Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
1 Вінтоўка Мосіна узору 1891-1930 гг. 28 красавіка 1930 года загадам РВС СССР мадэрнізаваная вінтоўка была прннята на ўзбраенне Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі (РККА)..
зэкі расказвалі, што рабілася і робіцца там у іх, пры савецкай уладзе. Толькі нашыя «кулакі» і «прыдуркі», не давалі веры тым расказам: ну хіба ж можна было паверыць у тое, што ў Савецкім Саюзе людзі пухлі і паміралі з голаду альбо паядалі людзей, каб выжыць?.. Альбо, хто ж паверыць у тое, што за пару жытнёвых каласкоў ці качан капусты, узятых з калгаснага поля, людзей засудзілі на дзесяць гадоў лагеру?.. Усё гэта байкі трацкістаў, розных «контрыкаў» і махровых ворагаў народу. I мясцовыя «прыдуркі» хадзілі да начальства і дакладвалі, што такі і такі зэк займаецца антысавецкай агітацыяй, і таго «агітатара» ўжо назаўтра не было на працы.
Адзін з зняволеных падышоў да Антося і папрасіў, каб яму купілі махоркі (ім было забаронена хадзіць у краму). Антось адмовіўся ад працягнутых грошаў, але просьбу выканаў. Толькі пакуль ён хадзіў у краму, Янук недзе каля пяці хвілінаў паразмаўляў з вязнем, і за гэты час пачуў прыкладна тое, пра што ўжо гаварылі людзі: пра кулакоў і прыдуркаў, пра каласкі і голад.
Калі Антось падышоў з папяросамі, Янук задумліва ківаў галавой і на гэты раз казаў прыкладна тое, што і раней:
-	Пакуль сам ня ўбачу не паверу!
А яшчэ праз колькі дзён пасля гэтай гутаркі раптам знік Янук Дайновіч. Хадзілі, розныя дагадкі: можа, зноў пасадзілі, можа, на фронт пайшоў, можа, у лесе дзе хаваецца, бо яму ёсць ад каго хавацца... Шмат чаго гаварылі людзі, але ніхто нічога толкам сказаць не мог. Маці Янука прыходзіла да Антося, і пыталася, і прасіла, каб Антось (бо ён павінен ведаць) хоць якім намёкам даў ёй знак, дзе Янук. Але Антось нічога не мог сказаць, апрача таго, што ўсё будзе добра і Янук абавязкова вернецца, хоць, здаецца, стаў сам здагадвацца, дзе той можа быць.
Аб'явіўся Янук ажно праз тры месяцы. I неяк адвячоркам зайшоў ён да Антося на падворак. Антось у гэты час парадкаваў на ноч гаспадарку: заганяў у загарадкі скаціну, зачыняў хлеў, гумно, паветку. А пасля яны прыселі на дрывотніку у хату Янук ісці адмовіўся, маўляў, там дзеці яшчэ не спяць, а яму не хацелася, каб нехта слухаў іх гаворку. А гаворка была цікавая расказваў Янук пра свае прыгоды. Як толькі ён даведаўся, што зноў стаў хадзіць цягнік з Ліды на Маладзечна, закарцела яму наведаць сталіцу нашу Менск, а заадно і родную цётку ў Лагойску. Так ён без асаблівых намаганняў сеў у Гародзьках на цягнік, даехаў да Маладзечна, а там зрабіў перасадку на Мінск, але даехаў толькі да Краснага. Па дарозе яму выпадковы паса-
жыр расказаў пра «ограднтельную зону», што ў Радашковічах цягнік бяруць у цесны ланцужок савецкія памежнікі: правяраюць дакументы і робяць мытны кантроль так, як гэта бывае пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы. Янук чуў пра тое, што ў Савецкую Беларусь «заходнікаў» не пускаюць для гэтага патрэбна спецыяльная даведка, якую даюць мясцовыя органы НКВД толькі «ўсходнікам». I Берка яму гаварыў пра гэта, але ён не даваў веры. «А якая можа быць мяжа ў адной краіне? дзівіўся Янук. Быць такога ня можа!». Зразумела, што ў яго з сабою патрэбных дакументаў не было. Выпадковы пасажыр аказаўся даволі гаваркім чалавекам. Між іншым, ён расказаў, як зусім нядаўна злавілі аднаго польскага пшіка. Шпік, здавалася, усё зрабіў правільна ў плане канспірацыі: ноччу пералез пад дротам так, што нідзе не дзынкнула, нейтральнае поле прайшоў задам наперад (каб заблытаць памежнікаў), сляды свае пасыпаў махоркай (каб сабакі не ўзялі след), а злавілі на тым баку ў першай жа вёсцы нехта з мясцовых падказаў, бо, ведама, незнаёмец, а за такія падказкі добра плацяць. А яшчэ гаваркі пасажыр даў намёк, якім месцам лепш за ўсё знайсці дзюрку на той бок.
