• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

    Саветы

    Заходнебеларускі раман-хроніка
    Янка Трацяк

    Выдавец: ЮрСаПрінт
    Памер: 430с.
    Гародня 2015
    109.46 МБ
    1 3 нататніка заходніка. У Менску фармаваліся цэлыя саставы вагонаў такіх
    экспанатаў з далейшай «эвакуацыяй» на ўсход. Так, два вагоны старажытных кніг, рукапісаў і царкоўнага начыньня было вывезена толькі з Пінскай царкоўнай семінарыі. Куды зьніклі дзясяткі тысячрэдкіх кніг ірукапісаў з бібліятэк Радзівілаў, Сапегаў, біблятэкі Храптовіча ў Шчорсах?!. Куды падзяваліся карцінныя галярэі
    з замкаў і палацаў? Бязлітасна былі разрабаваныя палац Радзівілаў у Нясьвіжы і замак у Міры, сотні палаца-паркавых комплексаў былых магнатаў і шляхты. У Мірскім замку былі вынесены нават дзьверы з каробкамі і вокны з рамамі, узарвана падлога і разабрана ўся кафля. У разрабаваным Галыйанскім замку актыўна праводзілася праца па вывазу маёлікавых пліт і цэглы. Паўсюль у заходняй Беларусі зьнішчалася культура і цывілізацыя. У тыя дні менскія кірмашы былі перапоўнены рознымі патрэбнымі і рэдкімі рэчамі. «Вызваліцелі» прадавалі ўсё. ад чаго толькі
    «Савецкая культура павінна тварыцца рукамі саміх працоўных і сялянаў, гаварыў Кацалапаў, Мы знішчым старую культуру, каб на яе развалінах пабудаваць нашу, савецкую культуру, культуру новага чалавека, новай эпохі, новага часу... Вось, што такое культурная рэвалюцыя!..».
    I хаця была гэтая прамова трохі каламутнай (зноў жа, патрэбна была наглядная агітацыя), але можна было здагадацца, што не абыдзецца гэта культурная рэвалюцыя, як і ўсякая рэвалюцыя, без забаронаў, без гвалту і без рэпрэсій.
    Але напачатку вырашана было ў якасці такой нагляднай агітацыі скарыстаць руплівасць Сцяпана яго зноў накіравалі на нейкія культурныя курсы, а гэта магло сведчыць толькі пра два моманты: першы значыць выбары яшчэ не закончыліся і другі — пачынаецца культурная рэвалюцыя ў мясцовасці. Усе казалі, што Сцяпан і так залез высока, а зараз пойдзе ўгару, як цеста на дражджах. Але пасля заканчэння курсаў Сцяпан стаў «хатнікам» гэта значыць загадчыкам хаты-чытальні, альбо бібліятэкі, якая была адкрыта ў Мазалях у хаце арыштаванага Гомана. Туды было завезена некалькі дзясяткаў кніжак, часопісаў і газетаў. Сцяпан казаў, што ён і надалей застаецца арганізатарам і кіраўніком камуны, але ў камунараў зімою працы, як такой, вельмі мала. Зараз, зімой, галоўнае — гэта арганізацыя ўлады, кадравыя пытанні і культурная рэвалюцыя. Націск Сцяпан рабіў на культурнай рэвалюцыі, маўляў, а каму яшчэ рабіць такую рэвалюцыю, як не яму прафесійнаму рэвалюцыянеру па жыцці. Праўда, на пытанне, а што такое культурная рэвалюцыя, Сцяпан доўга гаварыў пра тое, што ў нас усё павінна выглядаць адпаведна нацыянальным формам, а змесціва павінна быць сацыялістычным, але, што гэта такое, відаць, і сам не ведаў. А хата-чытальня, альбо бібліятэка, гэта так, яго пакуль што грамадскі абавязак па сумяшчэнні як дэпутата Ракавіцкага сельскага савета. Бо вось-вось павінны падаслаць спецыялістаў: і культработніка, і агітатара, і палітінфарматара, і бясплатнага доктара, і настаўніка, і ветэрынара, і агранома, і іншых спецыялістаў сельскай гаспадаркі і тады культурная рэвалюцыя будзе завершана цалкам. А першыя цаглінкі культурнай рэвалюцыі, адпаведна форме і змесціву, даручана залажыць яму, Сцяпану.
