Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
-	А мяне за што? Я з мазаля свайго дабро нажываў. Я ім сам магу паказаць, як трэба жыць і працаваць!
Ведаў Антось, што Сакалоўскі гаспадаром быў адмысловым. Недзе ў 20-х гадах ездзіў у Амерыку, зарабіў там грошы (казаў, што ў дзве змены працаваў), вярнуўся на радзіму (тады яшчэ ў Польшчу) і ў пана Дабрынскага прыкупіў ладны кавалак зямлі і каля дзесяці гектараў лесу. Лес той адразу пусціў у абарот: што сабе на хату і пабудовы, а што і на продаж. Абзавёўся гаспадаркай: купіў каня, карову, неабходны інвентар, збрую і чым любіў пахваліцца дык гэта амерыканскім тарантасам, кшталту, брычкі на рысорах — такой нават не было ў тутэйшых паноў. Выязджаў Амерыканец (так яго празвалі ў вёсцы) на ёй у нядзелю ў Мястэчка ў царкву. Калі і падвозіў каго, дык толькі «рускіх» у царкву. Але калі нават і не было вялікай патрэбы куды-небудзь ехаць, дык запражэ іншы раз каня ў пазалочаную збрую і праедзецца на сваім «тарантасе» вёскай, пакруціцца ў Багданоўцы, каго-небудзь пакатае, чым не пан. Сакалоўскі быў добрым гаспадаром нічога не скажаш у яго была ўзорная гаспадарка і было чаму павучыцца.
-	Качанюк таксама быў добрым гаспадаром, заўважыў Антось.
-	Ну, што ты раўнуеш мяне з Качанюком яны пры шляхце былі, мелі нейкія запасы, хадзілі нос задраўшы! А я
быў бядняк зь беднякоў. I ўсё сам, вось гэтымі рукамі, вось гэтай галавой... Ты разумееш? Я ня вораг савецкай уладзе!
-	А хто вораг? Антосю чамусьці падумалася, што гутарка губляе ўсякі сэнс, што даводзіць некаму...
Каля Янавых кустоў яны спыніліся на хвілінку.
-	Можа, глянеш? Ян кіўнуў галавой на сваю гаспадарку.
-	Хіба што іншым разам... Сёньня дзень такі, прабач, трэба дахаты...
Антось тады адмовіўся, бо і сапраўды не было калі разглядваць чужую гаспадарку, асабліва калі свая чакала дагляду і працы. Прынамсі, Антось добра ведаў, чым займаўся Амерыканец, і там было што паглядзець, але сёння было не да гэтага.
Апрача Качаноўскіх у той дзень арыштавалі ў Няроўцы Саковічаў: старога Ігнальку з Анэлінай (жонкай) і іх сына Вальдэмара Саковіча бацьку Віктося Саковіча. Вальдэмар быў старэйшым сынам, з прыходам Саветаў ён аддзяліўся ад бацькавай гаспадаркі і стаў жыць у былой лазні, перабудаваўшы яе пад жылое памяшканне. Думаў, што так можна будзе ўратавацца, калі прыйдуць браць бацькоў як кулакоў і ворагаў савецкай улады. Жыў ён асобна сваёй сям’ёй, палітыкай асабліва не займаўся, і цяжка было сказаць, дзе і каму ён перайшоў дарогу. У раскулачванні Саковічаў вельмі шчыраваў Мішка Шахно (Булёнчык). Пеўнем ён хадзіў па хаце і падворку старога Ігналькі, злараднічаў, абражаў і стараўся пры нагодзе ўдарыць старога чалавека рукой ці нагой, каб той так зарыўся тварам у балота, як некалі ён пры сустрэчы савецкіх танкаў.
У тыя дні яшчэ былі раскулачанымі і арыштаванымі сем’і ў Мазалях, Ракуцеве, Мікулеўшчыне, Крыўску; такі ж лёс напаткаў многіх у мястэчку і ў яго ваколіцах. Здавалася, што прайшлася нейкая д’ябальская хваля, якая сваёй сілай вымывала людзей з вёскі, з-пад родных стрэх і кідала няведама куды. Што болей за ўсё збівала людзей з панталыку, дык гэта невядомасць: за што раскулачваюць, арыштоўваюць і вывозяць; за якія такія злачынствы так жорстка караюць людзей. He адзін Антось ставіў падобныя пытанні перад начальствам, толькі пераканаўчага адказу на іх ніхто не чуў. Мясцовыя ўлады адно толькі даводзілі, што гэта не іх кампетэнцыя, што гэтым займаюцца спецыяльныя органы, што вельмі хутка ўсё ўсім стане вядома. Так, Кацалапаў гаварыў пра цяжкую аператыўную следчую працу над кожным арыштаваным (каб усё было справядліва), а пасля, калі будзе даказана віна арыштаванага, будуць праведзены паказальныя судовыя працэсы,
каб кожны жадаючы мог пераканацца ў тым, што савецкая ўлада анізашто не карае.
