Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
-	Ну што, будзем слухаць? — неяк насмешліва запытаўся Антук.
-	Пашукай што лепшае, параіў Саўрыновіч.
I ў прыёмніку зноў нешта пстрыкнула, зашумела, загукала, загудзела...
Ажно прыгожы жаночы голас на добрай беларускай мове стаў гаварыць пра савецкую даярку, якая актыўна ўключылася ў стаханаўскі рух і ў сацыялістычнае спаборніцтва: ўзяла на сябе абавязак надаіць ад каровы тры тысячы літраў малака. Радыёжурналістка пытаецца ў савецкай даяркі, а ці не зашмат гэта для калгаснай каровы, бо столькі, маўляў, карова можа і не даць малака... Можа, дзве з паловай хопіць... Я дам! гаворыць савецкая даярка і, відаць, б’е сябе кулаком ў грудзі...
-	Дарэчы, у Савецкай Беларусі жывуць такія ж людзі, як і мы, не даслухаў да канца савецкую даярку Віктось. A ў менскіх газэтах пішуць, што савецкія беларусы заўсёды гатовыя прыйсьці нам на дапамогу і прынесьці волю і незалежнасьць... Нам трэба быць разам!..
-	Ну, ведама разам... Гэта ж столькі малака будзе, не прамінуў моманту паддзець Віктося Ян Сакалоўскі.
-	Тое, што нам трэба быць разам у гэтым ніхто не сумняваецца, узяў слова спадар Янка. Але ня трэба забывацца, што за Савецкай Беларусяй стаіць савецка-сталінская Расея, у якой пра нас, беларусаў, няма аніякага панятку, як не было яго і ў 19 стагоддзі. Нам ня трэба забывацца, што ані адна дзяржава сьвету не прынесла нам столькі бяды і нястачы, колькі гэта было зроблена Расеяй, як бы яна не называлася, імпэрская сутнасьць яе застаецца нязьменнай. Зараз Сталін вынішчыў амаль што ўвесь нацыянальны актыў ва ўсходняй Беларусі. Там ужо баяцца вымаўляць беларускія словы... Вусатаму патрэбны мілітарызаваны пляцдарм, такі ж, які быў патрэбны і царскай Расеі!..
У прыёмніку зноў нешта ляснулася і загучаў урачысты голас дыктара: «Всесоюзный раднокомнтет егцё раз указывает всем раднокомнтетам н радноузлам на необходнмость уснлення классовой бднтельностн к мнкрофонным матерналам н борьбы за проведенне ленннско-сталннской нацнональной полнтнкн, твердо памятуя указанпе тов. Сталнна: «Пережнткн капнталнзма в сознаннн людей гораздо более жнвучн в областн нацнонального вопроса, чем в любой другой областн, онн более жпвучн, так как нмеют возможность хорошо замаскнроваться в нацпональном костюме
-	Вось-вось, пра што я й казаў! Сталін з нас здыме ня толькі нацыянальны касьцюм, але й кашулю, і душу вытрасе! усхвалявана запэўніў Янка Станкевіч.
У прыёмніку нешта зноў пстрыкнула і на змену ўрачыстаму голасу дыктара раптам апантана і незразумела стаў крычаць нейкі прамоўца. Крычаў ён з такім напорам, з такім надрывам, што хацелася слухаць яго і нават зразумець, што ён гаворыць. Праўда, крычаў ён на нямецкай мове.
-	Адольф Гітлер, растлумачыў Антук.
-	Заткні яму рот! першым ня вытрымаў Саўрыновіч.
-	Ды выкіні ты гэтую скрынку! даў параду Зміцер Жаўток. Нешта ня бачу я ў ёй толку...
Антук пстрыкнуў нейкім тумблерам і ўсе гукі, крыкі і лямант прапалі, а пасля абвёў позіркам усіх прысутных і сказаў:.
-	Здаецца, болып ужо ніхто ня прыйдзе...
-	Можа яшчэ хто й прыйшоў бы, прагаварыў Юза Будкевіч. Але ёсць людзі, якія аніколі ня будуць у адной суполцы... Я казаў сваім, і Міхасю, і Юлесю, і Юстыну, і Мікалаю, а яны: «А той і той будзе?». Кажу: «Можа й будзе!». А яны ў адказ: «Тады нас ня будзе». I ўся гутарка.
-	Малавата нас, беларусаў, заўважыў Станкеўчык.
