Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
-	Ура! Ура! Ура! крычаў амаль што адзін Пуценька, за выняткам некалькіх жаночых і дзіцячых галасоў.
-	Пусть этот день будет первым днём суіцествовання вашей коммуны, которую, есть мненне, возглавят Степан н Путенька н в которую, есть мненне, войдуть лучшне коммунары нз лучшнх представптелей от народа! Эт-то шесть! камандзір стаў загібаць пальцы на левай руцэ. Ура!
-	Ура-а-а! прагучала некалькі галасоў.
-	Слава Вялікаму Сталіну! выкрыкнуў камандзір.
-	Ура-а-а-а! Ура-а-а-а! Ура-а-а-а! трохразовым рыкам праляцела салдацкае «ура-а-а-а!» над наваколлем.
У адказ на гэта гракі ў векавых ліпах паднялі такі гвалт, што колькі хвілінаў трэба было чакаць, пакуль яны супакояцца.
—	А сейчас, всех вас прнглашаю на очень торжественное собранне в Местечко по этому же поводу! Кто желает, айда с намл! Эт-то сем! працягваў крычаць камандзір.
-	Ура-а-а!
Даю на сборы десять мннут! На этом полнтнческнй мнтннг па прнчнне освобождення подневоленых народов от польского фашнстско-буржуазного нго прошу счнтать закрытым! Эт-то восем!
Хвіліну! пракрычаў Сцяпан. I я запрашаю ўсіх прысутных на ўрачысты сход у Мястэчка я там буду выступаць...
Эт-та дзевяць! гучна прагаварыў нехта з прысутных.
Ура! Ура-а-а! крычалі маладыя і гарластыя актывістыя, відаць, трохі збянтэжаныя тым, што так мала далі магчымасці пакрычаць «ура».
Калі трохі прыціхла, Ігнась Саковіч выйшаў з натоўпу наперад і, падымаючы як школьнік руку ўверх, нясмела запытаўся:
А ці можна, пан камісар, пытаньне задаць?
Какне еіцё пытаньні! камандзір незадаволена махнуў рукой. Здесь всё понятно... Чево тебе?
Ціха! супакойваў народ Сцяпан.
Дык, вось, а ці праўда, што ў вас есьці няма чаго?
Эт-та дзесяць! — гучна прагаварыў усё той жа голас...
Сцяпан падыйшоў бліжэй да камандзіра і, відаць, пераклаў яму словы Саковіча.
Глупостн говорншь, товарнш,, бред собачнй, ты посмотрн на бойцов, разве онн подобны на тех, кому есть нечего?!.
«Байцы», хоцьімала былі падобнымі насваіх «малодшых» братоў-беларусаў сваёй смуглатой, але выглядалі так сабе.
А каўбасы ў вас ёсць? — выкрыкнуў нехта з натоўпу.
Што за вопросы, конечно!
А апельсіны?
— А бутэрброты?
А как же!
А Амстэрдам, Грэта Гарба, Карлавы Вары таксама ёсьць? на гэты раз пытанне задаў Ян Сакалоўскі геаграфію ён ведаў нядрэнна.
0, сколько хочеш... Н амстэр дамаў, н этнх грэтаў, н вараў, н даже путы н броды!.. Мы нх на фабрнках делаем!..
Што за пытаньні ў вас?! абурыўся Сцяпан. Вы нармальныя пытаньні задавайце! А калі не, дык усё на гэтым!
Яшчэ адно пытаньне можна? выкрыкнуў Янук Дайновіч.
Давай, апошняе! дазволіў Сцяпан.
Я чалавек малапісьменны, — распачаў Янук здалёку, хоць ўвесь сьвет аб’ездзіў: быў два разы ў Бяргалішках, у Маладэчане раз і два разы на Лукішках...
Лукншкн это хорошо!.. Короче! перабіў камандзір.
Дык вось, у мяне пытаньне, спакойна працягваў Дайновіч. Хто такія камунары? Што, яны будуць хадзіць і пытаць у кожнага: каму нары? каму нары? Як гэта на Лукішках
было?! Бо Пуценька, які ж ён намесьнік, ён нічога рабіць ня ўмее! Я яго намесьнікам конюха не прызначыў бы! А тут... камунары...
Эт-та дзесяць! — гучна прагаварыў усё той жа голас...
-Дык жа дзесяць ужо было! нехта паправіў з натоўпу. I за гэта таксама дзесяць могуць даць...
