Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Разам з тым, такія надуманыя персанажы як Мокша, Кацалапаў, Трэпелеў (Цэрбер), Сухарукаў уяўляюць сабой зборныя вобразы прыезджых з савецкага усходу арганізатараў і спецыялістаў улады. Адсюль некаторая сімвалічнасць іх прозвішчаў, але менавіта такое склалася аўтарскае вобразнаасацыятыўнае ўяўленне пра іх паводле мемуарнай літаратуры, ўспамінаў і расповеду людзей, якім удалося перажыць падзеі савецкай дурноты тых гадоў.
А тое, што такой дурноты хапала гістарычны факт.
Нявыдуманымі персанажамі ў раман-хроніцы праходзяць: Аляксандр Дабжынскі (у рамане Дабрынскі), Аляксандр Качананоўскі (Качанюк), Ян Сакалоўскі (Амерыканец), Антон Гоман, Страчынскі (Страчыцкі) і іншыя.
Некаторыя падзеі ў творы падаюцца праз прызму асэнсаванняў рэчаіснасці канкрэтным гістарычным персанажам шматдзетным селянінам з вёскі Дойневічы Антосем Андраловічам. Упершыню чытач мог сустрэцца з гэтым персанажам у апавяданні «Мікалаеўская вайна» (зб. «Колькі ў небе зор», Смаргоншчына літаратурная, 2009). Унікальнасць гэтага нявымышленага вобразу ў тым, што чалавек здолеў у вельмі складаны час ваенна-бандыцкага ліхалецця (1939 1950 -я гады) выжыць і захаваць жыццё сваёй сям’і (9 дзяцей) і пры
тым застацца ўбаку ад калгаснага будаўніцтва, саветызацыі і, што сама галоўнае, ані разу не ўзяць у рукі зброю, каб стрэліць у чалавека.
Некалі аўтар, будучы школьнікам, зайздросціў сваім адналеткам, у якіх бацькі і дзяды на Дзень Перамогі важна хадзілі з бліскучымі медалямі і ардэнамі на грудзях, і толькі яго дзед (на Смаргоншчыне быў распаўсюджаны зварот дзядунька) не меў аніводнага медаля і на ўсе гэтыя хвалёныя ўрачыстасці не хадзіў. На пытанне дапытлівага піянера, «чаму так атрымалася?», дзядунька толькі адмахваўся, маўляў, так выйшла. I толькі нашмат пазней стала вядома пра «нейкага рускага камандзіра, якога пакуль не ачуняў» хавалі і лячылі дзядунька з бабунькай, і пра Давіда Рабіновіча, які некалькі месяцаў хаваўся ў дзядунькі і гэта ўсё пад бокам у немцаў, паліцаяў і, не заўсёды дабразычлівых, суседзяў. Сёння такім дзядунькам можна ганарыцца. Дарэчы, дзядунька, як і ўсё яго пакаленне народжаных у канцы XIX ст., не мацюкаўся так, як гэта сталі рабіць тыя, хто быў ужо выхаваны пры савецкай уладзе; не паліў папяросы і не захапляўся алкаголем, што ўжо не скажаш пра наступныя пакаленні.
Цікавым персанажам у рамане-хроніцы з'яўляецца Пуценька. Так, сапраўды жыў такі чалавек у Дойнеўцах з такой мянушкай (сёння захаваўся толькі куст чаромхі, дзе некалі стаяла яго хата). Але сапраўдны Пуценька быў вельмі і вельмі далёкі да таго, што вырабляе Пуценька ў рамане. Правобразам Пуценькі ў творы стаў родны брат Пуценькі сапраўднага (хата яго была насупраць хаты Антося Андраловіча), і толькі з этычных меркаванняў у рамане не згадваюцца іх сапраўдныя прозвішчы. Пра гэтага суседа ў сям’і Андраловічаў захаваліся не добрыя ўспаміны.
Некалькі зменена ў рамане імя Міхалкі, правобразам якога быў таксама канкрэтны чалавек. Аўтар сустракаўся з ім і размаўляў, але ўся яго інфармацыя была настолькі скупой і выверанай, што складвалася ўражанне пра расказчыка, які прайшоў вельмі строгую цэнзуру наконт таго, што можна гаварыць, а што нельга, нягледзячы на тое, што гэта былі 1990-я гады.
