Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Хто кажа?
— Хрыстос кажа: «Дык мяне ж ніхто ўжо без крыжа не пазнае...».
Без крыжа як ты пазнаеш цяжка пазнаць, пагадзіўся Антось.
Ото, дурань, даволі ціха прагаварыў Чубік.
Хто? не зразумеў Антось.
Ну, не Хрыстос жа!
А-а-а!
— Дык вось, — працягваў Чубік. — А я яму й кажу, што, маўляў, цябе хутка і з крыжам гэтым ня будуць пазнаваць... АЁн...
Чубік раптам замоўк. У Чубіка была такая завада: спыніцца на сама цікавым і замаўчыць.
Ну, а Ён што?.. не цярпелася даведацца Антосю.
Хто, ён?
Хрыстос...
Які Хрыстос?
— Ну той, што з крыжам...
Зь якім крыжам?..
— Ну, зь вялікім... драўляным... жыватворчым...
Ты чаго прыехаў?! Табе што, крыж патрэбны?
А-а-а... He... Але ж...
Бэ-э-э! перадражніў Чубік і спрытна захадзіў каля каровы. Памацаў адзін бок, другі, пашчупаў вымя, разявіў пысак і зазірнуў у рот. Пасля пайшоў і прынёс нейкі бурдылёк з лекамі, загадаў Антосю трымаць карову за рогі і заліў ёй гэтае змесціва ў рот. Пасля прагаварыў:
Усё будзе добра!
Гэта Ён так сказаў?
Гэта я так сказаў.
-АЁн?
Хто? Чубік агледзеўся вакол сябе, быццам некага шукаў і спытаўся:
Ты пра што?
Я пра Яго...
А я пра карову.
А-а-а... Можа, рабіць што трэба?
Зь кім?
3 каровай...
Анічога! Гэта якраз той выпадак, калі трэба не рабіць, а адрабляць!
Можа, лепш зарэзаць?
Каго?
Карову...
— А маслазавод?.. Дзе будзеш браць малачко, вяршок, сьмятану для дзяцей?
Дык, выходзіць, дарма ехаў толькі...
He, не дарма!.. Скажы бабе сваёй, хай налье малако на патэльню і на жару даводзіць да кіпеню. Калі ў гэты час нехта прыйдзе ў хату нешта пазычаць — гані яго чым далей ад хаты гэта тое зайздроснае вока, што падрабіла вашай карове.
А з малаком што рабіць?
Выльеш на крыжавыя дарогі...
Можа, лепш сьвінням?
— Усё! Едзь дахаты! Глядзі, толькі краем, полем, берагам, як я казаў...
Добра...
Лепей добра схавайся!
Каб быць шчасьлівым?
Каб выжыць!
Схаваюся...
Антось не спяшаўся адыходзіць, і гэта Чубік заўважыў.
Што яшчэ?
А Ён, усё ж такі, а Ён што сказаў?..
Едзь дахаты!..
Антось пакруціўся каля воза, адвязаў лейцы ад плота, a пасля падышоў да Чубіка і прагаварыў:
Над Ім таксама зьдзекваліся і расьпялі Яго, але ж Ён уваскрос!
Чубік маўчаў і глядзеў на Антося, быццам убачыў яго ўпершыню.
Вось гэтага я не магу ўзяць у толк... Можа, ня тымі моргамі мераем гоні? зноў спытаўся Антось.
Чубік моўчкі развярнуўся і пайшоў дахаты.
Вось так гаварыць ня хочаш, бо ня маеш што сказаць, услед яму прагаварыў Антось.
Антось зразумеў, што ад Чубіка зараз нічога не даб’ешся трэба ехаць. Ён няспешліва залез на воз і ўсеўся.
Ну, дык, дзякуй вялікі, Чубік, і бывай здаровы, крыкнуў Антось на развітанне ўжо з воза і таргануў лейцы.
Трошкі ад’ехаўшы ад хаты, ён азірнуўся Чубік стаяў каля варотаў і глядзеў яму ўслед.
— Чубік! — пракрычаў раптам Антось. — Як убачыш Яго, скажы, ці ня лепей зараз Яму з палкай хадзіць, так больш шанцаў!...
А сам сабе падумаў: «А што тая палка, калі зараз стрэльбы ў моду пайшлі, амаль што кожны з абрэзам ходзіць...».
I тут альбо пачулася Антосю, альбо здалося, бо голас Чубіка быў нейкім ненатуральным:
Аніякага шанцунку...
Антось хацеў яшчэ ўдакладніць, маўляў, у каго няма аніякага шанцунку, але тут вазок выехаў на стары брук, і колы загрукаталі так, што крычаць ужо не было сэнсу.
Што да шанцу, думаў пасля Антось, дык кожны яго разумее з свайго гледзішча, з свайго ўяўлення магчымасці шанцу: хто не страціў веры ў свой шанцунак, у таго і болей шанцаў...
