• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

    Саветы

    Заходнебеларускі раман-хроніка
    Янка Трацяк

    Выдавец: ЮрСаПрінт
    Памер: 430с.
    Гародня 2015
    109.46 МБ
    А й сапраўды, а колькі нам дасі чырвонцаў?..
    Зноў навокал шум, смех, падкавыркі.
    Сак за капейку жабу ў Вільню загоніць!
    Дык колькі дасі? дамагаўся свайго Сак.
    А я на такія меркантыльныя і правакуючыя пытаньні не адказваю! агрызнуўся малады выступоўца.
    Адкуль грошы ў прарока? даволі гучна і сур’ёзна заявіў Янук Дайновіч, і вясёлая балбатня сама сабой прыціхла.
    Антось тады задумаўся над гэтымі чырвонцамі. А можа і варта было б даць пару чырвонцаў! Тады, на дзіва, шмат хто пайшоў бы, бо людзі, даведзеныя войнамі і рэвалюцыямі да жабрацтва, маглі б куды хочаш пайсці: хоць у рай, хоць у пекла. Антось тады падышоў да Сцяпана, які стаяў і размаўляў з двума прыезджымі незнаёмцамі і, улавіўшы момант, падзяліўся сваімі думкамі.
    Э, каб так усё было проста, Антось, як ты кажаш, не было б у нас праблемаў! Толькі, дзе тыя чырвонцы ўзяць? Сцяпан развёў рукамі.
    Той, хто мог бы нам дапамагчы, баіцца, каб не пайшла яго дапамога на карысць бальшавікам, — падключыўся да гутаркі чарнявы незнаёмец. Бяда ў тым, што багатыя беларускую справу сур’ёзна не ўспрымаюць. Ёсць пару чалавек, дык толькі на газеткі і хапае. Самім трэба неяк рупіцца.
    А бальшавікі? спытаўся Антось.
    Бальшавікі? ажывіўся чарнявы. Ёсьць спадзяваньне на іх, бо гэтая ўлада такіх жа бедных, як і мы, беларусаў. Галоўныя іхнія ворагі — розныя паны, памешчыкі, капіталісты,
    буржуі... Бальшавікі ў іх ня просяць грошай забіраюць самі. У бальшавікоў жа ідэя, каб не было багатых, каб усе былі роўныя. Дарэчы, гэтая ідэя і нам, беларусам, разьвязвае рукі...
    Вельмі спрэчнае пытаньне наконт рук, умяшаўся ў гутарку другі незнаёмец. Ёсьць думка, што не разьвязвае, a яшчэ болып зьвязвае...
    Ты ж глядзі, што робіцца, — тлумачыў чарнявы Антосю, не звяртаючы ўвагі на свайго калегу.Ты ж ня супраць таго, каб зямлю аддаць бедным. Але перш, чым аддаць, трэба зьліквідаваць багатых як клясу, а ўсё іхняе дабро спусьціць на патрэбы партыі рабочых і сялян, тваёй партыі, бо ты ж селянін. Толькі ж ніхто табе тую зямлю так проста не аддасьць, але ты ўжо зацікаўлены ў тым, каб яе атрымаць, і нават задарма. У цябе з’яўляецца рэальны шанцунак мець зямлю і стаць багатым... Вельмі рэдкі шанцунак, згадзіся. Падзеля гэтага і рэвалюцыя робіцца, ты выганяеш пана і становішся ўласьнікам яго зямлі задарма. Усё вельмі проста.
    Куды ўжо прасьцей, паківаў Антось галавой. А калі пан мне скажа «пшэдзь да дупы» і не захоча ўцякаць, тады што?..
    Што значыць, не захоча? Ён жа твой першы вораг і такі ж вораг працоўна-сялянскага клясу і савецкай улады... Ты ня ведаеш, што робяць з ворагамі?..
    3 ворагамі? Антось чамусьці задумаўся.
    — Усё вельмі проста, — прыйшоў на дапамогу Янук Дайновіч. Ты павінен раскідаць панскае гняздо, забіць пана, да прыкладу, Лакуціеўскага, яго жонку і дзяцей...
    А дзяцей навошта? здзівіўся Антось.
    А каб ня помсьцілі, як вырастуць... Правільна я думаю, таварыш? — Янук з нейкім запалам у вачах глядзеў на чарнявага.
    Во, во! Гэтаму дайшло... Рэвалюцыйны розум маеш, баец! — падбадзёрыў той.
    Ага! Вось яно што... А пасьля я павінен украсьці яго дабро, тут ужо здагадаўся Антось, у чым справа...
    Ну чаму украсьці забраць, паправіў чарнявы.
    — Ага, гэта так у вас цяпер называецца, працягваў Антось. Забраць, каб іншыя не ўкралі... Забраць яго зямлю і на гэтым разбагацець?! Вось гэта ідэя!