Навокал пачуўся шум, смех і іншыя выкрыкі. Камандзір хацеў нешта сказаць, а пасля зноў махнуў рукой, на гэты раз салдатам, і тыя заспявалі «Інтэрнацыянал» і, магчыма, словамі «Кто был ннчем, тот станет всем» пераканалі не толькі Янука, але і іншых у тым, што прызначэнне Пуценькі мае рэвалюцыйную рацыю.
Дарэчы, у час песні камандзір паклікаў пальцам да сябе Пуценьку, даў яму блакнот, аловак і нешта пры гэтым прашаптаў яму на вуха. Пуценька адышоўся трохі ў бок і нешта стаў запісваць у той блакноцік.
А пасля песні камандзір скамандаваў «Вольно! Перекур двадцать мннут! Разойтнсь!» н салдаты хуценька разышліся на перакур.
Перакурам гэта, праўда, назваць было нельга салдаты падыходзілі да каго-небудзь з мясцовых і ціха пыталіся: «А у вас не будет что перекуснть? » і па два-тры чалавекі хуценька адыходзілі ўбок бліжэйшых хатаў.
Сцяпан з камандзірам і яшчэ некалькімі чырвонаармейцамі шпарка накіраваліся ўбок панскай канюшні. Да іх падбег Васіль Далькевіч і звярнуўся да камандзіра з пытаннем наконт сына. Камандзір пакруціў галавой, маўляў, не бачыў, не чуў і накіраваў Далькевіча да салдатаў, можа хто з іх дзе сутыкаўся з сынам, але і тыя гэтаксама круцілі галовамі на яго запыт.
Антось і браты Дайновічы стаялі трохі збоку і спакойна сузіралі працэс вызвалення. Неўзабаве да іх падышлі два параўнальна маладыя салдаты і пацікавіліся наконт «перакусіць». Антось сказаў, што далекавата ісці, амаль каля вярсты, калі паспееце, дык пайшлі, але чырвонаармейцы ісці адмовіліся. Дайновічы не маглі запрасіць у хату, бо ў хаце ляжала хворая маці, але Антук сказаў, што, калі яны не супраць, можа вынесці па скрылачку вэндзанай сланіны. Чырвонаармейцы, было відаць, не зразумелі пра што ідзе гутарка і папрасілі «закурыць». Антук пайшоў за сланінай, а Янук прапанаваў ім сваю табакерку круглую бляшанку з-пад халвы і акуратна складзены аркуш газеты. Хлопцы скруцілі самакруткі, зацягнуліся і адзін з іх загаварыў:
Мы вам прннеслн счастье, свабоду н равенство!
— А што такое — шчасце? — раптам спытаўся Янук.
Это когда все свободны н равны! адказаў салдат.
— А свабодны ад чаго? зноў спытаўся Янук.
От всего!
Ага-а-а! шматзначна праспяваў Янук. Ты чуў, Антось, ад усяго свабодныя: ад зямлі, ад хаты, ад гаспадаркі, ад падаткаў...
— Ого! толькі і ўсклікнуў Антось.
Вот нменно! самазадаволена пацвердзіў салдат, пускаючы дым калечкамі.
А што значыць «равенство»? на гэты раз спытаўся Антось.
— А то, что все будут равны!
— Усе будуць багатымі? цікавіўся Антось.
Нет, равны н счастлнвы! Што вы до меня прысталн? салдат пачаў нервавацца.
Сынок, Бог лесу не параўнаў, а вы хочаце людзей параўнаць, Антось толькі пакачаў галавой.
Какой лес мы его высечем! Какой бог нету бога!.. A ты чё контра? Да ў нас есть прнказ! — і салдат шпарка стаў здымаць з пляча вінтоўку. За всякне контрреволюцнонные выступлення расстрельвать на месте...
Да ты што, салдат! спрабаваў спыніць гарачага чырвонаармейца Янук, але той ужо лязгаў затворам.
На шчасце Антося, праходзілі той хвілінай побач Сцяпан з камандзірам. Камандзір вёў за вобраць лепшага панскага стаенніка. За імі шлі некалькі салдатаў, якія таксама набылі сабе лепшы «транспарт». Сцяпан нешта шапнуў камандзіру, і той уважліва паглядзеў на Антося: трохі прыгорбленыя плечы, мультанавая сарочка, зношаная даматканая світка, стаптаныя чаравікі.
Да брось ты это дело, солдат, — спакойна прагаварыў камандзір. Ты што, не вндншь, что перед тобою обсолютно несознательный элемент, а не сознательная контра...
Так он, товарніц красный камандзнр, неправнльные вопросы задаёт, сволачь! — пераконваў камандзіра салдат.
