Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Дарэчы, Кастусь Казакевіч адзін з першых стаў гаварыць з Кацалапавым і Калманам на расейскай мове (так, як гэта рабілі яны). Атрымлівалася ў яго не надта добра, але Кацалапаву гэта падабалася і ён вельмі часта ставіў Казакевіча ў прыклад іншым.
Трэцім чалавекам у мясцовым актыве, стаў, з лёгкай рукі «вызваліцеля» камандзіра Чырвонай арміі, Пуценька.
9-Пуценька
Малады камандзір на мітынгу ў Багданоўцы ненарокам прызначыў Пуценьку намеснікам начальніка «советской деревні». Менавіта так думалі вяскоўцы.
Пасля гэтага Пуценька тут жа стаў ствараць сваю каманду і наблізіў да сябе былых панскіх батракоў Мечыка і Славіка. Да фізічнай працы хлопцы імпэту не мелі, калі што рабілі, дык так, як мокрае гарыць раздражнялі толькі. Болей таго, прызвычаіліся хлопцы да гарэлкі, якую дабывалі абменам на крадзенае панскае дабро альбо на якія-небудзь гаспадарчыя рэчы. Пан Усевалад Дабрынскі ў свой час не раз іх праганяў з працы ў двары, але праз колькі дзён яны зноў прыходзілі, прасіліся, і пан знаходзіў ім нейкі занятак. Мабілізацыю ў Войска Польскае яны прасядзелі ў лесе, а як прыйшлі Саветы яны з парады Пуценькі вырашылі стаць камунарамі. Вось неяк за чаркай Пуценька і размаляваў ім перспектывы новага шчаслівага жыцця, а менавіта: «Вы адзенеце белыя кашулі і чорныя фракі, бо будзеце маімі асабістымі вартаўнікамі...«. A пакуль Пуценька «прыстроіў» іх вартаваць камунарскі склад часовай управы савецкай улады. Так Мечык і Славік сталі дзень і ноч «дзяжурыць» у былым складзе пана Карчэўскага. Часта з імі вечарамі «дзяжурыў» і Пуценька, і тады склад шумеў рознымі рэвалюцыйнымі і народнымі песнямі.
Увогуле Пуценька ў вёсцы з'явіўся, можа, які з дзесятак гадоў таму назад. Сам ён з тутэйшых, Антось добра помніць яго маці і бацьку, праўда, бацька, трошкі з'явіўся пазней у Пуценькі, калі яму было каля года. А хто быў сапраўдным бацькам, дык гэта і сам Пуценька не ведаў. Помніць Антось і нават малога Пуценьку: крываногі, смаркаты і плаксівы. Быў ён не нашмат маладзейшым за Антося. Хата іх была за выганам іх яшчэ называлі «Выганскія». У Мікалаеўскую вайну яны падаліся ў бежанцы, у Расею, а адтуль так і не вярнуліся. А куды было вяртацца, калі ад хаты анічога не засталося пасля вайны, нават каменні з падмуроўкі і тыя расцягнулі на акопы.
Ніхто ў вёсцы не ведаў, адкуль з’явіўся Пуценька і дзе прападаў гэтыя гады. Злыя языкі пагаворвалі, што ён быццам недзе пад Смаленскам ці пад Воршай праводзіў лінію партыі, але лінія атрымалася трохі крываватай, і ён вымушаны быў вярнуцца на радзіму, без якой, як любіў сцвярджаць сам Пуценька, жыць не мог на чужыне.
Прыбіўся Пуценька да Марты, як той блудны кот ці сабака да чужой хаты. Марта была ўжо ў гадах кабета, у свой час замуж не выйшла і жыла з старой маці ў маленькай хатцы, a
тут раптам Пуценька... Як зляцеліся, дык цэлы тыдзень днямі з хаты не выходзілі, толькі старая Адэля, маці Марты, увесь час сядзела на ганку і ківала галавой. Так, у хаце патрэбны быў і мужчына, і гаспадар. Хаця, праз колькі гадоў сумеснага жыцця, Марта пачала болып крытычна выказвацца, маўляў, у хаце ані таго, ані другога, толькі лішні рот і галава з заскокамі. Што гэта былі за заскокі таксама добра ведалі ў вёсцы. Пуценька часценька любіў заявіць нешта такое, кшталту:
-	Наша пуць гэта пуць рабочых і зь сялянамі!..
Альбо:
-	Наша пуць гэта ленінска-сталінскі пуць! і пачынаў спяваць: «Другога нет у нас путі, в руках у нас вінтовка!».
