Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Мазьня, гроша ломанага ніхто не даст! зрабіў заключэнне Цэрбер і са злосцю кінуў выяву на падлогу. Пасля рашуча заявіў:
Трэба зрабіць вобыск.
Пуценька стаў увішна круціцца па хаце: зазірнуў пад ложкі, у шафу, на печ нідзе нікога не было.
Зра, відаць, стараешся! чамусьці злосна прабурчаў Цэрбер і стаў правяраць посуд і каструлі на кухні. Відаць, такая была ўжо прафесійная звычка ў камісара.
— Табе ня ўдасца схавацца ад савецкай улады, цемрашал! крычаў Пуценька. Савецкая ўлада не пацерпіць такі опіум!
Але раптам нехта добрай аплявухай заехаў Пуценьку пад вока ажно трэск пайшоў па хаце, і Пуценька пакаціўся пад парог. На шум выскачыў з пісталетам здзіўлены Цэрбер:
Ты чо тут качаешся?
А-а-а...а ты што?
Я ннчево не нашёл...
А ня ты мне зараз, во... пад вока?
Ты што, каб я дружбану пад вока... падлай буду...
Пуценька моўчкі падняўся і палахліва стаў азірацца.
Так, значыт, этот урод гдзе-та тут? насцярожыўся Цэрбер, выцягваючы пісталет перад сабою. Еслн што адразу валнть его залпам.
Але раптам і ён, гэтак жа, як толькі што Пуценька, з адпаведным трэскам і шумам загрымеў пад парог.
-	Ты это чо, зёма? уско4ыў Цэрбер і кінуўся да Пуценькі, яму, відаць, здалося, што гэта Пуценька правёў такі ўдалы аперкот левай, але той стаяў, збялеўшы, стаяў як укопаны на тым жа самым месцы.
-	Таварыш камісар, ледзь 4утна прагаварыў ён, трэба ўцякаць... ня4ыстая тут... і Пуценька з размаху шпургануў даўбавешку ў кут, дзе віселі нейкія незразумелыя выявы, а сам памаленьку накіраваўся ў сені.
-	Ты 4ё-о? Какая ёс4ё-о не4ыстая? не даў веры Цэрбер, але на ўсякі выпадак пасунуўся за Пуценькам.
У сенях нехта моцна штырхануў Пуценьку ў пля4о, а пасля ўдарыў пад азадак так, што ён вылецеў на ганак і пакаціўся з яго клубам. У гэты ж момант на гарыш4ы па4уўся нейкі пісклявы смех і рогат. Цэрбер, калі ўба4ыў, што робіцца з Пуценькам, выстраліў некалькі разоў уверх з пісталета, а пасля энергІ4на стаў махаць кулакамі вакол сябе, але і гэта яго не ўратавала: нехта ўдарыў опера па галаве і Цэрбер атарапеў на
момант, а пасля атрымаў і ён такі ж удар пад азадак і паляцеў услед за Пуценькам. Уся гэта працэдура суправаджалася дзікім рогатам на гарышчы. А на падворку з хлева выходзіў тоўсты парсюк, мірна і спакойна рохкаючы, чымсьці вельмі і вельмі падобны на памочніка Цэрбера па асоба важных справах. Паглядзелі тады Цэрбер і Пуценька адзін на аднаго, быццам толькі цяпер убачыліся, і опер скамандаваў:
В ногі... По коням! і яны кінуліся абодва да коней, але коней каля хлева як і не было.
— Что за чертовшчіна?! абурыўся Цэрбер не на жарты. — Я этот дом счас по кочкам разнесу!..
Але тут зноў пачуўся рэзкі хлапок, і Цэрбер покатам пайшоў пад плот.
— Уцякайма! пракрычаў Пуценька і даўся з усіх ног пад рэчку, але яго з нейкім злосным шыпеннем дагнала і збіла з ног знаёмая ўжо даўбавешка. Праўда, ён вельмі хуценька ўскочыў і без аглядкі даў зноў драпака. За ім пабег Цэрбер, а за Цэрберам, павізгваючы і рохкаючы, бег тоўсты парсюк. А ўслед ім нёсся нейкі нечалавечы незразумелы рогат, ці, можа, гэты рогат стаяў ужо ў іх у вушах, і круцілася над іхнімі галовамі ці то нейкая пташка, ці ўсё ж тая самая даўбавешка, цяжка было разабрацца...
Пра гэты паход Пуценькі і Цэрбера да Чубіка расказала Ганьцы Марта, пры тым папярэдзіла, што, сцеражы Божа, каб хаця ж нідзе анікому ані слова, бо Пуценька прыбіць можа і яе, і Ганьку. Бо, калі што якое, такую гучную справу людзі могуць пусціць на пасмешышча, і савецкай уладзе будзе вялікая ганьба ад гэтага, і яна такога не даруе.
