Саветы
Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
што ад яго ўвесь час несла брагай. Калі яшчэ з раніцы ён мог сказаць колькі слоў болей-меней прыстойных і паразважаць на тэмы сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі і яго вялікай ролі ў гэтым, дык ужо пасля палудня толькі мацюкаўся і галёкаў на ўсіх і навокал. 3 ім немагчыма было размаўляць ён стараўся збіць кожнага з панталыку сваім здзеклівым перадражніваннем мовы: «куды-ы?», «чаг-го-о?», «адку-уль?», а яшчэён аніколі нікога не слухаў і толькі ўсё крычаў, пагражаў і мацюкаўся. Пры тым, найболей разборлівымі і зразумелымі былі аглашэнні кшталту:
Аз ваздам вам царствіе небесное, уроды!.. Земное царствіе воздам вам... Весь мір голодных і рабов!..
Увогуле, дагадзіць былому клерыку і вуркагану было вельмі цяжка.
Што за натура такая? скардзіліся не раз вяскоўцы Сцяпану. Ты яму так ён табе гэтак, ты яму гэтак ён табе гэнак, ты яму гэнак — ён табе так! Альбо як пачне гаварыць іншы раз, дык брыдка слухаць!
Гутарка яго і паводзіны і сапраўды іншы раз былі нейкімі нялюдскімі: з пахабнымі жартамі і прычэпкамі лез да жанчын і ўсё хваліўся, што ў яго, недзе ў Расеі, цэлы гарэм такіх «мокрашчолак». Іншы раз любіў пахваліцца сваім рэвалюцыйным геройствам, маўляў, каб не ён, дык Дзянікіна і Калчака не разбілі б... А яшчэ чамусьці як пра вялікую заслугу, гаварыў пра тое, колькі ён можа выпіць гарэлкі цыстэрну... I з кім толькі ён не піў: з усесаюзным старастам Калініным піў, з Максімам Горкім вялікім пралетарскім пісьменнікам піў, з Будзённым і яго конніцай таксама піў, піў з Варашылавам, Лабачэўскім і з Ламаносавым... А колькі ён выкрыў, пасадзіў і пастраляў ворагаў народу, дык ужо і сам з ліку збіўся недзе каля пяці тысяч. Дарэчы, калі ж гутарка заходзіла пра ворагаў народу, на камісара находзіў нейкі шал. Ен бачыў ворага ў кожным, і гатовы быў тут жа застрэліць яго. 3 гэтай нагоды ён чапляўся да кожнага, каго толькі сустракаў на сваёй дарозе, пагражаў пісталетам і катаргай у Сібіры і ўсё хваліўся. Ці не з гэтай нагоды яго ў вёсцы перакрысцілі на свой лад Цэрбер.
Сцяпан і сам іншым разам крывіўся ад пахабнасці Цэрбера, але ані яму, ані вяскоўцам нічога канкрэтнага сказаць не мог.
Што зробіш... толькі ківаў галавой Сцяпан. Нэрвы... Нялёгка праводзіць лінію партыі.
Можа такога спецыяльна даслалі толькі сюды, думалі вяскоўцы, альбо можа такі да іх выпадкова трапіў, ажно не.
He лепшымі былі арганізатары новай улады і ў суседніх вёсках. Прынамсі, не прыходзілася чуць добрага слова пра іх, адно толькі: алкагольцы, злодзеі, пустазвоны, прыдуркі, для якіх не было большай радасці, як чыніць каму гадасці.
He лепшыя прыязджалі з таго боку і пры царскай Расіі. Відаць, такая ўжо была ў іх традыцыя: туды у глыбінку Расеі, у Сібір талковых гаспадароў, работнікаў гонар і цвет нацыі, адтуль сюды розных кручковых, кацалапавых, цэрбераў.
Зразумелая рэч, не маглі такія дзеячы выклікаць сімпатыі ў народу; вельмі хутка яны скампраметавалі савецкую ўладу, і настроі многіх сялян пачалі рэзка мяняцца з прасавецкіх на антысавецкія.
- А каб мы ведалі такое шчасьце, дык ня кветкамі, a кулькамі сустрэлі б іх! прыкладна такія словы можна было пачуць у вёсцы ўсё часцей і часцей.
Расчараваўся ў такіх Саветах нават Мішка Шахно (Булёнчык), які некалі цалаваў борт савецкай палутаркі. I тыя, хто калісьці цалаваў савецкія танкі і машыны, сталі праклінаць актывістаў і савецкую ўладу гэтак жа, як пракліналі іх і арыштаваныя «ворагі народу». Разачараванні людзей у новай уладзе выклікалі настальгічныя матывы «пры паляках было лепш» і высновы, кшталту: «Нас дваццаць гадоў апалячвалі палякі не апалячылі, а прыйшлі саветы і апалячылі за два гады».
