Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
ды і вечна галодныя рускія салдаты. Перабіваліся неяк разам — дапамагаў ён салдатам — дапамагалі салдаты і яму. Сак быў праваслаўным, і гэтая «рускасць» збліжала яго не толькі з салдатамі, але нават і з некаторымі рускімі афіцэрамі. Болей таго, Сак добра ведаў мясцовасць і на той бок лініі фронту: за Крэвам, Чухнамі, Невярышкамі, Вярэбушкамі; добра ведаў сцежкі і дарожкі праз Хоцькаўскі лес і Чухнаўскія балоты усё гэта спатрэбілася яму як правадніку і дарадчыку рускім салдатам у ажыццяўленні некаторых планаў і дыверсіяў супраць немцаў.
Пасля рэвалюцыяў, калі ваенная супрацьвага між рускімі і немцамі стала бессэнсоўнай, стала рушыцца і размывацца, як лёд на рэчцы, лінія фронту. Дайшло да таго, што праз лінію фронту сталі вольна хадзіць не толькі людзі ў цывільнай вопратцы, але і ў вайсковай; не было розніцы рускі салдат гэта ці нямецкі. Быў час, калі рускія і нямецкія салдаты пакідалі свае батарэі ў акопах, кідалі свае вінтоўкі і разыходзіліся ў розныя бакі, хоць камандаванне абодвух бакоў прымала сама строгія меры ў адносінах да дызертыраў.
Вось тады, неяк надвячоркам, на падворку Сака апынуўся нямецкі салдат. Быў ён без зброі, але на шырокай дзяжцы праз плячо вісеў скураны тоўсты вайсковы ранец. Тады яшчэ Сак падумаў, што ў такой торбе можна што хочаш палажыць: і пару рэвальвераў, і вінтоўку ў разабраным выглядзе. Першае, чаго хацеў немец гэта «эсен» есці, і Сак вынес яму скарынку хлеба. Той з прагнасцю накінуўся на скарынку. Пасля немец стаў блытана тлумачыць Саку нешта наконт «нах хаўзу»:
-	Ich mochte nach Hauz1!..
Сак ня быў вялікім знаўцам нямецкай мовы, але што такое “нах хаўз” ведалі ў вёсцы нават дзеці.
-	Ну, хочаш дахаты ісьці, дык ідзі...
-	Ja, ja, та хаты, та хаты! усклікнуў радасны немец і зноў стаў нешта тлумачыць, але Сак на гэты раз аніяк не мог уцяміць, чаго ён хоча.
-	Helfen Sie mir bitte! Helfen Sie mir bitte2! паўтараў немец i ўсё гаварыў пра нейкія “ейсенбаны”, “цугі”, але такіх слоў Сак ужо не ведаў. I толькі, калі немец стаў “ту-тукаць” і паказваць, як ідзе цягнік, тады Сак зразумеў, што немец хоча, каб ён адвёз яго на чыгуначную станцыю.
-	Найн! -сказаў тады яму Сак.
Сказаў таму, што прайсці рускія пазіцыі да чыгуначнай станцыі ў Гародзькі, каб цябе не заўважылі, практычна немагчы-
1 Я хачу да хаты! (нем.)
2 Дапамажыце мне, калі ласка! (нем.).
ма, тут праходзяць у некалькі радоў суцэльныя лініі акопаў... А вёрст шаснаццаць будзе, калі не болып. А тут яшчэ невядома, як адрэагуюць на немца і на такую паслугу рускія салдаты і афіцэры мала, што яны братаюцца, а тут закардыячыць якінебудзь царскі вайсковы чын усё прыпішуць, і «пособннчество врагу н нзмену Отечеству». Хіба яму патрэбна такая рызыка?..
-	Найн! паўтарыў Сак.
I тут немец стаў адшпіляць сваю торбу...
«Ну, вось, падумаў тады Сак, дастане рэвальвер, і нікуды ня дзенешся».
Але немец заместа рэвальвера дастаў жменю залатых манетаў. Яны, быццам сонечным зайчыкам, разанулі Саку па вачах.
-	Я... ich... дам пану... Я аплоць проезд, тлумачыў немец.
-	Рамізьніка знайшоў! буркнуў Сак і задумаўся. Немец са слязамі ў вачах глядзеў на Сака і чакаў.
-	Я табе ня фурман! абурыўся Сак.
-	О, я-я, фурман! усклікнуў немец, узрадаваўся і працягнуў залатыя манеты Саку.
Сак уважліва праглядзеў некалькі манетаў. He быў ён «залатых дзел майстрам» і золата бачыў ўпершыню ў руках немца, але нейкім нутром адчуў і зразумеў, што гэта было сапраўднае золата.
Тут было над чым падумаць.
-	Гут! урэшце сказаў Сак, адчыніў дзверы і прапусціў немца ў хату.
