Саветы
Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
- А я думаю, што наша гутарка яшчэ не закончылася вельмі сур’ёзна заявіў Калістрат.
- Што ты яшчэ хочаш, Калістрат!? — з нейкім адчаем выкрыкнуў Сцяпан.
- Да восені дажыць яшчэ трэба... пад абстрэламі... Увосень мы будзем купляць спадніцы, самалёты і што захочам, a як нам да восені ногі не працягнуць з голаду?
- Ага, чым зараз сем’і карміць?
- За працадні не пракорміш?
- У пана можна было і ў пазыку ўзяць, а пасьля вярнуць, ці адпрацаваць...
- Наконт гэтага, абяцаю вам, мы будзем ставіць пытаньне на чарговым пленуме райкама партыі, зноў абяцаў Кабяк. Я думаю, што нейкі аванс мы здолеем вам прапанаваць. А зараз, вы самі разумееце, паміраць збіраешся, а жыта сей. Трэба сеяць, хлопцы!..
На гэтым гутарка падыходзіла да свайго лагічнага завяршэння. Сяляне заківалі галовамі ў знак згоды, маўляў, трэба дык трэба, што зробіш... Там паглядзім...
2 7. Кастрацыя
Вялікая праблема ўзнікла ў камунараў-калгаснікаў і з жывёлай, асабліва з конямі іх катастрафічна не хапала. Коней ворагаў народу было няшмат, ды і з тых лепшых забралі чырвонаармейцы ў час вызвольнага паходу, а коні, якія засталіся, пачалі нешта худзець, хварэць і здыхаць. Шмат у каго, хто стаў калгаснікам, коні раптам прапалі, і яны прыйшлі ў калгас без каня. У некаторых былі валы, але валоў тых людзі перад тым, як уступіць у калгас, зарэзалі на мяса. У іншых калгаснікаў коней увогуле не было. А тут вясна — вось-вось трэба будзе выходзіць у поле, а няма як, хоць ты людзей упрагай у плуг. Дарэчы, наконт людзей і плуга агаварыўся Сцяпан, на што Цэрбер толькі ўсклікнуў: «Кстаті, очень прекрасная ідея!».
3 пытаннем наконт коней Сцяпан аб’ехаў суседнія сельсаветы, быў у раёне, ды толькі ўсё без толку — коней не было. Праўда, у раёне паабяцалі трактар пасля першага мая, акурат недзе на Юр’еў дзень, але для сяўбы гэты дзень быў познім. Грады толькі рабіць, але іх і рыдлёўкай можна ўскапаць. A тут кожны разумеў, што рыдлёўкай сацыялізму не пабудуеш.
Праўда, у панскай канюшні Дабрынскага стаяў малады пародзісты жарабец, неаб’езджаны і нявылажаны, пан Сева спецыяльна трымаў яго для асемянення. I называў яго пан вельмі прыгожым словам Данжуан. Болюсь Бутка казаў, што, як назавеш жарабца, дык тое і мець будзеш... А коні ў Дабрынскага былі такія, што шкода было іх у воз ці ў плуг запрагаць выяздныя, ды і толькі. Калгасны актыў, і асабліва
Казакевіч, настойліва давалі парады Сцяпану, што трэба нешта рабіць з гэтым жарабцом, маўляў, кастрыраваць трэба, абсадзіць, аб’ездзіць і у воз яго, у плуг!.. Хай падымае калгасныя гоні, панскі выкармыш!
Сцяпан на такія прапановы толькі агрызаўся:
— А калгаснае конскае пагалоўе вы самі будзеце пакрываць!..
Сцяпана можна было зразумець. У калгасе, калі толькі думаць пра перспектыву, павінен быць свой пародзісты жарабец. Але думаць пра перспектыву ніхто не ўмеў, і што трэба было рабіць ў такой сітуацыі таксама ніхто толкам не ведаў...
Сцяпан, на ўсякі выпадак, замкнуў жарабца на вялікі важкі замок у панскай стайні, а ключы трымаў пры сябе.
Праўда, Цэрбер нешта гаварыў Сцяпану пра нейкіх коней пад Радашковічамі, маўляў, чырвонаармейцы адбілі іх ад польскай памежнай стражы. Быў такі момант, калі нават не ведалі, што з гэтым конскім табуном рабіць... Частку адправілі ў Расію, а частку на мясакамбінаты, ці застаўся хоць адзін конь невядома.
Трэба было пад’ехаць туды і глянуць...
