Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Калі Сцяпан вярнуўся ў Багданоўку, першае, што кінулася ў вочы гэта п’яныя Мечык і Славік. Былыя панскія батракі сядзелі на ганку панскага дому і жвава гарталі нейкую кнігу. Сцяпан куляй праляцеў каля іх у пакоях было пуста і гола, абарвалі нават шпалеры, толькі некалькі абразоў вісела на куце і на падлозе валяліся карціны, паперы і кнігі.
— Што гэта? — спытаўся Сцяпан у батракоў.
Не-не! Г-г-гэта, Дзядзька, ня мы... Гэта камітэтчыкі і-і... б-б-бедныя, заікаючыся сталі тлумачыць хлопцы.
Бедныя! — усклікнуў Сцяпан і рэзка скамандаваў. У Ходзькі!
I коннікі паскакалі. Але і там, у Ходзьках, было такое ж самае відовішча. Нават дзьверы і ваконныя рамы паспелі вынесці за гэты кароткі час. Болей таго, Грышка Картановіч абкладаў панскі дом саломай.
— Ты што, падпаліць хочаш? — здзвіўся Сцяпан.
Ага! весела адказаў той. Во агніска будзе! У Вільні ўбачаць...
Сцяпан тады саскочыў з каня і шпарка параскідаў ботамі салому:
Што за народ! абураўся ён. Ім бы красьці, паліць, ламаць... А тут жа можна будзе і камуну зрабіць, і школку, ды мала што... Жыць каму можна, такое места... А калі што, хату ж перавезьці можна бліжэй да цэнтру...
-	А ты кульку за гэта ня хочаш? пазлараднічаў Грышка.
-	Якую кульку? не зразумеў адразу Сцяпан.
-	Лясную і панскую у тупаваты лобік.
Ах вось яно што! Спалохаўся, значыцца. А калі падпаліш, дык, думаеш, не даведаюцца, хто падпаліў? Падпаліш сам прыстрэлю! прыстрашыў ён Грышку і больш спакойным тонам не столькі загадаў, колькі папрасіў:
-	А пакуль што вазьмі каго з хлопцаў і паглядзі тут за парадкам, павартуй хату, скаціну, інвентар, пакуль супакоіцца. А заўтра раздзелім гэтае дабро паміж беднякамі.
-	Наконт таго, што тут супакоіцца, я вельмі сумняваюся, адказаў Грышка. Мусіць, ня трэба было чапаць нам ваяводы...
I меў Грышка тады рацыю.
Анікога з паноў не застаў Сцяпан і ў Людвінова. Альбо Кісялеўскія зранку з’ехалі, альбо пачулі стрэлы ў Ходзьках і схаваліся недзе паблізу. На ўсіх панскіх пабудовах віселі амбарныя замкі, а падворкам бегалі два ваўкадавы, падымаючы брэх на ўсё наваколле. Сабакаў, вядома, застрэлілі, а ўзломваць замкі пакуль што не сталі. На ўсякі выпадак і тут Сцяпан пакінуў пяць чалавек стражы, а сам вярнуўся ў Багданоўку.
Нешта падобнае адбывалася і ў Ракуцеве, дзе Стрыгі з мазальскімі хлопцамі «аблажылі» сядзібу асадніка капітана Дэмскага. Але капітан не быў бы вайскоўцам, каб не меў зброі. Пасля кароткіх перамоваў ён устроіў такі феерверк з грымотамі і стрэламі, што нападаючыя не ведалі куды ўцякаць.
Каб гэтых паноў тады не чапалі, дык, можа, і усё добра было б! Так гаварылі і разважалі пасля многія вяскоўцы. Можа, і вайны не было б, каб Сцяпан тады не ўзбаламуціў народ, бо наступствы, якія разгортваліся далей, усякі раз раскручваліся ад гэтага моманту. Усякі раз шукаліся арганізатары, віноўнікі і ўдзельнікі гэтай расправы.
Дзень гэты быў занадта доўгім. Бывае, што дзень мільгане так, што і не заўважыш. I калі б не зробленая нейкая праца, дык і не заўважыў бы, што пражыў дзень, што прыжыў другі дзень, што пражыў жыццё.