Альбо:
-	Наша путь гэта пуць у Савецкую Беларусію, а пасьля ў Расею-матушку!
Праўда, ніхто і ніколі не ўспрымаў усур’ёз ані яго самога, ані яго выказы. Мужыкі толькі пасмейваліся і яшчэ болей кпілі над гэтымі «пуцямі». Нехта нават прыпеўку склаў:
Другога нет у нас путі, Кажа Пуценька, I ў ложка ён ляціць
3 Мартай хуценька.
Магчыма, праз гэтыя «пуці» яго і празвалі Пуценькам, хаця і вонкава ён вельмі адпавядаў гэтаму слову: невялікага росту, увішны, вяртлявы і быццам увесь час некуды спяшаецца і нікуды не ідзе. Мянушка так прыстала да чалавека, што хутка ўсе забыліся пра яго сапраўднае прозвішча і імя. Нават Марта і тая называла яго Пуценькам. I ён не крыўдзіўся, альбо рабіў выгляд, што не крыўдзіцца.
Польскія паліцыянты часта заводзілі яго ў пастарунак, але праз колькі гадзін адпускалі. Можа, ён ім паказваў нейкія дакументы ці даведкі гэтага ніхто не ведаў. Пасля пастарунку Пуценька некалькі дзён быў маўклівым і панурым, а затым пачынаў на чым свет стаіць лаіць польскіх паліцыянтаў і зноў браўся за сваё: «Наша путь — путь к пабедзе камунізму!», «Другога нет у нас путі...» і гэтак далей.
Але навучыў ён гэтым лозунгам хіба што толькі свайго 5-гадавалага сына. Антосю часта прыходзілася чуць праз вуліцу, як падвыпіўшы сусед кідаў малому рэплікі:
-	Сашок! Куды мы ідзём?
-	Мы ідзём к пабедзе камуністычнага тлуда! бойка адказваў Сашок.
-	Маладзец! хваліў бацька.
Альбо:
-	Сашок! Што такое савецкая власць?
— Савецкая власць гэта ім дустам лізацыя плюс электла лізацыя ўсёй стланы!
-	Таксама, маладзец, хаця не зусім дакладна, але падрасьцеш давучышся! — абнадзейваў бацька.
У Пуценькавага малога была адна цікавая звычка: калі хто прыходзіў да іх у хату, ён адразу пачынаў лезці ў яго торбу... Што ён там шукаў аднаму малому было вядома, але вельмі часта пасля такіх пошукаў ён ставіў перад госцем няёмкае для яго пытанне:
-	Сто, нават і пляскі не плынёс?!.
« Далёка так могуць зайсці Пуценькі», — думаў Антось і не змыліўся.
Калі трэба было што Пуценьку зрабіць у гаспадарцы, дык ён звычайна прыходзіў да Антося, прыходзіў як за парадай, так і за якой-небудзь прыладай у яго нават прыстойнай сякеры не было, а што ўжо гаварыць пра абцугі, габэлькі і іншае. Прыходзілі суседзі, Пуценька з Мартай, пазычыць хлеба, ці мукі, ці крупаў якіх мала чаго прыходзілі, і Антось даваў і пазычаў: як не дасі — усё ж такі пры суседстве.
Неяк адвячоркам Ганька карміла малога Валіка. Старэйшыя дзеці яшчэ былі хто дзе пры рабоце, а Антось зайшоў у хату выпіць вады.
-	0, тата прыйшоў! Давай за тату лыжачку, хап, о так, малайчынка, угаворвала Ганька малога.
Тут амаль што следам за Антосем у хату ўвайшоў Пуценька.
-	Добры вечар! прывітаўся Пуценька і асцярожна прысеў на лаву, каля парога.
-	Добры! Ажно паглядзім, які будзе, адказаў Антось.
-	Павінен быць добрым, працягваў гутарку Пуценька.
Малы з'еў лыжку кашы за тату і за маму, а вось за бабульку прыйшлося Ганьцы зноў ўгаворваць:
-	Ну, Валічак, за бабуньку, хоць трошкі, a то прыйдзе бабунька і гасьцінца ня дасьць.
-	Кінь дзіцё сілкаваць, заўважыў Антось, ня хоча есьці ня трэба!
-	Хай есьць, пакуль ёсьць што, хай наядаецца, — адказала Ганька і працягвала далей. А за дзядуньку, сыночак, давай за дзядуньку, хоць лыжачку...
-	Я бы параіў вам, цётка, за трудзяшчыхся лыжачку, абавязкова за трудзяшчыхся, прапанаваў раптам Пуценька.
