Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
На фоне такіх рашэнняў партыі смешнай выглядала пытанне прысвечанае угодкам смерці рускага пісьменніка Міхаіла Юр’евіча Лермантава... Пытанне падняў новы ўпаўнаважаны па культуры, загадчык бібліятэкі-чытальні і калгаснага клубу.
-	У каго якія прапановы і ініцыятывы наконт мерапрыемства? — пытаўся загадчык клубу? Можа вы, таварыш, лермантаўскі камітэт хочаце ўзначаліць? нечакана звярнуўся загадчык да Антося.
-	Я?! здзівіўся Антось пад рогат актыву.
-	Дык чаго тады прыйшоў? падкалупнуў Сцяпан пад той жа рогат. Ніколі не хадзіў, а тут прыпёрся...
Сцяпан меў рацыю, на паседжанні актыву Антось не хадзіў, а тут апрача яго і Зінкі ўсе астатнія былі «з портфелямі».
Дык я пайду! ускочыў Антось і накіраваўся да выхаду.
А можаш і застацца, велікадушна дазволіў Кацалапаў і загаварыў болей сур’ёзна. Скажыце, а вы ведаеце, хто такі Лермантаў?
Я ведаю, хто такі Францішак Багушэвіч, Антось падумаў, што пытанне адрасавалася яму. Ен тут жыў недалёка і пра наша жыцьцё пісаў...
Вот она, смотрлте, деревня какая, какой тёмный этнографнческнй матернал,Кацалапаў пакачаў галавой. А я не разумею, таварышы, вашай легкадумнасьці ў адносінах да вялікага рускага паэта... Так слушайте: „Всем горкомам й райкомам КП(б) Белоруссіш! 27 йюля:1941 г. йсполняется 100 лет co дня убййства генйальногорусского поэта М. Ю. Лермонпгова. Эта дата будет шйроко отмечаться всей обіцественностью нашей страны. В западных областях Белоруссйй проведенйе лер монтовскйх дней прйобретает особо важное значенйе, так как в панской ІІольше усйленно распространялось й внушалось мненйе, будто русскйй народ не ймеет своей лйтературы, своего йскусства, своей кулыпуры й „бескулыпурью» й „дйкостй» русского народа проггшвопоставлялась „культурная» н „цйвйлйзацйонная» Польша. Наша задача йспользовать лермонтовскйе днй для ознакомленйя трудяіцйхся масс западных областей БССР с богатеіішйм наследйем русской революцйонной лйтературы й разгяснйть буржуазно-нацйоналйстйческую подоплёку отрйца нйярусской культуры...»'. Так, что каждаму надо будет выучнть по одному стншку поэта...
Мінулай вясной было стагоддзе з дня народзінаў беларускага пісьменьніка Францішка Багушэвіча... Чаму ніхто не адзначаў? Чаму, нават, ніхто нідзе не згадаў? запытаўся Сцяпан.
— А хто такой твой Багушэвіч? Чым ён праславіўся? Можа, ён напісаў раман «Мать» ці, можа, раман «Отец родной»?.. То-та ж! адказаў Кацалапаў. В том году, как вы помннте, было очень много врагов народа, колхоз органнзовалн, не до вашых Богушевнчей было... Понятно?!
Панятна...
То-та ж!
Антось неяк дэманстратыўна накіраваўся да выхаду, і гэта заўважалі ўсе прысутныя. Але каля самых дзвярэй да яго даляцеў вокрык новага старшыні калгасу:
1 Выкарыстаны матэрыялы з артыкула:Янка Трацяк. Рэлігійная і нацыянальная палітыка КП(б)Б у Заходняй Беларусі Н Bialoruskie Zeszyty Historyczne, Bialystok, 2000, № 13
А вы куда, товарыш этнаграфічны матэрыял?
А я вершы вучыць, Лермантова...
Як хотіте, пачуў ён услед параду старшыні калгасу, і Антось выйшаў.
Пазней стала вядома, што лермантаўскі камітэт узначаліла галоўная калгасная даярка Зінка Сідаровіч ей было даручана арганізаваць вечарынку з чытаннямі вершаў Лермантава і танцамі. Неяк, пры выпадковай сустрэчы, Зінка пахвалілася:
А ты ведаеш, Антосю, імпрэза будзе выглядаць вельмі сур’ёзнай: дзеці будуць чытаць вершы Лермантава, а я даклад на тэму: «Роля паэзіі М. Ю. Лермантава ў павышэньні надояў малака ў калгасе імя «18 верасьня», вось так!
