Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
У першы ж дзень яго з'яўлення, быў скліканы сход актыву камітэту беднаты. На сходзе прыезджы таварыш зачытаў загад камандуючага войскамі Беларускага фронту генералмаёра, таварыша Кавалёва пра тое, што трэба ствараць часовыя ўпраўленні савецкай улады непасрэдна на месце (на местах) і наладжваць свой савецкі нармальны гаспадарчы і культурны працэс дзейнасці.
Пасля агучвання загаду Сцяпан сказаў колькі слоў пра тое, што ўжо было зробленым яго камбедам. У час выступу Сцяпана ўпаўнаважаны нешта запісваў, удакладняў і задаваў пытанні, а пасля абвясціў, што ім усім трэба выпрацаваць стратэгію развіцця савецкай улады на мясцох, так, як гэта ўжо было зроблена ў некаторых мястэчках і гарадах Заходняй Беларусі.
Тым часам, пакуль выпрацоўвалася стратэгія, у свае хаты вярнуліся некаторыя мясцовыя паны. Праўда, вярнулася, збольшага, толькі жаночая палова, старыя, хворыя і непаўналетнія.
Іх вяртанне стала вялікай нечаканасцю для многіх і асабліва для Сцяпана і яго каманды:
— Вось гэта падарункі! — цешыўся Сцяпан. Самі ў рукі прыйшлі.
-	Што ты будзеш рабіць з гэтымі «падарункамі?» разважалі іншыя камітэтчыкі. — 3 бабамі і дзяцьмі ваяваць будзеш?
-	Калі ёсць бабы, будуць і мужыкі! даводзіў Сцяпан. У лесе будуць хавацца... У нашым, ужо савецкім, лесе...
Вяртанне іх можна было зразумець: тыя, хто ўцякаў ад Саветаў, траплялі ў нямецкую зону ўплыву, можа, гэта было і лепш для ўцекачоў, але не заўсёды. Расказвалі пра выпадкі, калі немцы цэлыя вагоны такіх бежанцаў разварочвалі назад і пад аховай адпраўлялі ў СССР. А на «лініі Керзона» усіх жадаючых выехаць у Амерыку сустракалі «энкэвэдысты» з сабакамі і без аніякага суда тут жа адпраўлялі ў Сібір як здраднікаў Радзімы. Чаму менавіта як здраднікаў было незразумела як самім «здраднікам», так і тым, хто іх адпраўляў. Прынамсі, аніхто не мог дакладна сказаць, якой Радзіме яны здрадзілі: Полыпчы дык Польшчы ўжо няма; Савецкаму Саюзу... дык тады, калі яны «здраджвалі», ані Саветаў, ані Саюзу ў Заходняй Беларусі яшчэ не было. Стары пан Карчэўскі пасля некаму ў вёсцы расказваў, як ён з гэтым пытаннем дайшоў да самага галоўнага савецкага начальніка на перавалачнай станцыі ў Бярэсці. Самы галоўны даў вельмі дасціпны адказ: «Ёсць загад... Пакуль нічога лепшага не прыдумаем — пабудзеце здраднікамі Радзімы».
Тут зразумелым было адно: што застрэліць як здраднікаў Радзімы было нашмат лягчэй, чым нешта прыдумаць лепшае. I стралялі.
А самога пана Карчэўскага выкінулі з сталыпінскага вагона пад адабрэнне нават аховы за тое, што ён сваім кашлем біў, як у бубен, і страшыў астатніх сухотамі. Выкінулі яго з цягніка па дарозе ў Сібір, пад Гародзькамі, нейкіх дзесяць вёрст хады да былой радавой сядзібы ў Багданоўцы. I хоць дзеду было пад восемдзесят гадоў, але ён неяк дапоўз да радавога магільніка ў Багданоўцы, каб тут, відаць, і сканаць пад бацькавым крыжам. Знайшлі яго ледзь жывога людзі выпадкова і дапамаглі дайсці да «камунарскага штабу», каб разабрацца на месце з гэтым дойшлым невядомым чалавекам. Праўда, стары Карчэўскі хоць і рэдка бываў у Багданоўцы, але хаты сваёй ён не пазнаў: выбітыя вокны, абарваныя шпалеры, запляваная падлога і невыносны смурод ад недакуркаў і табачнага дыму. Калі ён з'явіўся на парозе, камітэтчыкі анямелі, быццам нябожчыка ўбачылі. Напачатку Сцяпан, калі згледзеў у «нябожчыку» ледзь жывога старога Карчэўскага, загадаў выставіць яго
за дзверы, маўляў, хай ідзе туды, адкуль прыйшоў. Так, можа, і зрабілі б, але ў гэты час з'явіліся на парозе таварышы з мястэчка: Калман і Кацалапаў. Упаўнаважаны камісар Кацалапаў, калі зразумеў у чым справа, сказаў, што так савецкая ўлада не робіць, маўляў, пакуль не будуць аформленыя паперы на вызначаныя далёкія, альбо недалёкія месцы пражывання гаспадароў, яны маюць права на свой дом. Камісар прапанаваў такі выхад: пакуль камітэтчыкі праз кампетэнтныя органы не аформяць патрэбных папераў на новае месца пражывання былога гаспадара пана Карчэўскага, альбо пакуль не выясняць адкуль, як і з якімі мэтамі апынуўся пан ў Багданоўцы, хай ён пакуль што пераначуе ў каго-небудзь з суседзяў.