    Зразумела, што хата гэта не зусім была прыдатнай для бібліятэкі: і стаяла яна неяк на водшыбе ад вёскі, і хадзіць ад
    што «вызвалілі» народ заходняй Беларусі. Ці падлічыць калі хто-небудзь тыя мапгэрыяльныя страты ў сферы беларускай культуры ў выніку піакога «вызвалення» цяжка сказаць. Адно толькі можна смела меркаваць, што сума гэта недзе вагаецца каля двух мільярдаў амерыканскіх даляраў, калі не больш.
    цэнтру (цэнтрам заставалася Багданоўка) было палова вярсты, але лепшых (пустых) хат у акрузе пакуль што не было. Лепшыя хаты, якія часова пуставалі ў выніку гвалтоўнага высялення гаспадароў як ворагаў народу, былі «забраніраваныя» для спецыялістаў з усходу.
    Першае, што было зроблена Сцяпанам у чытальні гэта на куце, дзе звычайна вісяць абразы, быў размешчаны партрэт Сталіна, а побач, на відным месце, на спецыяльнай паліцы ляжала кніга «Краткнй курс нсторнн ВКП (б)».
    Каля парога чытальні, з рэкамендацыі Кацалапавага, Сцяпан павесіў скрыню з надпісам «Ваша пытанне Вялікаму таварышу I. В. Сталіну», але на працягу двух тыдняў ніхто так і не асмеліўся задаць пытанне самому Сталіну, і Сцяпан, зноў жа параіўшыся з Кацалапавым, змяніў надпіс на: «Ваша пытанне органам Савецкай улады». Але і пасля гэтага дапытлівых сярод вяскоўцаў да органаў доўга не было. Пасля, праўда, пытанні пасьшаліся... I яшчэ якія пытанні, кшталту, «Што такое Савецкая власць? », «Чаму ворагі Савецкага Саюза не дрэмлюць?», «Чаму камуніст гучыць горда?» Сцяпан не адразу зразумеў, што такія няпростыя пытанні мала хвалявалі сялян, а калі прыгледзеўся да пісаніны, дык убачыў, што былі яны напісаныя адной рукою і рука гэта была не абы каго, а самога Кацалапавага. На такія пытанні Кацалапаў сам і адказваў.
    А калі Сцяпан яшчэ раз звярнуўся да людзей з просьбай падумаць над пытаннямі да органаў савецкай улады і яе дзейных членаў, Клімовіч вельмі гучна спытаўся: «А што ты маеш на ўвазе пад органамі і членамі? «. Рэакцыя ў чытальні была неадназначная: нехта засмяяўся, нехта, наадварот, насцярожыўся і прыціх, нехта пачаў даводзіць суседу нешта сваё пра органы і члены.
    — Калі гэта орган, дык трэба назваць, які орган, а калі гэта нейкі член, дык які член? не сунімаўся Клімовіч.
    Там, у іх, усе члены, удакладніў Карповіч.
    А мяне цікавіць, якія? цікавіўся настырны Клімовіч. А то разьвялося тут розных членаў і начальнікаў, што й ня ведаеш, каго куды паслаць!
    Анікуды анікога пасылаць ня трэба, знайшоў тады што сказаць Сцяпан. А пытаньне тваё правакацыйнае і не тактоўнае, але калі ты так хочаш ведаць, дык я табе скажу... Улада ў нас адна, і яе прадстаўляюць такія людзі, як таварышы Кабяк, камісар Кацалапаў, Андраловіч і капітан Трэпелеў... Калі вам патрэбны канкрэтныя прозьвішчы, я іх напішу!
    I сапраўды назаўтра на скрыні ўжо было напісана: «Ваша пытанне прадстаўнікам Савецкай улады на мясцох». I пытанні
    пасыпаліся ў скрыню, а на бліжэйшым сходзе Сцяпан уласнаручна даставаў тыя пытанні і на адны сам адказваў, а на іншыя даваў слова Кацалапаву ці старшыні сельсавету Кабяку. Пытанні былі сама розныя, і не толькі пра зямлю і гаспадарку, да прыкладу: «Чаму ў вас людзі дрэнна адзяваюцца?», «Якая розніца між купцом і спекулянтам?», «Якая розніца між кулаком і працоўным селянінам?», «Чаму ў нас эканамічныя праблемы? », «Ці не чакае нас голад?», «Чаму ў капіталістаў: ў Францыі, Англіі і ЗША ёсць кампартыі, калі там, як вы кажаце, няма свабоды?», «Чаму дакладчыкі тры маюцьрукі ў кішэнях?», «Чаму салдаты Чырвонай Арміі ходзяць галоднымі і пабіраюцца па хатах?», «Чаму вы нас абма нываеце, у вас Арміяразутая і раздзетая?», «Чаму ў крамах дарагія прадукты і няма прамтавараў?»‘.