He хочацца верыць у тое, што ў Чубіка няма шанцаў... Відаць, не хоча Чубік скарыстаць свой шанцунак вось дзе магчымая разгадка яго песімізмы... Толькі вось пытанне, чаму не хоча?.. Няўжо тыя прароцтвы, пра якія ён казаў, не даюць яму шанцаў? А яму, Антосю, парада добра схавацца хіба гэта не шанцунак? А яго Хрыстос з крыжам, як зразумець гэта? Ведае нешта Чубік такое, пра што гаварыць не хоча. A можа, і гаварыць пра гэтае пакуль што нельга? Відаць, у гэтых вайдэлотаў свае законы, свой нейкі сэнс, які мы ўжо даўно страцілі, а новага так і не зразумелі?..
Тут шмат пытанняў.
Антось тады быў перакананы толькі ў адным меркаванні: што трэба будзе калі выбраць вольную хвіліну і падскочыць яшчэ раз да Чубіка.
29.	«У кожнага свая вышка...»
А праз колькі дзён знайшлі нежывога Юрася Левановіча. Жыў ён у Ручаях з жонкай, дзяцей не было, меў каля гектара зямлі і невялічкую гаспадарку з гэтага і жыў, вось абы не памерці з голаду. На калектыўную працу ён не хадзіў і ўвогуле стараўся не паказвацца на людзях. Вёў ён такі непрыкметны лад жыцця, што пра яго, як беднага селяніна, нават не ўспомнілі актывісты з камбеду, калі дзялілі панскае дабро Дабрынскага і Дэмскага. He ўваходзіў ён ані ў якія камітэты, не хадзіў на сходкі і іншыя імпрэзы новай улады; складвалася ўражанне, што ён не заўважае гэтай улады.
Калі хто пытаўся ў Левановіча, чаму ён не ідзе ў камуну, не ўступае ў калгас, ён адказваў кожнаму коратка:
А каму якая справа?
I сапраўды, якая каму справа...
Толькі Сцяпан на такі яго выпад меў свой адказ:
— Мне да ўсяго сягоньня справа!...
I гэтае ягонае «да ўсяго» палохала людзей.
I Левановіч не раз задумваўся над тым, а ці пакінуць яго ў спакою і надалей, а ці дадуць яму жыць так, як ён жыве і як хоча жыць? А можа за лепшае ісці і здавацца гэтым калгаснікам? Тым болей, што сам ён некалі змагаўся за гэтую рэвалюцыю, і быў засуджаны белагвардзейскім афіцэрам да смяротнага пакарання за «нзмену Роднне», і быў цяжка ранены, і адпакутаваў сваё пасля ў польскіх пастарунках і турмах, таксама за «здраду Ойчызьне»... А сёння, можа, гэта і ёсць тая Айчына, за якую ніхто не стане расстрэльваць і садзіць у турму?.. Ці ўсё ж такі, за лепшае, нікуды не рупіцца, жыць так, як ёсць, быццам цябе і няма і ўсё, што навокал робіцца, цябе не датычыць...
Калі неяк Антось спаткаў яго ў мястэчку, дык вельмі здзівіўся ад сустрэчы. Юрась некалі дапамагаў Антосю бярвенні цягаць з рускіх бліндажоў на пабудову хаты, і з таго часу між імі былі добрыя адносіны. Але, нягледзячы на гэта, разгаварыцца з Левановічам Антосю не ўдалося не гаваркім быў Левановіч: нешта буркнуў у адказ на прывітанне Антося і пайшоў сваёй дарогай. Што ж, відаць, такі характар быў у чалавека.
I вось, на табе няма чалавека.
А хто можа даць гарантыю, што калі ты іншы раз нікога не чапаеш і нікуды не лезеш, дык і да цябе ніхто не будзе чапляцца і лезці?.. Хто можа ведаць і падказаць, што маральныя ўстаноўкі, прыдуманыя чалавекам, ігнаруюцца законамі фізічнага выжывання таго ж самага чалавека?.. Што ёсць яшчэ нешта, чаго мы не ведаем, але ад чаго вельмі і вельмі залежым?..
Знайшлі Левановіча за гумном з разбітай галавой. На тэму гэтага забойства нават Пуценька маўчаў, адно казаў, што следакі з раёну разглядаюць тры версіі: самагубства, альбо звычайная «бытавуха» замешанасць жонкі ў яго забойстве, ці ў гэтым дапамаглі суседзі. Следакі болей схіляюцца да самагубства, маўляў, яны гаварылі, што зараз у кожным раёне здараецца некалькі падобных выпадкаў штомесяц. Так, да прыкладу, у Ашмянскім раёне ў в. Валодзькаўшчына забіты стрэлам з рэвальвера грамадзянін Чаплінскі Браніслаў. Следакамі ўстаноўлены
акт самагубства і крымінальную справу спынілі. Альбо выпадак ў Мядзельскім раёне: Макевіча Мікалая выклікалі ў сельсавет, куды ён і пайшоў. А назаўтра знайшлі яго павешаным у лесе на дзяжцы. У выніку следчай працы ўстаноўлена, што Макевіч М. М. «решйл покончйть жйзнь самоубййством через повешйванье, прйчйна смертй не успгановлена, йз показанйй свйдетелей вйдно, что он сйльно боялся органов НКВД й поэпгому решйл задавйться... Уголовное дело прекраіцено...»1. Альбо ў Смаргонскім раёне ў в. Вішнёўка: два суседы пабіліся між сабою і адзін вырашыў спаліць пабудовы другога, а заадно і самога суседа.