А камісары, розныя цэрберы ды пуценькі, тым часам, не спалі. Нядобразычлівыя адносіны і праклёны на свой адрас разглядаліся імі як варожыя адносіны да савецкай улады. I такія настроі людзей у хуткім часе сталі трактавацца як настроі «ворагаў народу» і «ворагаў савецкай улады».
Янук Дайновіч даводзіў:
- Дык гэта ж так робіцца спецыяльна, спецыяльна правакуюць народ, каб знайсьці зачэпку і яго зьнішчыць! Гэта ж — маскальская палітыка!
- Хто яго ведае? Яны й без зачэпкі могуць зьнішчыць, разважаў Антось. Але калі так пойдзе далей, дык спадзявацца на нейкі шанцунак, відаць, ня прыйдзецца... Ня будзе тут жыцьця, ня будзе...
А яго даўно ўжо няма... А мы ўсё шчымімся, усё штырхаемся, усё хочам узьбіцца на нейкае жыцьцё, усё шукаем шанцунак, а не атрымліваецца, Янук дэманстратыўна развёў рукі ў бакі.
Цяжка было згадзіцца з такімі высновамі, але жыццё застаўляла.
I вось неяк, тымі днямі, Пуценька з гэтым операм Цэрберам з'явіліся на Антосевым падворку. Пуценька замест прывітання адразу стаў з'едліва падкалупваць:
Ну, што, куркуль! Насушыў сухароў? Хутка, ужо хутка паедзеш да цесьця... Зь цешчай убачышся... Гы-гы-гы!.. і па-дзелавому. — Нам трэба зайсьці ў хату!
Пуценька накіраваўся да дзвярэй.
Ідзі, калі табе трэба, хоць цябе ніхто й не запрашае!буркнуў у адказ Антось і пайшоў следам за ім, а опер-чыкіст Цэрбер за Антосем.
У такой хаце павінен жыць рукавадзіцель савецкай власьці на мясцох альбо ўпаўнамочаны опер-таварыш, першае, што прагаварыў Пуценька, ходзячы па новай падлозе. A не кулацка-панскія прыхвасьцені! Ці так, таварыш камісар?!
Так, нзвестное дело, мать пх за ногу кулакоў этнх н падкулачннков, ядрона вошь! -падтрымаў яго Цэрбер!
Антось хацеў прамаўчаць, бо бачыў, што ўлада была на добрым падпітку, але цярпець такое нахабства ў сваёй хаце таксама не было як:
А што, можа ты, Пуценька, хату гэту рабіў?.. Можа, ты лес купляў, бярвеньні цягаў, драку высякаў, доскі габляваў? спакойна гаварыў Антось.
У мяне не было такіх магчымасьцей, я быў пад панскім гнётам, прыгняталі мяне, сядзелі на маім карку, застаўлялі рабіць непатрэбнае мне...
Хто сядзеў?! На якім карку?! Работнік! абурыўся Антось.
Маўчы, падкулацкая твая морда! смела агрызнуўся Пуценька.
— Пуценька, які я табе прыхвасьцень, якая морда? Ты што, забыўся, як прасіўся: «дзядзька Антось, дайце трохі хлеба, бо есьці няма чаго... дзядзька Антось, дайце трохі бульбы!..». Ня помніш?.. Кожны год, зімой, вясной?.. Я, можа, гэты кусок хлеба ў дзіцяці адбіраў, але даваў! Як ня даць сусед жа. А трэба было з хаты гнаць брыдоту такую!..
Яшчэ няведама, хто каго з хаты пагоніць! заявіў Пуценька. Ці так, таварыш камісар?
Нзвестное дело! О! Аз воздаднм каждому!.. Ты знаешь, что мне говорнл товарніц Держннскнй?
He е...
Товарнгць Держннскнй, когда направлял меня сюда говорнл: «Серго, смотрн, большое дело тебе поручено: проводнть в жнзнь нден велнкой соцналнстнческой мнровой революцнн — с Польшчн начннаем осугцествлять этн нден, с Польшчн!».
Во как! Понял! спытаўся Пуценька ў Антося. А ты брыдота... Некрасіва гаворыш! Сам брыдота!
Всех нх надо отсель гнать, саднть, стрелять... мать нх! працягваў Цэрбер...
Што вам трэба? Антось паставіў пытанне рубам.