— Тут усе беларусы, толькі, як узьнікае такое пытаньне, пачынаюць цямніць, бо ведаюць, што за гэта аніхто ж не пахваліць: ані пан, ані войт, ані non, ані ксёндз. Тады пачынаюць дзяліцца паводле веры на «польскіх» і «рускіх» і анічога не дакажаш!
-	Здаецца мне, што справа тут ня толькі ў веры, Янка Станкевіч задумаўся, але не надоўга. Сярод беларускага актыву ў Вільні шмат католікаў і праваслаўных, ёсьць вуніяты і пратэстанты, юдзеі нават і мусульмане ёсьць, але што нас яднае ўсіх разам гэта разуменьне нашай беларускай краёвасьці. Усе мы жывём на гэтай зямлі і мы павінны вырашаць, якой ёй 1 О раднофнкацнн н радновеіцаннн. Сб. постановленнй. М., 1935.
быць. Гэта ня можа быць вышэй нашай веры ў Бога, але гэта мусіць быць вышэй нашай канфэсійнасьці. Вось пра гэта трэба найболей гаварыць людзям...
-	Я спрабаваў нешта такое казаць, але бяз толку, Дайновіч махнуў рукой. -Людзі сталі зайздроснымі. Многія разам ня будуць ані працаваць, ані ваяваць...
-	Адны пацягнуцца да Саветаў, як тыя, прыкладам, Калістрат ці Сьцяпан, бо праваслаўныя, а другія будуць цягнуцца да Польшчы, як Страчынскі ці Качанюкі, бо католікі, дапоўніў Саўрыновіч.
—	Пацягнуцца, таму што свайго ня маюць, заўважыў Косця Карповіч.А беларушчына, як і раней, анікому, апрача нас, непатрэбная.
-	Так, гэта праблема і можа калі абмяркуем яе асобна, — зноў узяў слова спадар Янка Станкевіч. — А сёньня ў палітыцы высьпяваюць вялікія зьмены вайна, з усёй вераятнасьці, непазьбежная... Гэта можа быць вайна між Саветамі і Польшчай, альбо між Полыпчай і Нямеччынай, альбо між Саветамі і астатнім сьветам, альбо між Нямеччынай і астатнімі... Адно зразумела, што ў гэтую вайну будуць уцягнутыя шматлікія дзяржавы з сваімі ідэялёгамі, ад лёсу якіх будзе залежыць і наш лёс. Нам, беларусам, у такой сытуацыі трэба самавызначыцца: ці мы выпрацоўваем свой кірунак і фармуем свой лягер, ці мы павінны зь некім змагацца разам, супроць каго й за што йсьці?.. Бо ў запраўднасьці можа атрымацца так, што мы апынемся ў кожным з гэтых лягераў паасобку і будзем ваяваць між сабою, як гэта было ўжо ня раз... Трэба зь людзьмі гаварыць, тлумачыць ім, што, і як, і да чаго...
—	Надта яны цябе будуць слухаць, — засумняваўся Карповіч.
-	Між іншым, працягваў Янка Станкевіч далей, у пэрспэктыве магчыма сутыкненьне гітлераўскага нацыяналсацыялізму і савецкага сацыял-камунізму. Зло ня можа не сутыкнуцца між сабою. I ў такім сутыкненьні звычайна перамагае большае зло. Сёньня пытаньне трэба ставіць такім чынам: як нам, беларусам, ня трапіць у гэтыя кроважэрныя жорны. Да слова кажучы, на днях, у вольным горадзе Данцыгу, адбылася беларуская канферэнцыя, на якой была прынятай рэзалюцыя... Зараз я вам зачытаю. Янка Станкевіч дастаў з грудной кішэні невялікі складзены папалам лісток. Вось: «Ёсьць толькі адна магчымасьць атрыманьня незалежнасьці радзімы абаперціся на вялікі нямецкі народ. Толькі пад сьцягам нацыянал-сацыялізму й дзякуючы бязьлітаснай барацьбе з агрэсіяй дэмакратычных
дзяржаваў і іх захопніцкай і прыгнятальніцкай палітыкай у адносінах да Беларусі, якая праводзілася ўрадамі Літвы, Латвіі, Польшчы і СССР, мы можам дабіцца незалежнасьці й шчасьця народу... Маючы афіцыйныя завярэньні кіруючы.х сфэраў вялікага брацкага нямецкага народу, мы ўпэўнены, што выйграем нашу барацьбу...»1.
Янка замоўк і наступіла невялікая паўза.
Немцы, несумненна, вялікі народ, першым загаварыў Аляксандра Саўрыновіч. Хто з нас ня ведае і ня помніць немцаў ад часоў Мікалаеўскай вайны, але тут гутарка ідзе пра нямецкі нацызм, а гэта, я думаю, ня трэба блытаць з народам.