Можа, яно і так было, як даводзіла міліцыя. Толькі вось у Валодзькаўшчыне і Муравана-Ашмянцы добра ведалі братоў Чаплінскіх як сяброў Беларускай хрысціянскай дэмакратычнай партыі і змагароў за беларускасць. Даліся ў знакі браты тамашнім палякам. He аднойчы ў іх бываў сам лідар беларускага руху святар Адам Станкевіч. I пад вялікім пытальнікам застаецца ў людской свядомасці факт таго, хто зрабіў той самы стрэл з рэвальвера?..
Што да Левановіча, дык самагубства аніяк не ўкладвалася ў сітуацыю: чалавек напачатку аглушыў сябе палкай, а пасля так хацеў памерці, што нанёс сам сабе па галаве некалькі ўдараў камянём. Цяжка было ўявіць, як Левавновіч біўся патыліцай аб тыя камяні.
Пад вялікім сумнівам была і версія наконт жонкі Левановіча. 3 першага, дзяліць ім не было чаго, з другога, наўрад ці набожная, у гадах ужо жанчына адважылася б на забойства мужа толькі дзеля таго, каб застацца ўвогуле адной? Дарэчы, яна першай і знайшла мужа з разбітай галавой, тут жа загаласіла і страціла прытомнасць.
Вёска Ручаі не мела адной суцэльнай вуліцы хаты былі раскінутыя на адлегласці дзвесце-трыста, а не дык і болей метраў адна ад другой. Нейкі крык выпадкова пачула Часноўская, бліжэйшая суседка хадзіла за хлеў да ветру. Пра крык яна сказала свайму мужу, Язэпу, і яны (з імі яшчэ пацягнулася малалетняя дачка) прывялі ў прытомнасць Левановічыху, а пасля дапамаглі перанесці ў хату абкрываўленага і нежывога Левановіча. Дарэчы, Часноўскія, гаварыў Пуценька, таксама у ліку падазроных разглядваецца версія спробы згвалтавання Левановічам дачкі Часноўскага. Усе тры версіі былі нерэальнымі і абсурднымі гэта разумелі ўсе, хто ведаў Левановіча і «падазроных».
Складвалася ўражанне, што міліцыя і савецкія караючыя структуры імкнуцца як хутчэй знайсці вінаватых, «закрыть дело» і атрымаць прэміі, альбо некаму вельмі трэба было, каб ў
1 Выкарыстаны дакументы Занальнага дзяржаўнага архіва г. Маладзечна: ф..Р-60.
гэтым забойстве былі абвінавачаныя зусім не вінаватыя людзі, можа быць, з той нагоды, каб чым далей адцягнуць увагу і падазронасць ад сапраўднага забойцы.
Людзі гаварылі, што за некалькі дзён да забойства бачылі Левановіча на Крыжовых Дарогах ішоў у мястэчка. Пасля стала вядомым, што хадзіў Левановіч у раён, дзе яго старэйшы брат займаў нейкую высокую пасаду. Так атрымалася, што рэвалюцыя і грамадзянская вайна параскідала братоў па свеце і сустрэцца яны змаглі толькі ў версні 1939 г., калі брат Юрася апынуўся на радзіме з першым эшалонам савецкіх спецыялістаў. 3 якімі мэтамі ён хадзіў да брата цяжка было сказаць. Можа, так, проста, пабачыцца, а можа, з нейкімі крыўдамі і скаргамі на новую мясцовую ўладу, хаця, здаецца, тут не было на што яму наракаць, ён сам нікуды не высоўваўся і не лез, і яго ніхто не чапаў, і такі спосаб існавання задавальняў яго цалкам. А можа, хадзіў да свайго брата з нейкай нагодай, парадай, хадзіў, можа. каб спраўдзіць свае адвечныя пытанні і наважыцца на рашучы крок. Яшчэ, казалі, што Левановіч цікавіўся, колькі можна пры Саветах трымаць вуллёў з пчоламі і ці трэба пералічваць пчол ў вуллях? Хто ведае, можа, і гэтыя пытанні заставілі яго пайсці на сустрэчу з братам. Ва ўсякім разе, следакоў павінна была зацікавіць іх сустрэча.