Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
У турме, пакуль ішло дазнанне, Пятровіч патрабаваў, каб яму паказалі, якія артыкулы сталінскай канстытуцыі, выбарчага права, крымінальнага і працэсуальнага кодэксаў ён парушыў, але ўсякі раз на яго патрабаванні слядак біў яго кулаком у твар і за кожным ударам прыгаворваў:
Вот тебе артікул № 1, вот тебе артікул № 2, вот тебе артікул № 3...
У выніку такіх допытаў следчым органам стала вядома, што «Петровйч Матвей Семёновйч бывшйй член Белорусской нацйональной napmuu, военный чйновнйк царской армйй, состоял в легальной контрреволюцйонной napmuu «Вызволенне» (партйя эта крестьянская тйпа эсеровской) с 1922 года no 1927 год. Одновременно в 1926 г. вступйл в «Громаду» состоял до 1927 года, до разгрома. В 1927 году вступйл в анпгйкоммунйстйческую партйю «Белорусская нацйональная рада» где й состоял до 6 января 1928 года»1.
Невядома, з якой нагоды слядак не згадаў у пратаколе допыту такія факты, як прыналежнасьць Пятровіча да КПЗБ і яго зняволенне ў польскіх турмах за камуністычную дзейнасць? Невядома чаму заместа КПЗБ была прыцягнута ў якасці абвінавачвання нейкая «антнкоммуннстнческая партня «Белорусская нацнональная рада», пра якую ніхто ніколі нічога не чуў?..
Адпаведныя паказанні былі дадзеныя і Рындзевічам Міколам:
«Познакомйлся с Петровйчем в 1937 г. Часто ходйл к нему, где обсуждалй полйтйческйе теяы. 22 февраля 1940 года в дом гражданйна Бажко Мйхайла прйшёл Петровйч, который начал агйтйровать крестьян, чтобы подпйсалйсь за него для того, чтобы его Петровйча выбралй депупгатом в Верховный Совет БССР. После этого поручйл мне, чтобы бумагу с подпйсямй отвёз в Вйлейку в йзбйрательный участок. Мне также было поручено собйрать nodnucu no деревням й это я поодделовал. После чего отвёз бумагу в Вйлейку. Рын девйч (подпйс)»2.
Старшы памочнік пракурора раёна, начальнік следчага аддзела Сізаў свайму абласному начальству справу Пятровіча падаў у такім выглядзе:
«Обспгоятельства дела: 22 февраля 1940 года, в доме гражданйна Бажко Мйхайла обманным путём былй собраны граждане деревнй, где была выставлена кандйдатура в депу-
1 Выкарыстаны дакументы Занальнага дзяржаўнага архіва г. Маладзечна: ф..Р-60.
2 Выкарыстаны дакументы Занальнага дзяржаўнага архіва г. Маладзечна: ф..Р-60.
пгапгы Верховного Совета БССР некого проходймца Петровйча. На этом собранйй былн оформлены протокол собранйя й заявленйя самого Петровйча, копгорый даёт согласйя баллотйроваться. По делу ареспгованы два человека: Петровйч й Рындевйч — предсобранйя»'.
Відаць, такіх фактаў і довадаў складу злачынства Пятровіча і Рындзевіча было недастаткова, каб гэтай справе надаць сур’ёзную палітычную вагу і даць пераканаўчы ўрок тым, хто не ведае свайго месца і прызначэння ў сістэме наменклатуры савецкай улады. I таму пракурор вобласці аператыўна дасылае начальніку Вілейскага Аблупраўлення НКВД тав. Сакалову і пракурору раёна цыдулу, прыкладна, аднаго і таго ж зместу:
«Секрепгно.
В пройводстве Начальнйка Р/О НКВД с 27 февраля 1940 года ймеется дело no выставленйю ложноіі кандйдатуры в депупгаты ВС БССР. По данному делу арестованы 27 февраля Петровйч й Рындевйч. После йх допроса 29/2 1940 года нйкакйх следспгвенных действйй не пройзводйлось.
Означенное дело ймеет большое полйтйческое значенйе, расследованйе коего необходймо пройзвестй в крапгчайшйй срок.
С полученйем сего установйте тіцательный надзор за расследованйем этого дела й обеспечйть окончанйем до 20 марта 1940 г.
По окончанйй расследованйя результаты сообіцйть в Облпрокуратуру.
Прокурор областй Копгйк. 16. 03.1940»2
Выбары ў Вярхоўныя Саветы адбыліся 24 сакавіка 1940 г..