Антось тады цэлы ранак без толку соўгаўся падворкам туды-сюды, так і нічога толкам не зрабіўшы. Аякаятутможа быць праца?! Валіцца ўсякая праца з рук... I жыцця няма, бо якое ж гэта жыццё, калі цябе вось-вось прыйдуць вызваляць?... А для селяніна нічога няма больш важнага, чым вольная і спакойная праца на зямлі. Як бы там не было пры тых паляках: добра дрэнна, але селянін звыкся ўжо, прыстасаваўся за дваццаць гадоў да ўмоваў, якія б яны не былі, і стаў наладжваць жыццё... I тут, раптам «вызваленне»... А ты не ведаеш: ад чаго вызваленне? Ад каго вызваленне? Чаму вызваленне? Што вызваляюць? Каго вызваляюць? Навошта вызваляць?.. I што ты пасля гэтага «вызвалення» будзеш рабіць такі ўвесь «вызвалены» ад усяго?..
У той жа дзень зранку абляцела вёскі чутка пра тое, што ўжо недзе на падыходзе непераможная Чырвоная армія. Як дарослыя, так і дзеці, пакуль не сцямнела, раз ды пораз паглядалі на розныя дарогі, бо цяжка было прадбачыць, з якога боку прыйдзе «вызваленне». Найбольш верагоднымі варыянтамі былі ўсходні (з Рымцеляў, Казароўшчыны — праз Няроўку і на Ракавічы) і паўднёвы (з Гароцькаў праз Лоска, Слабаду, Крыўск і Ермакі). Але вызваленне магло б падысці і з паўночнага боку, гэта значыць з Мястэчка, бо ўсякія «вызваленні» і ўсялякія ўлады звычайна прыходзілі адтуль.
3 нецярпеннем чакала чырвонаармейцаў група Сцяпана Андраловіча. Пасля таго, як настрашылі і паганялі трохі паноў, некалькі чалавек, найболей актыўных прыхільнікаў Саветаў і камсамолу, сабраліся ў Сцяпана гадалі, меркавалі, якім чынам лепш арганізаваць урачыстую сустрэчу. Шмат думалі і гаварылі пра гэта ўчора вечарам. Сцяпан распавядаў пра нейкія ўстаноўкі, маўляў, брама патрэбна, сцягі, плакаты з надпісамі і вельмі добра, каб быў партрэт Сталіна. Урачыстую прамову скажа ён сам. Сёння, пакуль лёталі за
панамі, нічога такога не зрабілі і таварышы-вызваліцелі могуць пакрыўдзіцца. У сувязі з такой сітуацыяй надумалі сустрэць чырвонаармейцаў на Крыжавых Дарогах (незалежна ад таго, з якога боку яны не ехалі б, гэтыя дарогі ім не абмінуць) і прывесці іх у Багданоўку, дзе і планавалася ўрачыстая імпрэза з нагоды. У якасці нейкага прыстанішча для сустрэчы вырашана было скарыстаць нічыйную хату Карчэўскага чым, як казаў Сцяпан, не камунарскі штаб. Пуценька арганізоўваў нешта кшталту прывітальнай брамы. Для гэтага патрэбны былі хвойкі, дошчачкі, пару слупкоў з імі аніякай праблемы не было у лесе былі тыя хвойкі і слупкі праблема была толькі ў тым, што ніхто не хацеў ехаць за тымі хвойкамі. Таксама ніхто нічога слушнага не мог ані падказаць, ані дапамагчы ў тым, на чым напісаць прывітанне, пра што напісаць, як напісаць. Аблётаў тады Пуценька навакольныя вёскі ў пошуках чырвонага паркалю, але людзі, як толькі даведваліся, што паркаль патрэбны на тое, каб на ім нешта нагрэйзаць і выкінуць, не давалі. Урэшце прыйшлося напісаць чырвонай бураковай фарбай на габляванай дошцы. (Габляваныя дошкі Пуценька знайшоў у дзеда Бутрыма той іх габляваў сабе на труну). 3 буракамі праблемы не было. Нягледзячы на тое, што літары скакалі, атрьімалася даволі прыстойна: «Здраствуй таварышч Сталнн наш вошдзь дарагн». Людзі, праўда, засумляваліся ў тым, што сам Сталін прыедзе, але Пуценька супакоіў усіх і заверыў, што нават калі сам Сталін і не прыедзе, дык ён усёроўна даведаецца, як тут урачыста і душэўна яго сустракалі.
Дошку прыбілі да ліпы каля дому Карчэўскага.
Але ў той дзень, 17 верасня, вяскоўцы вызвалення свайго не дачакаліся.
У той дзень, неяк ужо пад вечар, вярнуўся з польскага астрогу Янук Дайновіч. Янук адзін час быў правай рукой Сцяпана, сябрам «Грамады» і ўваходзіў у «калечка», якое было вельмі блізкім да сацыялістычных ідэй, за што быў атрымаў каля трох гадоў астрогу. Але апошнім часам ён стаў вельмі моцна сумнявацца ў правільнасці гэтых ідэяў. I тым не менш, арыштавалі яго апошні раз за сувязь з беларускім нацыянальным рухам.
