• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

    Саветы

    Заходнебеларускі раман-хроніка
    Янка Трацяк

    Выдавец: ЮрСаПрінт
    Памер: 430с.
    Гародня 2015
    109.46 МБ
    Казаць пра тое, што Санька не мае слуху, было вялікім глупствам чалавек, які з дзяцінства граў і грае на ўсіх інструментах, якія толькі трапляюць яму ў рукі, і іграе так, што зайздросцяць прафесійныя музыкі.
    Вядучага абсвісталі і ён вымушаны быў хавацца недзе за занавескамі і да канца канцэрту не высоўваўся адтуль. Дарэчы, і акцёры не паказалі пераканаўчага высокага сацыялістычнага ўзроўню у вёсках былі такія спявачкі, якія паасобку перакрычалі б усю іх капэлу разам узятую, а Санька лёгка перайграў бы адзін увесь іх квартэт.
    На гэтым канцэрце шмат прысутнічала незнаёмых новых упаўнаважаных. Сядзелі яны ў першым радзе і важна зрэдку пляскалі ў далоні. Пасля адзін з іх падняўся на сцэну і стаў гаварыць доўга і нудна пра нейкі «всевобуч». Напачатку думалі, што гэта нейкі чалавек з такім прозвішчам, да якога трэба будзе хадзіць кожны вечар і сядзець да ночы чорт ведама чаго. I калі ўпаўнаважаны прапанаваў запісвацца да гэтага «всевобуча», дык ніхто нават не пашавяліўся. На такі нечаканы паварот справы ўпаўнаважаны вытрымаў паўзу і сумна прамовіў:
    1 Песні «Партнзан Железняк» — музыка М. Блантера, словы М. Галоднага, 1935: «Песня о Каховке» музыка I. Дунаеўскага. словы М. Святлова. 1936: «Орленок» музыка В. Белага ( сапр. Давід Вейс), словы Я. Шведава. 1936.
    Ну што ж, прыйдзецца застаўляць...
    I тады на дапамогу ўпаўнаважанаму прыйшоў Сцяпан і стаў тлумачыць пра гэтага «всевобуча» трохі прасцей:
    -	Мы закручваем такую новую праграму для боўдзілаў, якіх не навучылі палякі чытаць, пісаць і рахаваць.
    -	Э-э-э! Калі не навучылі палякі, дык наўрад ці навучаць Саветы. выказаў сумненні Болюсь Бутка.
    -	Гэтыя навучаць, упэўнена заявіў Сцяпан. Пры Саветах кожны павінен быць «граматным» настолькі, каб кухарка, ці калгасны конюх маглі кіраваць дзяржавай.
    -	А чаму калгасны конюх, а не камунарскі? здзівіўся Болюсь Бутка, які апошнім часам працаваў конюхам у камуне.
    -	А таму, што заместа камунаў будуць калгасы, і ты будзеш калгасным конюхам, паабяцаў Сцяпан.
    I я буду кіраваць дзяржавай?
    Будзеш! — заверыў Сцяпан.
    — А кухарка?
    Знойдзем табе кухарку...
    Калі гэта будзе, задумліва прагаварыў Болюсь.
    Будзе! упэўнена пераконваў Сцяпан.
    Канцэрт завяршыўся песняй «Шнрока страна моя родная»; песню дружна падхапілі ўпаўнаважаныя і некаторыя мясцовыя актывісты. Смешна было глядзець збоку, як шырока адкрывалі свой рот у такт песні Казакевіч, Пуценька і Сцяпан, не ведаючы яе слоў. Над гэтым відовішчам весела пацяшаўся Янук Дайновіч.
    — Ты глядзі, глядзі, як яны бязмозгла зяпу адкрываюць! гаварыў ён і штырхаў Антося пад бок.
    Выгляд у спевакоў і сапраўды быў такім, што, здавался, яны не толькі слоў не ведаюць, але і не разумеюць сэнсу гэтых слоў. Праўда, сэнс той было зразумець няпроста. Антось, слухаючы, іншы раз задумваўся над гэтымі словамі. Чаму «человек проходнт, как хозянн», а не працуе як сапраўдны гаспадар?.. I што будзе, калі кожны пачне прахаджвацца як гаспадар хто тады працаваць будзе?.. Як у камуне той. Альбо, як можна было зразумець сэнс « Каховка, Каховка — родная вннтовка... Горячая пуля, летн!» гэта ж якім трэба быць чалавекам з нейкай псіхалогіяй забойцы-маньяка, для якога вінтоўка і сапраўды можа стаць роднай з адпаведным задавальняючым пасылам гарачай кулі! Ці разумеюць усе гэтыя пісакі такіх песняў і іх выканаўцы, што праз такія «сэнсы» ідзе нейкая адурманванне сілай зброі, абясцэнванне чалавечага жыцця і ўслаўленне той нікчэмнасці, якая з той жа самай
    «роднай» вінтоўкі, і таго «чалавека з ружжом» з вялікай асалодай дашлюць гарачую кулю кожнаму, хто будзе інакш разумець савецкія песні...