А Кацалапаў гаварыў пра нейкі конезавод каля Мінска, маўляў, там можна дамовіцца наконт пары буланых і гнядых. Але ці толькі чуткі гэта былі, ці праўда, ані Цэрбер, ані Кацалапаў і самі толкам не ведалі.
Ва ўсякім разе, чуткі варта было б праверыць, і Сцяпан, узброіўшыся рознымі паперамі, просьбамі, рашэннямі і гарантыямі ад райвыканкама, райкама, сельсавета, калгаснага праўлення (так была перакладзена «управа»), апошнімі пастановамі ЦК і пленумаў партыі, адным гожым днём паехаў шукаць конскі табун і той конезавод.
А на трэці дзень яго пошукаў, для ўсеагульнай радасці калгаснікаў, на калгасным (былым панскім) двары стаяла пара вараных. Сцяпан хадзіў каля іх і хваліўся, што аднаго ўзяў у Радашковічах (вось гэтага, ці гэтага блытаўся), а другога на нейкай «усесаюзнай стайні» (вось гэтага, ці наадварот). Вакол вараных сабраўся натоўп мужчынаў, чалавек пятнаццаць. Глядзелі, шчупалі, хадзілі каля коней, як цыганы на кірмашы і, збольшага, нічога не мелі супраць выбару Сцяпана коні як коні, праўда, спрэчкі выклікала парода.
- Гэта будзёнаўцы, я ведаю даводзіў Косця Карповіч, Іх сам Будзённы вывеў!..
- Які Будзённы? Гэта тыповая каўказская ездавая парода! пярэчыў Аляксандра Саўрыновіч.
Гэта коні Пражавальскага! пераконваў Юза Будкевіч.
Кропку ў дыскусіі паставіў Цэрбер, які падышоў разам з Пуценькам да людской грамады.
Беларуская упряжная породнстая група! гучна абвясціў ён. На йм далеко не заедеш, але затое спакойны, непрнхотлнвы, мннлмальность затрат л, главное, — тягловая снла... Нашн прндумалн...
— 0! зазначыў Пуценька. — Усё, што хочаш, пацягне...
Да, кстатн, нашн эксперемент делалн, працягваў Цэрбер, камней наложнлн на воз н палкамн, палкамн... На каленн стал, но вытянул!..
— Як вы, таварышч, сказалі — беларуская парода? перапытаўся Пуценька.
Беларуская упряжная породнстая група! удакладніў Цэрбер.
— А давайце мы гэтага каня назавём «Беларусам»! — прапанаваў Пуценька.
Очень даже падходяіцея нмя, падтрымаў Цэрбер.
— Што каня, вось каб так трактар назваць! выказаў здагадку Болюсь Бутка.
Астатнім, у тым ліку і Сцяпану, было ўсёроўна, як называць каня. Так у наваколлі з'явіліся два «Беларусы»: адзін Беларус «беларускі ўпражны пародзісты» конь, а другі Маркоўскі з Балобанаў.
Але нешта на трэці дзень у каня Беларуса памутнелі вочы і ён стаў пускаць сліну.
Кожны ведаў, што трэба нейкім чынам ратаваць каня, але як? Кінуліся да дахторкі-ветэрынаркі камсамолкі і маладой спецыялісткі, але з ёй усё стала зразумелым пасля таго, як яна прапанавала каню разрэзаць хвост і змазаць тарпатынай.
Цэрбер ужо стаў шкадаваць, што не варта было называць Беларусам, маўляў, хваравіты народ і здохлы, відаць, акалее і гэты. Трэба было назваць Неграм — была б, можа, нейкая перспектыва.
А Болюсь Бутка, які быў прызначаны калгасным конюхам, шматзначна кіўнуў галавой і сказаў:
Як назавеш каня, так і араць будзеш...
Але Болюся ніхто, відаць, не зразумеў.
Сцяпан хадзіў каля каня надзьмуўшыся, вельмі заклапочаны і часта часаў патыліцу.
Што рабіць, што чыніць? бубніў ён сабе пад нос.
Што рабіць, што рабіць п...ць ды лавіць! з парадай адгукнуўся Болюсь.
— Гэта табе, Сьцяпан, у Вашмяну трэба пад’ехаць, да хераматкі схадзіць! прапанаваў раптам Карповіч. Тая ўсё, што хочаш, раскажа... 3 рукі чытае, як грошы бярэ... Што было й што будзе скажа...
Да якой яшчэ маткі?
