Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
У хуткім часе ўзнікла чарга каля будынку пошты. Пошта таксама некалькі дзён не працавала, а тут адшукалі былую паштарку, якая павінна была дапамагаць салдатам зашываць ў каробкі, мяшкі, бандэролі «дабро», і пісаць адрасы амаль што ўва ўсе гарады і вобласці вялікага і магутнага Савецкага Саюза, у якім «всё есть» і дзе ўсе былі роўныя і шчаслівыя. Такім чынам была наладжана вайсковая палявая пошта, а неўзабаве ўвесь тавар быў загружаны ў парожнюю грузавую машыну і пасылкі з дабром былі адпраўлены на чыгуначную станцыю ў Смаргоні.
* Ж "к
Толькі некалькі чалавек не прымалі ўдзелу ў гэтым гандлёвым гармідары і вылучаліся на фоне астатніх іншай заклапочанасцю. Васіль Далькевіч з Дойневічаў хадзіў па Мястэчку ад адной кучкі чырвонаармейцаў да другой і ўсё распытваў пра сына, але салдаты безнадзейна паціскалі плячыма і круцілі галовамі ў адказ. Абнадзеяў Далькевіча трохі генерал Міхцін, які запісаў прозвішча ў свой нататнік і паабяцаў разабрацца.
Другім заклапочаным быў малады савецкі сяржанцік, які сабраў вакол сябе групу местачковай моладзі і досыць жвава расказваў пра тое, як добра ім жывецца ў СССР, маўляў, папяросы танныя, гарэлка капейкі, а на працы цэлы дзень грушы
акалачваюць... Праўда глядзеўся гэты «вызваліцель» у сваёй фуфайцы (ватніку) сярод добра і модна адзетай моладзі неяк па-жабрацку бедна, але яго гэта анісколькі не бянтэжыла ён адчуваў сябе вызваліцелям і пераможцам.
-	Ну, чё, Дуся! весела крычаў ён, разрешнте прнгласнть! і нахабна хапаў дзяўчыну за пояс.
-	Я ня Дуся, а Зіна, адказала Зінка з Мазалёў і спрытна выкруцілася з-пад рукі чырвонаармейца.
-	Эх, Дуся, Дуся, Дуся, жыву я і люблюся, заспяваў сяржанцік і кінуўся быў за другой дзяўчынай, але тая падняла такі піск, што ўхажору прыйшлося самому ўцякаць. Пасля яшчэ можна было пачуць «Дусю» каля касцёла, дзе стаяла кучка болей сур’ёзных дзяўчатаў і жанчынаў, але і там, відаць, не знайшоў камандзір сваю Дусю, бо неўзабаве яго можна было ўбачыць каля замка. Ён самотна сядзеў на замкавым камяні, на якім, магмыма, некалі сядзелі вялікія князі літоўскія Ягайла ці Вітаўт, і пісаў ліст дадому:
«Прйвет с Западной Белоруссйй! Нашей Красной Армйй было поручено заданйе, чтобы освободйть Украйнскйй й Белорусскйй народы от панского гнёта, под которым народ находйлся 20 лет. Н взяпгь его подзаіцйту, пгак как Польское правйтельспгво прй первом столкновенйй с немцем не смогло заіцйтйть своё государство. Польское правйтельство обанкротйлось й разбежалось, оставйв людей на пройзвол судьбы. На нашу долю выпало счастье дать помоіць этому народу й взять его под заіцйту освободать от гнёта польскйх
панов й офйцеров. Красная Армйя выполнйла эту задачу с честью. Освободйлй народ навсегда, которы.е былй обречены на смерть й голод. Прйсоедйнйлй Западную Белоруссйю к совет ской Белоруссйй а установйлй власть рабочйх й креспгьян власть советов.
Жйзнь наша проходйт пока мйрно вобіцем нормально, но о международной обстановке не забываем й всегда готовы no зову правйтельства выступйть на заіцйту свойх свяіценных гранйц, а так же для освобожденйя трудяйргхся любого государства, которые хотяпг мйрной жйзнй. Наша армня пока Действуюіцая, а завтра может быпгь наспгупаюіцая.
В отношенйй женского двйженйя. Девочкй здесь хорошенькйе. Здесь есть Полячкй, Белорускй, Еврейкй на лйцо очень красйвенькйе но плохо, что онй очень богомольные, онй так сйльно уверены в бога, что не поддаюпгся нйкакйм доказательспгвам. Ей предлагаеш слушай пане? пойдём в кйно, a она тянет в костёл no нашему в церковь.