    А неўзабаве абавязалі прыйсці кожнага, хто заместа свайго роспісу ў дакументах ставіў крыжыкі, да таго «всевобуча» такіх набралася недзе каля двух дзясяткаў. Праўда, чамусьці заместа вучобы сталі чытаць непісьмовым людзям лекцыі пра міжнароднае становішча і ролю партыі Леніна-Сталіна. Ці была якая карысць ад гэтых лекцыяў, цяжка сказаць. Тут як для каго: для адных гэта быў пусты занятак, бо галаву даймалі зусім іншыя праблемы, а для тых, хто з захапленнем глядзеў у рот савецкаму лектару і шчыра верыў у кожнае слоўца, якое з лёгкасцю, як з пушчалкі, вылятала адтуль такія заняткі былі ў радасць. Пуценька, да прыкладу, хоць і ўмеў паставіць свой аўтограф там, дзе трэба (і дзе не трэба), і газету нават мог прачытаць, а на лекцыі хадзіў рэгулярна, сядаў у першым радзе, задаваў пытанні і нават нешта канспектаваў. А пасля сталі на гэтыя лекцыі заганяць, як і раней, усіх: і пісьменных і непісьменных.
    Вучыцца трэба! казаў Пуценька. Бо так можна ўсё жыцьцё пражыць і дурнем памерці...
    Але бальшыня ўсё ж такі лічыла, што вялікай радасці ў тым, якім паміраць, не было, і на такія лекцыя старалася не паказваць носу.
    He хадзіў на гэтыя лекцыі і Антось, хоць быў ужо не раз спазнаўшы на сябе тую Пуценькавую навуку.
    Аднаго разу Пуценька, ідучы за гумно, як ён казаў «па с{)ізіёлягічнай патрэбе», спыніўся і раптам спытаўся ў Антося:
    А ці ведаеш ты, халоп, што такое жыцьцё?
    Тады гэтае «ты» і гэтае «халоп» вельмі моцна рэзанулі слух, але Антось ужо стаў звыкацца з такой пераменай Пуценькі, відаць, навука тая пайшла яму на карысць.
    — А халеры яго ведае, што гэта такое... Вось жывеш, і добра...
    — Пачакай трохі, я зараз буду ісьці назад і растлумачу хвілясофію жыцьця...
    Антося гэтая «хвілясофія» не надта цікавіла, але Пуценьку выслухаць варта было, хаця бы ў мерах тактычных.
    Пуценька за гумном сядзеў доўга. Але і Антось на сваім падворку не заставаўся без працы на ганку стругаў тапарышча.
    Пуценька падышоў да Антося, зашпіліваючы на хаду дзяжку.
    Дык слухай, цемната несусьветная: жыцьцё гэта спосаб існаваньня бялковых целаў. Во!.. Па Марксу з Энгельсам сказана! выдаў Пуценька.
    Целаў кажаш? перапытаў Антось.
    Целаў! пацвердзіў Пуценька.
    Гэта значыць, калі маё цела існуе, значыць я жыву? удакладніў Антось.
    Ну, не зусім дакладна тут спосабы патрэбныя, але ў прынцыпе так, пагадзіўся Пуценька. Вось ты, якім спосабам карачкаешся?
    Я?.. Ну, прама сказаць... А ты?..
    Я шмат ведаю, але не для цемнаты, важна падкрэсліў Пуценька.
    Ой, сьвятло, ведаю я твае спосабы існаваньня за маім гумном...
    — А што зробіш, такі закон...
    Няма такога закону, каб гумны чужыя абсіраць! Антось пачынаў злавацца.
    Якая некультуршчына! пакрыўдзіўся Пуценька. Гэта закон есьцественных надабнасьцяў, бязь іх нельга... А наконт закону абсіраньня... Няма, дык будзе! паабяцаў Пуценька і шпарка пакрочыў да сваёй хаты.
    20. Справа Пятровіча і выбары ў Вярхоўныя Саветы
    А неўзабаве сталі гаварыць пра новыя выбары, маўляў, вельмі шмат панаехала начальства з усходу і не кожнаму хапае месца ў кабінетах. Болюсь так казаў:
    Гэтага начальства зараз развялося як вераб’ёў на току. I глядзі, што робіцца: аніводны прыехаўшы ня ўзяў лапату ў рукі, а ўсё стараюцца з партфелямі шпацыраваць!.. Ня будзе толку!...
