• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

    Саветы

    Заходнебеларускі раман-хроніка
    Янка Трацяк

    Выдавец: ЮрСаПрінт
    Памер: 430с.
    Гародня 2015
    109.46 МБ
    А тут усё часцей і часцей сталі гаварыць пра тое, што Саветы хочуць выселіць усіх палякаў, у тым ліку, і крэсовых. У спісы палякаў, быццам, аўтаматычна былі ўнесеныя ўсе католікі. Некаторыя «энкэвэдысты» канфіскоўвалі ў ксяндзоў касцельныя спісы парафіян і паводле іх бралі такіх «палякаў» у распрацоўку.
    У некаторых сельсаветах сяляне (пераважна католікі) нясмела заяўлялі пра страту ўсіх сваіх дакументаў (страціліся, згарэлі, прапалі немаведама дзе) і прасілі выдачу новых, пры гэтым настойліва паўтаралі («каб хаця ж толькі так запісалі»), што паводле нацыянальнасці яны з’яўляюцца беларусамі. Гэтае іх мала ратавала, але трэба прызнаць, што савецкія аператыўнікі і чыноўнікі паблажліва ставіліся да такіх беларусаў, для якіх беларускасць была пустым гукам.
    Зразумела, што працэс пошукаў ворагаў народу не спыніўся на першых высяленцах сталі паўсюль гаварыць пра розных агентаў і шпіёнаў сусветнага імперыялізму і буржуазіі, якія толькі і мараць пра тое, як знішчыць маладую савецкую дзяржаву работнікаў і сялянаў.
    Даходзілі да людзей некаторыя звесткі пра ворагаў і што рабілі з імі ў Саветах у 30-я гады, калі ворагам мог стаць кожны, хто з нейкай нагоды не патрафіў, альбо не дагадзіў мясцоваму актыву савецкай улады. I, не без падстаў: найболей дасведчаныя, гаварылі, што шматгадовы досвед барацьбы з ворагамі ў Савецкай Беларусі будзе з поспехам выкарыстаны і ў Беларусі Заходняй.
    Ці не для выкарыстання гэтага досведу ў Багданоўку зачасцілі тры невядомыя асобы ў афіцэрскай вайсковай форме. Адзін з іх быў з маёрскімі пятліцамі, перад ім нават таварыш Кацалапаў выцягваўся. Нейкім чынам прасачылася чутка, што гэтая няпростая асоба з’яўляецца прадстаўніком ваеннага трыбуналу высочвае шпіёнаў розных ваенных замежных выве-
    1 Паводле матэрыялаў Занальнага дзяржаўнага архіва г. Маладзечна: ф..Р-60.
    дак. Два другія капітан і лейтэнат НКВД. Шмат хто бачыў іх пры папярэдніх арыштах і высяленнях. Відаць, з прапановы гэтых асобаў (болей правільным было б асабістаў) актывістыя сталі збіраць людзей на чарговы сход. Калі ўлічыць, што на двары быў не травень месяц, а сярэдзіна лютага, народ вырашылі сабраць у гумне Дабрынскага, балазе гумно тое напалову пуставала. Туды занеслі стол для прэзідыума, некалькі лаваў і крэслы. А прысесці ў гумне можна было яшчэ і на не дамалочаныя з восені снапы, і на тарпу сена, і на салому. На дзіва, людзей прыйшло багата, амаль што ўсе месцы, у тым ліку і на саломе, былі занятыя. Людзі на сход пры Саветах сталі хадзіць, як на спектаклю, прыходзілі нават з малымі дзяцьмі, а болыпыя дзеці самі пралазілі і стараліся заняць месца бліжэй да «сцэны» — тады ўсім было цікава.
    Сход вёў Кацалапаў. Напачатку абралі прэзідыум, у які ўвайшлі таварышы Кацалапаў, маёр у форме, Калман з мястэчка і Сцяпан. Пасля Кацалапаў даў слова Сцяпану:
    Сёньня мы сабраліся, каб абмеркаваць і афіцыйна зацьвердзіць нашу камуну, пачаў Сцяпан неяк прыглушана і баязліва, гаварыў і пры гэтым раз-пораз паглядваў на маёра. У выніку арышту і высылкі асаднікаў і іншых ворагаў народу, нам па праву дасталася добраўгледжаная зямля, малатарні, касілкі і іншы сельскагаспадарчы інвентар, а таксама памяшканьні і жывёла. Усё гэта мы справядліва падзялілі паміж беднякамі і малазямельнымі, але, трэба заўважыць, што ня ўсе будуць здольнымі апрацаваць зямлю — не хапае коней, плугоў, баронаў, а галоўнае працавітых рук і досьведу, а нам, кроў з носу, трэба будзе вясной правесьці сяўбу. Зрабіць гэта мы можам толькі разам, і зрабіць талакой гэта значыць, камунай. Камуна ў нас фактычна дзейнічае, але без статуту, плянаў, праграмных дакументаў, справаздачаў, і нават назвы сваёй ня мае. Прапаную зацьвердзіць статут, вось ён, — Сцяпан падняў і паказаў вучнёўскі сшытак. А таксама зацьвердзіць гадавы і паквартальныя пляны разьвіцьця сельскай гаспадаркі камуны на 1940 год, вось тут пляны, Сцяпан зноў падняў і паказаў той жа сшытак. Зацьвярджаем?!
