Саветы
Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
Пасля гэтага выпадку прыгадалі людзі і яшчэ адно здарэнне ў сям’і Сака. Прыгадалі яго малодшую дачку Анэлю. Была яна вельмі прыгожай і статнай дзяўчынай. Любімае дзіцё ў сям’і: ласкавая, добрая, ціхая і паслухмяная. Яна была што лекі для душы і супакаення для бацькі. Калі Сак стаў багацець з дня на дзень, купіў ён тады на кірмашы ў Вільні (казаў у нейкага немца) два шчанюкі ад пародзістай аўчаркі. Шчанюкі праз год вымахалі ў добрых сабакаў-ваўкадаваў. Трымаў іх Сак на ланцугах, толькі ланцугі тыя не маглі ўжо ўтрымаць
іх, і сарваўся адзін з іх, і стаў лётаць з ланцугом наваколлем, і неўзабаве наклікаў на сябе цэлую зграю вясковых сабакаў. Анэля ў гэты час прыпасвала каровы на абмежках і здалёку ўбачыла напачатку свайго Бобіка, які бег у кірунку да Анэлі, а за ім зграю з гучным брэхам. Бобік, за некалькі метраў да Анэлі, развярнуўся і даў няроўны бой, а пасля кінуўся да ног Анэлі... Зграя сабакаў збіла Анэлю з ног... I рэзаліся сабакі на яе грудзях, твары, целе...
Толькі калі каровы зайшлі ў жыта, спахапіўся Сак, што ж там Анэля робіць, заснула яна ці што?..
Анэлю знайшлі на абмежку мёртвую. Ад страху, відаць, не вытрымала сэрца.
Пасля такога недарэчным было б пералічваць, колькі ў Сака прапала коней, кароў, свіней, авечак; ці нейкая хвароба прычэпіцца, ці ваўкі дапамогуць, ці невядома дзе што дзявалася. Недарэчным, хаця для селяніна прапажа аднаго каня ці кароўкі таксама было вялікай бядою.
Быў яшчэ адзін замах хапануць залатыя манеткі ў Сака, недзе праз дзень ці два пасля таго, як прыйшлі Саветы. Можа, тыя самыя Саветы і да яго прыходзілі, бо хто быў невядома. Але анічога такога пра гэта не расказваў і сам Сак. Відаць, тады ён альбо адкупіўся, альбо пусціў пыл у вочы так, каб яму паверылі, што ў яго анічога такога залатога няма і не было аніколі.
...А вось на гэты раз, відаць, не паверылі...
Хто прыходзіў? Хто катаваў? Што за звяр’ё было, каб так здзекавацца над чалавекам?
Зразумела, што без сваіх тут, альбо без іх наводкі, не абышлося: калі не самі катавалі, дык пад вакном недзе стаялі і чакалі сваю залатую долю.
Напачатку сталі думаць на тых, хто быў у «бандзе». Гэта быў найбольш аптымальны варыянт. У «бандах» было шмат вяскоўцаў, вось нехта з сваіх між іншым і расказаў цікавую, ледзь не фантастычную гісторыю пра тое, як чалавек стаў багатым. Дайшло да крымінальнікаў, а тым як падарунак лёсу, а чаму б не «пашчупаць» гэтага багатага куркуля.
У сувязі з гэтай справай, апрача аператыўнай групы, быў выкліканы атрад чырвонаармейцаў. Першае, што было зроблена гэта старанны вобыск у хаце і іншых пабудовах Сака і Сулковіча (Сулковіч трапіў пад падазрэнне як блізкі сусед). Некалькі дзён запар капаліся ў рэчах, разбіралі печы, узрывалі падлогу, перарылі сена, салому, бульбу ў склепе, нават гной пад каровай і той уздзёрлі — і ніякіх улікаў.
Пасля прайшліся па сваяках, родных, блізкіх, далёкіх, знаёмых — аніякага следу.
Аператыўна былі складзены спісы ўсіх, хто быў «у бягах». За іх хатамі быў наладжаны нагляд. Спіс падазроных пашырыўся за кошт тых, хто быў у нядобрых адносінах з Сакам. Урэшце ў лік падазроных трапілі ўсе, хто жыў у дадзенай мясцовасці. Увогуле, як казаў старшы аператыўнай групы, што тут усе вінаватыя ва ўсім — кожнага можна страляць як ворага народу і не памылішся.