    Так, гэта адзіны шанцунак! пацвердзіўчарнявы.
    Але Антось толькі ўхмыльнуўся і працягваў:
    А пасьля, калі я разбагацею, бо, калі я буду мецьма зямлю, я абавязкова разбагацею, так?
    Ну, вядома так...
    I тады, як я разбагацею, прыйдуць другія, такія ж ідэйныя лябіхі, як ты, Антось таркануў пальцам у грудзі чарняваму, і зробяць са мной тое самае, што я зрабіў з панам і зь яго сям’ёй!.. I зноў усе будуць роўныя і шчасьлівыя! Хто гэта так хітра прыдумаў: Маркс, Ленін, Троцкі ці, можа, ты сам? Толькі чаго тады мы тут стаім, гаворым нейкую ерунду, ня ўсе ж паны яшчэ паўцякалі...
    — Астынь, Антось! — супакоіў Сцяпан. Ня так ты трохі ўсё разумееш... Мы ж усё жыцьцё гнулі карак на паноў... Mae рацыю таварыш, хопіць цярпець нам. Хочацца пажыць як чалавеку, хочацца Чалавекам сябе адчуць... Людзьмі звацца...
    — Ну-ну! — заківаў галавой Антось. — Перад кім адчуць? Перад кім звацца? Вось прыедзе барын... Царскія жандармы нас за людзей не прымалі, а зараз адтуль прыйдзе бальшавік і ўважыць нас гэтак жа, як і жандармы, і назаве ён нас людзьмі...
    Вось тут ужо болей рацыі, загаварыў другі незнаёмец. — Вось мы й гаворым зь людзьмі пра Беларусь, і вершы чытаем, бо хочам, каб не маскаль намі камандаваў, а каб самі мы свой лёс вырашалі, самі сваю дзяржаву тварылі, як літоўцы, як украінцы, як палякі...
    Толькі мы ня справімся самі без старшых таварышаў і братоў, камуністаў-ленінцаў, перакруціў на свой лад чарнявы.
    А для гэтага патрэбны грошы! зрабіў выснову Сцяпан. I мы, такім чынам, прыйшлі да таго, з чаго пачыналі.
    Добра палякам было рабіць Польшчу, — загаварыў Янук Дайновіч. Лакуціеўскі, да прыкладу, цэлы атрад узброіў, зямлю нават раздаваў, каб толькі ішлі ў яго атрад. А што можа зрабіць галота?..
    — Галота, калі яе ўмела накіраваць, можа зрабіць вельмі шмат, — зноў пачаў тлумачыць чарнявы. He багатыя рэвалюцыю зрабілі, а мы! Так і ў вас будзе!
    — А, дарэчы, за якія грошы рабілі вы рэвалюцыі? Янук Дайновіч задаў нечаканае пытанне, на якое ніхто не адказаў.
    — Выходзіць, што апрача гвалтоўнага перадзелу вы анічога прапанаваць ня можаце? на ўсякі выпадак спытаўся Антось.
    Ну падумай ты сам, які пан захоча з табой дабравольна падзяліць сваё дабро! за чарнявага адказаў Янук.
    -	Рэвалюцыя, на тое яна і рэвалюцыя, каб выкарыстаць усе метады. Але ўгаворамі рэвалюцыі ня зробіш, удакладніў чарнявы. Трэба ствараць сялянскія рэвалюцыйныя камітэты...
    I тады Сцяпан прапанаваў:
    -	А што нам адкладваць, давайце і створым свой камітэт!..
    -1 арганізавана пойдзем зарабляць грошы на рэвалюцыю, дадаў не то сур’ёзна, не то іранічна Антось.
    А камітэт і сапраўды стварылі. Чалавек пятнаццаць уваходзіла ў той Беларускі сялянскі камітэт. Сцяпан стаў старшынём, а ў складзе сяброў былі Янук Дайновіч і Антось Андраловіч. Называлі іх у гэтым камітэце хадэкамі, хаця фармальна да партыі хрысціянскіх дэмакратаў яны не адносіліся. А называлі так таму, што яны выступалі супраць гвалту. Праўда, той камітэт існаваў нядоўга, бо зноў прыехала нейкая новая ўлада, распусціла той камітэт (яшчэ і прыстрашылі) і прызначыла сваё начальства.
    * * *
    На гэты раз у Загоне, пад ліпамі, стаяў стол, які быў засланы чырвонай тканінай. За сталом важна ўселіся чатыры чалавекі: два з іх былі невядомыя, відаць, з павету, плюс Кацалапаў, — усе ў кіцелях цёмна-зялёнага колеру і сініх галіфэ,і Сцяпан у звычайным фрэнчы.