Куды болей выніковай была праца «троек», якія былі створаны на аператыўных участках (у народзе іх празвалі оперчысткамі). У адным сельскім савеце магло быць некалькі «троек». У іх склад уваходзілі прадстаўнікі саветаў, чырвонаармейцы, партыйна-камсамольскі актыў, прадстаўнікі міліцыі і пракуратуры. Мясцовымі актывістамі складаліся спісы ўсіх, хто падлягаў высяленню, арышту і суду; апісвалася іх маёмасць. Некалькі такіх троек былі створаны ў Дойневічах і Ракавічах. Зразумела, што ў іх уваходзілі Сцяпан, Кацалапаў, Кабяк, Пуценька і іншыя. Агульнае камандаванне над імі праводзіў опер-чыкіст Трэпелеў.
Людзей ахапіла нейкая істэрыя падазронасці і недаверу. Складвалася ўражанне, што быццам усё наваколле было нашпігавана рознымі ворагамі і шкоднікамі. Цяжка было паверыць у тое, што вяскоўцы, сяляне, якія жылі тут спрадвеку, былі яшчэ і трацкістымі, правымі, нацыянал-фашыстамі, эсэрамі, бундаўцамі, меньшавікамі, палякамі, сіяністамі, апартуністамі, царкоўнікамі, сектантамі, клерыкаламі і звычайнымі кулакамі; і што ўсе яны былі на службе розных (польскіх, нямецкіх, англійскіх, японскіх і іншых выведак).
3	другога боку, такая падазронасць да ўсіх давала магчымасці лёгка расправіцца з не ўгоднымі асобамі не толькі савецкай уладзе, але і не ўгодных пры суседстве, альбо адпомсціць за ранейшыя крыўды. Падзел сярод сялян на тых, каго любіць савецкая ўлада і на тых, каго яна ненавідзіць, стаў вельмі кантрастным. Найболей савецкай уладзе падабаліся тыя, хто ішоў да яе з даносамі на свайго суседа альбо аднавяскоўца. Такія, як не дзіўна, хадзілі ў «любімчыках» новай улады.
Сітуацыя ў адносінах да «ворагаў народу» абвастрылася яшчэ болей пасля забойства невядомымі асобамі аператыўнага ўпаўнаважанага НКВД лейтэнанта Феськова, памочніка камісара Трэпелева. Абстралялі іх на хутарах у Драздзішках, дзе, паводле інфармацыі Трэпелева, хаваліся нейкія бандыты. Бандытамі сталі называць усіх, хто знаходзіўся ў лесе і стараўся нашкодзіць савецкай уладзе. Трэпелеў тады з сваім атрадам (Пуценька, Мечык, Славік, Шчасны, Феськоў і два чырвонаармейцы) вырашылі «прачасаць» далёкія хутары «правесці нацыяналізацыю маёмасці» і, калі будзе нагода, арыштаваць кулакоў і падкулачнікаў. Калі ж пачуліся першыя стрэлы з лесу і кулі заціўкалі над галавой, атрад Трэпеле-
ва тут жа, без каманды, пайшоў у рассыпную і даўся наўцёкі. Першым уцякаў камандзір атраду Трэпелеў, балазе ў яго конь быў лепшы. А калі кулі заціхлі, спыніліся байцы і агледзеліся няма Феськова. Атрымалася, як у песні: «Отряд не заметнл потерн бойца...». Вырашана было адправіць Шчаснага ў Мястэчка за дапамогай (там дыслакаваліся атрады НКВД і чырвонай гвардыі), а самім пашукаць Феськова і, як казаў Трэпелеў, «преследовать врага н уннчтожнть в его логове». Феськова знайшлі раненым пад кустом. У страшных пакутах ён корчыўся ад болю. Куля, відаць, трапіла ў жывот. Камісар Трэпелеў саскочыў з каня, падышоў да Феськова і стаў распытваць, у які бок паўцякалі бандыты, але Феськоў, здаецца, не разумеў, пра што ідзе гутарка. Камісар нязграбна залез у сядло, закамандаваў «за мной», і байцы паскакалі.
«Бандыты», у сваю чаргу, не сталі чакаць чырвонаармейцаў-гвардзейцаў, зніклі так, што і след іх прастыў. Праўда, што гэта былі за «бандыты» так ніхто і не даведаўся.
