Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
He зьбіраюся я пад цябе капаць...
Хто зараз у гэтае паверыць?..
Вось, каб такія талковыя гаспадары, як ты, прыйшлі ў камуну, а пасьля ў калгас, ты ведаеш, якія былі б моцныя нашы гаспадаркі?!.
А вам хіба такія гаспадары патрэбныя? Вы такіх гаспадароў у Сібір вывозіце? Як Качанюка, Саковіча, Дайновіча! Засталіся Пуценькі... Хто будзе працаваць на гэтай зямлі?
Ня блытай, Антось, гаспадароў з ворагамі народу...
Якія ворагі? Міхалка? Апомніся! Янук Дайновіч вораг?!
Вораг! упэўнена прагаварыў Міхалка. Твой Янук належаў да беларускай хадэцыі, а пасьля да Беларускай нацыяналістычнай арганізацыі, як і Станкевічы, дарэчы...
Антось прыпомніў, як неяк зайшла гутарка пра беларускія арганізацыі, і Янук настойліва раіў Антосю не зьвязвацца зь імі, маўляў, у цябе дома свая арганізацыя...
А чаму нельга браць удзел у беларускіх арганізацыях? У польскіх можна, у расейскіх можна, а ў беларускіх не?! Чаму? спытаўся Антось.
Чаму, чаму? Ты пра гэта лепш запытайся ў таварыша Сталіна, насмешліва прагаварыў Міхалка і дадаў:
-	У мяне ёсьць тайны загад на адстрэл Станкевічаў з Вурлянятаў, толькі вось злавіць не магу... Так што Дайновічу яшчэ пашэнціла... Толькі ты, Антось, маўчок, зубы на кручок.
Такое гаварыў той Міхалка, які ў 20-ых гадах з гуртком БІГіК (Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры) прыязджаў з тымі Станкевічамі ў Дойневічы і ў Ракавічы, ладзілі беларускія вечарыны, спявалі народныя песні, ставілі «Паўлінку» Купалы. Тады такое сяброўства было... а зараз «загад на адстрэл», як на ваўкоў якіх...
Антосю такі расклад аніяк не ўкладваўся ў галаве. 3 аднаго боку, не магло быць сумневу ў тым, што Міхалка мог бы лёгка правесці «адстрэл» усіх беларускіх нацыяналістаў, якіх у акрузе было нямала і якіх ён добра ведаў, але, з другога, чамусьці рабіць гэта Міхалка не спяшаўся. Яшчэ, што вартае можна было аддаць Міхалку ён не стаў крыўляцца расейшчынай, як гэта сталі рабіць яго некаторыя таварышы па барацьбе, ён заўсёды гаварыў цудоўнай беларускай мовай.
-	Антось, ты думаеш, што так гэта ўсё проста, — гаварыў Міхалка. Пайшоў і пастраляў... Мне гэтых Станкевічаў шкода, талковыя хлопцы, не раўня пуценькам і цэрберам, а вось не разумеюць моманту і ня хочуць разумець... Анакдай заляцеў я ў Вурляняты, зайшоў у адну хату, другую усе ж свае людзі, мяне добра ведаюць, пры паляках шмат зь кім у адной партыі быў, кажу, ня трэба працівіцца савецкай уладзе, бо яна непераможная, а яны мне ў адказ «рабак бальшавіцкі, бзьдзюль савецкі, маскалям прадаўся»... толькі ты, Антось, маўчок... I такое кажуць старыя людзі, бацькі Янкі, Стася, сваякі ксяндза Адама... А зараз там Стась Язэпчыкаў з дзядзькам сваім Спадаром філялёгіі баламуцяць народ. А ў мяне рука не падымаецца страляць у іх...
-	Нешта я ў толк не вазьму, перабіў Міхалку Антось. Кажуць, што ты сам напрасіўся пастраляць людзей, прапанаваў тэрор, а зараз кажаш: свае людзі...
-	He падкалупвай, Антось... Страляць трэба было ў палякаў, паноў, розных пшызьдзецкіх, сьвентахоўскіх, лакуціеўскіх... А тут ня ўсё так проста... 3 Стасем Язэпчыкавым разам у школку хадзілі, пасьля сябравалі доўгі час, на вечарынах сустракаліся, я да яго ў Вільню езьдзіў, калі ён студэнтам быў, таксама хацеў студэнтам стаць, а пасьля ён, Балван гэты, нос задзёр, палез за сваім дзядзькам Янкам Антосевым... ты знаеш яго... у палітыку...
He... адкуль?..