    Шмат было пытанняў пра арганізацыю калгасу, пра структуры савецкай улады і канстытуцыю, пра адукацыю і культуру, да прыкладу: «Ці можна будзе набываць пры саветах зямлю, і колькі?», «Ці можна будзе зямлю перадаваць па спадчыне?», «Ці можна будзе трымаць свойскую жывё лу, і колькі?». Была падазронасць у людзей, што шмат якія пытанні, асабліва такія, як «Раскажыце нам пра камсамол» альбо «Раскажыце нам пра таварыша Сталіна» сам сабе Сцяпан і задаваў. Бывала і такое, што на гэтых сустрэчах некага прарывала, і тады пытанні былі вуснымі і нечаканымі, да прыкладу: «Чаму падаткі пры паляках былі амаль ў дваразы меншыя? ».
    Калі на такіх імпрэзах прысутнічаў капітан Трэпелеў, дык ён звычайна ўскакваў і сурова папярэджваў:
    — Тот, кто задаёт няправільныя пытаньні, тот будет атвечать на іх белым мядзведзям!..
    А, напрыканцы дэманстрацыі такой дэмакратыі, не забываўся Сцяпан сказаць, што не ўсе пытанні могуць быць тут агучаны ёсць пытанні, якія носяць яўны правакацыйны характар, і гэта яго насцярожвае. А пасля імпрэзы вяскоўцы, амаль што ў адкрытую, выказвалі сваё абурэнне, маўляў, чаму не было агучана пытанне «Хто прасіў Чырвоную Армію прыходзіць на нашу тэрыторыю?», альбо, «Ці праўда, шпго сабачая матка нараджае такіх, як Цэрбер і Пуценька?».
    Тым не меней першыя дні працы гэтай хаты былі сапраўды плённымі: збіралася ў асноўным моладзь, рабілі вечарынкі, на якіх спявалі беларускія песні, чыталі вершы беларускіх 1 Выкарыстаны матэрыялы артыкула: Сяргей Токць. Арганізацыя савецкай уладай агітацыйна-прапагандысцкай работы ў Беластоцкай вобласці ў 1939 1841 гг, // Biaioruskie Zeszyty Historyczne.. Biaiystok, 2000. № 13.
    паэтаў, ставілі драматычныя пастаноўкі. Усе жадаючыя маглі азнаёміцца з апошнімі навінамі культурнага і палітычнага жыцця паводле беларускамоўных газетаў і часопісаў. Можна было ўзяць нейкую кніжку з сабою і пачытаць дома. Але, пасля некалькіх грунтоўных праверак з райкама партыі і выклікаў Сцяпана «туды, куды трэба», сцэнары такіх вечарынак былі кардынальна змененыя: напачатку абавязковай стала лекцыя. Лекцыі былі рознай тэматыкі, у асноўным пра шчаслівае жыццё ў Савецкай Беларусі і Расеі, пра эпахальныя дасягненні савецкага народу пад мудрым кіраўніцтвам вялікага Сталіна і ВКП (б) ў будаўніцтве сацыялізму ў СССР і ў Эўропе, антырэлігійная тэматыка і крытыка царкоўнікаў, папоў і клерыкалаў («Пасха і яе рэакцыйная роля», «Рэлігія вораг здароўя савецкіх працоўных» і іншыя), аб сусветным імперыялізме як апошняй стадыі загніваючай Амерыкі і Заходняй Еўропы.
    Вострай, відаць, стаяла праблема з прафесійнымі лектарамі: некалькі разоў прыязджалі спецыялістыя з райкама тады звычайна іх лекцыі суправаджаліся канцэртамі прыезджай агітбрыгады. Калі на такія вечарынкі райкам не мог выдзеліць лектара, тады гэты прагал часткова запаўняўся намаганнямі Сцяпана, які стараўся прыцягнуць да такой працы мясцовы актыў і мясцовую агітбрыгаду. Так, лекцыя на тэму «Ворагі і шкоднікі савецкага народу» была прачытанай Кацалапавым. Сам Сцяпан некалькі разоў чытаў лекцыі на тэмы: «Сталінская Канстытуцыя самая чалавечная Канстытуцыя ў свеце» і «Правы жанчын у Савецкім Саюзе». А яшчэ Сцяпан любіў пагаварыць з людзьмі пра ідэалогію і дэмакратыю ў Савецкім Саюзе і бязлітасна паліваў брудам амерыканцаў. A пасля дакладваў камісару Кацалапаву, што прапагандыскалектарская праца на такую і такую тэму праведзена на высокім прафесійным узроўні.