Саветы
Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
Советская власть, ібо не бывает власті не от Бога!», «Да здравствуют советскіе історіческіе выборы!», «Да пусть кремлёвская звезда освешчает путь всем народам міра!», «Да взовьётся Красное знамя на всей земле!». Людзі не ведалі, што рабіць: ці гаварыць «Амінь!», ці крычаць «Ура-а-а!».
Адыходзячы, Янук пакінуў газету, у якой паведамлялася пра волю беларускага народу, вызваленага з-пад польскага гнёту. Напісана было з пафасам: «Прыклад Савецкага Саюза і горкі вопыт нашага жыцця у панскай Польшчы пераконваюць нас у тым, што толькі Савецкая ўлада можа пазбавіць народы Заходняй Беларусі ад эксплуатацыі, нястачы, голаду і бяспраўя. Толькі Савецкая ўлада забяспечыць нам палітычнае, гаспадарчае і культурнае працвітанне, забяспечыць свабоду нацыянальнага развіцця ўсіх народаў Заходняй Беларусі»1.
Вельмі хацелася ў гэтае верыць.
★ * *
Ужо ў першых днях лістапада мясцовае начальства прыступіла да рэалізацыі вынікаў народнага сходу. Калі было сказана пра канфіскацыю зямлі, дык з яе практычна і пачалі. Нягледзячы на тое, што зямля ў лістападзе пуставала, спецыяльная камісія, пад кіраўніцтвам Сцяпана і Казакевіча, стала мераць зямлю памешчыкаў Дабрынскіх, Лакуціеўскіх і Кісялеўскага. Заадно камісія тая разышлася так, што пайшла гуляць з «казлом» (землямерам) і вымяраць дзесяціны ў Качаноўскага, Сакалоўскага, Саковіча і Страчынскага — пра іх пачалі гаварыць, як пра кулакоў, таму, што было ў іх некалькі дзясяткаў тых дзесяцін. Невялікі інцыдэнт адбыўся на зямлі Саковіча. Саковічы выйшлі ўсёй сям’ёй: бацька, маці, чатыры сыны, нявесткі, унукі — і сцяной сталі на дарозе землямераў, тыя хацелі іх абысці, але стары Саковіч выхапіў «казёл» з рук Сцяпана і паламаў яго, пасля чаго між Саковічамі і камунарскай камісіяй пачалася звычайная вясковая бойка, якую спыніў камісар Трэпелеў стрэламі з рэвальвера.
Дарэчы, стрэлы пры «чорным перадзеле» сталі адбывацца нашмат часцей, чым гэта было ў час «вызвольнага паходу » Чырвонай арміі. Так, гэтую землямерную камісію абстралялі невядомыя з лесу на гонях Страчынскага, а ў Ходзьках камісія нарвалася на засаду. Праўда, абышлося пакуль без ахвяраў, апрача лёгкіх параненняў, што наводзіла на думку пра застрашальную акцыю лясных «бандытаў».
1 «Звязда». 30 кастрычніка. 1939 г..
У Ракуцеве камітэт беднаты, пад кіраўніцтвам Анішчыкаў (так называлі сям’ю Анісі (адсюль і Анішчыкі) і Рыгора Стрыгі, вырашыў абмерыць і падзяліць зямлю Дэмскага між беднякамі. Калі гэта было зроблена, сталі дзяліць маёмасць. Паводле спісаў камбеду, Анішчыкі адхапілі сабе палову дома Дэмскага і палову хлява з каровай і цялём. Нагадаем, што сам Дэмскі быў арыштаваны, сыны былі прызваныя ў Войска Польскае, і пра іх болей нічога не было чуваць, а ў доме засталася пажылая пані (Дэмшчыха) з дзвюма дарослымі дочкамі. Панскія работнікі паўцякалі ў першыя дні прыходу Саветаў, і жанчыны самі вялі ўсю гаспадарку. Анішчыкі з’явіліся на панскім падворку акурат тады, калі Дэмшчыха даіла карову. Пасля некалькіх даволі непрыстойных словаў прывітання, Аніся падбегла да пані, якая сядзела на зэдліку каля каровы, і спрытна ўдарыла нагой у вядро з малаком:
Пайшла вон, эксплюататарка! Гэта ўжо мая карова!