Па-за падазрэннем заставаліся хіба што некалькі чалавек: самі аператыўнікі, камісар Кацалапаў і Пуценька. Нават Сцяпан, калі расказаў оперу ўсё, што чуў пра Сака, немца і яго золата, стаяў на асобым кантролі і быў папярэджаны операм аб нявыездзе з Ракавічаў.
Адпрацоўваючы версію ў падазрэнні ўсіх, пачалі рабіць ператрус у кожнай хаце. Для гэтага былі арганізаваны некалькі апергрупаў з саміх аператыўнікаў, чырвонаармейцаў, народнай міліцыі і актывістаў. Адной такой групай кіраваў камісар Трэпелеў, як пазней аказалася, аператыўны ўпаўнаважаны органаў Народнага камісарыяту ўнутраных справаў (НКВД). Заходзілі ў хату і пыталіся:
— А ці ведаеце вы, хто забіў Сака?
He, ня ведаем, звычайна адказваў гаспадар.
А чаму вы ня ведаеце?
Ну, так атрымалася... Мы ж там не былі...
А дзе вы былі?
Ну... Я ўжо ня помню...
— А калі ня помніш, дык ты мог бы быць і там!
Я там ня быў! — упэўнена заяўляў гаспадар.
— Дык ты ж ня помніш! Як ты можаш гаварыць пра тое, што там ня быў?
Я там ня быў! даводзіў гаспадар.
А чаму ня быў? дапытваўся камісар.
Я ж ня ведаў...
А каб ведаў, дык быў бы там?..
Дзе быў бы? не разумеў гаспадар.
Там, дзе было золата...
Якое золата?
Якое ты прыхаваў! Мы ўсё ведаем! Залатыя манеты на стол! тут камісар павышаў голас, даставаў рэвальвер і біў кулаком па стале.
Няма залатых! даводзіў спалоханы гаспадар.
— А якія ёсьць? цікавіўся камісар. — Давай сюды, мы правядзём экспертызу, праверым!
Калі нейкі гаспадар паводзіў сябе пры гэтым вельмі спакойна і ніякіх манетаў не даваў, тады камісар Трэпелеў пачынаў крычаць:
Золата! Давай золата, сука! і біў кулаком у твар.
Пасля гэтага ў хаце рабіўся ператрус.
Наіўным было б думаць, што, калі ў каго і была дзе залатая манетка, дык яна ляжала бы на відавоку. Здаецца, гэта разумелі і аператыўнікі, тым не менш яны з нейкім нездаровым імпэтам капаліся ў шуфлядах, у шафах, вытрасалі сяннікі, адзенне, глядзелі ў каморы, на гарышчы, у паветках, у склепе. He забываліся заглянуць у аруд і перашчупаць зерне. Вынікі такога вобыску былі проста нечаканымі: у некага знайшлі рэвальвер на скляпку ў саламянай страсе, у іншага вінтоўку, у таго старыя царскія грошы пад падлогай, у другога польскія... Калі царскія «мікалашкі» і «кацярынкі» яны проста кідалі на падлогу і тапталі нагамі, дык злотыя спрытна пхнулі ў свае кішэні (злоты можна было абмяняць на савецкі рубаль адзін да аднаго, але не болей трохсот). Знаходзілі і золата: залатыя шлюбныя пярсцёнкі, адзін пазалочаны сподачак, часы з пазалотай і адну царскую залатую манету усё было канфіскавана ў якасці «вешчдокаў». Тыя, хто меў зброю і ў каго былі старыя грошы і нешта пазалочанае, давалі дазнанні ў турме ў Ашмянах, і дзесьці праз дні тры-чатыры некаторыя з іх вярнуліся з чорна-сінімі слядамі дазнанняў пад вачыма. А вось Лаўрука Мігановіча з Дойневічаў з царскай залатой манетай забралі надоўга. Ен так і не вярнуўся да хаты, казалі, што быццам не вытрымаў катаванняў у турме і памёр.
Залатыя манеты знайшлі ў мястэчку ў Рабіновіча і Шнэера, але гэта анікога не здзівіла. Дзіўным было, калі б у мясцовых жыдоў не знайшлі золата. Рабіновіча і Шнэера забралі разам з манетамі, але неўзабаве адпусцілі, праўда, без манетаў. Хутчэй за ўсё ім удалося даказаць сваю непрычыннасць да забойства, а можа спрацаваў факт таго, што сярод новага раённага начальства было шмат іхняга народу.
Але нават і тыя, у каго нічога не канфіскавалі, таксама засталіся пакаранымі з наступнага месяца значна павялічылі падаткі, магчыма, з улікам таго, што было знойдзена і адзначана аператыўнікамі пры вобыску.