Недзе ў 1960-ых гадах памёр у Лоску Чубік правобраз вайдэлка. Так, сапраўды быў у Лоску такі знахар і прозвішча яго было Русакевіч. Рознае пра яго гаварылі і гавораць людзі да сёння, што аўтар і стараўся адлюстраваць у рамане. Цяжка сказаць, наколькі Чубік быў сапраўдным вайдэлотам, але нешта ўсё ж такі ад паганства ў ім было.
Можна было б падаць кароткія каментары да кожнага персанажу, але вялікай патрэбы ў гэтым няма. Нешта лягло ў аснову таго ці іншага вобразу як паводле гістарычных падзеяў, так і паводле чутак, якія бытавалі ў наваколлі (раздзелы «Праклятае золата», «У кожнага свая вышка»), пры гэтым прозвішчы Сака, Кісялеўскага, Левановіча цалкам змененыя.
Вымышленым персанажам у рамане з’яўляецца Янук Дайновіч. Вымышленым не таму, што аўтару не ўдалося знайсці, як можа некаму здацца, правобраз такога станоўчага героя, беларуса-нацыяналіста. Такімі правобразамі маглі б быць канкрэтныя гістарычныя асобы: Янка Станкевіч, Юльян Саковіч, Мацвей Пятровіч, Зміцер Жаўток і іншыя персанажы. Але справа ў тым, што калі ў той час шмат хто з беларусаў падаўся ў эміграцыю, некага застрэляць Саветы, акаўцы ці немцы, нехта загіне ў сталінскіх ці гітлераўскіх канцлагерах, а нехта прыстасуецца да савецкай сістэмы дайновічы застаюцца з сваімі ідэямі ў адзіноце і на маргінезе культурнага жыцця. Такім чынам, аўтар палічыў болей мэтазгодным стварыць зборны вобраз беларускага нацыяналіста (у станоўчым разуменні гэтага слова), у якога наперадзе адсутнічаюць усякія перспектывы і шанцы ў праяўленні сваёй беларускасці. Вобраз Дайновіча, як і многіх іншых персанажаў, застаўся ў paMane незавершаным.
Колькі слоў варта сказаць пра мову і правапіс. He кранулася ў аўтара рука перадаць крэўскі моўны каларыт сучасным правапісам. Там яшчэ і сёння можна пачуць, і «бялет», і «няведама», і «зярно», і «мусіць анічога ня будзя», а што ўжо гаварыць пра 1930 1940 гады. Такім чынам, гутарка і дыялогі, а таксама раздзелы з «Нататніка заходніка» перадаюцца ў рамане-хроніцы класічным правапісам з моўнымі асаблівасцямі рэгіёну. Словы аўтара болып адпавядаюць сучаснаму беларускаму правапісу, але таксама не пазбаўленыя моўных рэгіяналізмаў.
У творы ёсць цікавыя матэрыялы і інфармацыя для мясцовых краязнаўцаў, гісторыкаў, настаўнікаўілітаратараў. Але гэта не гаворыць пра абмежаванасць і прывязку падзей да канкрэтнага рэгіёну. Так, нешта падобнае ў той час адбывалася ў кожным мястэчку, у кожнай вёсцы. Такім чынам, у раманехроніцы прасочваецца абагульняючы вобраз Саветаў у Заходняй Беларусі ў 1939 1941 гады.
Янка Трацяк.
Дойневічы Гародня, 2009 2014 гг.
