Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
-	Даказаць?! зноў здзівіўся Цэрбер. Ты где прожлвал с 1921 по 1939?
Тут...
На террнторнн, временно оккупнрованной буржуазной панской Польшей, так?
— Ну, пад Польшчай.
— Так только за это тебя уже надо саднть: за то, что дышал этнм буржуазным панскнм воздухам. А за то, что ты платнл налогн полякам, тем самым укреплял вражеское Советскому Союзу Польское буржуазное государство, тебя ўже надо расстрелнвать за это! Понял?!
А што тут панімаць, тут усе жылі, дык усіх садзіць і страляць будзеце? Антось ужо анічому не здзіўляўся.
— Трэба будзе будзем усіх садзіць і страляць! — заверыў Пуценька. — I лёгка дакажам. Так што ты падумай, аратар...
Я думаю, што стрелять не надо, много честн для такнх, — гаварыў Цэрбер, і было відаць, што ён трохі працверазеў. Такнх надо нспользовать по полной программе...
Гэта як? зацікавіўся Пуценька.
А вот так! Какой нз тебя, Пуценька, толк на лесоповале...
Не-не, аніякага! згадзіўся Пуценька.
Вот нменно. Ты же толькн мешать будешь, тебя же первой ёлкой-палкой завалят зэкн... А этот, Цэрбер ткнуў пальцам убок Антося, несколько гектаров лесу в Снблрн повалнт, раскорчует, чернозёму навознт, рожь нлн бульбу посаднт н на этом не успоконтся згорбатнтся н далыпе будет корчевать, покудова кулаком не станет... А потом прндёт такой Путенька, нлн такой я, н раскулачат эту сволачь кулацкую с конфнскацней... На такнх, как он, Россея-матушка держнтся.
Разумна, нічога ня скажаш, а я абавязкова прыйду і раскулачу, пацвердзіў Пуценька.
Вот такая, смерд, перспектнва ў тебя трудолюбнвая, — Цэрбер гаварыў сур’ёзна. Пайшлн, Путенька!
Цябе можна ўратаваць толькі чыстасярдэчнае прызнанне ў асоба буйных памерах, вось так! даў параду Пуценька. Пайшлі, таварыш камісар...
Цэрбер, выходзячы з хаты, паказаў Антосю кулак і прагаварыў:
Смотрл, клтайсклй шплон, вот здесь ты ў меня!
Антось тады не надаваў нейкага сур’ёзнага знаку іхняму прыходу і той гутарцы. Ат, ведама, п’яныя былі і хацелі яшчэ дабавіць, вось і страшылі і гаварылі абы што. Але, пасля той сустрэчы, з'явілася нейкае незразумелае пачуццё трывогі, якое стала пастаянна данімаць Антося. Шмат што проста не ўкладвалася ў галаву: падкулацкі прыхвасцень, хата,
гадзіннік, зямля, Дайновіч«вораг народу» і рабства, пра якое сцвярджаў Цэрбер. Адно было зразумелым, што можа так стацца, што страціш усё адразу: хату, зямлю, гаспадарку і апынешся ў Сібіры, так, як гэта сталася з цесцем, і так, як гэта было некалі з яго дзедам. Дзед тады, за ўдзел у паўстанні 1863 года, быў высланы за Байкал, а як вярнуўся ўсё пачынаў з нуля, але што ўжо было пачынаць у такіх гадах. Бацька змог узбіцца толькі на пяць дзесяцін, а тут войны, рэвалюцыі, і ўсё паляцела. I Антосю, як і дзеду, як і бацьку, усё прыйшлося пачынаць з нічога. Хто ведае, можа, ён падзеля тых дзесяцін і ажаніўся. Восем дзесяцін на чатырнаццаць душ і гэтага можа не быць. Але, як бы не было, дзецям нічым не дапаможаш, відаць, і дзеці гэтак жа, як і ён, будуць таксама пачынаць з нуля... I канца гэтаму не відаць... Чаму так, а не інакш?.. Адкуль гэтае ліха бярэцца?.. Сапраўды, нейкае рабства... Ці гэта такі ўжо кон?..