    Калі б ў Заходняй Беларусі разгарнуўся антысавецкі супраціў, дык прыезджых савецкіх начальнікаў можна было б за адзін дзень зліквідаваць. Яны кідаліся ў вочы сваёй уніформай: доўгае чорнае паліто ці шынэль, а пад імі цёмна-зялёны мундзір і сіняе галіфэ. Колер мундзіра і галіфэ стаў настолькі модным, што нават Пуценька хваліўся неяк, што замовіў у Шнэера, у Мястэчку, матэрыялу для пашыву сіняга галіфэ з лампасамі і цёмна-зялёнага мундзіра, казаў, што заказаў сабе «упраўленчаскі» мундзір і «напраўляючае» галіфэ, і ў гэтай форме хоча ўступіць у партыю Леніна-Сталіна. Так што неўзабаве будзе хадзіць Пуценька ў форме сапраўднага савецкага начальніка і кіраваць будаўніцтвам сацыялізму.
    У прэзідыуме Пуценькі пакуль што не было, відаць, не паспеў яшчэ пашыць сваё галіфэ.
    Камандаваў у Загоне камісар Кацалапаў, быў ён упаўнаважаным на іхняй акрузе. Стараўся гаварыць ён пабеларуску, але гаварыў на такой мяшанцы-трасянцы, што брыдка было слухаць. Пасля кароткага ўступу ён даў слова нейкаму, відаць, вялікаму рэвалюцыянеру і важнаму чыну ад партьіі, які напачатку стаў хваліцца тым, што бачыў жывымі нейкага Карла, Леніна, Сталіна, Будзённага і яго каня з конніцай. Затым стаў віншаваць савецкі народ з вялікімі падзеямі, з усясветнай рэва-
    люцыяй і з перамогай камунізму ўва ўсім свеце. Пасля драў горла пра мудрагелістыя і эпахальныя здзяйсненні камуністычнай партыі пад кіраўніцтвам вялікага і мудрага Сталіна. Гаварыў шмат пра індустрыялізацыю, электрафікацыю, калектывізацыю і каналізацыю ўсёй краіны, згадваў пра Кузбас, Магнітку і Сібір; звярнуў увагу на ваенную савецкую тэхніку, ворагаў народу (зноў згадаў Сібір) і міжнародны імперыялізм... Закончыў свой выступ рэвалюцыянер словамі: «жыць нам стала лепей, жыць нам стала весела!».
    Выступаў і Сцяпан: расказваў пра гістарычнае значэнне ўз'яднання беларускага народу ў адной савецкай дзяржаве.
    Пасля слова браў упаўнаважаны за арганізацыю камунаў, арцеляў і калгасаў. Яго выступ быў больш цікавым, бо кранаў праблемы амаль што кожнага.
    Пасля камісар «прадставіў» яшчэ аднаго ўпаўнаважанага, як казаў, свайго першага памагатага ў арганізацыі савецкай улады, таварыша капітана з прозвішчам Трэпелеў. Быў гэта той самы ў форме, які хадзіў з Сцяпанам і ўсё распытваўся пра кожнага.
    Пасля камісар Кацалапаў абвясціў выбары.
    До недавнего часу ў нас былі врэменные ўправы і такімі ж врэменнымі былі і прадсядацелі савецкай дзярэўні і камуны. А цяпер настаў такі час, калі мы самі можам паізбраць пастаянных рукавадзіцелей, ібо будзем організовываць сельскія саветы на мясцох, а вясною будзем творыць колхоз імяні вялікага Сталіна. Так вот, прадсядацелямі і іх замясціцелямі павінны быць лучшые із лучшых. Пусть такіх поізберот сам народ. Прадлагайце, пажалуста, лучшых кандзідатаў!
    Вось тут і ўзнікла праблема. А хто ж можа быць лепшым, калі кожны жадаючы ў начальнікі, думае, што ён сам і ёсць найлепшым? Альбо нехта прапаноўваў свайго кандыдата: называў прозвішча свайго брата, кума, свата, а нехта тут жа, рознымі крытычнымі заўвагамі, падкалупкамі і абразамі, адхіляў толькі што прапанаваную кандыдатуру.
    Саковіча?!
    Куркуль твой Саковіч!
    Качанюка?!
    Яшчэ большы куркуль!
    Сакалоўскага?!
    Амэрыканскія парадкі завядзе!
    Антося Мультана?!
    Усіх у мультанкі адзене!
    Пуценьку?!
    Галава слабая!
    А лоб, дык вось, наадварот...
    — Га-га-га!
    Прапаноўваліся і тут жа абвяргаліся прозвішчы Болюся Буткі, Аляксандра Саўрыновіча, Косці Казакевіча, Косці Карповіча і іншых.