— Ты нам напачатку налі... Мне і таварышу па кілішку, а пасьля мы паглядзім, заявіў Пуценька.
Ганька не аднойчы казала Антосю, што, можа, варта было б запрасіць Цэрбера гэтага з Пуценькам у хату, пачаставаць добра, можа, і палепшылі б, можа, і не так чапляліся, але ўсё неяк не выпадала, а тут, здаецца, сам выпадак прыйшоў у хату, але сёння на іх глядзець не хацелася, не тое, каб яшчэ частаваць.
— Няма ў мяне гарэлкі, — Антось адкрыў перад імі дзверы. Проша пана!
Ты, відаць, не зразумеў, хто мы такія? нагадаў пра сябе Пуценька. А гэтага таварыша ты, відаць, яшчэ ня ведаеш?
Чаму, ведаю: ты Пуценька, а гэта таварыш Трапач, ці Трапачоў...
Няправільна! Пуценька памахаў пальцам. Я аператыўны ўпаўнамочаны, а ён найболыпы ўпаўнамочаны па асабліва важных справах, таварыш Трэпалёў, а не Трапачоў.
А мне ўсёроўна...
Налівай!
Няма чаго!
— Ну, што ж, запомнім такі прыём, працадзіў Пуценька праз зубы. Пайшлі, камісар.
Але ў гэты момант пачаў біць насценны гадзіннік. У гэтага гадзінніка была свая гісторыя. Бацька незадоўга перад сваёй смерццю у Мікалаеўскую вайну, прынёс яго ад немцаў — абмяняў на добры кавал сланіны. Але пасля прыйшлося яго прадаць, каб сабраць грошы на каня. Прадаў тады бацька гадзіннік Качаноўскаму з Ракавічаў. Тады ж ніхто не гадаў, што Качанюк стане сватам. А калі цесця вывозілі бальшавікі, Антось перавёз гадзіннік у сваю хату.
Слухай, таварьіш камісар, табе ён нічога не нагадвае? страпянуўся Пуценька ўжо на самым парозе.
Как же! Бой кремлёвскіх курантов!
Вось бы яго нам ды ў сельсавет, га?! загарэўся ідэяй Пуценька. Дзядзька Антось, зрабі падарунак савецкай уладзе! Усё даруем... Навошта ён табе?!
Такі гадзіннік у хаце патрэбная рэч. Чалавек да яго прывыкае, як да жывой істоты. Гадзіннік біў кожную гадзіну,
адпаведна часу, прыемным і меладычным боем. Да таго ж і памятка пра бацьку, і пра цесця.
Кіньма пустыя размовы! катэгарычна заявіў Антось. Выходзьце!
Ты глядзі, які ён сьмелы, ай-я-я-я! зноў пачаў крыўляцца Пуценька. Ня хочаш аддаваць дабром, дык мы другім разам прыйдзем і канфіскуем твой гадзіннік, як праяву мелкай буржуазіі. Ці так, таварыш камісар?
Запроста! Нзвестное дело, каждому по заслугам... Есчо н пасаднм!
Во! Чуў?! А дзе ты бачыў у сялянскай хаце такія гадзіннікі? Чакай, чакай... Ці не Качанюкоў гэта гадзіннік?.. Нешта раней я яго ў цябе ня бачыў... Ага! узрадаваўся Пуценька. Прысабечыў гадзіннік ворага народу! Так, так, a што, калі мы ў цябе і плужок нямецкі знойдзем Качанюкоў? Тады што?
Тады Сібір... В лучшем случан расстрел! падказаў Цэрбер.
Во, чуў? А таварыш законы ведае! Так што, налівай, альбо падумай.
— Я лепш падумаю, абавязкова падумаю, — заўпэўніў Антось.
То-та ж...
Яны ўжо сабраліся выходзіць, але на парозе Пуценька раптам спыніўся і запытаўся:
— I есчо: а ці ведаеш ты, што твой сябрук і аднадумец з'яўляецца прытаіўшымся ворагам народу?
Няма ў мяне такіх сяброў!
А Янук, што, ня сябра?!
Хто, Дайновіч? Ха-ха! Ён такі ж вораг, як я негра!
Ах, вось яно што! Таварыш камісар, звярнуўся Пуценька да Цэрбера. Вы понялі, што ён сказаў?
— А чё тут поннмать-то? Очень даже кстатн. Негр он что в Афрнке, что здесь негр. Так, как он, вкалывает вкалывают только негры. Эй, ты, чорнамазый, где чаша сня с водкой для барнна!!. Водку давай, хамло!
— А каб ты апрогся, чамярыцы бы табе, ды й той няма, — спакойна прагаварыў Антось.