    — Зацьвярджаем! — пацвердзілі камунары.
    Хто супраць?
    Супраць анікога не было.
    Значыць, аднагалосна, падвёў высновы Сцяпан. A цяпер прапаную назваць нашу камуну імем Вялікага Сталіна. Хто супраць гэтага імя?
    У памяшканні настала мёртвая цішыня.
    Значыць, супраць няма, адзначыў Сцяпан.
    Можна мне колькі слоў? да Сцяпана звярнуўся Кацалапаў.
    — А як жа, вядома, — замітусіўся Сцяпан. — Слова мае ўпаўнаважаны раённага камітэту Камуністычнай партыі бальшавікоў па арганізацыі сацыялістычнага будаўніцтва на сяле таварыш Кацалапаў! абвясціў Сцяпан.
    Дзякую! Па-першае, мне хацелася б вас павіншаваць ад імя райкама і абкама Камуністычнай партыі Беларусі з арганізацыяй першай камуны ў вашай мясцовасьці, а падругое, выказаць з гэтай нагоды свае думкі, Кацалапаў перавёў дых, дастаў з кішэні скамечаны ліст паперы і далей стаў чытаць, заглядваючы ў тую паперу:
    — Безумоўна, ніхто так не заслугоўвае ўшанаваньня і народнай любові, як Вялікі Сталін, але ёсьць меркаваньне абмежаваць назвы камунаў і калгасаў, прысьвечаных вялікаму важдзю пралетарыяту. Таму што атрымліваецца так: у адным раёне створаны камуны імя Вялікага Сталіна № 1, імя Вялікага Сталіна № 2, імя Вялікага Сталіна № 3 і гэтак далей. Імя Вялікага Сталіна могуць атрымаць толькі перадавыя камуны і калгасы — гэтае сьвятое для нас імя трэба яшчэ заслужыць, за гэтае імя трэба яшчэ пазмагацца. Ёсьць меркаваньне назваць камуну імем Вечаслава Міхайлавіча Молатава.
    Я думаю, што іншых меркаваньняў быць ня можа! адзначыў Сцяпан і пацвердзіў: Так і зробім!
    Можа, лепш імем Лазара Майсеевіча Кагановіча? прапанаваў Калман з Мястэчка.
    У нас гэта працэндура народная. Можа, у каго яшчэ ёсьць прапановы? звярнуўся да камунараў Кацалапаў.
    А, можа, лепш назваць імем Аляксандра Неўскага? раптам прапанаваў Пуценька. Пры тым заўважце, таварышы, што я ня супраць Молатава і Кагановіча!
    У памяшканні прайшоўся лёгкі шэпт.
    — А хто такі гэткі Неўскі? спытаўся Восіпчык Стрыга, малады камсамолец-падпольшчык.
    Вялікі рускі пісьменнік і рэвалюцыянер, дзекабрысты і дэмакрат, з відам вялікага знатака заявіў Грышка Картановіч.
    Ты што, грамацей, ня ведаеш, хто такі Неўскі? зняважыў яго Пуценька.
    — Пусць этот товарішч скажет, кто такой Невскій, Кацалапаў кіўнуў пальцам убок Пуценькі.
    -	Неўскі — гэта паплечнік Вялікага Сталіна, член Цэнтральнага Камітэту ВКП (б)! упэўнена прадэманстраваў свае веды Пуценька.
    -	Ну, не совсем так, однако, это наш человек... Это веллклй руссклй полководец, который разгромлл католлческле полчлшчл немецклх крестоносцев на Ладоге, — удакладніў Кацалапаў. — Невсклй так л сказал: «Тот, кто прлдёт к нам с крестом, тот от него л поглбнет»... Стыдна, товарлпдл комсомольцы л коммунлсты, не знать такле вепз,л! Кстатл, а кандлдатура подходзягцея...
    -	А, можа, леплі назваць камуну імем Францыска Скарыны, ці імем Кастуся Каліноўскага? — прапанаваў Віктось Саковіч.