Я сказал, отставлть! паўтарыў «красны» камандзір. Сейчас не время... A то, что задаёт неправлльные вопросы это недаработка местного актлва....
Тваё счастье! — прагаварыў салдат і закінуў вінтоўку за плечы.
Ага, вось яно што, кіўнуў галавой Антось. Цяпер я сапраўды разумею, што такое па-вашаму шчасьце...
Антось, як не дзіўна, быў вельмі спакойны.
То-та ж! зазначыў салдат і накінуўся на сланініну, якую толькі што паднёс Антук.
У яго добры конь ёсьць, закруціўся раптам Пуценька каля камандзіра, паказваючы пальцам на Антося. Я ведаю...Конь добра цягне...
Але камандзіру, відаць, Антосеў конь быў ужо непатрэбным.
А яшчэ, ён шапкі не здымаў, калі сьпявалі «Інтэрнацыянал» у мяне запісана, і Пуценька паказаў блакноцік.
А вот с этнм, товаршцн, надо будет разбнраться отдельно... co всемн... Нмейте ввнду! камандзір спрытна ўскочыў вярхом на свайго новага каня і закрычаў:
Стройся! В калону па четыре становлсь! і салдаты, нахаду, хто жуючы, хто палячы махорку, не спяшаючыся сталі займаць месца ў шарэнгах.
Шагом марш! Запевай!
«Смела мы в бой пойдём За власть Советов......
Салдаты, якія сядзелі на павозках і танку, памахалі сцягамі і стрэльбамі на развітанне. У адказ некаторыя махалі ўслед салдатам шапкамі, рукамі і белымі хустачкамі. Стась Шахно крычаў, што «мы вас будзем ажыдаць». Старая Андраловічыха, маці Сцяпана, шаптала малітву: «Сьцеражы вас, сыночкі, Божа» і хрысцілася ўслед калоне. Група дзяцей і камсамольцаў доўга бегла за калонай, амаль што да Крыжавых Дарог. А там, тым часам, калона вызваліцелей павярнула на Вавукі.
... I как однн умрём В борьбе за это...
Куды гэта яны, бедненькія? з нейкім спачуваннем прагаварыла Зіначка, маладая і прыгожая вясковая актывістка, камсамолка-падпольшчыца з падмаляванымі, відаць, бураком, зыркімі чырвонымі губамі.
He дайшло? У песьні сказана — паміраць за гэта! — адказала ёй Ніна Тытуш, другая актывістка.
— Дык што ж гэта за ўласць такая, за якую трэба ўсім паміраць? здзівілася Зінка.
-	Ну, усім-ня ўсім... Некаму ж трэба,ціха адказала маці Сцяпана.
-	На Лыткаўшчыну яны, відаць, даліся! умяшаўся ў гутарку жанчын Юстын Буткевіч. Там шмат такіх як ты!
Дзяўчына фыркнула, пакруціла пальцам каля скроні і пайшла ў дом.
-	Чым губы фарбаваць, ты лепш спадніцу памыла б! кінуў ёй услед Юстын.
У мястэчку яны будуць доўга абвяшчаць савецкую ўладу, з відам знатака заявіў стары Ігнась Саковіч. Пасьля ў Баруны паедуць, там у базыльянскіх мурох казармы зробяць, так заўсёды было.
Увогуле, гэтае Чырвонае войска здзівіла ўсіх сваім узбраеннем, асабліва рускімі штыкамі, якія ледзь не ў кожнага савецкага пехацінца былі прывязаныя да вінтовак вяровачкамі. Тут жа адзначылі, што нават у рускай арміі кампаніі Мікалаеўскай вайны 1914 1918 гг. такога «прагрэсу» не назіралася. Хоць і гэтае войска вельмі і вельмі нагадвала рускую армію 1914 года: такі ж говар, такія ж манеры і замашкі, і тая ж пагарда да людзей, толькі тыя, здаецца, былі болей тактоўнымі, болей культурнымі ці што?.. Тыя, калі што якое было не так, не спяшаліся да сценкі ставіць, як гэтыя.
Янук Дайновіч угаворваў Антося падскочыць у Мястэчка на мітьшг, але Антось не паехаў, маўляў, тут хоць Сцяпан заступіўся, а там, калі што якое, дык не будзе каму. А, з другога боку, чаго было ехаць, і так усё было зразумелым: скончылася адно панаванне панскае і адных паноў, і пачынаецца другое, народнае, і другіх выхадцаў з народу. Ані Янук, ані Антось не належалі да першых і, з усяго відаць, не будуць належаць і да другіх — парадокса нейкая.