    На гэты раз выбары былі прызначаныя ў Вярхоўныя Саветы БССР і СССР на 24 сакавіка.
    Як усякія выбары, так і гэтыя распачыналіся з вылучэння кандыдатаў.
    На чарговым сходзе, якім камандаваў на гэты раз старшыня сельсавета таварыш Кабяк, з гэтай нагоды на парадак дня было вынесена адно пытанне:
    Аб вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР таварыша Калінкіна першага сакратара Вілейскага абкама партыі і таварыша Дордзіка першага сакратара Смаргонскага райкама партыі кандыдатам у Вярхоўны Савет БССР...
    Побач з таварышам Кабяком за сталом сядзелі Кацалапаў, Трэпелеў і Сцяпан.
    — А можна пытаньне? нешта было незразумела Міколу Рындзевічу, селяніну з суседняй вёскі Быкі.
    Калі ласка! дазволіў старшыня сельсавета.
    А можна прапанаваць яшчэ адну кандыдатуру?
    — А што вы маеце супраць гэтых кандыдатаў? насцярожыўся Кацалапаў.
    -	Я супраць іх анічога ня маю, але разам зь імі павінен быць і наш чалавек, зь сялянаў, з барацьбітоў за працоўны народ, за нацыянальнае вызваленьне, за нас, за нашу культуру, — даводзіў Рындзевіч.
    -	Дык вось, нашы кандыдаты, і таварыш Калінкін, і таварыш Саламон Абрамавіч Дордзік якраз такімі і зьяўляюцца, стараўся пераканаць Кацалапаў.
    -	Можа, яны такімі і ёсьціка, але мы іх ня ведаем, яны ж не тутэйшыя даводзіў сваё Мікола Рыньдзевіч.
    -	А вы, канкрэтна, можаце прапанаваць нейкія кандыдатуры? зацікавіўся Кабяк.
    -	Mary! Такімі кандыдатурамі могуць быць і Сьцяпан Андраловіч, і Янук Дайновіч, і Міхась Сідаровіч — усё яны
    прайшлі шляхам беларускай Грамады, КПЗБ і польскія турмы за беларускасьць і прыхільнасьць да сацыялізму... А мы нешта ня чулі, каб таварышы Калінкін і Дордзік у польскай турме сядзелі...
    -	Так, народ мае права вылучаць сваіх кандыдатаў, але пытаньне гэтае вырашаецца лепшымі прадстаўнікамі ад народу камуністамі і мясцовымі саветамі...
    Людзі зашумелі і пачалі нешта абмяркоўваць між сабою.
    -	Ёсьць яшчэ пытаньні? крычаў Кабяк, але яго, здавалася, ніхто не слухаў.
    -	Ёсьць! з першых шэрагаў прысутных падняўся Мікола Рындзевіч, выйшаў і заняў месца за трыбунай.
    Людзі, як па камандзе, заціхлі.
    Рындзевіч разгарнуў аркуш паперы і стаў чытаць:
    «Пратакол:
    Мы, падпісаўшыся ніжэй, сяляне, рабочыя і батракі на агульным перадвыбарчым сходзе пастанавілі:
    Вылучыць кандыдапгам у дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР для тайнага галасавання па выбарчай акрузе №415 Пятровіча Мацьвея Сямёнавіча, 1894 года народзінаў, беларуса, се.ляніна, бедняка, земляроба з вёскі Бы.кі, Палачанскай воласьці, Маладзечанскага раёна, былога сябра падпольнай камуністычнай партыі Заходняй Беларусі і Польшчы.
    Таварыш Пятровіч Мацьвей Сямёнавіч вядомы ўсім ідэйны. бальшавіцкі рэвалюцыянер, камуніст, усей душой аддадзены парпгыі Леніна-Спгаліна. Дваццаць гадоў падпольна і адкрыта сьмела змагаўся за Савецую Уладу ў былой Польшчы; на кожным кроку і на кожным месьце — усюды іграводзіў агітацы.ю за Савецкую Ўладу і Савецкі Саюз, хто толькі ня чуў ягорэвалюцыйных гарачых прамоваў пра панскафашысцкую Польшчу. Ненавідзелі фашысты і іх прыхвасьні Пятровіча: два разы высылалі яго ў высылку ў канцэнтрацыйны лягер у Пазнані, а ў апошні час на катаргу ў КартузБярозу, дзе панскія каты назаўсёды. зрабілі Пяпгровіча калекам. Пятровіч сьмела змагаўся з панскай акупацыйнай уладай за штодзённыя патрэбы рабочых і сялян, супраць каланізацыі і белага тэрору, рэпрэсіяў, зьдзеку, гвалту і рабства. Паны і агенты дэфензівы 4 разы арганізоўвалі замахі на жыцьцё Пятровіча.