Вядро з шумам і пырскамі малака падскочыла ўверх, карова рванулася ўбок, і пані з крыкам паляцела з свайго зэдліка. На шум і крык выскачылі з дому дочкі, але што маглі зрабіць жанчыны супраць добрага дзясятку людзей. Зачыталі Дэмскім пастанову камбеду і сталі людзі разбіраць сабе тое, што ім паводле гэтай пастановы належала, нягледзячы на хаўтурныя галашэнні Дэмшчыхі і яе дачок.
He паспела завяршыцца кампанія з народным сходам, як распачалася агітацыя з нагоды дастойнай сустрэчы чарговай гадавіны з дня кастрычніцкай рэвалюцыі. За некалькі дзён да святкавання з Ашмяны прыслалі ўпаўнаважанага па культуры, які і павінен быў дапамагчы часовай управе арганізаваць свята так, як гэта павінна было быць. Але ўпаўнаважаны ў дзень свайго прыезду знёсся з Пуценькам, і хлопцы сталі адзначаць свята задоўга да яго афіцыйнага пачатку. За дзень да свята ўпаўнаважаны працверазеў і загадаў Сцяпану напісаць рэвалюцыйны плакат. Сцяпан, у сваю чаргу, вельмі крытычна аднёсся да такой прапановы, спаслаўшыся на тое, што дзеля гэтага яны запрашалі ўпаўнаважанага. Як там было на самай справе, невядома, але сёмага лістапада над управай вісеў чырвоны кумач з надпісам: «Няхай жыве 22-ая гадавіна Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай Рэвалюцыі!». На плакат доўга і падазрона глядзеў камісар Кацалапаў, пасля ён паклікаў да сябе ўпаўнаважанага па культуры і Сцяпана:
Што гэта такое?
Плакат не зразумелі тыя.
Плакат?! «Няхай жыве...», маўляў, няхай сабе, пакуль жыве, здохне... няхай даходзіць... Так?! Ці, можа, вы думае-
це, што я ня ведаю беларускай мовы?.. А гадавіна гэта што? Вялікі такі гад?! А Кастрычніцкая што гэта такое?! Гэта як нешта непатрэбнае, як кастра ў вочы!..
Сцяпан спрабаваў нешта запярэчыць, але камісар яго не слухаў:
Што вы мне тут народ дурыце! Контррэвалюцыю мне тут надумалі зрабіць?! Дык я вам зраблю!.. Зьняць і напісаць плакат правільна, без намёкаў і без гадаў! Нямедленна!!!
Пакуль актывістыя і народ збіраліся каля ўправы, ладзілі калону з плакатамі, лозунгамі, сцягамі і, абавязкова, з партрэтамі Сталіна і Леніна, Сцяпан з упаўнаважаным карцелі над новым тэкстам плакату. Нічога яны тут новага не выдумлялі, напісалі проста і коратка: «Да здравствует Велікій Октябрь!». Калі калона была падрыхтаванай, урачысты мітынг адкрываў камісар. Пасля выступаў нехта з раёну, a пасля Сцяпан. Усе яны гаварылі адно і тое самае: гаварылі пра тую сацыялістычную рэвалюцыю так, быццам з яе пачынаўся свет, і калі б не рэвалюцыянеры і бальшавікі «с вождём мнрового пралетарната Леішным н его верным соратннком Сталпным», дык даўно ужо настаў бы канец свету... Пасля школьнікі ладзілі літмантаж з вершамі пра рэвалюцыю, партыю і Сталіна. Праграма завяршалася спевамі «Інтэрнацыяналу». Спевы былі нястройнымі: не ўсе ведалі мелодыю і словы, да таго ж і галасоў не было такіх сярод спевакоў, каб можна было цягнуць тую мелодыю. Калі дапелі апошні куплет, пачулася рэпліка:
— I гэта нуднае ягнят бляяньне на пастбішчы...
Рэпліка засталася незаўважанай, а можа, проста не было ўжо калі рэагаваць і шукаць нядобразычліўцаў вялікай кастрычніцкай рэвалюцыі і «Інтэрнацыяналу», бо трэба было ісці калонай у Мястэчка. Арганізатары былі зацікаўленыя ў тым, каб як мага болей народу прывесці на ўрачыстасць, але не кожны жадаючы мог пайсці: у адных не было абутку прыстойнага, у другіх — вопраткі.