Савецкія газеты ўзахлёб пісалі, што «йзбйрательная компанйя e ВС СССР й БССР проходйла в условйях ожесточённой классовой борьбы... Выборы явйлйсь крупнейшей полйтйческой демонстрацйей любвй пгрудяіцйхся масс Западной Белоруссйй к советской властй, napmuu й велйкому Сталйну».
Выбары адбыліся без удзелу ў іх Пятровіча і Рындзевіча. Кандыдат у дэпутаты і яго давераная асоба сядзелі ў гэты час у турме і чакалі рашэння асобай нарады пры НКВД СССР.
Болюсь, камунарскі конюх, казаў:
А што зробіш?.. У кожнага свае выбары...
— Ня маеш ты рацыі, Болюсь! усклікнуў Дайновіч. — У кожнага не стала сваіх выбараў, як не стала іх у Пятровіча і
1 Выкарыстаны дакументы Занальнага дзяржаўнага архіва г. Маладзечна: ф..Р-60
2 Выкарыстаны дакументы Занальнага дзяржаўнага архіва г. Маладзечна: ф..Р-60.
Рындзевіча! I не таму, што няма выбару і выбіраць няма каго, а таму, што права быць абраным стала правам абраных. А тут не толькі абраных, тут пакліканых няшмат!
На што Болюсь шматзначна паківаў галавой і сказаў:
Ну-ну... Я ж і кажу, у кожнага свае выбары...
21.	Другая партыя «ворагаў народу»
Неяк, як ужо добра звечарэла, да Антося зайшоў швагер Ясь, малодшы з Качанюкоў і сказаў, што тата паслаў яго за Антосем, нешта хоча сказаць. Тады яны і паехалі ўдваіх на кані.
Цесць быў невясёлым. Гаварыў пра тое, што было на слыху ў кожнага: не сёння-заўтра будуць раскулачваць іх, праводзіць арышты, могуць абвясціць яго, Саковіча, Страчынскага, яшчэ каго-небудзь ворагамі народу альбо пасадзяць у турму, альбо выселяць у Сібір:
He хацелася б пакідаць гэтым галадранцам сваёй гаспадаркі, бо ўсё ж расьцягнуць так, як у Дабрынскіх і Лакуціеўскага расьцягнулі... Дык забірай, што можаш забраць, цесьць гаварыў скрозь сьлёзы. А што не забярэш, прыйдзецца прыхаваць, а што і так кіну...
Тата, які ж вы кулак? Які з вас вораг народу? засумняваўся Антось. Каму вы патрэбныя?...
Рабі, што кажу! прыкрыкнуў цесць. Забірай люстэрка, жалезны ложак, плужок, кросны, крэслы... Калі не табе, дык унукам спатрэбіцца... Малатарні толькі не бяры за гэта пасадзяць!.. Абсурдацыя нейкая...
А калі ўсё будзе добра?
— Тады назад адвязеш.
А калі й мяне пасьля за гэтае самае люстэрка, плужок ці крэслы... туды ж?.
У цябе дзяцей шмат... Наўрад ці захоча хто зь дзяцьмі цягацца, разважаў цесць. Бяры, ня бойся! Толькі пра гэта ня трэба кожнаму хваліцца, a то прыйдуць і забяруць разам з табою!
Цесць быў схільны да таго, каб у хаце засталіся толькі адны голыя вуглы, чым вельмі здзівіў Антося такой шчодрасцю, але Антось адпіраўся тым, што, маўляў, у хаце не будзе месца дзе што паставіць. Увогуле, цесць у вёсцы меў нядобрую славу вялікага жмінды. А ў вёсцы як? наклікаць крыўду на сябе ці злосць было вельмі проста, да прыкладу, калі каму што мог пазычыць, а не пазычыў гэтага было дастаткова, каб
сапсаваць адносіны. Пазычыць што колечы ў Качанюка было вялікай праблемай. Аднаго разу ў хату зайшоў быў Батракоў хлапец з просьбай пазычыць абазьмен. Антось тады быў сведкам такога дыялогу:
А на што табе абазьмен? спытаўся цесць.
Матка хоча воўну ўзважыць, адказваў хлапец.
А дзе яна ўзяла гэтую воўну? цікавіўся цесць.
Кісьліха прынесла...
А чаму яна прынесла?
Ну, так, захацела і прынесла...
А чаму яна мне не прынесла?