Першае пытанне, з якім кожны звяртаўся да Янука было такім:
-	Адпусцілі, ці сам уцёк?..
На што Янук адказваў:
-	Сталін з Гітлерам амністыю выдалі.
-	Пашэнціла...
-	1 не кажы...
Хата Янука стаяла на водшыбе сядзібы Дабрынскага маленькая хатка, якая некалі была спецыяльна збудаванай для панскай прыслугі, а пазней пан Дабрынскі аддаў яе (ці прадаў) Дайновічам. Дык вось, у той вечар у хатцы змясціўся добры дзясятак вяскоўцаў. Цікава было даведацца, што робіцца ў свеце ад чалавека, які пабываў у гэтым свеце і толькі што з яго вярнуўся. Але нічога такога новага Янук не сказаў. Так, вайна непазбежная, і вайна гэтая сёння пачалася: Сталін з сваім хаўруснікам Гітлерам вырашылі правесці перадзел Эўропы і свету. Заходняя Беларусь можа трапіць у сталінскую зону. Калі не сёння, дык заўтра зранку тут будуць савецкія танкі і вайскоўцы ў ботах. Вось і ўсё.
Было відаць, што Янук не меў вялікай ахвоты да гэтых гутарак, альбо давала знаць стомленасць з дарогі, альбо асцерагаўся Янук сказаць нешта такое, каб пасля зноў не апынуцца за кратамі.
У тую ноч цяжка было знайсці чалавека, які мог бы спакойна заснуць людзі баяліся праспаць прыход Саветаў. Баяліся, што гэты прыход можа адбыцца знянацку, сярод ночы, з гвалтамі, лямантам, крыкам, галашэннямі...
Але ноч прайшла спакойна. Толькі пад самую раніцу пачуліся недзе далёка выбухі, а пасля стрэлы.
А назаўтра не паспела яшчэ развіднець, а моладзь ужо круцілася ў Багданоўцы і незразумела было, ці яны спалі дзе ў гэтую ноч, ці ноч была для іх усяночнай.
А вось людскія і панскія агароды ў гэты дзень пуставалі з раніцы доўга, а звычайна ў гэты час яны ажывалі вельмі рана людзі выбіралі з зямлі ўжо не толькі бульбу, але і буракі, рэпу, цыбулю, часнок.
Затое прыкметна ажывала Багданоўка, праз колькі хвілін падышлі астатнія і актыў прыхільнікаў быў гатовы да сустрэчы. Воддаль стаялі некалькі чалавек і паўсюдна круціліся дзеці, якія з цікавасцю паглядалі на мясцовых актывістаў.
Напачатку незразумелы гул пачуўся з Людвінова, і дзеці гуртам кінуліся ў той бок, на Крыжавыя Дарогі. Юзік Мігановіч, падлетак, тут жа ўзляцеў на ліпу і праз хвіліну радасны закрычаў зверху:
-	Танкі! На Крыжавых Дарогах!.. Павярнулі на Мястэчка!..
— А да нас? — Сцяпан, было відаць, хваляваўся.
-	А да нас не...
-	Трэба нешта прыдумаць, каб завярнуць іх у Багданоўку, прапанаваў Сцяпан і актывістыя сталі абмяркоўваць прапанову.
Неўзабаве з лесу, збоку Ермакоў, паказаліся нейкія падводы, якія ледзь-ледзь цягнуліся па ўхабістай і гразкай дарозе, і нехта пажартаваў:
-	Саветы ідуць! Рускія! і ўсе рассмяяліся.
Але, калі праз колькі хвілін за падводамі выпаўз танк, за ім яшчэ два, а пасля некалькі машынаў з прычэпленымі гарматамі і кухняй, а пасля паваліла бясконцым патопам кавалерыя, смех сам сабой заціх. Некалькі чалавек кінуліся насустрач. А калона тым часам паступова пачала расцягвацца на добрую вярсту. За кавалерыяй пайшлі падводы і пяхота. «Пяхота не адставала ад кавалерыі».
За тэхнікай беглі як дзетвара, так і дарослыя. Мішка Шахно, чыя хата была першай ад дарогі, бег за машынай і, радасны, прыкладваўся вуснамі да задняга борта:
-	Дачакаліся, дачакаліся! крычаў ён пры гэтым і радаваўся, як дзіця. Нашым браццям-вызваліцелям наша сялянскае «Ура!».