Дык вось, палез у палітыку, казалі, зьнюхаўся з пілсудчыкамі, стаў выступаць супроць Саветаў, супроць Сталіна ў Вільні цэлыя маніфестацыі рабіў... Я ж стаў першым камсамольцам-падпольшчыкам... Дарэчы, Янка Станкеўчык стварыў Партыю беларускіх нацыяналістаў... Да той партыі належаў Янук Дайновіч і яго брат. Каго мог яшчэ спадарфілёляг зацягнуць у нацыяналістычны буч у вас, у нас я ня ведаю, а ведаць трэба. Загадана зьнішчыць гэтую нацыяналбуржуазную партыю як вельмі небясьпечную і шкодную савецкай уладзе, і якая не адпавядае нацыянальнай палітыцы камуністычнай партыі Леніна-Сталіна. А партыі, ведаеш, зьнішчаюцца праз ліквідацыю носьбітаў партыйнай ідэалёгіі, гэта значыць, яе сяброў... А дзе ж ты ўсіх сяброў паловіш... Злавіць бы лідэра... А тут палякі актывізаваліся, у мяне ўжо пару разоў бабахнулі, балазе конь дабры удалося ўцячы. I заместа таго, каб арганізавана выступіць супроць палякаў, я павінен лавіць і страляць сваіх сяброў дзяцінства... A упаўнаважаны оперучастка Хамінскі, супакою не дае... Так і кажа: «У цябе там адньхх хадэкаў чалавек дваццаць... Ня справішся адловім і прыстрэлім цябе»...
— Гэта які Хамінскі, з Вавукаў?
Ага, з Вавукаў, тутэйшы!
А адкуль ён мог даведацца пра хадэкаў?
Дык жа працуем паводле сьпісаў польскай дыфензывы... Тыя ж шпіцы, якія раней даносілі палякам, зараз нам даносяць... Толькі ты, Антось, маўчок, зубы на кручок... Ты знаеш, у тых сьпісах і я значыўся як «беларускі хадэк, сімпатызуючы камуністым»... Адкуль яны ўсё ведалі? Добра, што ў час я ўсё зразумеў і перайшоў у другі лягер, а не, дык быў бы зусім у іншым лягеры... А зараз, праўда, круціцца прыходзіцца... Усе свае людзі... Я пераконваю іх угаворамі, a яны «рабак бальшавіцкі»...
Антось ведаў, што, калі хочаш патрафіць Міхалку і каб было ўсё добра, трэба толькі ківаць галавой пры гутарцы з ім і ні ў якім разе не супярэчыць. Але на гэты раз Антось не вытрымаў нараканняў Міхалкі на свой незайздросны лёс змагара за савецкую ўладу і бесцырымонна абарваў маналог:
Ня трэба было лезьці!
А хто ведаў, што трэба было, што ня трэба! Ты стараешся, хлопцы мне гаварылі, анікуды ня лезьці, а ты думаеш, цябе гэта ўратуе? Прыйдзе час, і мы спытаемся ў кожнага, што ты рабіў падзеля перамогі савецкай улады? Што ты будзеш тады гаварыць, Антось? А суд будзе, вось убачыш... Вялікі суд будзе...
I што, i на судзе тым апраўдаюць таго, хто падзеля савецкай улады забіваў людзей, братоў сваіх, бацькоў, дзяцей, сваякоў...
Апраўдаюць!.. А калі яны былі заклятымі ворагамі народу, ворагамі сусветнай працоўна-сялянскай сацыялістычнай рэвалюцыі?!. Ты, што, Антось? Дык жа цябе застрэляць толькі за тое, што ты быў зь імі знаёмы, альбо пры сваяцтве быў, а калі будзеш зь імі цацкацца, дык жа ўвесь род зьнішчаць... Тут трэба выбіраць, а выбару няма... Ты слухаў калі казаньні ў касьцеле ксяндза Адама?.. Ісус неяк сказаў сваім вучням, што дзеля яго яны павінны кінуць сваіх бацькоў і родных... Я лічу, што сапраўдныя камуністыя гэтак жа павінны зрабіць дзеля савецкай улады. У іх ня можа быць асабістага жыцьця, як, дарэчы, у ксяндзоў, яны павінны жыць падзеля вялікай ідэі й ахвяраваць сябе ёй...
Якой ідэі?
— Я ж сказаў, вялікай!
— А-а-а...Падзеля гэтай вялікай ідэі можна забіваць, высылаць у Сібір, арыштоўваць і садзіць у турму невінаватых, як Дайновіча, да прыкладу, дый ня толькі яго аднаго...
