Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Камунары нічога не хацелі ведаць. I на такі мудрагелісты паварот справы не ведалі, што адказаць.
А Антось працягваў далей:
— Калі вы супраць будучыні савецкай улады, тады забірайце ўсё: зямлю, карову, каня, хату — усё забірайце, а я таварышу Сталіну ліст напішу... Хай прыедзе сам, паглядзіць, разьбярэцца...
Ага, чакай, прыедзе... Таварышу Сталіну няма чаго болей рабіць, як толькі да цябе езьдзіць! рассмяяўся Пуценька.
— Ну, калі ня сам таварыш Сталін, дык прыедзе нехта іншы...
-	Які дурань падзеля цябе паедзе? заявіў Калістрат.
-	Ну, зь першага, ня дурань, а нехта з кіраўніцтва Цэнтральнага камітэту камуністычнай парты Леніна-Сталіна і савецкага правіцельства, — пераканаўча разважаў Антось. Можа Варашылаў, можа Берыя... Прыедзе на машыне... у мундзіры... сінім галіфэ... партупеі... з рэвольверам і разьбярэцца, хто тут дурань, а хто не...
-	Пайшлі адсюль! раптам з нейкай злосцю прапанаваў Казакевіч сваім калегам.
-	Мы этаво дзела так проста не пакінем! папалохаў Пуценька адыходзячы. Будзем з табой у другім месцы разьбірацца!
I ў другім, і ў трэцім месцы я буду казаць адно і тое, што чулі тут, запэўніў Антось і камунары пайшлі ні з чым.
Антось тады застаўся вельмі задаволеным сваёй кемлівасцю і некалькі разоў пераказваў тую гутарку Ганьцы, як ён выправіў камунараў. He ведаў тады Антось і нават не здагадваўся пра далёкія і вераломныя планы тых камунараў і, у прыватнасці, планаў Пуценькі, якія ён выношваўу сваёй, здавалася, узбаламучанай галаве.
А праз колькі дзён тыя ж камунары з аператыўным упаўнаважаным Трэпелевым зноў з'явіліся на падворку. На гэты
раз рэй вёў Калістрат, бесцырымонны, рэзкі чалавек, які арганічна ненавідзеў усякага, хто быў багацейшым за яго.
— Значыць так, Антось, — важна і рэзка пачаў ён. — Тым разам нам не ўдалося дамовіцца з табой, і мы вымушаны прыйсці зноў. Дык вось, у той раз ты згадваў пра Сталіна...
Ну, згадваў, насцярожыўся Антось.
Казаў, што ліст напішаш?
Ну, казаў...
Дык вось, прыйшла разнарадка з верху, магчыма, ад самога Сталіна, у сельсавет, камісар пацьвердзіць...
Так, так, есть бамага, пацвердзіў аператыўны Трэпелеў.
Якая яшчэ бамага? недаверліва спытаўся Антось.
А бамага пра тое, што твайго парсючка трэба здаць у падарунак таварышу Сталіну ад беларускага народу! урачыста закончыў Калістрат.
А чаму майго парсючка, а не, скажам, некага іншага? -зацікавіўся Антось.
Каго, напрыклад?
Сам ведаеш. Перапісвалі ж нядаўна...
Перапісвалі, а толку... А твой парсючок надта спадабаўся таварышу Сталіну, гладкі такі, жвавы. Таварыш Сталін будзе вельмі рады...
А пакажьі паперу!
Ты што, ня верыш!? Мне ня верыш? Савецкай уласьці ня верыш! Таварышу Сталіну ня верыш! аж захадзіў падворкам Калістрат.
Ты, можа, яшчэ таварышу Сталіну сьвінчо пашкадуеш? дацінаў Пуценька. Тады ўжо мы будзем пісаць усім калектывам...
Ты ж ведаеш, Пуценька, у мяне дзяцей няма чым карміць...
He прыбядняйся! Мы табе грошы дадзім, лапшы дзецям накупляеш у краме.
-Якой лапшы, Пуценька?...
Нашай, савецкай лапшы! удакладніў той.
Можа яшчэ падкажаш, у якой краме? іранічна спытаўся Антось, але тут Пуценька не стаў даводзіць, у якой такой краме можна было купіць тую самую лапшу апошнім часам лапша стала дэфіцытам.
I палезлі актывістыя ўсім кагалам у хлеў ламаць загарадкі. I нават Пуценька, хоць і быў ужо начальнікам, але з вялікім задавальненнем трымаў таго парсючка за хвост, пакуль астатнія,
пад прарэзлівы піск, парсючку звязвалі ногі. Ваяваць з ім Антось не стаў не было сэнсу.
-	А грошы за парсючка на лапшу? нагадаў ён, калі парсючок быў укладзены ў камунарскі вазок.
-	Грошы будуць, толькі пазней, праз кантору, паабяцаў упаўнаважаны Трэпелеў. Сам ведаеш, пакуль да Масквы, пакуль тое-сёе, пакуль пералічаць... перашлюць...
А наступныя два дні ўсё начальства ў акрузе хадзіла на добрым падпітку. Пецька, старэйшы сын Антося, даведаўся ў чым справа: аказалася, што адзначалі дзень народзін камісара Кацалапава.
-	I што, сама цікавае, казаў Пецька. Ці не наш там парсючок засьвяціўся на сьвежаніну, бо надта ж быў падобным, як калолі.
Наш, ці не наш тут ужо не даведаешся у Сталіна не спытаешся і нікому не паскардзішся. Зразумела, што і грошаў тых на лапшу Антось не дачакаўся.
Новая ўлада прыўнесла і новыя парадкі. Звычайна працоўны дзень у камунараў і тых, хто працаваў у іх, распачынаўся доўгім перакурам (пагаворвалі, што заместа перакураў будуць рабіць палітінфармацыі). Пасля прыходзіў нехта з начальства і таксама закурваў, але гэта ўжо быў наступны этап працы: нешта кшталту планёркі. Пасля гэтага адны яшчэ гадзіну соўгаліся, як мухі пад мухаморам, камунарскім падворкам, другія памалу разыходзіліся на свае працоўныя месцы, і ўжо там закурвалі зноў. Пасля недзе каля гадзіны калупаліся на сваім працоўным месцы, а пасля праца спынялася паводле нейкай важкай нагоды: альбо нешта ламалася, альбо праз некага нешта не падвезлі, не забралі, не дадалі, не атрымалі...
-	Я не магу глядзець, як яны працуюць! абураўся Ян Сакалоўскі (Амерыканец). Гэта ж натуральны зьдзек над працай! Гэта зьдзек над зямлёй, над скацінай, зьдзек над усімі намі! Амэрыканца на іх трэба з палкай! Так анічога путнага ў іх не атрымаецца... Марнатраўцы!
Пасля гэтыя словы Амерыканцу нагадалі ў якасці абвінаваўчага факту.
Шмат з тых, хто быў з радасцю і з ахвотаю падаўся ў камуну, задумаліся, а некаторыя нават перасталі хадзіць на такую працу.
17. Першая партыя ворагаў народу
Пры новай уладзе ўсякія чуткі сталі апярэджваць рэальныя падзеі з невялікім перапынкам у часе. Калі сёння можна было пачуць нешта такое, чаго ўчора не ведаў, дык ужо заўтра можна было назіраць альбо адчуваць на сваім карку ажыццяўленне ўчарашняй чуткі. Нешта падобнае было з перапісам маёмасці і яе нацыяналізацыяй, якая праводзілася амаль што ўслед за перапісам: сёння перапісалі, а заўтра сталі забіраць на «карысць трудзяшчыхся» тое, што лічылася лішнім у «нетрудзяшчыхся». Пры гэтым пытанне ставілася такім чынам: калі не хочаш быць раскулачаным і калі не хочаш стаць ворагам новай улады, тады ідзі ў камуну, вядзі з сабою цялятка, кароўку, каня, аддай лепшы надзел сваёй зямлі — усё, што маеш, аддай і выжывай, як хочаш. Прыватная ўласнасць не проста стала мелкабуржуазным элементам, яна стала элементам варожым, адным з асноўных крытэрыяў, паводле якога вызначаліся і аргументаваліся раскулачванні, канфіскацыі, высяленні, арышты і прысуды.
I калі папаўзлі чарговыя, найболей таямнічыя і ўстрашальныя, чуткі пра тое, што ў савецкай улады з'явілася вельмі шмат ворагаў, людзі спалохаліся не на жарты. Напачатку ворагамі нумар адзін былі аб’яўленыя польскія асаднікі — паны, якія ў 20-х гадах атрымалі тут зямлю і маёнткі; закладвалі тут, «на крэсах», эканамічныя і культурныя асновы польскай дзяржаўнасці.
Пад другім нумарам ворагаў народу ішлі мясцовыя паны, але для Саветаў вялікай розніцы між асаднікамі і мясцовымі панамі не было: гаспадаркі як адных, так і другіх падлягалі поўнай канфіскацыі, а людзі на высяленне. Некаторыя з сем’ямі ўмудрыліся ўцячы яшчэ перад прыходам саветаў (Расальскія, Лакуціеўскія, Ластоўскія, Казлоўскія, Дамбоўскія), некаторых мясцовьія камунары абабралі самі, не чакаючы адпаведнай пастановы, некаторых забралі ў кастрычніку (Дабрынскага, Дэмскага, Кісялеўскага). Звычайна напачатку арыштоўвалі гаспадароў, абвінавачвалі, выносілі свой прысуд і садзілі ў турму да вырашэння канчатковага прысуду асобай нарадай пры НКВД СССР. Чаканне такога прысуду магло расцягнуцца на некалькі месяцаў.
Тады вельмі часта можна было пачуць, як Пуценька хваліўся, што пад мудрым кіраўніцтвам партыі Леніна-Сталіна ўдалося арыштаваць і асудзіць партыю польскіх паноў і партыю памешчыкаў і буржуяў.
Дарэчы, зараз усё было падзелена на партыі. Само слова «партыя» стала найбольш хадавым словам. Праўда, атаясамлівацца гэтае слова стала з двума паняткамі: партыя працоўных і сялянаў гэта значыць Усесаюзная Камуністычная партыя бальшавікоў і партыя ворагаў народу. Калі з першымі тут усё зразумела, а менавіта: тут павінна быць толькі адна партыя, дык другі панятак стаў набываць сэнс паводле масавай камплектацыі: калі збіраецца адпаведная колькасць ворагаў народу, тады гэтая колькасць аб’яўляецца партыяй, і такую партыю накіроўваюць па этапу.
Дзявятага лютага, вечарам, увесь актыў камітэту беднаты сабраўся ў былым доме пана Карчэўскага (сельсавеце). У каго з сялянаў-камунараў былі коні, тыя пад’ехалі на павозках. Тут жа прысутнічалі байцы Чырвонай гвардыі і народнай міліцыі. Усе чакалі Кабяка, Кацалапава, Сцяпана і Трэпелева, якія ў гэты час знаходзіліся ў Мястэчку на нейкім тайным зборышчы. Было ўжо далёка за поўнач, але аніхто не разыходзіўся не было загаду. I толькі недзе каля гадзіны ночы прыехала з мястэчка начальства ў суправаджэнні аператыўнай групы «энкэвэдэшнікаў». Нарада была кароткай: усе прысутныя, разам з сілавымі структурамі, былі падзелены на чатыры групы, і кожная група атрымала сваё канкрэтнае заданне. У тры гадзіны начную цішыню ў Багданоўцы, Мазалях, Ракуцеве, Мікулеўшчыне, Парлоўцы, Людвінова і ў іншых вёсках разарвалі жаночыя і дзіцячыя крыкі пачаліся масавыя арышты ворагаў народу і «чээсэўцаў» членаў сям’і раней арыштаваных ворагаў. Арыштоўвалі ўсіх астатніх без разбору: і малых, і вялікіх, і старых. Напачатку чырвонаармейцы акружалі дом, а пасьля «энкэвэдэшнікі» ламаліся ў дзверы... Пасля прад’яўлення пракурорскай даведкі на арышт, ахвярам давалі 20 30 хвілін на зборы, і да працы прыступалі тройкі па ўліку маёмасці. Арыштаваных, нягледзячы на 30-ці градусны мароз, садзілі на павозкі і пад канвоем адпраўлялі ў Смаргоні на зборны пункт, дзе фармаваўся спецыяльны цягнік. Гвалт тады і шум стаяў ледзь не ў кожнай вёсцы і на хутарох, дзе былі сядзібы кандыдатаў на высяленне. 3 Багданоўкі і Парлоўкі вывезлі жанчын Дабрынскіх, з Ракуцева пані Дэмскую з дочкамі, з Мікулеўшчыны Селятыцкую з гадавалым дзіцём, з Людвінова пані Кісялеўскую з двума непаўналетнімі дзяцьмі. Тады мала хто сумняваўся з вяскоўцаў у тым, што спецыяльна, на пагібель, у такі мароз адпраўляюць у дарогу дзяцей пяць гадзін на кані да Смаргоняў і там невядома як будзе цёпла ў «цялятніку» — для дзяцей было неспадзяванай дарогай на той свет.