Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
-Нам цяжка зразумець твае катэгорыі, Спадар, разважліва прадоўжыў тэму Юстын Будкевіч.Але ў адносінах да непатэнцыі я разумею так, што Антось наш слабак у ложку!
Зноў раздалося гучнае «гы-гы!» і «га-га!». Такія рэчы, як ложак добра разумелі ўсе.
Што такое патэнцыі, Спадар Янка, мы ў царкоўнапрыхадзкіх школках не праходзілі, Антось нутром адчуў нейкі падвох. У мяне дванаццаць дзяцей, а ты тут пра генэтыку, катэгорыі нейкія гародзіш...
Га! Найшоў чым хваліцца... Дзяцей можа і сусед накляпаць! -умяшаўся ў гутарку Болесь Бутка з Дойневічаў. — Юстын, да прыкладу...
Мужчыны зноў зарагаталі, а калі трохі супакоіліся, першым загаварыў Дзядзька Сцяпан:
Кляпаць нават касу трэба ўмець, але я не пра гэта... Я хачу сказаць, што народ наш вельмі працавіты...
А працавіты ён ня толькі ў ярме ў полі, даводзіў сваё Антось. Амаль у кожнай хаце ад пяці да васьмі дзяцей... Усюды пасьпяваюць!
— Яно дык так, спадары, але я меў на ўвазе ня гэтае майстэрства, — удакладніў Янка Станкевіч.
— А тут яшчэ няведама, што болей важнае! — Юстын падміргнуў Антосю.He вайна ж, думаецца!..
Правільна думаецца, адгукнуўся Калістрат Стрыга.
Вось-вось! Адзін схаваецца пад бабскую спадніцу і яго аніякімі заклікамі адтуль ня выцягнеш, — загаварыў Ян Сакалоўскі (Амерыканец). — А другому, дык абы толькі пабіцца з кім, паганяць каго, палётаць дзе, пастраляць такому і жанчыны іншы раз не да патрэбы...
— I ты правільна думаеш, далёка пойдзеце, хлопцы! падкалупнуў і на гэты раз Калістрат. — Але не далей Лукішак.
На Лукішках, у Вільні, была вядомая польская турма, праз якую прайшлі многія беларусы. Відаць, Калістрат так хацеў пажартаваць, але жарт не выклікаў смеху.
— А ў цябе, я гляжу, надта язычок востры, — Ян Сакалоўскі спакойна павярнуўся да Калістрата, А ў мяне якраз ср... ня голеная...
Пасля выбуху смеху першым загаварыў Сцяпан:
Тут няма чаго думаць ваяваць прымусяць кожнага, а толку з гэтага?
Вось-вось, што толку?! падтрымаў Сцяпана Антось Андраловіч. Зямля ж наша і не такая вялікая, каб рабіць зь яе пляцдармы і палігоны ды ганяцца адзін за адным!
Але ж і не такая малая, каб у норах сядзець! выдаў контраргумент Сцяпан.
— Так-так, спадарства, і ганяцца ня варта, і сядзець ня трэба! Але так атрымліваецца, што адны любяць ваярыць, a другія ня любяць, прадоўжыў сваю тэму Янка Станкевіч. I гэта перадаецца ад бацькоў нашых, ад дзядоў.
— Ведаеш, спадар Янка, любяць-ня любяць пытаньне вельмі спрэчнае. Вайна гэта табе ня Тэкля якая. Вайна такіх пытаньняў задаваць ня будзе, Антось гаварыў узбурана, і ён ведаў, што гаварыў, бо перажыў Першую імперыялістычную вайну на лініі фронту. Вайна прыходзіць у кожную хату, ад яе анідзе не схаваешся, ня знойдзеш паратунку...
— I я ведаю добра, што такое вайна, — важна заявіў Болюсь Бутка, чалавек з вельмі багатым вайсковым досведам. Але ваяваць можна па-рознаму, тут, галоўнае, з кім ваяваць.
Галоўнае й зь кім ваяваць і за што? падхапіў слушную ідэю Янка Станкевіч. Летувісы, альбо, як мы іх тут завём,
— літоўцы, будуць ваярыць за Літву, украінцы за Украіну, a нашы «войны» нейкія незразумелыя. Калі ж у нас нехта чужы не ваюе за свае інтарэсы, што бывае вельмі рэдка, дык мы ваюем самі з сабой за інтарэсы іхнія, альбо не ваюем зусім, калі б гэта нават і варта было б рабіць.
Як там у Купалы? Сцяпан на хвілінку задумаўся і неўзабаве прадэкламаваў:
Выйшлі роднай вёскі дзеці Паміраць на белым сьвеце, Расьсяваць па сьвеце косьці Праз кагосьці, за кагосьці...
Во-во!.. Праз кагосьці, за кагосьці... Лепш ня скажаш, падтрымаў Станкеўчык. Праўда, тут ёсьць моўныя хібы.
Ого! усклікнуў Віктось. А ты, дзядзька Сьцяпан, гаворыш, што тут няма чаго думаць! Нават у Купалы ёсьць моўныя хібы... Так сам доктар філялёгіі кажа...