Мне што сказала... Талковы ты, кажа, Карповіч, чалавек, і розум маеш, толькі не багаты... Ну, як у ваду глядзела... На Галыпанскай вуліцы жыве хераматка тая...
Ані да якай маткі я не паеду!
- Дык так і будзеш хадзіць, як сьляпы, і пытацца, «што рабіць, што чыніць?».
- Можна падумаць, што твая хераматка вочы расплюшчыць... Я і безь яе ведаю, што я талковы і не багаты.
- Што не багаты можа, яно й так, а наконт толку спрэчнае пытанье, — засумняваўся Карповіч. У цябе, на такой пасадзе, галава павінна быць міністэрская, а ня конская... Ідзі да хераматкі! Альбо хаця каня завядзі! настойліва раіў Карповіч.
- Во-во! 3 канём дык гэта другая справа...Хераматка тая на капыты як гляне, дык адразу й скажа, што з канём рабіць! — падтрымаў Болюсь.
Зразумела, што анікуды Сцяпан з канём не хадзіў.
А тут зноўку ўзнікла пытанне наконт кастрацыі панскага Данжуана.
На праўленні калгасу сталі патрабавць ад Сцяпана, каб аддаў ключы ад стайні жарабца, але той усё аднекваўся і адцягваў на апасля, маўляў, можа, яшчэ Беларус ачуняе і ўсё будзе добра...
Можа, усё было б і добра, калі б не прыехала начальства з раёну. Гаварылі, што дайшлі да раёну нездаровыя чуткі пра «вредітельство і сабатаж» мерапрыемстваў савецкай улады ў калгасе імя « «Васямнаццатага верасня». 3 такой нагоды тэрмінова былі скліканы: праўленне калгасу, сесія сельскага савету дэпутатаў «трудзяшчыхся», партыйны сход, сход камсамольскай арганізацыі, прасізсаюзны сход і сход актыву усё гэта праходзіла ў адным памяшканні і ў адзін час.
На парадку дня стаяла адно пытанне: «Аб шкодніцтве».
Напачатку вусаты старшы аператыўны ўпаўнаважаны з раёну, таварыш маёр, зачытаў дакументы «Об уснленнн борьбы...» і прывёў шматлікія факты «по раскрытню саботажа, вредптельской деятельностн н срыву меропрнятнй советской властн по району». Гаварыў ён спакойна і разважліва. Адчувалася, што за вусатым стаіць вельмі вялікая сіла.
Дарэчы, з прыходам Саветаў, распачалася нейкая незразумелая мода на вусы. Вусы сталі гадаваць усе: ад малога да старога. Калі гэта былі Цэрбер ці Кацалапаў, дык можна было зразумець, але адрошчаваць вусы сталі ўжо і Пуценька са Сцяпанам. А сярод раённага начальства можна было ўбачыць нават вусатых жанчынаў.
Дык вось, вусаты опер, калі гаварыў нешта цікавае, любіў пальцамі падкручваць свае вусы. I на гэты раз ён падкруціў свой вус і даў слова «по лошадінному вопросу прадсядацелю колхоза ».
Казакевіч, як старшыня калгасу, далажыў сітуацыю, якая склалася ў калгасе ў сувязі з упартасцю некаторых членаў калгасу наконт кастрацыі панскага жарабца, пры гэтым гаварыць ён стараўся вельмі «граматна» і пераканаўча:
— Дык вось, атрымліваецца, што нашы некаторыя члены праўлення калгасу шкадуюць буржуазна-памешчыцкую прыналежнасць іншых членаў на шкоду сацыялістычнага будаўніцтва, бо гэтыя члены ў той сітуацыі, якая склалася ў дадзены момант абсалютна не патрэбныя калгасу! даводзіў Казакевіч.
А Пуценька, пасля каротка ўступу, паставіў пытанне такім чынам:
- Палітыку таварыша Сьцяпана супраць кастрацыі трэба разглядаць як палітыку шкодніцтва ў правядзенні вясеннепалавых работаў! Прапаную: асудзіць Сьцяпана і правесьці кастрацыю!
Сітуацыю «па лашадзіннаму вапросу», з пазіцыі партактыву, асвяціў таварыш Кацалапаў:
Хто мог бы падумаць, што будзе так, а не інакш, гаварыў Кацалапаў. Мы маем справу ня проста з нейкім шкодніцтвам і абразаньнем, мы маем справу з траянскім канём вось у чым небясьпека...