А тут, ведаеш, кожнаму не дагодзіш, як ні старайся. Хрыстос і той нават расьпяцьцем сваім шмат каму не дагадзіў! А калі такая справа, дык тут трэба, як трахтарам, гнуць сваю баразну і не зьвяртаць аніякай увагі на тых, каму гэтая баразна не даспадобы.
А, ну, трахтарам, чаму ж не... Трахтарам гэта добра...
Антось, што ты валёнкам прыкідваешся? Выстаўляешся тут маралістым... Я табе тлумачу, што тут анічога ня зробіш вялікія справы патрабуюць вялікіх ахвяраў... Хрыстос як толькі нарадзіўся усіх немаўляткаў парэзалі, а пасьля колькі было ахвяраў... вінаватых, невінаватых... хто разьбіраўся...
Ты, Міхалка, гаворыш, усёроўна, як ксёндз... Хрыста ўспамінаеш... Глядзі, каб цябе твае таварышы ў барацьбе за тую вялікую ідэю не расьпялі дзе-небудзь самі.
Вось, ты зноўку за сваё... А я ж ня толькі пра сябе думаю... Толькі ты, Антось, маўчок, зубы на кручок... А так я кажу таму, каб такія асталопы, як ты, зразумелі, што камуністычная ідэя, якую праводзім мы, такая ж вялікая і сьвятая, як і хрысьціянская. I тут ахвяры непазьбежныя... вінаватыя, невінаватыя Бог сам разьбярэцца... Шчасьлівым будзе той, хто ўцалее ў гэтым адборы. У Бога як: шмат пакліканых, ды мала абраных... Так і ў нас!
Які ў вас Бог?.. У вас — ня Бог, а бажок...
-	Хто б ён ня быў, але сіла за ім. А гэтых папоў і ксяндзоў я бы й сам да сьценкі паставіў... толькі перашкаджаюць! Ня проста перашкаджаюць, а жыць мяшаюць!
-	Што ў вас ва ўсіх за манера: ледзь што да сьценкі!. Я й сам не сьвяты... Іншы раз Богу молішся, а ў галаве фіёлкі з бабамі голымі круцяцца... А пасьля ня ведаеш, што на споведзі казаць, але каб да сьценкі... Ды й пры чым тут яны?
-	Пры ўсім! Кожны пры нечым! голас Міхалкі нервова набіраў абароты. Дайновіча пасадзілі і правільна зрабілі не бывае дыму без агню, а савецкая ўлада не памыляецца! I яшчэ не аднаго Дайновіча пасадзяць і да сьценкі паставяць... I я табе нават сказаў бы каго, але баюся... Ня наш ты чалавек...
-	Няма чаго мяне асьцерагацца, Міхалка. Жыву я даўно тваім прынцыпам: «маўчок зубы на зашчэпку!»...
-	На кручок, я казаў! А ты запомні: савецкая ўлада, калі й дае нейкі шанцунак, дык толькі адзін быць зь ёю! Так, як усе людзі грэшныя перад Богам, так усе вінаватыя перад савецкай уладай!..
-	На сьвятой Русі зьявілася сьвятая ўлада...
-	Так! Сьвятая! А ты ведаеш, што такое улада?! Улада гэта ўсё: дастатак, грошы, яда, багацьце, будучыня твая і тваіх дзяцей!..
Кожны прагне гэтага?..
А кожнаму не хапае багацьце, яды і дастатку... I Бог ня кожнага зрабіў шчасьлівым... А тут яшчэ воля, павага і страх перад табою, як перад Богам, — што болей трэба чалавеку для шчасьця?.. Анічога!.. I з тым, хто з намі, і хто нам дапамагае, мы дзелімся гэтым шчасьцем!
— Ведама, шчасьце... А як жа тады сьвятыя ідэалы?
— А гэта й ёсьць сьвятыя ідэалы! Калі ты пры такой уладзе, хто табе будзе мяшаць праводзіць іх у жыцьцё?!.
Што праводзіць?
Што хочаш!..
Тут ёсьць над чым падумаць, таварыш Міхалка...
Падумай, падумай, пра сябе падумай, пра сям’ю... I запомні: ня можа быць сяброўства з тымі, хто не з намі, ня можа быць! Запомні!
Вы, Міхалка, сваёй дарогаю, а я сваёю...
Няма ў цябе сваёй дарогі у нас адна дарога! Як у песьні: «Другога нет у нас путі.......
В руках у нас вінтовка, чуў я гэтую песьню...
-	Дык вось, калі я цябе сёньня не пераканаю, дык ты заўтра сканаеш! амаль што крычаў Міхалка й рукі яго нервова мацалі кабуру з рэвальверам. — Бо ад перакону мы ідзём да