Назаўтра, як толькі ледзь-ледзь пачало віднець, з падворка Сака выехалі ўпрэжаныя ў добрага коніка сані. На санях сядзелі два пажылыя мужчыны, абодва ў цывільнай вопратцы без зброі, толькі ў аднаго з іх быў перавязаны твар белым паркалем, праз які выступала кроў, а другі ціха падганяў каня. Ведаў Сак глухую дарогу лесам — праз тылавыя вайсковыя рускія часці, хоць і каленца трэба будзе выкруціць добрае і пэўна будзе замецена сцежка, але затое спакайней. Спынілі яго салдаты толькі за Мікулеўшчынай. Нават не спынілі, Сак сам затрымаў каня, падышоў да салдатаў і стаў іх распытваць, як праехаць да вайсковага шпіталю вось куму немцы ў Мястэчку сківіцу выбілі гаварыць не можа, а да доктара тэрмінова трэба, можа, іх доктар гляне... Салдаты ахвотна расказалі, як лепш зараз праехаць Бярэзіну і даехаць у Забрэззе, а там і рукой падаць да палявога лазарэта. Толькі адзін з іх падышоў да саначак і парнуў штыком вінтоўкі ў сена, з якога было зроблена сядзенне — штык бясшумна схаваўся ў сене.
I Сак з немцам паехалі далей. А далей дарога ішла старым лесам.
Праўда, што было пасля аніхто толкам не ведае. Толькі ў сярэдзіне дваццатых гадоў, калі Сак стаў раптам багацець, людзі сталі гаварыць, што быццам бы абакраў Сак нейкага немца. Немец той і прасіўся, і картачкі паказваў дзяцей і жонкі, і золата ўсё аддаваў, каб толькі адпусціў яго Сак жывым...
Бывае такое, калі нейкі голас настойліва нагадвае пра тое, што не так чалавек нешта робіць у той ці іншай сітуацыі, але нейкая сіла заглушвае гэты голас...
He адпусціў тады Сак таго немца. Біў каменем па галаве, а той, пакуль мог, праклінаў Сака і праклінаў тое золата.
Так было ці не так ніхто толкам не ведае. Але, калі так было на самай справе, як кажуць людзі, дык цяжка сказаць, што кіравала ў той момант Сакам. Магчымасць выбіцца з вечнай галечы, забяспечыць будучыню сабе, дзецям, унукам? Прага да золата, багацця? Ці нешта іншае? А можа крыўда, ад той адвечнай несправядлівасці, якая чыніцца на гэтай зямлі стагоддзямі, крыўда, якая, як тое золата, засланіла вочы і розум Саку... Чаго гэты немец прыйшоў сюды?... Дзе ён знайшоў, дзе ён узяў гэтае золата? Чаму гэтаму чужынцу, а не яму, Саку, так пашэнціла? Ніхто ж гэтае золата немцу не дарыў? I не прадаваў?! Каго абакраў гэты немец? Каго забіў? Хто большае мае права на гэтыя залатыя манеты: гэты нямчура, які прыйшоў сюды за скарбамі, за чужымі скарбамі, ці ён, чый род спрадвеку на гэтай зямлі спіны не разгінае. Можа, у гэтых манетах слёзы, кроў і пот яго бацькі-паўстанца, яго дзеда-уніята, яго прадзедаў і прапрадзедаў? Чаму гэты нямчура павінен вывозіць гэтыя скарбы з гэтай зямлі? Чаму кожны прыхадзень прьіходзіць на гэтую зямлю, каб узбагаціцца, і толькі тыя, хто жывуць на гэтай зямлі, не маюць аніякага права нават на больш-менш прыстойнае жыццё? Чаму? Чаму? Чаму? Што гэты нямчура зрабіў бы з ім, каб ён апынуўся на яго месцы, у такой сітуацыі, у яго Нямеччыне?! Сказаў бы: бяры, вывозь нашы залатыя запасы?!. Наўрад ці?!.
Так ці інакш апраўдваў сябе Сак, задумваўся ён ці не над тым, што нішто ў гэтым свеце за так анікому не даецца невядома...
I толькі, калі немец замоўк і знерухомеў, выцягнуў Сак з яго пазухі тую залатую торбачку, а разам з торбачкай вываліўся пад ногі і рэвальвер з поўнай абоймай. «Вось яно што робіцца, падумаў тады Сак, тут няведама яшчэ, чым немец гэты расплаціўся б з ім: свінцом ці золатам?»
Што ты тут робіш? пачуў ён раптам голас ззаду і здранцвеў.
Аглянуўся стаіць Сулковіч з паляўнічай стрэльбай, амаль што сусед, з Драздзішак.
— Еду лесам, гляджу: конь знаёмы стаіць запрэжаны... Думаю, што тут робіць пан Сак, можа, дапамога якая патрэбна? гаварыў Сулковіч і падыходзіў бліжэй.