Кажа, кажа! перадражніў Сцяпан. Шашалевіч твой доктар да моўных хібаў, але не пра іх гаворка!
Тут альбо так, альбо гэтак, Болюсь пакруціў рукой і прадоўжыў тэму. — Як той чалавек, які жыве пры раскрыжаваньні дарог: ён альбо любіць падарожных, альбо ненавідзіць іх.
Мы ўсе жывём на раскрыжаваньні адсюль і войны, і наша мянтальнасьць, і наша ваярства, зноўку ажывіўся Янка Станкевіч. Крыжакі, татары, маскалі, палякі, шведы, французы, немцы і ўсе ж з зброяй... I ўсіх прыхадняў мы задобрыць стараемся, улагодзіць, дагадзіць ім хочам, гасьціннасьць паказаць...
-Біць іх трэба, каб баяліся, — рашуча заявіў Антук Дайновіч.
Дык жа не па-хрысьціянску! падхапіўся Калістрат. Там, трэба шчокі падстаўляць... Што на гэты конт ксёндз Адам сказаў бы?
-	Прыхадням ён так і сказаў бы: «Падстаўце другую шчаку...» прагаварыў Янка Станкевіч. Толькі вось ударыць няма каму...
-	Во-во! Хто за плугам, хто за каровамі, хто за бабамі, — Ян Сакалоўскі шматзначна паківаў галавой.
-	Хлопцы, ці не Пуценька ідзе? пільна ўзіраючыся ў прыцемкі звярнуў увагу Сцяпан на постаць, якая шпарка набліжалася да хлопцаў.
-	Падазроная асоба, гэты Пуценька, заўважыў Антук Дайновіч. можа, зойдзем да мяне на падворак, ці ў хату?.. Як, спадар Янка?
Хата Дайновічаў стаяла адразу за Загонам, трохі бліжэй да рэчкі.
— Спадар ня супраць, — засмяяўся Янка.
-	Ну, тады пасунуліся паціху, прапанаваў Антук і некалькі чалавек пайшлі ўбок яго хаты.
Калі яны трохі адышлі, Пятро гучна звярнуўся да Сцяпана:
-	Ну, што, дзядзька, падыдзем, паслухаем?
-	А што там слухаць? Ведаю я яго песьні з васямнаццатага года мелкабуржуйскі беларускі нацыяналісты... Лепей у мяне зьбяромся...
Такім адказам Сцяпан усіх вельмі здзівіў і ў тым жа васямнаццатым і ў дваццатых гадах Сцяпан сам лётаў хатамі і збіраў людзей на сустрэчы з Станкевічамі, у тым ліку і з спадаром Янкам. А сёння ўжо «няма чаго слухаць».
Як відавочна мяняюцца часы і як мяняюцца людзі...
-	А што там у цябе слухаць?! задаў рытарычнае пытанне Болюсь Бутка, удзельнік руска-японскай вайны, рускай рэвалюцыі 1905 года, Мікалаеўскай вайны, бальшавіцкага перавароту ў Піцеры і Слуцкага паўстання... Супакоіўся Бутка толькі ў 20-х гадах, калі абзавёўся, як казалі людзі, на старасці гадоў, сям’ёй. Быў ён каржакаватым, пакладзістым і вельмі ўпэўненым ў сваіх рухах. 3 ім лёгка было працаваць у пары (сена складаць на тарпу, дровы пілаваць ці, сечку рэзаць). А яшчэ цяжка было вызначыць у якім веку быў чалавек. Сам Болюсь сцвярджаў, што вось ужо мусіць размяняць шосты дзясятак, але пра гэты дзясятак чулі людзі і пяць гадоў таму назад і дзесяць.
Болюсь гаварыў так:
-	Там песні пра беларусаў, а ў цябе казкі пра марксызмы... А чалавека трэба трымаць у голадзе — тады ў яго будзе адно толькі жаданьне — паесьці. А накормлены ён, як тая скацінка, пазабаўляцца захоча і пачне чорт ведама што выдумляць.
-	Ну, так ужо цябе палякі і закармілі, Сцяпан паспрабаваў запярэчыць.
-	Мяне не, а таму я болей анікуды ня лезу. Раней быў адзін пан на ўсё навакольле, а цяпер што робіцца? На кожным хутары пан! Усе гэтыя ідэялёгічныя, палітычныя, сацыялістычныя і маразматычныя выбрыкі ад таго, што закармілі народ. I кожны палез у паны і падпанкі...
-	А вазьмі ты сьвіньню, Аляксандра Саўрыновіч, які да гэтага ўвесь час маўчаў, надумаў падтрымаць Сцяпана.-
Галодная сьвіньня носіцца завугольлямі, падворак пераверне, а накармі яе, заваліцца дзе-небудзь у балота і толькі рохкаць будзе...
-	Дык тое ж сьвіньня! А чалавеку палёт патрэбны... Ня хлебам адзіным жыве чалавек! — аргументаваў Болюсь.