Ого! усклікнуў Антось і пацікавіўся. А для каго гэта ты чытаць будзеш даклад свой?
Як, для каго? Для ўсіх, прысутнасьць абяцаў забясьпечыць Цэрбер, казаў з раёну нехта пад’едзе...
Здорава, з раёну пад’едуць, Антось задумаўся на момант і тут жа сур’ёзна запытаўся: А прысутнасьць кароў ён таксама абяцаў забясьпечыць?
У Зінкі вочы зрабіліся як два яблыкі:
— Якіх кароў?
Ну, гэтых, якія павінны павышаць надоі... Я, калі што магу сваю падвесьці, хай паслухае вершы, даклад...
Ты што, Антось, здурнеў? Каровы ў бібліятэцы там жа месца ўсім ня хопіць...
— Мая дзе-небудзь з боку прыткнецца, пачаў быў даводзіць Антось, але Зінка рэзка развярнулася і пайшла.
«Можа, і здурнеў, падумаў тады пра сябе Антось, бо вельмі цяжка сярод такіх разумнікаў захаваць цвярозы розум. Гарачая пара траву трэба касіць, каб не перастаяла, каб не замокла, каб высушыць, а яны даклады ладзяць, вершыкі чытаюць!.. Тут няведама, хто здурнеў».
I абставіны тут складваюцца зараз такія, што, відаць, будзе яму не да паэзіі.
* * *
Да чаго кароткія чэрвеньскія ночы... Толькі, здаецца, прысеў пасля заходу сонца, а ўжо глядзіш з усходу пачынае святлець, і да гэтага святла паступова далучаюцца птушыныя галасы. Некалі Антось ведаў спеў кожнай птушкі, асабліва, калі хадзіў з хлопцамі ў ноч коней пасвіць, высочвалі заранак і лавілі. А пасля адпускалі, але затое ведалі, што за птушка такая і як спявае.
А сёння, пры ўзыходзе сонца, заместа птушынага хору пачуліся нейкія далёкія і глухія выбухі. Антось яшчэ пастаяў некалькі хвілін на падворку, прыслухаўся да раскатаў і падумаў, што сёння днём будзе добрая навальніца.
А на раніцы, недзе а восьмай гадзіне, зайшлі ў хату опер Цэрбер і Пуценька:
Ну што, дождалісь?! 3 вешчамі на выхад! Марш! гучна і злосна абвясціў Цэрбер.
Куды? быццам, нічога не ведаючы, спытаўся Антось, і нешта абарвалася ў яго грудзях. Чакаў, спадзяваўся і ведаў, што так можа быць, а калі прыйшоў час, дык быццам усё знянацку атрымоўваецца. А можа, яшчэ жартуе?
Куды?! Сядзець! Помніш, я табе абяцаў! Гы-гы-гы!
Антося ўразіла не столькі гэта доўгачаканая абвестка, колькі нейкі дзіўна-дзікаваты рогат Пуценькі.
Сядзець?! За што? зноў Антось задаў дарэмнае пытанне.
Каб ведалі за што, дык пастралялі б адразу, як дзікіх качак у Лапаўшчыне! Гы-гы-гы! скаліў зубы Пуценька. Павінны былі ноччу таварышы прыехаць. Але... ну, мала што, можа, дзе брагі перабралі. Гы-гы.
— У нас дакументы на вас фактіческі аформленыя, — растлумачыў Цэрбер. Савецкая власть арестовывает вас как членов сем’і ворага народу і как контру, эта значіт контрревалюціонный элемент.
Якіх членаў, якой сям’і? перапытаў Антось.
He прыкідвайся, дзядзька! Ганька твая дачка ворага, і сам ты вораг! — Пуценька відавочна цешыўся. — Зачытайце, таварышч начальнік... Хай паслухае...
— А чё тут чнтать, Цэрбер дастаў з папкі ліст. — Слушай: «Прйказ Народного Комйссара Внупгреннйх Дел Союза ССР № 001552 от 10 декабря 1940 года. Всех совершеннолетнйх членов семьй йзменнйков Родйны, а также связанных родственнымй узамй с нймй, прйвлекать к уголовной ответственностй. Подпйсь Л. П. Берйя!». Всё.
Дай глянуць, Антось працягнуў быў руку.
— Эта гасударственный документ — в рукі не даётся, і Цэрбер імкліва згарнуў паперу і засунуў у кішэнь.
Ты здесь, Путенька, сам разьберёшся, а мне надо ешчо у адно месца падскочыць, сказаў Цэрбер і выйшаў.