Антось трохі ведаў Чубіка і не надта, каб гэтаму здзівіўся. He сумняваўся ён у магчымасцях Чубіка. Яму прыходзілася не раз сутыкацца з ім, каб пераканацца ў тым, што Чубік нейкай сілай і сапраўды валодаў. Чуў недзе Антось, што чараўнікі звычайна пыл пускаюць у вочы, альбо так заварожваюць чалавека, што ён анічога не бачыць і нічога не помніць. Да такога зачараванага можна лёгка падыйсці і даць яму выспятка пад азадак альбо кулаком у твар. Праўда, з памочнікам тым па асоба важных справах не ўсё было зразумелым, бо пасля гэтага яго ніхто ніколі нідзе болей не бачыў. Цэрбер Сцяпану неяк гаварыў, што яго, быццам, адклікалі ў вобласць, але як было на самай справе, аніхто не ведаў, праўда, мог ведаць пра гэта хіба што Чубік.
Антось даўно ўжо не быў у Чубіка. А неяк, нядаўна, Антося нават папярэджвалі, каб прыехаў ратаваць Чубіка, бо яго
будуць арыштоўваць бальшавікі, але тады нешта не выпала Антосю паехаць, хоць і варта было.
Антось убачыў Чубіка здалёку, ён нерухома стаяў на падворку, а на вуліцы нейкая даволі маладая і сімпатычная жанчына махала рукамі ў яго бок і лямантавала на чым свет стаіць. Відаць, нечым Чубік не дагадзіў малодцы, падумаў Антось, а калі пад’ехаў бліжэй, дьік той лямант стаў большменш разборлівым:
-	Паскуда, вядзьмак, чорт рагаты, Вайдэлак пракляты...
На гэты лямант Чубік рэагаваў вельмі спакойна: калі ў жанчыны скончыліся ўсе «кампліманты», ён прагаварыў:
-	Ідзі дахаты, баба дурная, ідзі й не грашы, бо калі я скажу «баба праклятая», дык ты ж такой і застанешся...
Такія ўгаворы, відаць, слаба падзейнічалі на жанчыну, але яна ўсё ж такі пайшла ад хаты прэч, нешта прыгаворваючы сабе пад нос.
Чубік на Антосеў « Добры дзень» кіўнуў галавой і, паказваючы рукой ўслед жанчыне, прагаварыў:
-	Другі раз да мяне прыходзіць, прыходзіць цяжарнай — справу гэтую любіць, а дзяцей ня хоча гадаваць. А Чубік ва ўсім вінаваты, толькі таму, што ён ня хоча патураць ейнай натуры. I так ужо быў узяўшы грэх на душу... з пятлі вынімаў, спароны рабіў, а тут зноў прыпёрлася...
-	Ах, вось яно што, — здзівіўся Антось.
-	Чуў, як казала: «вядзьмак», «чорт», а быць ведзьмаком думаеш лёгка? Чубік зарагатаў.
-	Гэтага я ня ведаю...
-	А што ты ведаеш?
-	Я шмат чаго ня ведаю і ведаць не хачу, бо ад шматведаньня ноччу брыкаешся і яда ў рот ня лезе, выдаў Антось першае, што прыйшло ў галаву.
Чубік зноў зарагатаў, а пасля болей сур’ёзна прагаварыў:
-	Пазнаньне памнажае смутак і боль, бо пазнаеш усю марнасьць сьвету з Эклезіяста.
-	А чаму пазнаеш марнасьць, а ня радасьць тварэньня?
-	Марнасьці болей... Вазьмі ты, да прыкладу, чалавека...
-	Мяне не бяры, паспеў уставіць Антось, і Чубік зноў зарагатаў.
Антось, пры сустрэчах з Чубікам, заўважыў адну акалічнасць: Чубік любіў дасціпнасць і гумар, і да людзей з такімі якасцямі адносіўся паблажліва.
-	А давай лепей возьмем маю карову! працягваў Антось. Гэта была смелая прапанова з яго боку. Зразумела, калі
б Чубік не рагатаў перад гэтым, Антось нізашто не адважыўся б сказаць такое.
Чубік зноў зарагатаў і сказаў:
-	Маеш рацыю, Антось, які сэнс кідаць пёрлы...
—	А я пра што, — дапоўніў Антось, і яны абодва рассмяяліся.
Пасля Антось на нейкі момант задумаўся і раптам ажывіўся:
-	Слухай, тут баба нейкая дурная дражніла цябе словам такім Вайдэлак, так? Чаму такім словам?