-	Ну, ведама, што яшчэ бульбай, мясам, салам, дапоўніў спіс Саўрыновіч.
-	Ага, а ты ня дай яму хлеба, бульбы, мяса... і ў яго будзе толькі адно жаданьне, адна ідэя паесьці! даводзіў сваё Болюсь. -А накормлены, ён дадумаецца да таго, як так зрабіць, каб толькі есьці і каб толькі не працаваць... Адсюль усе рэвалюцыі і войны... Што, ня так, Сьцяпан!? А таму анікуды я не пайду!
-	А вазьмі ты пацука і прыпры яго дзе-небудзь да сьцяны на чалавека кінецца, праўда, дзядзька Сьцяпан? умяшаўся ў дыскусію пляменнік Пятро.
-	Кінецца, кінецца, неяк разгублена прагаварыў Сцяпан.
-	Ды кіньце вы дурнотай займацца! не вытрымаў Антось. — Усе вашы параўнаньні зь сьвіньнямі ды пацукамі анічога ня вартыя! Усё залежыць ад самога чалавека, ад яго патэнцыі, як казаў Станкеўчык... Лябіха і баязліўца як ты не кармі, ён такім і памрэ... Тут нешта іншае кіруе чалавекам...
-	Во! усклікнуў Саўрыновіч. Відзіш, як пайшла навука Спадара на карысьць. Трэба і далей павышаць свой ровень. Так што, пайшлі, Болюсь...
-	Я й так высака стаю на роўні, пайду лепей патэнцыю пашукаю на печы... А вы Пуценьку з сабой вазьміце...
-	А ты бабу не забудзься ўзяць на печ, параіў Саўрыновіч.
—	Так, што дзе куды?.. Mary, магу, хоць зараз! — на хаду праявіў аператыўную падрыхтаванасць Пуценька, падыходзячы да хлопцаў.
-	Прырода кіруе, што тут кіруе, кінуў рэпліку Болюсь, але яго ўжо ніхто не слухаў. Ці праўду я кажу, Пуценька?
-	Што праўда, што крыўда гэта як для каго! У кожнага свой пуць. падключыўся да гутаркі Пуценька. Здарова, мужыкі!
Але «мужыкі» ня сталі працягваць гутаркі, тут жа пачалі развітвацца і моўчкі разыходзіцца. Нехта накіраваўся ўбок хаты Дайновіча, балазе была яна ў двухстах метрах ад Загона. Іншыя разам са Сцяпанам пайшлі ўбок Ракавічаў, астатнія, у адзіночку альбо па некалькі чалавек, разышліся ў розныя бакі ў кірунку сваіх хатаў.
Неўзабаве Загон апусцеў.
У той вечар было яшчэ адно цікавае здарэнне: вестка пра тое, што ў Загон прыехаў нейкі доктар, хутка абляцела ўсю вёску і дарогаю да Дайновіча група жанчын разам з бабулькамі перахапіла доктара Станкевіча, маўляў, у адной баліць галава, у другой — спіна, ў трэцяй жывот. Доктар «філялёгіі» нешта ім даводзіў, але бабулькі настойліва намагаліся, каб ён выслухаў і вылечыў іх хваробы, калі ён доктар. Праз колькі хвілін расчараваныя хворыя зразумелі ў чым справа, і ўжо астатнім тлумачылі, што «ат, гэта ня той доктар».
* * *
Сярод вяскоўцаў і раней не было ідэйнага адзінства ў пошукаў сваіх шляхоў да лепшай долі, а зараз тым болей. Было відавочным, што сама бедныя (батракі і малазямельныя) праяўлялі цікавасць да жыцця ў Савецкай Беларусі; у іх асяродку часта можна было пачуць: «Мусіць трэба і ў нас рабіць сацыялізму». Пераважна, гэта былі сяляне з вёсак Мазалі, Навінкі, Ручаі, Харлаўшчыны. Іх можна было зразумець: пасля Першай сусветнай вайны і рэвалюцыяў ад іх гаспадарак і хатаў анічога не засталося усё было знішчана і здратавана акопамі і бліндажамі, снарадамі і бомбамі да такой ступені, што заараць гэтую зямлю было немагчыма. Акопы тыя, парослыя хмызняком, так і засталіся да сёння. А лепшая зямля была падзеленай між мясцовымі панамі і асаднікамі. Гэтым сялянам прыйшлося нанова адбудоўваць свае сялібы, a пасля штогод ледзь-ледзь звязваць канцы з канцамі, каб не памерці з голаду. Лепшай долі гэтым сялянам пры паляках не спрыяў і той факт, што яны ў асноўным належалі да «рускай» (праваслаўнай) веры. Ідэйнымі лідарамі гэтай групы былі малазямельныя сяляне: Сцяпан Андраловіч з Старых Ракавічаў і Мікалай Стрыга з Ракуцева. Але і сярод іх не было маналітнасці: адныя арыентаваліся на расейска-бальшавіцкі сацыялізм (маўляў, без Расеі адны не справімся), другія стаялі на ўласна беларускіх сацыялістычных пазіцыях.