якойнебудзь трэцяй дзяржавай разьвязваў рукі абодвум агрэсарам.
    Усё часьцей і часьцей гучалі здагадкі пра тое, што Сталін з Гітлерам нешта задумалі нядобрае, але шпго трымалася ў вялікім сакрэце. Праўда, сакрэт гэты быў сакрэтам толькі для «брацкіх» нямецкага і савецкага народаў.Ангельскія газэты ўжо назаўтра выдавалі на сваіх старонках усе тайны сакрэтнага пратаколу, у тым ліку і пра будучы лёс Польшчы...
    Вось тут узьнікае яшчэ адно вельмі цікавае пытаньне: a хто ж гэта такі-гэтакі «скінуў» інфармацыю і зьмест сакрэтных пратаколаў дзядзьку Чэмберлену? Няўжо ангельскія шпікі?!. А хіба ж ня ўсіх яшчэ шпікоў перасадзіў Сталін у 1937 1938 гадох?!.
    Але, відаць, чытаючы тыя сакрэтныя пратаколы, Чэмберлен вырашыў падтрымаць Польшчу, і 25 жніўняВялікабрытанія
    заключыла аналягічную дамову з Польшчай аб не нападзе і ўзаемнай падтрымцы ў час ваенных канфліктаў. Гэта гаварыла пра пачатак фармаваньня антыгітлераўскага блёку ў Эўропе.