Ведаў Антось, што Вайдэлкамі дражнілі не толькі Чубіка, але і яго сястру, якая жыла на другім канцы вёскі і брата, які жыў у Лаўскім Бродзе. Старэйшыя людзі казалі, што і ў іх бацькоў таксама была такая мянушка Вайдэлкі ды Вайдэлкі. Але чаму менавіта Вайдэлкі, на гэтае пытанне ніхто адказаць не мог? Праўда, гэта мала каго хвалявала, хаця людзі звычайна выпадковымі мянушкамі нікога і нічога не называлі.
-	Антось, я ж у цябе не пытаюся, чаму цябе дражняць Мультанам...
-	А адкуль ты ведаеш?
-	Я ўсё ведаю, і таму мне сумна жыць у гэтым сьвеце, і не цікава, Чубік на нейкі момант замоўк, а пасля прагаварыў:
—	Вайдэлкі гэта народны скарот ад слова вайдэлоты. Далёкі мой прашчур быў вайдэлотам, жрацом Пяруна.
-	А-а-а, дык у вас гэта радавое, зразумеў Антось. Паводле дынастыі, пераемнасьці традыцый...
-	Шмат слоў гаворыш, Антось, перабіў яго Чубік. Пайшлі лепей у хату, раскажу, як прыходзіла новая ўлада мяне арыштоўваць.
-	Я чуў ужо пра гэта, асцярожна заўважыў Антось.
-	Пра гэта ты яшчэ ня чуў, спакойна прагаварыў Чубік і накіраваўся да дзвярэй.
-	А карова? спахапіўся Антось.
-	Вядзі яе, калі хочаш, у хату, Чубік зноў зарагатаў. Каля сябе пасадзіш... Хай паслухае...
Антось махнуў рукой на карову і прыспешыў следам за Чубікам.
He кожнага Чубік запрашае ў хату, такой павагай з яго боку можна было толькі ганарыцца. У хаце яны ўселіся за дубовы стол, і Чубік працягваў тэму:
-	Прыходзілі другі раз. Чалавек пяць у хату зайшло, і на вуліцы некалькі чалавек засталося... I Пуценька з Цэрберм на вуліцы... у сёдлах так і сядзяць конна, трымаюцца моцна за
вобраць, азіраюцца палахліва ня любіць начальства хадзіць пяшком у хату не пайшлі... чаго яны баяліся?... У хаце ўсё перавярнулі, усе закуточкі вылізалі, чаго яны шукалі?.. А ў мяне ані аловачка, а ні паперачкі, куска хлеба і таго не было... А яны адно толькі: дзе тваё золата, дзе тваё золата? Дзе твая кніга, чорная кніга?! Якое золата? — у мяне есьці няма чаго?! Якая кніга, кажу, я чытаць ня ўмею, век у хаце ў мяне кніг не было. Што за блюзьнерства, кажу? Д’ябла вы ў мяне знойдзеце, кажу, але ж яны ў гэта ня вераць... Парыліся ў шуфлядах, у куфэрку, абнюхалі прыпечкі, аруд, палазілі па гарышчы і кажуць: зьбірайся! Куды? А там паглядзім! А на якой такой падставе, кажу, з якой такой нагоды, паводле якога такога артыкулу? У мяне ж, сам ведаеш, ані зямлі, ані гаспадаркі, жыву з таго, што людзі добрыя дадуць. У гэтым сэнсе, я ім так і даводжу, я самы што ня ёсьць сапраўдны пралетарый... Яны, маўляў, пракурор разьбярэцца... Дык вы, кажу я, як гэта мяне судзіць будзеце, за што судзіць будзеце, бо супраць савецкай улады я не выступаў: аніводнага факціка, аргумэнціка; судзіць як злодзея, дык ніхто ж не паверыць; судзіць як бязбожніка, дык вы ж самі ня верыце; як чараўніка, дык гэта ж паляваньне на ведзьмаў, чым вы тады адрозьніваецеся ад інквізыцыі альбо парадкаў царскай Расеі; судзіць мяне, як ворага народу, паглядзіце, вунь, у вакно... А на падворку народу сабралася, стаяць, насупіўшыся, бо кожнаму я дабро нейкае зрабіў альбо паабяцаў зрабіць, дык які ж я ім вораг. I што цікава, ажно з суседніх вёсак прыехалі з Гародзькаў, Забрэзьзя, Лістападаў, Ластаянцаў, Крыўску, Валожына, хто наказаў ім невядома! Тутэйшае начальства яны ня ведаюць, Пуценьку з Цэрберм сьцягнулі з коней, маўляў, ня будзеце чапаць Чубіка, ня будзем чапаць іх, але нюхаўкі расквасілі абодвум ня шэньціць нешта хлопцам гэтым... Хату акружылі, маўляў, здавайцеся... Дык вось табе і савецкая ўлада — бальшавікі, адным словам... Ня ведаюць, што рабіць далей... Недарэчная сытуацыя... А ты чаго тады не прыехаў? Ты ж ведаў!