Антось тады тэрмінова сустрэўся з Дайновічам, і ўдвух яны вырашылі перагаварыць са Сцяпанам. Цікава, што наконт усяго гэтага сказаў бы ён? Усё ж такі свой чалавек, а не тое, што гэты Цэрбер. Праўда, і Сцяпан нешта апошнімі часамі зрабіўся такім заядлым камунарам і камуністам, што цяжка пазнаць у ім таго свайго Сцяпана, відаць, улада падзейнічала на чалавека. А можа, ён свядома прасякнуўся гэтымі ідэямі? Вельмі падобна. Пасля арышту Качанюка, адносіны між Антосем і Сцяпанам сталі яшчэ болып напружанымі. Аднаго разу зайшоў быў Сцяпан на падворак, дык Ганька падняла гвалт на ўсю вуліцу і выперла за браму. Дасталося тады трохі і Антосю, маўляў, Сцяпан яе бацькоў у Сібір адправіў, а ён з ім шэпчыцца, як з хаўруснікам якім. Выглядала, сапраўды, не надта прыгожа. Пасля гэтага некалькі разоў Антось, калі бачыў Сцяпана здалёку, збочваў куды з дарогі абы не сустракацца. He карцела тады Антосю да сустрэчы.
He карцела і зараз, але Дайновіч вельмі хацеў перагаварыць са Сцяпанам, бо яму было пра што пагаварыць.
Сцяпан уважліва выслухаў Антося, на ўздзіў, доўга нешта думаў, пасля ўсяго толькі і сказаў:
Мала што яны маглі нагаварыць, будучы п’янымі, ты толькі слухай іх!
А наконт Дайновіча, як ворага народу, Сцяпан сказаў, што першы раз чуе такое, а пасля дадаў:
Хаця, ведаеш, усё можа быць: у камуну ты, Янук, не прыйшоў, да нас ставішся крытычна, дапамагаць ня хочаш, Пуценьку за начальства ня лічыш — вось ён і рые пад цябе...
Тады Антось не ўтрымаўся і сказаў тое, што хвалявала яго даўно:
А хіба ня ты сьпісы на арышт падсоўваеш Цэрберу?
— Я складаў сьпісы асаднікаў і варожых савецкай уладзе элементаў... Іх жа я і раскулачваў, — спакойна гаварыў Сцяпан. Апошнія арышты праводзяцца без майго ўдзелу, балазе спецыялістаў зараз хапае...
— Гэтыя спецыялістыя могуць капануць пад каго хочаш, адзначыў Дайновіч.
Могуць, пацвердзіў Сцяпан.
Яны ўжо збіраліся адыходзіць, як Сцяпан нечакана звярнуўся да Антося:
Пуценька казаў, што ты Качанюкова дабро перавёз і недзе схаваў.
Дык хай твой Пуценька спачатку знойдзе гэтае дабро, а пасьля гаворыць! абурыўся Антось.
Ты лепей адвязі ўсё ў камуну сам... Мы зробім выгляд, што нічога такога не было, параіў Сцяпан.
Што адвозіць? Крэсла магу адно прывезьці...
Прывозь, кіўнуў галавой Сцяпан.
Вось гэтае Сцяпанава «прывозь» яшчэ больш абурыла Антося.
Люстэрка, барану і кросны таксама прывозіць?
Прывозіць...
Патрэбна камуне люстэрка? Антось завёўся. Любавацца сабой будзеш днямі ў люстэрка?! Дарэчы, люстэрка гэтае цесьць сваім унучкам у падарунак даў дзеўкі ўжо... Што, падарункі таксама адбіраеш? Антось гаварыў з запалам. Кросны, калі хочаш, прывязу. Патрэбны камуне кросны? Ткаць будзеце слуцкія паясьі і вешаць на іх беларускіх нацыяналістаў...
Супакойся, Антось, сам Сцяпан быў вельмі спакойным. У камуне зараз такі час, што ўсё патрэбна!
А камуне тваёй усё мала: хату забралі, зямлю забралі, коней, кароў, авечкі, сьвіней Качанюковых усё забралі, і ўсё мала і мала! абураўся Антось.
У Качанюка павінна было застацца каля дваццаці пудоў жыта, дзе яно? голас Сцяпана рабіўся жалезным і патрабавальным.
Пуценька казаў?
— Пуценька!
Дык ты Пуценьку пацалуй у ср...! — Антось рэзка развярнуўся. Пайшлі, Янук, пагаварылі!
Дык жыта дзе? пракрычаў ім услед Сцяпан.
А ты ў Качанюка запытайся! Можа, ён з сабою дзе ўзяў, багажом адправіў, — адказаў Антось.
Мы разьбяромся! пракрычаў услед Сцяпан, але на гэтую пагрозу Антось не адказаў.
Тое, што яны будуць разбірацца, не выклікала аніякіх сумненняў, толькі вось, які будзе вынік з гэтых разборак? Наконт Качанюковых дваццаці пудоў жыта Антось упершыню пачуў ад Сцяпана. Калі і былі гэтыя пуды, дык, відаць, закапаў іх недзе Качанюк на ўсякі выпадак сам, на яго гэта было вельмі падобным.