У мястэчку выступаў было значна болей. Выступалі нават тыя рэвалюцыянеры, якія бралі Зімні палац, бачылі Леніна ў Смольным, абаранялі Савецкую ўладу ад буржуяў і капіталістаў у конніцы Будзённага і, нарэшце, «на ціхім акіяне свой закончылі паход». Зноў выступала шчаслівая бяднячка Феня, якая дзякавала на чым свет стаіць вялікага Леніна-Сталіна, камуністычную партыю і савецкую ўладу. У завяршэнні праграмы мясцовая агітбрыгада дала пламенны рэвалюцыйны канцэрт: дэкламавалі вершы («мы говорнм Леннн — подразумеваем Сталлн, мы говорнм Сталнн, подразумеваем
Леннн») і іншыя творы пралетарскіх пісьменнікаў, спявалі рэвалюцыйныя песні, у тым ліку і любімую песню Уладзіміра Ільіча «Варшавянку».
Прыкрым было хіба тое, што, пасля ўрачыстай часткі, хлопцы вырашылі зайсці ў карчму да Шнэера і зрабіць па кілішку за рэвалюцыю, а плакат «Да здравствует Велікій Октябрь!» пакінулі каля ўваходу... А калі выйшлі, на плакаце чорным вугалём было дапісана: «Да здравствует Велікій Декабрь, Велікій Январь, Велікій Февраль...!». Хлопцы былі вельмі засмучаныя такім актам вандалізму, плакат прыйшлося згарнуць і паведаміць мясцовым аператыўнікам, але віноўнікавандала адшукаць так і не ўдалося.
Чарговы мітынг і сход быў прызначаны на 5 снежня дзень Сталінскай Канстытуцыі. На гэты раз народу ў доме Карчэўскага сабралася роўна столькі, колькі магло змясціцца ў пакоях.
Сход на гэты раз праводзілі Калман і Кацалапаў, напачатку Калман расказаў пра важнасць і сусветнае значэнне Сталінскай Канстытуцыі, а пасля даў слова Сцяпану, які стаў чытаць даклад на тэму: «Сталінская Канстытуцыя самая чалавечная Канстытуцыя ў свеце».
Артыкул першы абвяшчаў Сцяпан. Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік зьяўляецца сацыялістычнай дзяржавай працоўных і сялянаў. Артыкул другі. Уся ўлада ў СССР належыць працоўным горада і вёскі... Артыкул трэці. Зямля замацоўваецца за калгасамі ў бясплатнае і бестэрміновае карыстанне, на векі вечныя...
Неха з прысутных дадаў:
— Амінь...
— Артыкул пяты... шосты... сёмы...
- Можа, ня трэба ўсе артыкулы пералічваць? выкрыкнуў нехта з апошніх радоў. Можа, што таварыш Сталін пра нас казаў?..
- Артыкул 9,працягваў Сцяпан, Законам дазваляецца мелкая прыватная гаспадарка аднаасобнікаў і кустарнікаў на падставе асабістай працы, з выключэннем эксплюатацыі і наёмнай працы... Артыкул дзясяты... Артыкул дванаццаты... Праца ў СССР зьяўляецца абавязкам і гонарам кожнага здольнага да працы грамадзяніна паводле прынцыпаў сацыялізму: «кто не работает, тот не ест» і «от каждого по его способностн, каждому по его труду»...
- А ці зробяць 25 сьнежня, на каляды, сьвяточным днём? зноў пачуліся выкрыкі, на гэты раз жаночыя галасы.
- Мінутачку, Пятровіч, Кацалапаў прыпыніў Сцяпана. А я такога сьвята ня ведаю, а калі яшчэ раз пачую пра каляды, дык будзеце вы ў мяне, грамадзянкі і грамадзяне, калядаваць гадоў дзесяць у раёнах вечнай мерзасьці.
- У сьнежні ў нас вельмі шмат сьвятаў, прадоўжыў сьвяточную тэму Калман. Вось, да прыкладу, Дзень Сталінскай Канстытуцыі, Выбары ў мясцовыя, раённыя і абласныя саветы, Дзень народзін вялікага Сталіна і Новы год чатыры сьвяты, я не разумею, якія вам яшчэ каляды патрэбныя?!. Чытай, Сьцяпан...
- Артыкул сямнаццаты... Артыкул васямнаццаты...
На артыкуле 125: «У адпаведнасці з інтарэсамі працоўных і ў мэтах умацавання сацыялістычнага ладу грамадзянам СССР гарантуецца законам: а) свабода слова, б) свабода друку, в) свабода сходаў і мітынгаў, г) свабода вулічных шэсцяў і дэманстрацыяў» вырашылі прыпыніцца і перанесці чытанні на наступны дзень.
Калман пры гэтым сказаў:
— На гэтай вясёлай свабодзе, дазвольце мне азнаёміць вас з новымі палажэньнямі савецкай улады.