Дзякуючы гэтаму пасажыру, Антук ведаў, што яму трэба рабіць і зрабіў прыкладна так, як той польскі шпік. Праўда, не скарыстаўся ён намёкам пасажыра наконт дзюркі, насцярожыла тое, што «за падказкі добра плацяць», і месца для пралазіны выбраў сваё, чым далей ад станцыі. Антуку яшчэ добра дапамагла мяцеліца, а ў вёскі ён вырашыў не заходзіць увогуле.
Трэба было ісці ці не трэба, Янук тады мала думаў. Быў шанцунак паглядзець самому на савецкі рай і пераканацца ў тым, рай гэта ці не. Дык чаму б не скарыстаць гэты шанцунак.
Вось так ён і дабраўся ў Лагойск.
Цётка Аксіння жыла ў Лагойску з сваёй дачкой Галінай стрыечнай сястрой Янука. Апынулася цётка ў Лагойску ў час бежанства ў гады Мікалаеўскай вайны. А пасля вайны пазнаёмілася з мясцовым Франуком — франтавіком, бравым салдатам рускай арміі, які быў паранены і камісаваны, а ў хуткім часе стаў яе мужам. Так цётка і засталася ў Лагойску. Невясёлую гісторыю расказалі жанчыны пра жыццё ў хвалёнай Савецкай Беларусі. Дзядзьку Франука, мужа цёткі, як два гады таму арыштавалі. Быў ён георгіеўскім кавалерам героем апошняй імперыялістычнай вайны; абвінавацілі ў «контрреволюцііонной деятельностн, подрыву советской ндеологнн н в чрезмерном прнслужннцтве н угодннчестве враждебному царскому правнтельству». А праз год, у мінулым годзе, забралі і зяця мужа Галіны. Зяць быў механікам у калга-
се, з вясны да позней восені амаль што дзень і ноч прападаў у тым калгасе і МТС1. Некуды не лез, а ў палітыку тым болей, але знайшлі зачэпку: на вялікдзень не даў дазволу на выкарыстанне тэхнікі (гусянічнага трактару) для разбурэння мясцовай царквы. Царква тая ўжо некалькі гадоў стаяла зачыненай non недзе прапаў і хай бы стаяла, дык не ж. Ваяўнічыя камсамольцы вырашылі знішчвіць сляды «релнгпозного умопомроченпя п мракобеспя», але без трактара знішчвіць сляды было велвмі цяжка: прыйшлося ламамі ламаць дзверы, біцв вокны і разбураць сцены, а сляды ўсёроўна заставаліся. Слядак усё дапытваўся і патрабаваў, каб падпісаў нейкую паперку, паводле якой ён і яшчэ чалавек дваццаць з Лагойску і нават з Менску належалі да нейкай антысавецкай арганізацыі пад кіраўніцтвам Франука. Ад мужа патрабавалі прызнаць сябе вінаватым, але ён не здаваўся да апошняга: цягалі яго на допыты, катавалі там і калечылі, і ён, відаць, не вытрымаў на тых допытах і памёр. Калі быў у Менску, на Валадарцы, яны кожную нядзельку хадзілі, і цяпер ходзяць, але ўсякі раз чуюць у адказ адно і тое: «в спісках не значнтся», «отсутствует», «выбыл», «не мешайте работать»... Так жанчыны засталіся без сваіх мужыкоў, а Галіна да таго ж яшчэ з чатырма малымі дзяцьмі на руках: большаму восьмы годзік пайшоў, а меншаму — паўтары. Прыходзілі некалькі разоў да іх нейкія людзі, гаварылі «па-маскоўску», падсоўвалі паперы, патрабавалі, каб цётка і Галіна падпісаліся пад імі, каб на мужыкоў сваіх нагаварылі напрасніцу, але тыя наадрэз адмовілася. Пасля смерці мужа цётка думала, што, можа, адчэпяцца — дзе там. Пагражаюцв, што і яе і нават Галіну з дзяцьмі яны «паставілі в очередь на высяленне, як членаў сям’і ворагаў народу »...