Па вялікім рахунку, разважалі хлопцы пасля той сустрэчы, гутаркі з Сцяпанам не атрымалася. Адчувалася, што Сцяпан свядома хацеў абвастрыць сітуацыю з імі, давесці іх адносіны да крайнасці, маўляў, калі што якое, самі вінаватыя не хацелі яго слухаць, а ён, Сцяпан, тут ні пры чым. 3 другога боку няўжо Сцяпан так і не зразумеў нічога? ЦІ і тут нешта не так? Ці Сцяпан не хоча звязвацца з гэтым аператыўнікам, ці баіцца гэтага аператыўніка? Увогуле складвалася такое ўражанне, што яны тут усе баяцца адзін аднаго. Колькі ўжо гаварылі Сцяпану, каб супакоіў Пуценьку, маўляў, кампраметуе савецкую ўладу, і што?! I нічога! А колькі было нараканняў на Цэрбера? I што? Анічога не змянілася. Меў нейкую незразумелую ўладу тут над усімі гэты опер Цэрбер, у тым ліку і над Сцяпанам, хоць маральная перавага Сцяпана была відавочнай, але гэтыя якасці ў новай сітуацыі не былі вырашальнымі. Праўда, апошнім часам адчувалася і нейкая няшчырасць з боку Сцяпана. Можа, гэта толькі здавалася хлопцам? Можа хто ведае?.. Адно было зразумела, што ўлада людзей ламае вельмі моцна на свой капыл.
* * *
Янука Дайновіча арыштавалі на трэці дзень пасля яго гутаркі са Сцяпанам. Падзея гэта ўразіла не толькі Антося, але і ўсіх аднавяскоўцаў. А яго ж за што? паціскалі плячамі людзі і не разумелі, у чым тут справа, ён жа, можна сказаць, быў найбяднейшым у вёсцы. Палякі судзілі яго за палітыку, маўляў, займаўся антыпольскай дзейнасцю, праводзіў агітацыю ў далучэнні «крэсув всходніх» да Савецкай Беларусі, і далі сем гадоў турмы, дык гэта ж палякі, а тут, на табе, прыйшлі Саветы («крэсы» далучылі да Савецкай Беларусі) і далі дзесяць гадоў, і таксама за палітычную дзейнасць, хаця ў вёсцы добра ведалі, што вялікай палітыкай Дайновіч не займаўся. А тут,
як атрымалася: толькі што выйшаў з адной турмы, не паспеў нацешыцца воляй, а яго у другую. I што ж гэта за дзейнасць такая, за якую садзяць у турмы пры ўсякай уладзе, якой бы ўлада не была?!.
Хадзілі такія чуткі, што Мокша на Янука навёў Цэрбера, а таму абы садзіць.
3 Мокшам гэтым Янук счапіўся на другі ці трэці дзень пасля вызвольнага паходу Чырвонай арміі на захад. Тады, у мястэчку, Янук быццам абразіў Мокшу тым, што сказаў яму ў вочы, які ён «беларус».
Таму ніхто і не здзівіўся, што пры арышце Янука Дайновіча прысутнічаў сам упаўнаважаны раёну па нейкіх там справах таварыш Мокша. I калі Цэрбер з Пуценькам рабілі вобыскухаце, Мокшабыў, кшталту, «панятым». «Каб усё было па-справядлівасці», казаў тады ўпаўнаважаны з раёну.
He апошнюю ролю ў арышце Дайновіча адыгрываў Пуценька.
У Янука тады знайшлі некалькі кніг і газетаў, якія былі залічаныя да контррэвалюцыйнай літаратуры, на падставе чаго і арыштавалі Янука.
Ведаў Антось, ды і не толькі Антось, усе ў вёсцы ведалі пра тую літаратуру: газеты тыя і кніжкі былі беларускамоўныя і іх Янук з вялікім задавальненнем даваў чытаць кожнаму, хто толькі прасіў. Але каб за гэта дзесяць гадоў?... Такога яшчэ не было. Некаторую яснасць унёс Сцяпан:
— А хто казаў: «Каму нары, каму нары?..»— той іх і атрымаў... А ўвогуле, Антось, з такімі пытаньнямі ты да мяне ня лезь не мая гэта кампетэнцыя... Ідзі да камісара, хай ён табе талкуе!..
Антось яшчэ раз хацеў сказаць наконт спісаў, паводле якіх арыштоўваюць людзей гавораць, што тыя спісы, усё ж такі праходзяць праз Сцяпанавыя рукі, але прамаўчаў і, можа, правільна зрабіў. Здаецца, яму стала даходзіць, што ў тыя спісы вельмі лёгка трапіць самому.