Вот сколько мы проезжалй деревень у нйх на каждой улйце стойт будка, в которой смазан па глйну бог ну вобіцем мы много вйделй богов здесь тоже бога разные! У Поляков свой бог, у Евреев свой бог, у русскйх свой бог. Н вот говорйш ей, что бога у всех разные, но... цена йм всем в базарный день, а она отвечает, я нйц, нйц неразумйю тоесть нй... непонймаю ну думаеш чорпг с тобой когда не понймаеш... »‘.
* * *
Пад вечар салдаты пакідалі вызваленае ад ворагаў мястэчка і вызваленыя ад тавараў крамы — кіраваліся на начлег у Баруны, у базыльянскія муры, а там іх чакаў далейшы вызвольны паход праз іншыя мястэчкі, гарады, вёскі і крамы. Праважатых было няшмат: мясцовае начальства, некалькі сацыялістаў, камсамольцаў, дзівакоў і маладзіц, якія паспелі за кароткі час задурыць мазгі бравым чырвонаармейцам.
Каля адчыненых насцеж дзвярэй крамаў сядзелі з сваімі сем’ямі жыды-лавачнікі і плакалі. Калі хто ў гэты час праходзіў побач з местачкоўцаў, яны хапалі таго за руку і цягнулі ўнутр памяшкання:
-	Ты толькі глянь! Ты толькі паглядзі, з чым я застаўся!.. Вай-вай, гора мне!...
Пустыя вітрыны і паліцы сапраўды моцна ўражвалі. Пажылыя людзі казалі, што нешта падобнае было хіба што ў час
1	Цытуецца паводле : В.Зензннов. Встреча с Россней. Нью-Йорк. 1944.
бежанства да прыходу немцаў у 1915 годзе. Тады не толькі крамы, тады ўсё мястэчка апусцела і вымерла.
Праўда, жыдам-лавачнікам людзі мала спачувалі, бо здагадваліся, што добрая палова тавараў недзе засталася ляжаць у надзейнай схованцы і будзе чакаць свайго часу, калі ўсё супакоіцца і калі ўсталюецца парадак.
У Мястэчку, літаральна на другі дзень пасля яго далучэння да Савецкае Беларусі, з’явіўся нехта Мокша: важны, з партфелем, у сінім галіфэ з лампасамі і цёмна-зялёным мундзіры. Мокшаў тут спрадвеку не было і людзі нават не ведалі, ці гэта яго сапраўднае прозвішча, ці гэта мянушка. А калі хто да яго так і звяртаўся, дык ён абурана казаў, што ён, маўляў, табе не Мокша, а «таварышч упаўнаважаны, ідэйны памочнік начальніка савецкага пасёлка». Казалі, што ён аднекуль з усходняй Беларусі. Нейкімі арганізатарскімі здольнасцямі ці, скажам, разуменнем моманту, ён не вылучаўся. Гаварыў завучанымі цытатамі і, калі яго хто не разумеў, пагражаў допытамі ў нейкім «галоўным палітычным упраўленні краю». Напачатку ён прыцягваў да сябе ўвагу тым, што стараўся давесці кожнаму, што толькі адзін ён з’яўляецца тут сапраўдным беларусам, а астатнія не. Людзі яго слухалі, як нейкага дзівака, з іранічным бляскам у вачах і не лічылі для сябе вялікім гонарам лезці ў нейкія там спрэчкі з такой асобаю. 3 большага, ад яго адмахваліся, як ад надакучлівай мухі, альбо гэтак жа іранічна пагаджаліся. А вось людзі з Дойневіч (маецца на ўвазе Янук Дайновіч, Васіль Далькевіч і Адоль Канопка неяк, будучы ў мястэчку, на чарговы выбрык Мокшы наконт беларусаў не стрывалі.
Тут жа адны жыды і палякі, гучна скардзіўся ён афіцэру чырвонаармейскага атраду на рыначным пляцы, пры гэтым паказваў пальцам і гучна брыдка лаяўся. — Во, відзіш — гэта жыд (і загнуў матам на Рабіновіча), а гэта паляк (абазваў брыдка ксяндза), а гэта і сам чорт не разбярэ (на татарына Якубовіча)... Тут жа няма аніводнага нармальнага чалавека... Адзін я толькі нармальны...
Янук Дайновіч, праходзячы воддаль і чуючы такую нацыянальную палітыку мясцовай улады спытаўся:
Ну а мы тады хто?..