Калі ты, Антось, ня верыш нам на слова, дык можаш напісаць ліст Лаўрэньцію Паўлавічу, запытацца, параіў вясёлы Пуценька
Так вось без разбору, без абвінавачваньня, бяз суду і павязуць? спытаўся Антось, а сам чамусьці падумаў, што такі смех можа быць толькі ў хворага чалавека.
Які разбор? Мы тут табе і суддзі, і пракуроры! Цябе павінны былі яшчэ ў пятніцу арыштаваць і судзіць, але валакіты шмат з тваёй сямейкай. Судзілі цябе, кшталту, завочна... Радуйся, што хоць мала далі, толькі чырвонец! Я ж цябе папярэджваў?! А маглі б і застрэліць, каб не я! Гы-гы-гы!
Дзякую! Куды хоць павязуць?..
Куды?.. Зараз усе дарогі вядуць у Сібір!
Так адразу і ў Сібір?..
He, не адразу... Спецыяльна за вамі фурманка прыедзе, і ўсіх спачатку, у Смургоні, на цягнік, там цэлы састаў фармуецца. Там такіх, як ты, аматараў тайгі шмат зьбіраецца. Так што, весела будзе вам у цялятніку! Гы-гы-гы! Зараз пакуль можаце ўпакаваць пару клумкаў... Толькі шмат не бярыце! Туды, як на той сьвет, шмат ня возьмеш!.. Гы-гы-гы! Гадзіньнік каб вісеў на месцы!
А што зь дзяцьмі будзе, Пуцечка? Парві тыя паперкі, — умяшалася ў гутарку Ганька, мы ж суседзі, мы цябе й так пусьцім у гэтую хату, а самі пяройдзем у тваю... Давай, Пуцечка, па-добраму, па-харошаму... Антось, чаго ты стаіш як укопаны, там пад прыпечкам у бутэлечцы... Я на стол што-небудзь зьбяру...
«Што яна пляце, — думаў сам сабе Антось, уся хата ў Пуценькі была ня большай за адну яго кухню. А наконт бутэлечкі... Па галаве хіба што яму гэтай бутэлечкай...».
Я табе, цётка, ня Пуцечка, а Васіль Іванавіч, аператыўны ўпаўнамочаны! Пара ведаць! А наконт хаты позна ўжо... і наконт паперак позна. У мяне разнарадка, я вашай адной кулацкай сям‘ёй план перавыканаю... А дзяцей... Раскінуць іх як чээсаўцаў, членаў сям’і, значыць, у дзіцячыя калоніі, такія спецыяльна створаныя для дзяцей ворагаў народу па ўсёй Расеі. Так што няма чаго хвалявацца!
Якія чээсаўсы? Якія калоніі? Ганька загаласіла.
Пуценька... Васіль Іванавіч, аператыўны ўпаўнамочаны, паправіўся Антось, паслухай мяне. Вы ж добра мяне ведаеце, у суседстве колькі гадоў... Які ж я вораг, Васіль Іванавіч, якая контра, які элемент? Мы ж разам з табой у двары, у пана Дабрынскага працавалі... Ты ж паглядзі на мае рукі... Антось паказаў шырокія, як лапата, шурпатыя, рудаватага колеру далоні.
Ого! На такія граблі трэба яшчэ «бранзалецікі» пашукаць! усклікнуў Пуценька.
Усё з мазаля... працягваў Антось. Сам працую... дзеці ў мяне што дарослыя працуюць... У нас продыху няма ад працы... Мы свой хлеб ядзім, сваёю працаю... Табе дапамагалі, калі цяжка было... А ў палітыку гэтую я ж ніколі ня лез.
I я так думаў раней, што ты нармальны, пакуль савецкая ўлада мне вочы не адкрыла! Пуценька лыпнуў вачыма. А хто ж думаў, што ты акажашся контрыкам?.. Недзе я чуў, ці ня non крэўскі казаў, што Антоній тое самае, што контра... Гы-гы-гы! А ты дзяцей эксплуатуеш, дзядзька. Табе ўсё мала, мала, мала! Ад Качанюка дабро цягаў: плужкі, бароны, крэслы а яно ў калгасе павінна быць!.. Карову ад улады хаваў мала ўсё!.. Хапіла ўжо! Натура твая кулацкая! Таварыш Кацалапаў часта мне гаварыў пра цябе, што ты «не годен к строевой советской властп», што ты яе будзеш кампраметаваць... Такія, як ты, з такім граблямі, патрэбны там, у Сібіры, вот!.. А наконт палітыкі, помніш, як беларусінам сябе называў, га?... A беларускія школкі хто з Сьцяпанам арганізоўваў? Га!?