Калістрат рэзка тузануў пана за плячо і здзекліва прапанаваў:
-	Ідзі пагуляй, стары, пакуль мы разбяромся...
Але стары Карчэўскі дапоўз па аплёванай падлозе да кута і не столькі сказаў, колькі прахрыпеў, што ён прыйшоў сюды паміраць, і адсюль яго вынесуць хіба што толькі нагамі ўперад. Актывістыя не супярэчылі такому капрызу старога, наадварот, Калістрат тут жа праявіў жаданне дапамагчы ў гэтай справе, але таварыш Кацалапаў і на гэты раз меў іншую думку:
—	На ўсё свой час, — казаў ён уважліва паглядаючы на Карчэўскага. Савецкая ўлада так ня робіць. Хай пабудзе тут пару дзён, болей ён не працягне... На ўсякі выпадак, для парадку, трэба будзе паставіць ахову... А мы, пакуль што, вымушаны пашукаць сабе іншае месца.
Прасторную і вялікую хату, каб хапіла ўсяму камітэту і новаму начальству, знайсці на вёсцы было нялёгка. У сувязі з гэтым было вырашана заняць пакоі дому Дабрынскага, а ім пакінуць кухню і спальню, маўляў, навошта ім такі вялікі дом на траіх. Сцяпан папярэдзіў пані Марыю пра іх высяленне з палавіны дому і пра часовае кватэраванне з заўтрашняга дня ў іх доме савецкай ўлады.
Але, калі назаўтра савецкая ўлада ў асобах Пуценькі, Пятра Андрыяловіча, Юлеся Тытуша, Косці Казакевіча і двух чырвонаармейцаў апынулася каля брамы Дабрынскіх, дык заўважыла, што брама была закручанай на дрот так, што голымі рукамі адкруціць яе было немагчыма, і ў такім выпадку прыйшлося савецкай уладзе біць нагамі ў браму да таго часу, пакуль яна з трэскам не адляцела ўбок. I толькі тады людзі з шумам апынуліся перад ганкам, на якім спакойна стаяў сам пан-гаспадар Сева Дабрынскі. Яму было недзе каля 30 гадоў; высокі, хударлявы, з закручаным уверх чорным чубам, ён
менш за ўсё быў падобным на пана. Узнік ён зараз на ганку, як нейкі прывід. Яшчэ ўчора ніхто пра яго вяртанне не гаварыў, a сёння стаіць ужо, як статуя. Відаць, толькі што з дарогі: запыленыя салдацкія чаравікі, армейскі фрэнч, стомлены твар. . .
Бі яго! крыкнуў Пятро і падаўся быў уперад, але тут жа прагучаў стрэл і ўсе сталі, як укопаныя.
— Што вам трэба? спытаўся Сева, спакойна разглядаючы рэвальвер, з дула якога віўся сіняваты дымок.
Чырвонаармейцы заляглі з вінтоўкамі за вуглом паветкі і чакалі загаду.
— І-і-і-менем рэ-рэ-валюцыйнага камітэту сялянскай беднаты ваша маёмасьць ад сёньняшняга дня а-а-а-б’яўляецца народнай! гучна і заікаючыся абвясціў прысуд Кастусь Казакевіч.
Нешта, хлопцы, я не зусім зразумеў, што вы хочаце?..
— Нам патрэбна памяшканьне, ваш дом і ваша дабро, болып смялей на гэты раз заявіў Пятро.
А ты, галапупец, ня лопнеш ад прагнасьці? здзівіўся пан Сева.
— Пан пэўна ня ведае з кім размаўляе? — вельмі спакойна адрэгаваў на панскую абразу Казакевіч.
Я ж вас, Косьцік, усіх, як аблупленых, ведаю...
