Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Але такі блёк Польшчу ўжо не рапгаваў. Такі блёк быў болей патрэбным Сталіну, чым каму-небудзь іншаму: не антысавецкі ж блёк фармаваць у Заходняй Эўропе.
Які лёс чакаў беларусаў у гэтых змовах, пратаколах, блёках прагназаваць было вельмі цяжка, хіба што, анічога добра га. Звычайна пры. разьвязваньні праблемаў на такіх узроўнях у беларусаў ніколі не пыталіся пра іх меркаваньні, іх ніколі нікуды не запрашалі і пра іх ніхіпо нідзе й ніколі не згадваў, быццам і не было іх зусім і няма.
1 верасьня 1939 года Гітлер, інсцэніраванай правакацыяй з пераапрананнямі (а інакш і быць не магло), распачаў адкрытыя ваенныя дзеяньні супраць Польшчы. Нямецкія самалёты бамбілі польскія гарады (апрача Гданьску ), а нямецкія генералы, як на вялікім паляваньні ўсяроўна, павялі свае танкі і войскі знаёмымі сьцежкамі ў кірунку Белай Вежы.Дляадных такое паляваньне было вялікай нечаканасьцю, для другіх заканамернасьцю...
Апошнія падзеі тэндэму Гітлер Сталін заставілі прызадумацца ангельскіх і французскіх прэзідэнтаў і прэм’ер-міністраў: Мюнхенскі хаўрус адбываўся бяз Чэхіі / Чэхіі ня ста ла; Маскоўскі пакт Малатава Рыбентропа праводзіўся без палякаў і
лёс Польшчы ўжо практычна быў вырашаны. Да якой яійчэ змовы могуць дайсьці два неадэкватныя палітыкі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы здагадацца было няцяжка. А таму й нядзіўна, што неўзабаве, 3 верасьня,Англія і Францыя абвясьцілі Нямеччыне вайну на ўсякі выпадак... мала што можа быць... I тут усім стала зразумелым пачалася Другая сусьвепгная вайна. Праўда, абвяшчэньне гэта і вайна зь іх боку былі нейкімі дзіўнымі: ім хапіла сьмеласьці заявіць, што яны еыступаюць супроць Германіі ў падтрымку Польшчы, а самі пасьля быццам спалохаліся сваёй сьмеласьці: быццам з-за вугла сталі назіраць за Гітлерам, чакаць і спадзявацца, што, можа, задаволіцца ён Полыйчай, а пасьля задаволіцца Саветамі і спыніцца на гэтым, можа... А калі Саветамі рашпам падавіцца, тады й яны тут як тут...
А Гітлер, піым часам, спакойна праводзіў усходні бліцкрыг і яму аніхто ў гэтым не перашкаджаў, бо не было каму перашкаджаць. Праўда, узорнай дэманстрацыі бліцкрыгу за два-тры дні акупаваць тэры.пгоры.ю Полыйчы да Буга у Гітлера не атры малася. I пголькі 14 верасьня, амаль што праз два тыдні ад пачатку вайны, нямецкія салдаты акружылі Брэст, a 15 узялі Беласток.
У такой сітуацыі ня выйсьці насустрач свайму лепшаму сябру і хаўрусьніку таварышу Гітлеру вялікі «вождзь» сусьветнага пралетарыяту, партайгеносэ Сталін проста ня мог, пра шпго яскрава сьведчыла дэманстрацыя вельмі добрых, нават братэрскіх адносінаў між імі (між вялікімі рускім і нямецкім народамі) усё гэта наводзіла кожнага на сумную думку, што чарговы падзел Рэчы Паспалітай, а пасьля, магчыма, і Эўропы ужо не за гарамі, калі ўжо недзе не за лесам...
Дарэчы, наконт лесу: з лесу адкрыта выіішлі тыя хлопцы, якія ў свой час хаваліся ад мабілізацыі ў Войска Польскае. Асаблівым польскім, ці яшчэ якім-небудзь іншым патрьіятызмам яны. не вылучаліся, бальшыня зь іх непрыязна адносілася да польскіх асаднікаў, мясцовых паноў і ўвогуле да тых, хто сабой уяўляў уладу.
5.	«Вызва/іенне»
А вайна неўзабаве пачалася і ў Багданоўцы. Праўда, вайну гэтую ў іх распачаў не Гітлер ці Сталін, а Сцяпан Андраловіч.