А гэта што за чалавек тут валяецца носам у сьнег? Увесь у крыві! I пісталет тут пад нагамі, Сулковіч узяў рэвальвер і перавярнуў немца на спіну. — 0, дык гэта ж немец! Да мяне прыходзіў, прасіўся, каб да цягніка падкінуў, золата паказваў... вось з гэтай торбы...
Застрэліць мяне хацеў, нямчура, апамятаўся нарэшце Сак. Ледзь апярэдзіў...
— Дык ён што, мёртвы?
Ня ведаю, паглядзі...
Сулковіч прашчупаў пульс:
Гатовы, здаецца...
Што будзем рабіць, пан Сулковіч? спытаўся Сак.
А што тут рабіць, закапаць немца трэба, хоць у сьнег зарыць...
А з гэтым? Сак кіўнуў галавой на торбу.
Падзелімся па-суседзтву, калі ты не скупы... Я думаю, што нам хопіць на дваіх зь ліхвою...
Толькі маўчаць трэба, каб аніхто анідзе анічога аніякага, нагадаў Сак.
Зразумелая рэч, сусед, магіла! паабяцаў Сулковіч.
Пасля таго, як падзялілі золата, яны раз’ехаліся ў розныя бакі: Сулковіч, як ён казаў, у Лоска да ксяндза, каб мшу заказаць па бацьку, а Сак пацягнуўся дахаты.
Да лета ўсё было ціха, а калі людзі сталі хадзіць у ягады і грыбы — наткнуліся дзеці на чалавечыя астанкі і расказалі дарослым. Тады некалькі чалавек з вёскі надумалі пахаваць астанкі, каму б яны не належалі. Калі сталі збіраць тое, што засталося ад чалавека, знайшлі некалькі залатых манетаў, якія былі параскіданыя на паляне. Тут і сталі гаварыць пра прычыну забойства. А тое, што гэта быў нейкі немец, вызначылі па выцвілай картачцы, на якой можна было яшчэ разглядзець жаночую постаць і чацвёра дзяцей, а на адвароце неразборлівы надпіс на нямецкай мове і дату.
...А пасля людзі сталі гадаць і гаварыць, на «якія такія шышы» Сак стаў рабіцца панам.
Прынамсі, гадаць і гаварыць так маглі не толькі пра Сака, а пра кожнага, хто набываў зямлю, тэхніку, іншую ма-
ёмасць. Нешта падобнае можна было пачуць пра Страчынскага, Кісялеўскага і нават пана Лакуціеўскага. Амаль што ледзь не ў кожнай прыфрантавой вёсцы ад часоў Мікалаеўскай вайны бытавалі такія альбо падобныя гісторыі: пра такіх звычайна так і казалі, што «ён, відаць, немца з золатам абабраў». Быццам іншага шляху, як можна разбагацець і стаць шчаслівым, народ не ведаў і не бачыў, і не хацеў бачыць.
Сак стаў багатым, а ці стаў ён шчаслівым, зноў жа, не спытаешся, бо праўды не скажа. Але хіба можа быць шчаслівым чалавек, калі людзі адкрыта, у вочы яму гаварылі пра тое, што ён нарабіў падзеля тых залатых манетаў і гэтага багацця.
Саку было над чым задумацца. Як магла прасачыцца інфармацыя? Хто мог што ведаць? Хто распускаў такія чуткі? Навошта?.. Няўжо Сулковіч?..
Гаварыў неяк Сак з Сулковічам, той бажыўся і кляўся, што маўчыць як рыба. Але не надта верыў Сак таму Сулковічу хітры быў пан. I яшчэ невядома, як бы закончылася тая іхняя сустрэча ў лесе, каля забітага немца, калі б Сак першым падняў бы той рэвальвер...
Польскія ўлады на такі эканамічны рост Сака глядзелі скрозь пальцы багацее чалавек, ну і добра, абы падаткі плаціў спраўна і чым болей. А вось чуткі пра золата шмат каму не давалі спакою, і неаднойчы жадаючыя хацелі спраўдзіць іх. Прыходзілі «золатадабытчыкі» да Сака неяк за палякамі, але тады Сак быццам чакаў некага у тую ноч яму чамусьці не спалася. I калі сучка падняла звягу на двары, Сак з сынамі паспелі не толькі апамятацца пасля сну, але і ўзброіцца. I тады пачалася перастрэлка. Сак нават і не ведаў, колькі было гэтых бандытаў, гэтак жа, відаць, як не ведалі тыя, што ў гэтую ноч старэйшыя сыны застануцца начаваць у хаце. Сак баяўся толькі аднаго: каб не падпалілі хату. Хату, праўда, не падпалілі — падпалілі гумно і паранілі аднаго сына. Гумно з сенам і з сухой саломай згарэла, як свечка яго ніхто і не тушыў. Дый ужо і не да гумна было... Параненага сына ў мястэчка да доктара давезці Сак не паспеў памёр у дарозе.