— Гэта мы раней былі аблупленымі, а зараз — мы ўлада! — з гонарам адказаў Юлесь Тытуш.
Якая ўлада?
Улада ў нас зараз адна савецкая!
— А ў вас дакуманты ёсьць, што вы ўлада?
— Якія дакуманты? здзівіліся актывістыя, а Пуценька гучна заявіў:
Пан Сева, у нас вунь, калі што, чырвонаармейцы за вугламі са стрэльбамі дакумэнтацыю вам могуць прапісаць...
У гэты час на ганак выйшла пані Марыля, а за ёю дочкі. Дабрынскія сталі між сабою нешта абмяркоўваць, а актывістыя вырашылі паслаць пляменніка Пятра, каб прывёў свайго дзядзьку Сцяпан разбярэцца.
Сцяпан прыехаў вельмі хутка, і першае, што ён убачыў гэта пана Сёву Дабрынскага на сваім двары, той спакойна хадзіў падворкам і даваў нейкія парады па гаспадарцы аканому і сваім работнікам. Воддаль, пад старой ліпой, стаялі актывістыя з чырвонаармейцамі і палілі махорку.
Добры дзень, пан Усевалад Дабрынскі! гучна прывітаўся Сцяпан, злазячы з каня. Якім такім лёсам пана зноў занесла да нас?
— Дабрыдзень, Сьцяпан! Толькі аніякім лёсам мяне адсюль і не выносіла... Гавораць, што ты зараз ўлада?
— Ну, так і ёсьць я ўлада, важна прагаварыў Сцяпан.
Якая ўлада?
Народная!
Ara! А яны,пан Сева кіўнуў на хлопцаў.
— I яны таксама ўлада, — пацвердзіў Сцяпан. Толькі я большая ўлада, таму што я народам абраная...
Які народ цябе абіраў?
Наш працоўна-сялянскі народ!
Ты самазванец, Сьцяпан, бунтар, Сьценька Разін!..
Ну-ну-ну, тут выражацца! Усё паводле закону...
Якога закону?
Паводле ленінска-сталінскага... Паводле якога ваша панаваньне скончылася. Аддавайце дабро працоўнаму народу мірным шляхам і эвалюцыйна.
— Дабра захацелі!.. Хто працаваў у мяне — сваё дабро атрымаў!..
Зямля павінна належаць народу, а не яго эксплюататарам! — даводзіў Сцяпан.
А мне што павінна належаць?
Тое, што й ўсім...
— Пан Сева можа прыйсьці ў камуну і стаць камунарам, даў слушную параду Пуценька.
А можа мне лепей адразу стаць старшынём калгасу «Зара Камунізму»? вельмі сур’ёзна запытаўся пан Усевалад.
Пан Усевалад любіць жартаваць, але зямля ў нас з’яўляецца народнай і дзяржаўнай формай уласнасьці, — нагадаў Сцяпан.
У каго гэта ў вас? У вас аніколі зямлі не было!..
Дык будзе...
— Дык няхай дзяржава ці ваш народ і купляе ў мяне гэтую зямлю... Дзед мой некалі яе купляў...
Так ня выйдзець... Вы самі, пан Усевалад, павінны ўсё аддаць людзям...
А пасьля адзець рызманы і пайсьці ў манастыр? Але ж я не Кірыла Тураўскі...
— Будзьце вы хоць папам рымскім, хоць Македонскім! — ня вытрымаў такой гутаркі пляменнік Сцяпанаў. Ёсьць панэксплюататар і гэтым усё сказана!.. Калі хоча пан уцякаць, хай уцякае... А мы ствараем сваю савецкую ўладу і цацкацца з панамі ня будзем! Пятро гаварыў і глядзеў не на пана Сёву, а на свайго дзядзьку.
Дзядзька Сцяпан з адабрэннем кіўнуў галавой.
-	Так, зь першага: я анікуды ўцякаць не зьбіраюся, рашуча заявіў Усевалад Дабрынскі. А дабра ў мяне народнага, ня болей, чым у цябе, Пятро. Можаш падлічыць: сем душ у хаце на 60 дзесяцін зямлі атрымліваецца нават менш, як дзесяць дзесяцін на аднаго чалавека...
-	У некаторых чатыры дзесяціны на дванаццаць чалавек! — заўважыў Кастусь Казакевіч.
-	А па другое, вы ня маеце аніякага права чыніць такі самасуд і разбой, бо вы яшчэ не ўлада. Вы самі ж перад Саветамі і адкажаце за гэта, бо кампраметуеце Саветаў!...