За колькі дзён да гэтага Сцяпан ездзіў некуды за Маладзечана на нейкі патаемны бальшавіцкі сход, як пазней стала вядомым, сход Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Відаць, падпольны гурток кэпэзэбоўцаў (чальцоў і кандыдатаў КПЗБ) ім быў арганізаваны і ў Ракавічах задоўга да гэтых падзеяў. Пры жаданні няцяжка было здагадацца, хто мог бы ўваходзіць у гэты гурток: з Ракавічаў Кастусь Казакевіч і Юлесь Тытуш; з Мазалёў Іван Сідаровіч, Валодзя Страх і Васіль Гоман; з Ракуцева Стрыгі усіх іх можна было вельмі часта сустрэць у атачэнні Сцяпана. Многія з гэтых асобаў самі альбо бацькі іхнія былі некалі ў «Грамадзе», бо ячэйка «грамадоўцаў», закладзеная тут у свой час не без дапамогі беларускага пасла ў польскім сойме Ігната Дварчаніна, была вельмі сур’ёзнай. Пад мудрым кіраўніцтвам Сцяпана дзейнічала, відаць, і камсамольская ячэйка, куды ўваходзілі пляменнікі Сцяпана Іван і Пятро Андраловічы, Рыгор (Жора) Картановіч, Восіпчык і Калістрат Стрыгі з Харлаўшчыны і Стрыгі з Мазалёў
і Ракуцева (Косця, Антон, Мікалай, Рыгор і іншыя). Такі спіс не можа быць дакладным і поўным, але менавіта гэтыя людзі напрыканцы 30-х гадоў сімпатызавалі Саветам.
Невядома, якія на тым партыйным сходзе Сцяпан атрымаў інструкцыі, але з яго вяртаннем у навакольных вёсках можна было заўважыць нейкае ажыўленне, якое падмацоўвалася прыездамі братоў Калманаў з Мястэчка. Іх часта можна было ўбачыць у Ракавічах і Мазалях разам з Сцяпанам, альбо Сцяпана ў Мястэчку разам з імі. Пра што яны гаварылі, невядома, болей гаварылі браты, а Сцяпан толькі слухаў і ківаў галавой.
Неўзабаве сяляне, якія працавалі ў двары Дабрынскага ў Багданоўцы, сталі патрабаваць надбаўку да свайго заробку, маўляў, Ахматовічы ў Бяргалішках не крыўдзяць сваіх работнікаў і плацяць куды болей. Там, недзе, чулі яны, сяляне таксама вельмі задаволеныя сваімі панамі. A гэта хіба заробак?..
А тут сталі хадзіць розныя чуткі пра тое, што недзе работнікі пабілі панскага эканома. Там, недзе, сяляне да паўсмерці збілі панскага ляснічага, а недзе раздзялілі між сабой панскае дабро і падпалілі маёнтак.
Дарэчы, у акрузе такіх паноў, якія трымалі прыслугу і мелі пастаянных работнікаў, было шмат: у Ходзьках паны Лакуціеўскія, у Казлоўшчыне Казлоўскія, у Людвінова Кісялеўскія, у Казароўшчыне Ластоўскія, у Парлоўцы Дабрынскія, у Драздзішках Расальскія, у Ракуцеве капітан Дэмскі, у Ваколіцы Дэмбоўскія, у Чаркасах Крачкоўскія. Некаторыя з іх (Дэмскі і Дэмбоўскі) былі асаднікамі у 20-я гады атрымалі дармавінку ад дзяржавы ў памеры каля 40 гектараў зямлі, а пасля што дакуплялі, а што адбіралі ў сялян.
Сцяпан паноў гэтых ведаў з дзяцінства колькі ён з бацькам сваім поту праліў на палетках Дабрынскіх, Расальскіх, Лакуціеўскіх цяжка сказаць. 3 дзяцінства пранікся ён рэвалюцыйнай нянавісцю да гэтых эксплуататараў народу і ў гэтай нянавісці ён не быў адзінокім. Калі ў чарговы раз ён стаў апантана завяраць вяскоўцаў у тым, што чакаць ужо няма чаго, што трэба самім браць багатае панскае дабро ў свае бедныя рукі, дык нямала знайшлося такіх бедных рук да гэтага дабра.
Шаснаццатага верасня ў суботу, неяк ужо пад вечар, зноўку бачылі Калманаў у Ракавічах: ехалі яны разам са Сцяпанам у спрытным вазку і жвава нешта абмяркоўвалі. А вечарам ў Сцяпанавай хаце доўга гарэла лямпа, чуліся заклапочаныя мужчынскія галасы і нейкая незразумелая мітусня.