He адзін ты так думаеш, прадоўжыў Дайновіч. Заўважце гутарка ідзе пра «брацкі нямецкі народ»... Зь вялікім сумнівам я адношуся да «брацкіх народаў» і маскалі нам былі братамі, і ляхі, і літоўцы, і казакі, і шведы... Нацярпеліся мы ад гэтых братэрстваў, во! Дайновіч правёў рукой па шыі і зноў стаў круціць прыёмнік.
Так, нам няма чаго шукаць ані ў нацызьме, ані ў камунізьме. Нам трэба ствараць сваё, спадар Янка абвёў усіх поглядам. Нам трэба знайсьці патрэбных людзей і распачаць вызвольную працу. Нам трэба самім рабіць сваю Беларусь. Зараз можа так стацца, што выпадзе шанцунак абвясьціць сваю незалежную Заходняю Беларускую Рэспубліку. У гэтым кірунку праводзіцца адпаведная праца. Болей скажу, створаны дзяржаўныя структуры ЗБР і сваё войска, праўда, войска невялікае. Нам трэба быць гатовым да таго, каб скарыстаць гэты шанцунак. Толькі свая дзяржава можа ўратаваць народ ад генацыду, адкуль бы ён не зыходзіў, і быць гарантам будучыні. I каму гэта рабіць, як ня нам, беларусам?!
— Толькі ты нас, Янка, за беларускасьць не агітуй, ня трэба нас агітаваць, звярнуўся Карповіч да Спадара і той у знак згоды кіўнуў галавой.
Вось вам, на першы раз, беларускія газэткі і кнігі, Янка Станкевіч дастаў з сваёй торбы тоўстую пачку. Давайце чытаць людзям. Гаварыце зь імі, арыентуйце іх на беларускасьць, далучайце да нашае справы. Калі распачнецца вайна, хай не сьпяшаюцца браць у рукі зброю, а калі возьмуць, хай не страляюць у сваіх. Мы будзем чакаць свайго часу. Нам трэба знайсьці свой шанцунак, знайсьці і скарыстаць яго! Станкеўчык падняўся з-за стала. Можа, праз месяц другі я яшчэ да вас завітаю... А пакуль што, я мушу разьвітацца...
1 Цыт. Паводле: Уладзімер Сакалоўскі. Уладзімер Ляхоўскі. Нямеччына і беларускі нацыянальны рух напярэдадні і ў першыя гады Другое Сусьветнае вайны // Віаіоruskie Zeszyty Historyszne. 2000. № 13.
Калі за Янкам Станкевічам зачыніліся дзверы, першым загаварыў Карповіч:
Добра яму так разважаць, Спадару гэтаму... Хто яго газэты нацыяналістычныя зараз чытаць будзе? Шмат хто спадзяецца на Саветаў. Хіба ён ня бачыць гэтага ў сваёй Вільні?
Ну, гэта пытаньне спрэчнае, зазначыў Ян Сакалоўскі. Але і з Саветаміаніякага шанцу!
Але ж гэта сіла і з такою сілай нельга не лічыцца! запярэчыў Віктось Саковіч.
Ня будзем спрачацца! прапанаваў Ян Сакалоўскі. Я асабіста сумляваюся ў тым, што народ можа зьяднаць беларуская ідэя. Добра змагацца за ідэі, калі ёсьць сіла і грошы на гэта, а калі нічога такога няма — толькі падстаўляць сябе. Нешта падобнае мы ўжо праходзілі ў 1918-19 гадох...Тады таксама Янка Станкеўчык лётаў і агітаваў, а яго я ведаю даўно — заядлы заўзятар беларушчыны... У гэтых Вурлянятах усе Станкевічы такія...
— Патрэбны й такія, каб дух зусім ня згас, заўважыў Карповіч.
— Дух, можа, і ня згасьне, а вось цела ўратаваць будзе вельмі цяжка! He то жартам, не то ўсур’ёз прагаварыў Саўрыновіч. Добра гаварыць пра шанцунак, калі ёсьць выбар, а калі выбару няма, дык і шанцу няма!
-	А помніце слуцкіх паўстанцаў: «Пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына...», — нагадаў Дайновіч.
-	А таму й пайшлі паміраць, што не было аніякага шанцу выжыць!.. Памерлі, а Бацькаўшчыны, як не было, так і няма... Толку! Юза Будкевіч махнуў рукой.