Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Прапанову Пуценькі падтрымаў і старшыня савету народных дэпутатаў таварыш Кабяк, пры гэтым ён чамусьці сказаў, што быў конік, ды з'езьдзіўся, толькі незразумела было, якога коніка ён меў на ўвазе. А Казакевіч стаў удакладняць: маўляў, конік яшчэ не з'езьдзіўся, яго толькі трэба вылажыць, гэта значыць, кастрыраваць.
Як праўленне калгасу, так і савет народных дэпутатаў і партактыў аднагалосна падтрымалі прапанову Пуценькі. Падтрымалі без іншых прапаноў і пярэчанняў, хіба што толькі з адной агаворкай: заместа вясенне-палавых работаў, былі прапанаваны вясенне-палявыя работы.
Сцяпан, калі зразумеў, што хмары збіраюцца не толькі над панскім жарабцом, але і над ім, тут жа даў згоду на лягчэнне Данжуана. Болей таго, Сцяпан загаварыў з нейкім хваляваннем, узнёсла і з рэвалюцыйным запалам:
А калі наш вялікі сход, праўленьне калгасу, савет народных дэпутатаў і партактыў паставілі пад сумніў каго яго, Сьцяпана Андраловіча, абвінавачваючы ў шкодніцтве калгасу, дык тады, хай вялікі сход прыме рашэньне і на маю, Сьцяпанаву, кастрацыю! Сцяпан выцер слязу і вылажыў, прама на стол прызідыума, ключы ад стайні жарабца. Падзеля роднага калгасу, падзеля партыі Леніна-Сталіна я гатовы на такі ахвярны крок!..
Добра, мы падумаем над гэтай прапановай, сур’ёзна заявіў вусаты таварыш, аператыўна-упаўнаважаны. — А зараз, прымем рашэньне аднагалосна пра неабходнасьць правядзеньня кастрацыі... Хто зоймецца гэтай справай?.. Я думаю, што ў гэтай вясёлай справе мы прымем удзел усеі ён вельмі ўважліва паглядзеў на кожнага прысутнага.
— Як ты, Сьцяпан, глядзіш на гэтую справу? спытаўся Кацалапаў у Сцяпана.
Я ўжо сказаў, што па загаду партыі гатовы адрэзаць яйцы ня толькі жарабцу, але й сабе, і Пуценьку, і ўсім, хто толькі пажадае! праявіў баявую гатоўнасць Сцяпан.
-	Каб хер адрэзаць, тут спецыялісты патрэбныя, херург, заўважыў Пуценька.
-	Калі, што, я магу пабыць херургам, прапанаваў свае паслугі таварыш маёр. — Ніхто не супраць?
Супраць нікога не было. Людзі неяк насцярожана замоўклі і з цікавасцю пазіралі, што будзе далей.
-	Ну, вось і добра! Жадаючых, я думаю, будзе няшмат, вусаты таварыш маёр гаварыў усё гэта вельмі сур’ёзна. Нам трэба зьняць са Сьцяпана Андраловіча ўсякую падазронасьць у яго шкодніцтве і прыступіць да кастрацыі... Хто за гэта прашу галасаваць!..
Прагаласавалі аднагалосна.
-	Ну, вось і добра! самазадаволена адзначыў вусаты маёр. А цяпер прыступаем да кастрацыі. Дайце мне ножык... Пачнём з Пуценькі...
-	Таварыш Пуценька, вы як член падыходзьце да херурга! вельмі сур’ёзна абвясціў працэдуру Цэрбер і дадаў, Я, калі што, магу патрымаць...
Пуценьку ў гэты момант, як вялікім скразняком, здзьмула з памяшкання. I толькі, калі за ім з бразгатам зачыніліся
дзверы, таварыш маёр стрымана засмяяўся, пакруціў вусы і сказаў:
-	Шутка, таварышчы!
Пасля гэтага ўжо сталі смяяцца ўсе, але мацней за ўсіх смяяўся нейкім нервовым смехам Сцяпан.
Неўзабаве быў выкліканы з мястэчка ветэрынар, як казалі, спецыялісты па кастрацыі херург.
Вылажыць жарабца маглі б і самі мужыкі, але да яго, як да дзікага драпежніка, падыходзіць было небяспечна, і смельчакоў не было. 3 другога ж боку, кожны разумеў, а раптам што не так: пойдзе крывацёк які, ці нарываць пачне рана і жарабец праз дзень-другі адкіне свае падковы і акалее, тады ж бяды не абярэшся, тады ж, і як шкодніка, і як ворага, і «за порчу гасударсьвеннага імушчаства» застрэліць могуць. Хай ужо лепей хто іншы рызыкуе...