Хто вы?.. Палякі скарэй за ўсё...
Дык ведай жа, начальнік, што тут ёсць і беларусы і іх тут нашмат болей за астатніх!
Ну, я не знаю... Однако ж, какіе вы белорусы — говоріте неправільно, культуры своей не імеете, неграмотные... не то, что я?! даводзіў сваё Мокша.
А што ты? далей цікавіўся Янук.
Моі прэдкі усе былі ісьцінай рускай веры, і я ёсьць не іспорчаны польскім элементом, як вы здесь, а потому я і есьць настаяшчы беларус, вот як! гаварыў Мокша.
— Колькі там гэтага элементу было... ат, ухмыльнуўся Далькевіч. Адзін пан у мястэчку і па аднаму пану ў вёсках і ўвесь элемент...
— Каго яны маглі тут папсаваць... Больш у Вільні стараліся, падхапіў тэму Канопка. — Ну адну бабу, другую... і ўсё!
Хлопцы гучна рассмяяліся з свайго дасціпу.
Але не смяяўся толькі Дайновіч.
Калі ты беларус, дык чаму тады не размаўляеш на матчынай мове? дацінаў ён пытаннямі Мокшу.
А як я маўляю? Я на своём мацерным языке і талкую. А всякіх там діалектов мы не прызнаём, вот як!
— Тое, што ты па-мацярынскаму гаворыш, мы чуем. A што гэта за прозьвішча ў цябе нейкае не беларускае, Мокша, пацікавіўся прозвішчам Канопка.
Фамілія, что лі? Так это от слова «мошка»... Есть много фамілій ад насякомых, напрымер, Камароф, Жук, Жуковскі, Мухін і так дальше, тлумачыў Мокша.
— Мокшы гэта ўгра-фінскія плямёны, — праявіў даволітакі някепскія пазнанні ў гісторыі Дайновіч, відаць, знаёмства з спадаром Янкам Станкеўчыкам пайшло на карысць. Раней, вельмі даўно, так называлі маскалёў.
Цяпер усё пераблыталася... Нейкі маскаль будзе выдаваць сябе за беларуса і з скуры лезьці, каб толькі не гаварыць па беларуску, а беларус будзе даводзіць, што ён «істінно рускі», выказаўся на гэты конт Далькевіч.
А другі будзе даводзіць, што ён польска-сармацкага паходжаньня, дадаў Канопка. Як будзе болып выгадней.
Падаждзі! Мокша выцягнуў з-за пазухі вучнёўскі сшытак і разгарнуў. Сматры і чытай: ня Горскі, а Гурскі, не Забалоцкі, а Заблоцкі, ілі вось тут: Ежі Пшіхачь, Анджей Тшетяк тут не сразу ўловішь, что рэч ідзёт пра Юрку Прыхача і Андрэя Трацяка...
Што за сьпіс? пацікавіўся Дайновіч.
Спіскі парафіянаў на расейскай мове, відаць, ксёндз для чыноўнікаў складаў, узрушана гаварыў Мокша.
Мокша лікаваў.
А што, мать вашу, я же і твердзіл о польском элеменце, вот он! Это я імел ввіду!
Атакія, як ты, папсутыя маскальскім элементам. Чаго толькі мова твая вартая брыдка слухаць... Адны маскалі гнеш... цьфу! тут Дайновіч, сапраўды, смачна плюнуў пад ногі Мокшу.
Ты так на савецкую власьць!? — павысіў голас Мокша і тут жа схапіўся з Дайновічам загрудкі. Ды я табе счас... в морду... Ты знаеш, хто я?... Ты ешчо узнаеш... В главном політіческом управленіі краю всё узнаеш!
Вось, вось, калі што ня так сьценка на сьценку і мардабой... Гэта таксама па-беларуску? даволі спакойна прагаварыў Дайновіч і спрытна адбіў руку Мокшы.
Невядома, чым бы гэта ўсё скончылася, бо на дапамогу Мокшу бег нейкі камісар у вайсковай форме, нахаду расшпільваючы кабуру. Далькевіч тады з Канопкам імгненна сталі між імі і расцягнулі ў розныя бакі.
Всем стоять! Рукі за голову! закрычаў камісар, пагражаючы рэвальверам.
— He нада шуму, таварыш камандзір, пусть ідут, прапанаваў раптам Мокша.
Ну, как скажіте...
А мы з табой есшчо стрэцімся! паабяцаў Януку на адыходзе Мокша.