А назаўтра, y нядзельку да ўсходу сонца, пачуўся нарастаючы гул з боку Ракавіч і Мазалёў. Гэты трывожны гул і разбудзіў вяскоўцаў. Напачатку нічога нельга было ўбачыць і зразумець што да чаго, але там, дзе вось-вось павінна было падымацца сонца, падымаліся над краявідам, як зграя каршуноў, чорныя самалёты. Праз колькі хвілін амаль што палова неба была пакрытай чорнымі штрыхамі тупарылых бамбавозаў, якія павольна паўзлі над лесам у супрацьлеглую паласу неба. Ажно шыя дранцвела, пакуль правядзеш іх вачамі на другі канец неба не самалёты, а нябесныя чарапахі. Куды ляцелі савецкія «чарапахі» цяжка сказаць, можа бамбіць Вільню, а можа куды і далей.
Але сумненняў наконт Саветаў ужо не было.
Вёска не спала. Нават дзеці выскачылі з сваіх ложкаў у начных кашулях на падворак і, гэтак жа, як дарослыя, моўчкі праводзілі вачыма самалёты. Толькі дзевяцігадовы Чэсік спытаўся ў Антося:
Тата, гэта што?..Ужо, вайна пачалася?
Пачалася, сынок, пачалася...
Антось колькі хвілінаў глядзеў на самалёты ў нейкім здранцвенні. 3 такого стану яко вывеў нечаканна ўрачысты голас суседа Пуценькі:
Здравія жалаю, таварыш дзядзька Антось! крычаў ён праз дарогу.
Антось аж здрыгануўся ад нечаканасці, а пасля не менш, чым ад самалётаў, здзівіўся такому звароту:
Здароў, Пуценька... ты ж раней заўсёды казаў «Добры дзень пану!»...
To ж раней, а зараз, калі прыйдуць нашы таварышы, трэба будзе казаць «Здравія жалаю, таварыш».
-	А што, у вашых таварышаў няма добрага дня?
— He, няма! Толькі здравія... Але ня гэта галоўнае, — інтрыгаваў Пуценька.
-	А што галоўнае? зацікавіўся Антось.
-	А галоўнае тое, што сёньня, у дзевяць гадзін раніцы будзе выступаць па радзіву сам таварышч Сталін! Во!
-	Што ты кажаш? здзівіўся Антось. Трэба будзе паслухаць!
Абавязкова трэба! Учора падзеля гэтага Калман нават радзіва падкінуў Сьцяпану... Так што, схадзі да Сьцяпана, там шмат будзе народу...
I Пуценька, не спяшаючыся, гэтак жа як самалёты на небе, папоўз за Антосева гумно па сваёй патрэбе.
Самалёты гудзелі яшчэ хвілін з трыццаць сорак, не болей. Услед ім гэтак жа павольна падымалася над лесам чырвонае сонца і тут жа хавалася ў хмары.
Сорамна, відаць, было сонцу за такі світанак.
На працягу ўсёй раніцы адчувалася нейкая трывожная маўклівасць на людскіх падворках; людзі, быццам бы недзе пахаваліся ад гулу, ад самалётаў і ад усяго, што іх чакала ў гэты дзень... што чакала ў наступныя дні... Пустым здаваўся ў гэты дзень і гасцінец, па якім звычайна ў нядзелю ішлі людзі ў мястэчка: хто ў царкву, хто ў касцёл. А як жа пойдзеш, думалася людзям, — а раптам насустрач бальшавікі, якія не вераць у Бога, яны ж і пастраляць могуць, калі даведаюцца куды ты ідзеш...
Невялікае ажыўленне можна было ўбачыць на панскіх падворках у Багданоўцы, Ходзьках, Людвінова, Парлоўцы. Пры тым паны самі завіхаліся больш, чым работнікі. 3 парабкаў шмат хто ўвогуле не выйшаў на працу ў гэты дзень, а той хто выйшаў замест звычайнай штодзённай працы пакаваў і выносіў на вуліцу торбы, клумкі, дываны, кажухі і іншыя рэчы...
Антось не пайшоў да Сцяпана слухаць радыё. Было радыё ў цесця, у Качанюка, але цесць яшчэ невядома, ці стане слухаць Сталіна. Цесць, увогуле, нікога не слухае, нават цешчу. А калі ён не будзе слухаць Сталіна, дык не дасць і іншым паслухаць — ён такі. Антось вырашыў схадзіць да Дайновіча. Там, калі і будзе хто, дык пару чалавек, не болей.
Ганька пры яго адходзе раптам запярэчыла:
-	Было б што слухаць... Пілсудзкага некалі лётаў слухаць, а толку! Лепш сьвінчо задраціў бы, усё гулта перавярнула...