Антось змаўчаў, а Ганька працягвала:
-	Ну, а давай, сыночак, як дзядзька кажа, за трудзяшчыхся, давай...
Але тут малому як нешта зрабілася: ён пачаў крыўляцца, паказваць язык, пускаць бурбалкі з роту і выплёўваць нават тое, што было «за дзядуньку».
-	Бр-л-л-л-бу, падаваў голас малы, круціў галавой і «за трудзяшчыхся», відаць, прынцыпова есці не хацеў.
-	He сілкуй малога, я табе сказаў! павысіў голас Антось, і Ганька на гэты раз адсунула міску ўбок.
—	Блага, што ня хоча за трудзяшчыхся, — пашкадаваў Пуценька.
—	Як падрасьце, думаю, дык ня толькі зьесь, але і вып’е за тваіх трудзяшчыхся, заўважыў Антось.
-	Чаму вы кажаце, за маіх? За нашых, але Бог зь імі... А я да вас, дзядзька Антось, з такой просьбай, пачаў Пуценька.
Пуценька заўсёды прыходзіў толькі з просьбамі. Іншай нагоды ў Пуценькі ніколі не было.
-	А просьба такая...
Пуценьку на той раз спатрэбіўся біцюк, бо свой ён скарыстаў на іншую патрэбу, а тут пару снапоў варта было б апрацаваць... Цэп ёсць, а біцюка няма... Антось не стаў адвязваць цэпа ад біцюка, тым болып, што сумняваўся Антось у тым, што быў калі-небудзь гэты цэп у Пуценькі даў яму добры цэп, хай махае...
Пасля адносіны з Пуценькам сталі псавацца неяк самі сабой. Аднаго разу спатрэбіўся Антосю малаток, усю хату ён перавярнуў, а малатка так і не знайшоў, а пасля ўспомніў, што Пуценьку даваў малаток той. Ён да Пуценькі, а той божыцца, клянецца, што аднёс малаток. У Антося сям’я вялікая, але ніхто так і не згадаў, каб Пуценька калі адносіў малаток. A пасля, неяк на сенакосе, згледзіў малаток той Пецька ў руках Пуценькі. I так было з іншымі рэчамі, пакуль Антось не ўзяў пад строгі кантроль і ўлік свой інвентар і інструмент.
А яшчэ прамануў быў Пуценька лётаць за Антосева гумно, як усёроўна ў кусты якія, бо сваёй уборнай у Пуценькі не было. Мала што на гумнішчы можна было пасадзіць, а тут дзе ж ты пасадзіш... I казаў ён пра гэта Пуценьку, а таму што з гуся вада...
Неяк перад прыходам Саветаў, можа, за якіх два месяцы да таго, прапаў быў Пуценька. Напачатку нават ніхто і не заўважыў, што няма чалавека, і толькі неяк панскі аканом,
сустрэўшы Антося, пацікавіўся, чаму яго сусед не ходзіць на работу ў двор.
Паводле таго, як Марта сябе паводзіла, можна было меркаваць, што яна альбо ведае, дзе знаходзіцца муж, альбо ён і для яе не стаў вялікай стратай.
Знікаў ён, дарэчы, і раней. I, калі хто пытаўся ў Марты, маўляў, дзе ж твой Пуценька, тая адказвала абыякава:
-	Лётае нейдзе...
Альбо:
—	У прочкі даўся, — і сама толькі смяялася.
Што гэта былі за «прочкі», можа, толькі адзін Пуценька і ведаў. Пагаворвалі ў вёсцы, што быццам Пуценька трохі не таго... што находзіць на яго нейкі шал, і тады ён ляціць у поле, у лес... Няведама куды ляціць... Звычайна пасля такіх «палётаў» у вёсцы з'яўляліся бальшавіцкія газеты і ўлёткі. Але хадзіў ён у прочкі і «лётаў» нашмат часцей, чым нешта з'яўлялася. Тым не меней людзі ўжо ведалі, калі знікае Пуценька чакай бяды. Нешта падобнае было зусім нядаўна, калі зноў прапаў Пуценька — і з'явіўся за колькі дзён перад прыходам Саветаў.
З'явіўся тады і распачаў актыўную арганізацыю дзеля сустрэчы байцоў Чырвонай арміі.
—	Няма ў нас іншага пуці, як толькі ісьці і сустракаць! чуўся яго голас то каля адной, то каля другой хаты. Бо толькі доблесная Красная армія, каторая всех сільней, можа вызваліць нас ад нішчаты і буржуазна-панскага прыгнёту...