Выраз «праклятае золата» тады чуўся ў кожнай хаце.
А неўзабаве стала вядомай яшчэ адна цікавая акалічнасць: быццам Сак перад смерцю паспеў нешта сказаць свайму сыну Лёву пра начны налёт. Чутка гэта пацвердзілася тым, што Лёву хацелі застрэліць: у адным выпадку яго ўратаваў добры конь, у другім сабака, але тое, што два разы стралялі і не
папалі, гаварыла пра тое, што альбо стралец быў далёка не майстра па стральбе ў жывыя мішэні, альбо Лёва нарадзіўся пад шчаслівай зоркай. Лёва, дарэчы, таксама праходзіў як адзін з падазроных, толькі яго чамусьці не трымалі ў часовым турэмным ізалятары ў Ашмяне. А пасля раптам прапаў і Лёва. Жонка яго казала, што ў той дзень, як не стала мужа, Лёва маніўся ехаць у Ашмяну, казаў, што яму трэба бачыць сама галоўнага міліцэйскага начальніка. Навошта ён быў яму патрэбен, для чаго яна не ведала. Пасля смерці бацькі Лёва стаў нейкім дзікім і зусім не гаваркім.
Бачылі людзі Лёву ў Ашмяне, бачылі, як ішоў вуліцай, як заходзіў у двухпавярховы будынак павятовага аддзелу НКВД і раённай міліцыі...
Цяпер з гэтым будынкам быў звязаны ледзь не кожны селянін, работнік, інтэлігент: даносы, падаткі, заявы, пажары, забойствы, крадзяжы усё праходзіла праз гэты будынак, і кожны наведвальнік тут быў альбо сведкам, альбо панятым, альбо падазроным, альбо ўдзельнікам.
Бачылі людзі з суседняй вёскі, як нясмела Лёва штурхануў тыя чырвоныя дубовыя дзверы і схаваўся за імі...
Пасля гэтага Лёву ўжо ніхто не бачыў.
А праклятае золата абрастала чуткамі ўсё болей і болей. Людзі гаварылі, што на кірмашы нехта хацеў разлічыцца залатымі манетамі — яго тут жа і забралі. Казалі, што ў Рымцелях знайшлі забітага чалавека, а ў яго кішэні былі набітыя такімі ж манетамі. Там, недзе, сям’ю ўсю замардавалі, а гаспадара павесілі не прызнаваўся, дзе схаваў золата. А ў Мінску быццам нейкага чалавека знялі з маскоўскага цягніка хацеў вывезці золата.
А вясною спатрэбіліся доўгія нямецкія рыдлёўкі. Ледзь толькі мароз адпусціў зямлю, як распачаліся археалагічныя раскопкі вакол хутароў Сака і Сулковіча ў пошуках «залатых запасаў Радзімы». Капалі атрад салдатаў і матросаў, камуністы, камсамольцы, нейкія рабочыя з фабрыкі і заводу, рабфакаўцы, рабкораўцы і мясцовыя актывісты. Неўзабаве зямля ў раёне хутароў была зрытай так, быццам зграя галодных дзікоў прайшлася наваколлем. Знаходзілі чарапкі, крыжыкі, шлемы, багнэты, кальчугі, косці, але найболей было патронаў, гільзаў, баклагаў. Зразумела, што гэтыя знаходкі «археолагаў» не цікавілі. Праўда, і тут не абышлося без трагедый: выпадкова напароліся «археолагі» на снарады ад той імперыялістычнай вайны і як вынік аднаго забіла і двух пакалечыла. Пасля гэтага вырашана было спыніць далейшыя пошукі. Праўда, спра-
вай гэтай далей сталі займацца начамі «чорныя капацелі». Сярод іх было некалькі груповак: адна прыезджая (гарадская), другая з мясцовых. He падзялілі яны неяк між сабою тэрыторыю раскопак і ўчынілі разборкі тады людзі прачнуліся сярод ночы ад стрэлаў. Пасля гэтага яшчэ некалькі разоў людзі ў Няроўцы і Ракавічах ускаквалі сярод ночы ад выбухаў... A назаўтра, пасля разборак, закопвалі незнаёмых «археолагаў» тут жа, на «пазалочаным» полі.
He такая яна ўжо была і лёгкая, гэтая залатая нажыва.
12. Пан Дабрынскі і першыя арышты «ворагаў народу»