Дык гэта вы, дзядзька, у яе самі запытайцеся...
— Та-а-ак... А на што вам воўна? — працягваў допыт цесць.
Матка хоча парабіць шкарпэткі і можа, калі хопіць воўны, швэдру зьвязаць...
А каму швэдру зьвязаць?
Мне!
А на што табе швэдра?
Насіць зімой, каб цёпла было!
Та-а-ак... Дык што табе трэба?
Абазьмен...
— А чаму ў вас абазьмена няма? распытваў далей цесць.
— Ну, няма... Бо мы бедныя...
I я не багаты, але ў мяне ёсьць абазьмен, а ў вас няма... Чаму?
Дык у вас і зямлі болей, і гаспадарка большая...
Дык жа абазьмены ў зямлі не растуць, але ў мяне абазьмен ёсьць, а ў вас няма... Чаму?
Бо тата не купіў...
А чаму тата не купіў?
— Бо ня меў грошы...
А чаму ня меў грошы?
Я ж казаў, бо мы бедныя...
Бе-е-е-дныя, парадражніваў хлапца цесць. А таму, што тата твой валацуга і гультай, рабіць ня хоча...
Ну, гэтага я ня ведаю...
Ня ведаеш, я ведаю! А чаму я павінен пазычаць вам абазьмен? зноў пытаўся цесць.
Ну, можа, пры суседству таму што?..
А мне карысьці ад такога суседства...
Дык, што не пазычыце? здаецца, хлапец быў ужо падрыхтаваным да таго, каб пачуць ад цесця адмову. У такіх
выпадках ён звычайна гаварыў так: «А абазьменам па сраццы ты ня хочаш?», але на гэты раз цесць загадаў дзецям, каб вынеслі з каморы абазьмен.
-1 глядзі толькі, скажы матцы, як узважыць воўну бягом назад з абазьменам! строга папярэджваў Качанюк.
У вёсцы, дарэчы, ведалі, калі не аднясеш пазычаную рэч Качаноўскаму ў той час, калі ён сказаў, дык другі раз ён не толькі на парог на падворак не пусціць.
— Я мігам! — паабяцаў хлапец і спрытна з абазьменам шмыгануў у дзверы.
-	Другі раз як прамануць нешта пазычаць, дык жа адбою няма, скардзіўся цесць Антосю. Будуць хадзіць да таго часу, пакуль нешта возьмуць і не аднясуць. А тады ўжо дзьвярэй самі не адчыняюць.
Дык што ўжо гаварыць пра чужых, неяк Антосю, зяцю, Качанюк воза не даў. Тады ў Антося парваліся былі атосы ў колах, а хацелася як мага хутчэй звазіць сена. Таксама, як малога якога, распытваў, пасля круціў, вярцеў, пакуль не сказаў, што яму воз самому патрэбны.
... I вось зараз бяры што хочаш.
Антось тады не з вялікай радасці перавёз ад цесця болей меней каштоўныя рэчы. А шафу, крэслы, і ложкі, якія заставаліся ў хаце, цесць пазначыў, на ўсякі выпадак, зубілам.
Стараўся перавозіць так, каб асабліва не кідацца ў вочы, але дзе ты ў вёсцы схаваешся. А ноччу займацца такой перавозкай было яшчэ болып небяспечна. Ноччу маглі б спаткаюць актывісты і застрэліць. А так паціху, што зранку, што пад вечар, прыкрываў нешта сенам, нешта саломай, подсцілкамі і перавёз, што хацеў. Праўда, некалькі разоў цікавым асобам прыходзілася адказваць не зусім ветліва:
-	А каму якое дзела, што вязу?
А вось сусед Адоль Канопка з разуменнем аднёсся да такіх паездак:
-	Правільна робіш, бо ўсероўна ж прападзе, сказаў ён і нават дапамагаў тое-сёе парадкаваць.
-	А ты думаеш, што Качанюка пасадзяць? няўпэўнена спытаўся Антось, быццам гэта залежала ад Адоля.
-	А ты яшчэ сумняваешся? здзівіўся той. Глядзі яшчэ, каб нас з табой не пасадзілі!
-	А нас за што? тут ужо здзівіўся Антось.
-	Цябе за тое, што ты прысвоіў дабро «ворага народу», якое павінна належаць народу, а мяне за саўдзельніцтва...
Зразумела, што гэта было ўспрынятым як жарт, але нейкі неспакойны жарт.