Спецыялісты з мястэчка, невысокага росту, чарнявы, падобны на татарына, уважліва агледзеў жарабца і сказаў:
-	Шкода глуміцца над такой пародай, але калі выйсьця няма, будзем аперыраваць... Для гэтага мне патрэбны вяроўкі, дзьве жэрдкі і пяць здаровых мужыкоў, каб зрабіць павал жарабца і трымаць яго ў час экзэкуцыі.
Людзей сабралася нашмат болей, чым пяць мужчынаў. Нават жанчыны некаторыя падышлі усім было цікава.
-	Аперацыя кастрацыя гэта вялікая справа, з відам знатака гаварыў спецыялісты, аглядаючы натоўп. Тут ня проста нешта выразаецца і выкідваецца, як непатрэбнае, тут ліквідуецца асноўны прыродны інстынкт. Прырода, якая ня здольная на размнажэньне, ня здольная і на творчае жыцьцё: толькі на цяглавую працу. Кастрыраваныя істоты робяцца абмежаванымі ў сваёй актыўнасьці і дзейнасьці, іх болей анічога не цікавіць — толькі корм...
Кастрыраваць вырашылі ў стайні — там было за што прывязаць вяроўкі і ўшчыміць жэрдкі.
Памагатых было болей, чым трэба. Данжуан, калі ўбачыў столькі народу, адчуў небяспеку і стаў кідацца ўбакі, раздзьмухаць храпы, біць капытамі зямлю і ламаць загарадкі...
-	Ого, кастрацыя! працягваўспецыялісты. Некастрыраваная прырода гэта ж такая сіла, такая моц: загарадкі ламаюць, ланцугі рвуць і путы, як той пралетарыят, і нічым не стрымаеш, а як вылажыш адразу ўсё мяняецца...
Урэшце, хлопцам удалося паваліць на бок Данжуана, заціснуць жэрдкамі за шыю, прывязаць ногі да стоек, a
некалькі чалавек для ўпэўненасці ўселіся на жарабца зверху, і таму заставалася толькі люта і з нянавісцю храпці, пырхаць белым шумам.
-	Чаму шмат хто з манахаў кастрыраваўся? працягваў спецыялісты, раскладаючы з невялічкага чамаданчыка свой няхітры інструмент для аперацыі, А дзе ж ты будзеш маліцца, калі прырода прэ, глушыць усялякую думку пра Бога... А кастрыруецца і робіцца такім ужо паслушнікам, сьвятым робіцца! Ого, кастрацыя!..
-	Будзеш маім асістэнтам, прапанаваў спецыялісты Болюсю Бутку і палез у загарадку. Будзеш падаваць мне ўсё, што скажу.
Пасля спецыялісты няспешна зрабіў скальпелем надрэз, а пасля Болюсь ледзь паспяваў падаваць то нажніцы, то скальпель, то ёд, то бінты...
-	Ого, кастрацыя!.. Так і людзі... У маладосьці мы з такім імпэтам носімся, а пад старасьць, калі ўжо і кастрацыя не патрэбная, толькі бы паесьці што было і каб ніхто не чапаў, вярнуўся да тэмы спецыялісты. А чаму? А таму, што адпала галоўнае хаценьне, прыроднае...
-	Што, ужо ўсё? спытаўся Бутка.
-	He, але перакурыць можна, дазволіў спецыялісты і прадоўжыў. Ого, кастрацыя!.. Калі б, да прыкладу, Чынгісхана ў свой час кастрыравалі, дык, ты думаеш, ён заваяваў бы палову сьвету?!. Альбо, кастрыраваны, Напалеон палез бы на Расею?!. Hi за што! То-та ж!..
-	А калі б, да прыкладу, Леніна чыкнулі... Дык што, і рэвалюцыі не было б? спытаўся Болюсь Бутка.
-	I рэвалюцыі не было б, і не было б гэтых марксызмаў, ленінізмаў, трацкізмаў, сталінізмаў...
-	Анічога не было б, калі б усе хадзілі кастрыраванымі, дапоўніў карціну Карповіч, седзячы на Данжуане, і ўсе рассмяяліся.
Тут спецыялісты раптам замоўк і стаў азірацца навокал.
-	Ня ведаю пра Леніна і рэвалюцыю, прадоўжыў ён трохі іншым тонам, I я анічога такога не гаварыў, а вось вусатага, Гітлера, калі зараз ня чыкнуць сярпом па яйцах будзе бяда!