    —	Я не знаю таклх полководцев л деятелей! катэгарычна заявіў Кацалапаў. — Боюсь, что райком партлл не утвердлт коммуну под этлмл названлямл.
    -	Таварышы камунары, ёсьць прапанова назваць камуну імем Аляксандра Неўскага, падвёў высновы Сцяпан. Можа ў каго ёсьць іншыя пытаньні на гэты конт?
    Першым ускочыў Пул,енька:
    -	А давайце напішам пісьмо Вялікаму Сталіну ад беларускага народу!
    —	Таварыш Пуценька, пісьмо ўжо напісана і адаслана, — заверыў яго Сцяпан. — Выпадкова я прыхапіў яго з сабою, калі хочаце, таварылі Пуценька, магу зачытаць.
    -	Давай, чытай! захацеў Пуценька.
    Сцяпан сапраўды дастаў невялічкую брашурку і стаў чытаць:
    «Дарагі Іосіф Вісарыёнавіч.
    3 пад пушчаў Палесся, з-пад Нёмана, Сожа, 3-пад Пцічы, Дняпра і Заходняй Дзвіны, 3-пад стыку са светам чужым і варожым Прыйшлі мы, Савецкай краіны сыны...».
    Сцяпан чытаў нудным, манатонным голасам. Людзі напачатку слухалі напружана, але чым далей, увага паступова слабела. Першымі не вытрымалі дзеці меншыя пачалі хныкаць, a большыя ўчынілі нейкую незразумелую валтузню між сабою.
    «...Вырастае сіла гневу над сусветам — I прыйшоў Кастры.чнік, і прыйшлі Саветы....» — чытаў Сцяпан.
    Жанчыны пачалі супакойваць дзяцей, і шум ад гэтага толькі пабольшаў. Пасля нешта жыва, смалячы самакруткі, пачалі абмяркоўваць мужчыны і прыціхлі толькі тады, калі Сцяпан павысіў голас да магчымага, каб перакрычаць гоман у гумне:
    «... I ўцякала зграя паноў да Варшавы.,
    У нас збаляваўшы свой банкет крывавы».
    I ўздыхнуў свабодна край наш яснаіі доляй, Подлым акупантам не вярнуцца болей!»...
    Сцяпан спыніўся, каб перавесці дух, а камунары запляскалі гучна ў далоні.
    Гэта яшчэ ня ўсё, заўважыў Сцяпан. Зрабіў некалькі глыткоў вады са шклянкі і стаў чытаць далей.
    Але слухаў яго хіба што адзін Пуценька, Кацалапаў і той не вытрымаў і задрамаў, а камунары паступова далучыліся да агульнага гоману. Некаторыя сталі выходзіць, у першую чаргу жанчыны з малымі дзяцьмі, а пасля выходзіць сталі і іншыя.
    Голас Сцяпана зноў загучаў, калі ён дайшоў да радкоў:
    Табе наша радасць, любоў і адданасць, Табе пяе славу сусветная шыр.
    Вядзі нас, любімы, табой мы з’яднаны, Ты наша жыццё дарагі правадыр.
    Ураду вялікай Краіны Саветаў
    I партыі, даўшай нам шчасце і мір, За гонар, за веліч людскога расцвету Падзяку прымі — дарагі правадыр...
    Калі быў дачытаны апошні радок, Сцяпан перавёў дух і іншым тонам паведаміў:
    — Пісьмо падпісала два мільёны працоўных Савецкай Беларусі. Дзякую за ўвагу! — Сцяпан глынуў вады і прысеў.
    Слабыя воплескі камунараў разбудзілі Кацалапава, але ён вельмі хутка зразумеў, што адбываецца, падняўся з свайго места і таксама запляскаў у далоні:
    — Ад ліца Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі болыпое вам, товарышч, чалавечае спасібо, — абвясціў Кацалапаў.
    -	Няма за што, сціпла адказаў Сцяпан.
    -	А й сапраўды, няма за што, данеслася рэпліка з боку мужчынаў, і пачуўся смех.
    Маёр строга паглядзеў у той бок:
    -	Можа ў вас будуць вапросы? спытаўся ён, і смех заціх.
    -	У мяне будуць, ускочыў Пуценька. Два мільёны падпісалася, а чаму мне ніхто не сказаў, я хачу падпісацца! праявіў жаданне Пуценька.
    -	Вельмі добра, падпісацца ніколі ня позна, паабяцаў яму Кацалапаў. А цяпер давайце па сушчаству.
    Складвалася ўражанне, што сход зацягвалі спецыяльна. Задаваць жа пытанні наконт ворагаў народу ніхто не наважыўся. Урэшце Сцяпан падняўся і заявіў «па сушчаству»: