Саветы
Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
I сцяг, і песня усё гэта рабіла цуда болыпае, чым мог зрабіць вядомы знахар і чараўнік з ваколіцы Чубік.
- Ат! махаў рукой гаспадар. Пішыце, пішыце... Ідзіце ў поле, у хлеў, у сад... Пішыце, каб вам па спіне так бізунамі пісалі!..
- Можна было б і не хадзіць у поле альбо ў хлеў... можна было б паразумецца... і на слова паверыць добрым людзям, далікатна заўважаў нехта з «упаўнаважаных», і добрыя людзі пачыналі кумекаць.
- Яно дык гэтак. Чым ісьці ў поле такой макрэчай альбо лезьці ў хлеў гаўно таптаць, ці не лепш было б зайсьці ў хату напачатку! прапаноўваў раптам кемлівы гаспадар іншым тонам.
— Яно, дык ведама, у хату зайсьці было б нядрэнна, пагрэцца... А гэта і пасьля ўсё можна будзе абгаварыць, згаджаліся «упаўнаважаныя» і важна ішлі ў хату. А там гаспадыня накрывала стол з такім спрытам, што цяжка было ўгледзець, адкуль што бярэцца на стале. Гэтак жа неўпрыкметку з шырокай далоні гаспадара, як з шуфля, на стол выслізвала пляшка гарэлкі. Перш, чым выпіць, упаўнаважаныя казалі, што яны пры «службовых абавязацельствах», але хіба што трошкі, кропельку і не болей, каб толькі ўважыць гаспадароў, і што не пашкодзіць рабіць «гасударсьцвенную справу». Праўда, кропелька адмервалася двухсотграмовым медным кубачкам часоў мікалаеўскай вайны, але гэтага чамусьці ніхто не заўважаў. А там ужо, у працэсе далейшай выпіўкі (барышу), «упаўнаважаныя» абяцалі напісаць у сваіх паперах, што ў такога і такога гаспадара ўзяць няма чаго, каб дапамагчы галодным Паволжжа: жывёла звялася (што здохла, што ваўкі загрызлі, што людзі пакралі), а зямля неўрадлівая, а самі гаспадары нямоглыя, ледзь ногі цягаюць... Карацей тут не
браць, тут даваць трэба самім гаспадарам, каб не памерлі з голаду, а яны, упаўнаважаныя, прапануюць савецкай уладзе разглядзець пытанне на чарговым пленуме, як дапамагчы бедным... і называлася прозвішча гаспадара.
Як гэта не дзіўна, але людзі хацелі верыць абяцанкам «упаўнаважаных» і спадзяваліся, што можа і сапраўды савецкая ўлада ім нешта дасць.
Можа і не верылі, але ўсёроўна частавалі і паілі хлопцаў добра, каб хаця ж пасля не было крыўды. Такім чынам хлопцы абыходзілі 3-4 гаспадаркі за дзень. 3 апошняй хаты звычайна выходзілі з песнямі, альбо іх выносілі моўчкі. I так некалькі дзён запар. У апошнія дні такой бурнай сваёй камунарскай дзейнасці хлопцы не прытрымліваліся ўжо аніякай дыпламатыі. Заходзілі на падворак і адразу ставілі пытанне рубам:
- Ну, што, будзеш барыш ставіць, ці забяром карову з канём, зямлю абрэжам, штрафу выпішам, морду наб’ём, у турму пасадзім, у Сібір зашлём, падпалім, застрэлім, павесім?!.
I людзі частавалі ўпаўнаважанных да выносу цела, бо, вядома, народ наш вельмі гасцінны і вынослівы.
Былі ў іх планы абысці не толькі ўсе хутары, але зайсці і ў суседнія вёскі, у Ермакі і Мікулеўшчыну, але тут зацікавіліся імі ў Мястэчку, у былой воласці, дзе быў нядаўна створаны камітэт народнай міліцыі. Пра гэта паспеў папярэдзіць хлопцаў Трэпелеў, і сам ён адмовіўся ад такіх паходаў у суседнія вёскі.
А ў хуткім часе сталі хадзіць па хатах сапраўдныя, афіцыйныя ўпаўнаважаныя, якія, дарэчы, нічым не адрозніваліся ад сваіх незаконных папярэднікаў: гэтак жа заходзілі ў хату, гэтак жа гаварылі, гэтак жа выходзілі...
Былі сярод афіцыйных упаўнаважаных і Пуценька з Трэпелевым.
Неўзабаве прыйшлося пазнаёміцца з упаўнаважанымі і Антосю.
Неяк ужо пасля Грамніцаў, у першай палове дня, забіў Жулік (так звалі сабаку) ў ланцуг, ды так, што, здавалася, калі б сарваўся разарваў бы кожнага, хто толькі асмеліўся ступіць на падворак. Дарэчы, Жулік належаў да тых сабакаў, якія не любяць брахаць на людзей, а тут на табе, аж заходзіцца. Праўда, дзіўны быў гэты сабака, калі-некалі ён брахаў, але брахаў толькі на людзей у форме: паліцэйскіх і вайскоўцаў. Антось зірнуў у вакно: так, на падворку стаяла новая ўлада, ажно некалькі чалавек: Сцяпан, Казакевіч і двое невядомых у форме. Адзін незнаёмы быў у скураной куртцы, партупеі, з
планшэтам і кабурой для рэвальвера — камісар, ды і толькі; другі быў у салдацкім шынялі і фуражцы, і таксама з планшэтам у іх бок рваў ланцуг Жулік. У гэтай кампаніі быў яшчэ і Пуценька.
У хаце тады былі толькі меншыя дзеці, гулялі на падлозе, і Ганька сядзела за калаўротам. Антось накінуў бурку на плечы і выйшаў на ганак.
- Паводле апошняй пастановы ЦК Саўнаркома БССР... распачаў было гаварыць камісар.
- Можа, у хату зойдзем? перабіў яго чамусьці Пуценька.
- Можна і ў хату, пагадзіўся камісар.
- Як хочаце, абыякава прагаварыў Антось, але яго ніхто не слухаў.
Зайшлі ў хату і прыселі каля стала. Той, што быў у шынялі, сеў у цэнтры.
— Ну што, будзеш наліваць, ці забяром карову, каня, пачаў было Пуценька, але Сцяпан яго безцырымона перабіў:
- Дарэчы, Антось, пазнаёмся, можа ты й ня ведаеш, гэта камісар Трэпелеў, упаўнаважаны з вобласьці і наш начальнік, знаёміў Сцяпан. А гэты з раёну, таксама ўпаўнаважаны. Астатніх упаўнаважаных ты ведаеш.
- Мне ўсёроўна!.. Ганька, ты, можа, што-колечы да стала прыбяры, прапанаваў Антось жонцы.
- Ня трэба! Мы не з галоднай хаты! спыніў яго Сцяпан.
Мы толькі што ад Амэрыканца, Яна Сакалоўскага... А сёньня нам трэба прайсьці ўвесь ваш куст, хат дваццаць зьбярэцца... Вечарам... Можа...
- Калі што, дык ты нам будзеш павінен! не то жартам, не то ўсур'ёз заўважыў Казакевіч. А зараз зоймемся пытаньнямі...
- Ну, калі так, дык у мяне ёсьць шмат пытаньняў, і Антось звярнуўся да камісара:
- Таварыш начальнік, я хацеў бы спытацца...
- Зьдесь пытаньні будзем задаваць мы! як адрэзаў камісар.
- Усе пытаньні пасьля, як усё перапішам, і калі будзе час, удакладніў Сцяпан.
Той, што ў шынялі, дастаў з планшэты паперы:
Ну, так шо, будім шкработь попіру? загаварыў ён з нейкім украінска-расейскім акцэнтам.
I пачалося апытваньне, якое больш нагадвала допыт: прозвішча, імя, імя бацькі, жонкі, дзяцей, сваякоў, сваякоў у Польшчы, у Амерыцы, у Нямеччыне, Фінляндыі і Японіі... A
пасля пайшоў пералік усяго таго, што можа быць у добрага гаспадара ў хаце, у хляве, у куратніку, паветцы, каморы, адрыне, склепе, у садзе, на агародзе, на полі і г.д.
Пытанні часцей задаваў камісар Трэпелеў, а Сцяпан і Казакевіч толькі перапытвалі тады, калі трэба было нешта ўдакладніць. На большасць пытанняў, якія задавалі Антосю, спяшаўся адказаць сусед Пуценька, пры тым стараўся зрабіць падрабязны каментар:
Так, яго жонка, запісвайце, таварышы, Ганна Аляксандраўна з Качаноўскіх, адзначце ў дужках, што зь сям’і кулака: у яе бацькі сорак дзесяцін. Запісалі? Сорак дзесяцін зямлі, арфа і свая малатарня... Так, далей, што далей? Дзеці усіх дванаццаць было... Гэта ж колькі трэба было мець дабра, каб накарміць такую араву? Задумайцеся, таварышы!.. шматзначна намякаў Пуценька.
Я й сам ведаю, колькі ў мяне дзяцей! незадаволена перабіў Антось Пуценьку. А на дабро маё ты рот не разявай!
Без цябе разьбяромся! адрэзаў Пуценька.
Нешта апошнімі часамі ты зрабіўся надта гаваркім, суседзе... He к дабру гэта... Што трэба я сам скажу! Антось павярнуўся да камісара. Пытайцеся!..
Ён нагаворыць, таварыш камісар... Я ведаю! іранізаваў Пуценька.
Тваё дзела гаў, ды ў будку! -абурыўся Антось.
Пусть говоріт! заўважыў камісар. Ітак, деті?..
Дзяцей пералічвала Ганька, бо Антось мог заблытацца ў датах і гадах іх народзін, але, калі ўзнікла пытанне наконт нацыянальнасці, зноў голас браў Пуценька:
— Паляк ён, я ведаю, да касьцёла ходзіць... I дзеці, і жонка такія веруючыя, і Бронька, родны брат яго усе палякі, я бачыў!
— Усё ты ведаеш, усё ты бачыш! Антось нядобра глянуў на Пуценьку.
— А пры паляках ты як запісваўся? спытаўся Сцяпан, хоць добра ведаў, да якой народнасці ён быў запісаны.
Было гэта нядаўна: мо і дзесяці гадоў не прайшло. За гэтым жа сталом польскі ўраднік строга пытаўся:
Назвіско?.. Народовосьць?..
Антось тады адказаў, што тутэйшы, бо найболей нейтральнае было вызначэнне. Так некалі, за царом, адказваў і Антосеў бацька і тлумачыў Антосю, што, калі скажаш, што ты паляк, дык не патрапіш расейскаму чыноўніку і папу; калі скажаш, што рускі не патрапіш ксяндзу, пану і шляхце; калі
скажаш, што беларус дык анікому не патрапіш: ані расейскаму чыноўніку і папу, ані ксяндзу, пану і шляхце...
- Кеды пан ходзіць, до косьцёла чы до цэрквы? удакладняў ураднік.
- У касьцёл...
- To ж пан польскай вяры і естэм поляк! адзначыў ураднік.
- Які ж я поляк? засумняваўся Антось. У нас пан Дабрыньскі і то не поляк, дык гэта ж — пан, а я, які ж я пан?!. Вось, каб я меў столькі зямлі і дабра, як маюць у нас палякіасаднікі, тады, можа, я і быў бы палякам, а так — беларусіны мы, бедны народ.
Антось да гэтага дня не ведаў бы, што тады запісаў той пісарчук, калі б не Бронька, родны брат. Бронька, перш, чым запісаць народнасць, спытаўся наконт Антося. I, калі ўраднік сказаў, што Антось «естэм осел беларусін», тады Бронька задумаўся. А Франя, яго жонка, сказала, каб запісвалі тутэйшымі, альбо «як хочаце». Як хацелі, так і запісалі. I толькі Марыля, родная сястра, запісалася тутэйшай.
Тады, дарэчы, Сцяпан усхваляў такі ўчынак Антося...
А як лепш зараз запісацца?.. Можа, прыйдзецца, як гаворыць цесць Качанюк, уцякаць у Польшчу, а тут беларусін... Хто такі... асадзі назад, як той казаў... А яшчэ ходзяць нейкія чуткі пра тое, што ўсіх палякаў будуць вывозіць у дзікую тайгу і казахстанскія стэпы...
— Дык вось жа — дакуманты, там запісана, хто я! — Антось дастаў з-за абраза на куце закручаныя ў хустачку нейкія паперы і падаў пісару.
- Так і запішам, сказаў той, глянуўшы ў паперы, і пяро зноў зарыпела.
- Далій підэмо в хлів, пойдёт жівность, абвясціў пісар.
- Конь, карова, бычок-перазімак і цялё... павінна быць, пералічваў Пуценька.
- Няма ані бычка, ані цяляці, удакладніў Антось. Бычка я прадаў, а цялё здохла...
- Як гэта здохла? не зразумеў Пуценька.
- А вось так: заходжу ў хлеў, а яно ляжыць і ня дыхае... Я да дохтара, а ён і кажа: спачуваю, памярло ваша цялятка, растлумачыў Антось.
На самай справе, зарэзаў Антось бычка тыдні два якія таму назад, бо хто ж прадае вясной скацінку, хаця ніхто і ня
рэжа на лета, але ж сітуацыя была безвыходная. Затое дзеці, хоць раз у жыцці, мяса паелі ўволю. Калі яшчэ такое будзе?.. А цялё ён прыхаваў у гумне: зрабіў загарадку і абклаў з усіх бакоў сенам, калі не замычыць, як прыйдуць глядзець, дык так, можа, і застанецца малое яшчэ цялё, каб рэзаць, а можа ўдасца пратрымаць хоць да лета, а там як Бог дасць...