Вярнуліся тады чыкісты ў вёску з мёртвым Феськовым. Мясцовая фельчарка агледзела Феськова і сказала, што рана была не смяротнай ад страты крыві памёр баец. А яго таварышы пакляліся на паховінах адпомсціць забойцам, з віны якіх перастала біцца сэрца палымянага патрыёта і змагара за савецкую ўладу.
Яшчэ адно жахлівае забойства адбылося ў Ракуцева. Забілі ўсю сям’ю Стрыгаў — Анішчыкаў. Пасля таго як арыштавалі пані Дэмскую з дочкамі, у адной палове панскага дому была арганізавана камуна, у другой жылі галоўныя камунары сям’я Стрыгаў. Ноччу невядомыя вывелі ўсіх (шэсць чалавек, сярод якіх былі і дзеці), на падворак і застрэлілі. Сваякоў у Ракуцеве і навакольных вёсках у Анішчыкаў не было, а таму ўзнікла праблема з іх пахаваннем. Справу гэтую на сябе павінен быў узяць камунарскі актыў у Ракуцеве, але такім актывам і былі Анішчыкі. У сувязі з гэтым, пахавальным працэсам кіраваў Сцяпан. Дзень паховінаў быў абвешчаны траўрным днём у акрузе. Праўда, галашэнняў не было, таму што ўся сям’я загінула і не было каму аплакваць. На паховінах Сцяпан сказаў колькі слоў, гаварыў узрушана, з рэвалюцыйнатрагічным запалам, маўляў, яны першымі палі ахвярамі за нашу савецкую ўладу, за вялікую справу працоўных і сялян усяго свету, за кожнага, хто марыць пра шчаслівае жыццё, хто не хоча гнуць карак на паноў і эксплуататараў працоўнага народу... У памяць пра загінуўшых, чырвонаармейцы зрабілі тры стрэлы з вінтовак. Пахавалі іх урачыста, як герояў, на старым, радавым магільніку паноў Карчэўскіх у Багданоўцы. Мясцо-
вы актыў абавязаў дырэктара школы і школьнікаў даглядаць за іх магіламі.
Зямля і маёмасць «арыштаваных» і «высяленцаў» тут жа далучалася да камунарскай арцелі. Дамы іх выкарыстоўвалі ў якасці камунарскай канторы альбо пад жыллё актыву: прыезджых спецыялістаў, арганізатараў і старшынь арцеляў. Толькі ў былых сядзібах Лакуціеўскага ў Ходзьках і Дабрынскай у Парлоўцы ніхто не хацеў жыць — далёка ад вёскі і лес навокал. Пасля трагічнага выпадку з забойствам Анішчыкаў, у дамах, дзе жылі спецыялісты раскватаравалі па некалькі чырвонаармейцаў.
Хату Качанюкоў меркавалі перадаць шматдзетнай і беднай сям’і Аляксандра Садоўскага. Той нават, пры сустрэчы з Антосем, прасіў прабачэння, на што Антось адказаў:
-	А я тут пры чым? Ты лепей падумай, што будзеш рабіць, калі яны вярнуцца?..
-	Ты думаеш, ён вернецца? Пуценька казаў, што адтуль, як з таго свету, ніхто не вяртаецца!
-	Шмат ведае твой Пуценька... Хаця ўсё можа быць... У яго ж інтуіцыя...
Але дарэмна спадзяваўся Садоўскі у хаце Качанюкоў стаў жыць аператыўнік Трэпелеў, альбо, як яго празвалі ў народзе Цэрбер.
У красавіку была адпраўлена ў Сібір другая партыя «ворагаў народу» і адразу ж пасля гэтага сталі набіраць чарговую партыю. Вялікая заслуга ў гэтым была не толькі мясцовага актыву, але і прыезджых: кацалапавых, мокшаў, і асабліва цэрбераў.
22. Упаўнаважаны камісар Трэпе/іеў (Цэрбер)
Старшы ўпаўнаважаны ў асабліва важных справах, оперчэкіст, таварыш капітан Трэпелеў быў сапраўдным Цэрберам. Хадзілі чуткі, што опер гэты вучыўся некалі ў праваслаўнай духоўнай семінарыі, і там захапіўся крамольнымі, крымінальнымі і незразумелымі ідэямі. Сядзеў у царскіх турмах за розныя зладзействы, разбоі і забойствы, а пасля стаў марксістам і рэвалюцыянерам; быў асабіста знаёмы з Дзяржынскім і ў свой час узначальваў недзе на Смаленшчыне раённы камітэт ЧК, а пасля, быццам, спіўся. Так гэта было, ці не ніхто не ведаў, але чуткам хацелася верыць, хоць бы таму,