ЗМЕСТ
1.1939 год (3 нататніка заходніка)	3
г.Спадар	п
3	. «Ці хцэ пан ва/іьчыць за Айчызну?»	32
4	. 1939 год (з нататніка заходніка, працяг)	38
5	. «Вызва/іенне»	41
б	.Падзе/і II Рэчы Паспалітай (з нататніка заходніка)	8о
7	.«...Хмтрой ведьмы нет в жмвых...»	85
8	.Актывістыя	89
9	.Пуценька	104
ю.Загон	no
ю. Праклятае золата	125
12.	Пан Дабрынскі і першыя арышты «ворагаў народу»	137
13.	Савецкія выбары	145
і4.	Савецкі рай	157
15.	Ачмурэньне (з нататніка заходніка)	165
16.	Упаўнаважаныя ад народу	167
17.	Першая партыя ворагаў народу	181
18.	Павуціньне (з нататніка заходніка)	199
19.	Культурная рэвалюцыя	200
20.	Справа Пятровіча і выбары ў Вярхоўныя Саветы	217
21.	Другая партыя «ворагаў народу»	226
22.	Упаўнаважаны камісар Трэпелеў (Цэрбер) 247 23. «Вызваліцелі» (з нататніка заходніка)	263
24.	Міхалка	265
25.	Сыстэма (з нататніка заходніка)	277
26.	Калгас	278
27.	Кастрацыя	291
28.	Вайдэлак	З00
29.	«У кожнага свая вышка...»	332
30.	Падаткі	33$
31.	Выбары ў мясцовыя Саветы	348
32.	Трэцяя партыя «ворагаў народу»	359
33.	«Ворагі народу»(з нататніка заходніка)	366
34.	Аб вывучэнні партыйнымі і савецкімі работнікамі бе/іарускай мовы...	369
35.	Беларуская мова (з нататніка заходніка)	375
36.	Вясна 1941-га года	378
37.	Доля беларуса, верш
(з нататніка заходніка)	401
38.	« ... с Коммунмстнческмм прмветом...»	401
39.	Трактат пра бальшавікоў (з нататніка заходніка).	418
Ад аўтара	423
Літаратурна-мастацкае выданне
Янка Трацяк (Трацяк Іван Іванавіч)
(АВПЫ
Заходнебеларускі раман-хроніка
Выдадзена ў аўтарскай рэдакцыі
Верстка, апрацоўка вокладкі: Аляксандр Рыжы
Падпісана да друку 02.11.15 Фармат 60x84/16 Ум.друк.арк. 24,9. Ул.выд.арк . 19,3 Папера афсетная. Друк різо Тыраж 90 паас. Заказ 5б/102
Выдавец і паліграфічнае выкананне:
Таварыства з абмежаваннай адказнасцю «ЮрСаПрынт» Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/388 ад 01.07.2014 г.
вул. Карла Маркса,11, 230015, г. Гродна +375 152 7718 20 +375 295 87 84 11
ТРАЦЯК ЯНКА (ІВАН ІВАНАВІЧ) НАВУКОВЕЦ, ПУБЛІЦЫСТ, ПРАЗАІК, ПАРАДЗІСТ. ДРУКАВАЎСЯ Ў "ПАГОНі”, "/ІІМЕ”, “НіВЕ”, “ПО/ІЫМі”, “ARCHE”, ЗБОРНІКУ “КОЛЬКІ Ў НЕБЕ ЗОР” (СМАРГОНШЧЫНА ЛІТАРАТУРНАЯ, 2009 Г.). АЎТАР НАВУКОВАЙ МАНАГРАФІІ “БЕ/ІАРУСКАЕ КАТА/ПЦКАЕ ДУХАВЕНСТВА ЛЯ ВЫТОКАЎ САЦЫЯКУЛЬТУРНАЙ ідэнтыфікацыі” (2013), ЗБОРНІКА “Партрэты ў інтэр’еры Гародні: ПАРОДЫІ, ЭПІГРАМЫ" (2013), НАВУЧАЛЬНА-МЕТАДЫЧНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ "БІБЛІЯ Ў КАНТЭКСЦЕ БЕ/ІАРУСКАЙ КУ/ІЬТУРЫ" (2OO3), "УВОДЗІНЫ Ў ТУРЫЗМ" (2011), "КУ/ІЬТУРНЫ ТУРЫЗМ" (2014). НАРАДЗІЎСЯ Ў СМАРГОНСКІМ Р-НЕ. ПРАЦУЕ ў гродзенскім дзяржаўным універсітэце ІМЯ ЯНКІ КУПА/ІЫ; ДАЦЭНТ, КАНДЫДАТ КУЛЫУРАЛОГІІ.