-	Да Гітлера далёка, а вось тут шмат каму з сваіх не мяшала б правесьці аперацыю,задумённа прагаварыў Саўрыновіч. Можа, хоць трошкі паспакайнела б.
-	Ты, глядзі, каб цябе хутчэй не аперыравалі аператыўнікі,абарваў усякія спадзяванні Саўрыновіча Болюсь Бутка.
-	Во-во! кіўнуў галавой спецыялісты і стаў аглядаць раны Данжуана.
Пасля гэтага ён сказаў памагатым:
Усё, можаце паціху разьвязваць і выпускаць на волю свайго мерына, а сам павярнуўся да людзей, якія стаялі воддаль і прадоўжыў тэму. Ого, кастрацыя! Так бык становіцца валом, баран волухам, а пародзісты жарабец звычайнай цяглавой конскай сілай... I аніякай агрэсіі, і аніякая самка ня зб’е іх з дарогі сваёй ідэяй, і ўсе робяцца спакойнымі, паслухмянымі, працавітымі і ціхімі... Скажаш «но» ён пойдзе, скажаш «тпр-р» ён стане... Такія нашмат болей патрэбныя ў гаспадарцы, і калгасу болей карысьці ад іх... Ого, кастрацыя!..
A non у мястэчку казаў, што шчасьлівыя ціхія, бо яны атрымаюць у спадчыну зямлю! заявіла раптам, ні з таго ні з сяго, Выруся, жонка Кастуся Будкевіча. Ці праўда гэта?
Ад каго атрымаюць? не зразумеў спецыялісты.
Я ня ведаю...дык, а ці атрымаюць? -дапытвалася Выруся і пільна глядзела на свайго мужа, які ў гэты час усё яшчэ сядзеў на шыі Данжуана.
Усе чамусьці таксама паглядзелі на Кастуся, а спецыялісты нават залязгаў нажніцамі перад яго жыватом. Кастусь заёрзаўся на шыі і пад гучны рогат закрычаў на жонку:
Дахаты ідзі, чаго ты тут круцішся! Я табе дам ціхага! Віж ты, чаго захацела!.. Зямлі ёй мала!..
Мужыкі яшчэ трохі пасмяяліся, развязалі і адпусцілі Данжуана і разышліся хто куды: хто на працу, а хто дахаты.
А яшчэ праз колькі дзён можна было ўбачыць, як аб'язджалі Данжуана у возе па Ракавічах і Мазалях. Люба было глянуць, як ішоў мерын. Пасля можна было ўбачыць Данжуана на калгасным полі на вывазе камянёў і гною. Пасля цягалі на Данжуане дрэва з лесу на будаўніцтва новай канторы... Пасля Болюсь Бутка неяк казаў, што хутка і Данжуан стане звычайным дахадзягам.
Дарэчы, у калгасе засталося не болей двух параў добрых коней, а астатнія альбо паздыхалі, альбо былі такія нядойшлыя, што выкарыстаць іх у працы было немагчыма, як той Беларус, які ўпаў у нейкую незразумелую хваробу на выжыванне. Да таго ж не толькі з аднымі конямі была праблема ў калгаснікаў. Хварэлі і іншыя людскія жывёлы, якія сталі калгаснымі, аніяк не хацелі прыжывацца да новых гаспадароў: зачыналі худзець, хварэць і дохнуць. I ніхто не ведаў, з якой такой нагоды адбываецца масавы паморак свойскай жывёлы ў калгаснікаў? I зямля тая чамусьці ў камунараў
радзіць не хацела, што можна было ўбачыць на пустых прагалах поля, на якім камунары сеялі жыта. I ніхто не мог даць слушнай парады альбо адказу на пытанне, чаму так не шэнціць ім з гаспадаркай, і асабліва з жывёлагадоўляй?
28. Вайдэ/іак
Неяк аднаго разу прыхварэла карова і ў Антося: не есць, не жвакуе і, як той конь Беларус, толькі сліну пускае з пысы ды рыкае. А добрая карова ў гаспадарцы, што свой маслазавод: тут табе і сыр, і масла, і тварог, і, зразумела, свежае малачко, і вяршочак. Больш за ўсё Антось любіў вяршок, але пры такой сям’і, ён нават і не помніць, калі смятану тую смакаваў апошні раз. Калі ў хаце, як у дзіцячым інтэрнаце, такія ласункі знікаюць бесслядоўна. Ого, карова! У Янука Дайновіча нават верш ёсць пра карову:
Быў гаспадар — мужык талковы: ня жонку ён глядзеў карову.
Лічыў карову ён асновай, бо не загінеш за каровай.