А што да нашага калгаснага жыцця, расказвала цётка, дык жыцця, як такога, і няма. У калгасах аніхто працаваць не хоча. Працу, якую можна было б зрабіць за гадзіну, расцягваюць на цэлы дзень. Вёска співаецца п’юць самагонку альбо крамнае віно. Ужо пасля палудня ў калгасе не ўбачыш цвярозага чалавека. Улады на гэта глядзяць скрозь пальцы — ці, можа, гэта такая палітыка? I ўсе ходзяць задаволенымі. Прымаўку склалі: «Выпі там, выпі тут, бо ў Сібіры не дадут», і п’юць, як быццам перад апошнім днём... У пачатку трыццатвіх бвіла галадоўка. Але, дзякуй Богу, тады ў хаце былі два мужчыны, як гавораць, з горам, з бядою, з квасам, з лебядою перажылі неяк той голад. А зараз цяжка прыходзіцца, ледзь-ледзь сцягваюць жанчыны канцы з канцамі: Галіна на ферме прападае, а цётка каля хаты болей дзяцей глядзіць, і маюць невялікую гаспадарку: восем
1 МТС — машына-трактарная станцыя.
курэй, парасё і агародзік свой. Вось так і жывуць. А калі будзе вайна, тут усе перакананыя ў тым, што Саветы прайграюць вайну, аніхто не пойдзе ваяваць за Саветаў давялі народ да жабрацтва, да галадоўкі, да такога страху, што людзі ценю свайго сталі баяцца. Працуеш у калгасе за «палачкі», а чалавеку есці трэба, а есці няма чаго, бо купіць у краме пустэча, а каб і было, дык няма за што купіць, а сябе не пракорміш з сваёй гаспадаркі, бо ўся твая гаспадарка апынулася ў калгасе. Спрабавалі некаторыя местачкоўцы карову трымаць, ды нядоўга пацешыліся малачком. На зіму пошару не збярэш, як не абкошвай балоты, лясныя прагаліны і хмызнякі. I бойся, каб хаця ж ніхто не відзіў, а калі відзіў, каб хаця ж не падказаў, таму што ўся трава калгасная. Цягалі тую траву з балота начамі посцілкамі, а днём ішлі і працавалі ў калгасе, бо калі не выйдзеш, дык можаш стаць шкоднікам калгаснага будаўніцтва і ворагам савецкай улады. Калі і перажыла вёска голад, дык, можа, толькі дзякуючы аднаасобнікам і хутарскім. Яны мелі сваю зямлю і яе самі апрацоўвалі, плацілі вялікі падатак дзяржаве, але нешта стараліся прыхаваць і для сябе і для сяльчан: што прадавалі ўпотайку, а што давалі ў пазыку, а што мянялі на нейкія рэчы, а што і так перападала, карацей, хутарская гаспадарка была адзінай крыніцай выжывання, дзе можна было набыць трохі зярна, проса ці бульбы. А зараз разгарэлася актыўная кампанія супраць хутароў зямлю адбіраюць, а гаспадароў зганяюць у вёскі. Даходзіць нават да таго, што разбураюць альбо падпальваюць хаты на хутарах, людзі ў зямлянках жывуць, бо будаваць ім новыя хаты ў вёсцы калгасы не абавязаны, добра, калі яшчэ лесу выдзяляць таннейшага на новую пабудову, але не кожная сям’я мае магчымасці такога будаўніцтва. Шмат хто, маладзейшыя, ходзяць на той бок мяжы там што сваякі дадуць, што прыкупяць, так івыжываюць, праўда рызыкавялікая, калі зловяць... А яшчэ вялікае абурэнне выклікалі паборы ў войска: у верасні забралі амаль што ўсіх працаздольных мужчынаў, і аніводзін не трапіў на службу ў Беларусі усе апынуліся на Фінскай вайне альбо на Далёкім Усходзе...
Такая гісторыя, пра жыццё ў Савецкай Беларусі, выглядала вельмі невясёлай.
-	Дык, можа, так толькі на Лагойшчыне? засумняваўся Антось. Можа, дзе ёсьць так, як газэты пішуць?
-	Хутчэй за ўсё ёсьць толькі горш, запярэчыў Янук. Ты помніш, недзе ў пачатку трыццатых да Дабрынскіх нейкі фамільярд прыязджаў, аднекуль з Магілёўшчыны, сваякоў шукаў... Помніш?