Саветы
Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
Звалі яго ў вёсцы Булёнчыкам, так празвалі таму, што любіў гаварыць: »Пайду булёнчыка хлебану». А тут, ідучы на сустрэчу, «хлебануў» ён, відаць, не толькі булёнчыку, але і гарэлачкі.
У Ракавічах, на раскрыжаванні, калона спынілася. Пасля адзін танк, і каля дзясятка падводаў павярнулі на Багданоўку, а астатняя калона рушыла на Мястэчка. Неўзабаве першыя падводы сталі пад’язджаць да Загона, а канец хваста ўсё яшчэ быў недзе ў лесе.
Антось не думаў ісці на сустрэчу з савецкімі танкамі, а тым болып прымаць афіцыйны ўдзел у су-
стрэчы, але прыйшоў да яго Янук Дайновіч, сябра, і можа адзіны такі сябра, і ўгаварыў, маўляў, трэба падысці, калі што, збоку пастаім, паглядзім, каб ведаць што да чаго...
Ведаць што да чаго, можа, і варта было, але тут трэба яшчэ патрапіць так, каб не тарчаць там гадзінамі, чакаючы тых саветаў. Надумалі хлопцы няспешліва падыйсці ў Багданоўку, а калі трэба будзе пачакаць у Дайновіча. Але тут у падворак заляцелі меншыя Антосевы сыны Ясік і Чэсік з крыкам:
— Тата, тата! Башлыкі ідуць!
- Якія башлыкі? — не зразумеў Антось.
- Чырвоныя! і малыя гэтак жа шпарка зніклі з падворка.
- Бальшавікі, трэба думаць! удакладніў Янук, Пара ісці.
Але тут Ганька перагарадзіла ім дарогу:
- Вы анікуды ня пойдзеце! катэгарычна заявіла яна. Вы што, бальшавікоў ня ведаеце паб’юць альбо пастраляюць!
Ніхто там анікога страляць ня будзе, спрабаваў угаварыць Янук Ганьку.
Ня будзе?! Ты што, Янук, забыўся, што гаварылі пра Федзю Высоцкага?!. Які ўжо быў камуністы усё ад палякаў хаваўся... У Саветы ўцёк зь сям’ёй, а там да сьценкі і ўсю сям’ю разам зь ім...
Ганька прывяла вельмі пераканаўчы аргумент, некалькі гадоў таму пра гэты выпадак шумела ўсё Мястэчка. Федзя Высоцкі ваяваў за Саветаў у 1918 20-х гадах, быў камандзірам чырвонаармейскага атраду, а пасля арганізаваў ячэйку КПЗБ у Мястэчку, а пасля ўзначаліў Маладзечанскі акруговы падпольны камітэт КПЗБ, але на яго след натрапіла польская дэфензіва, і ён вымушаны быў пераправіцца з сям’ёй ў БССР, дзе і быў абвінавачаны ў шпіянажы і застрэлены.
Ат, ніхто ня ведае, як там было на самай справе, засумняваўся Антось.
Так і было, ціха прагаварыў Янук. Сядзеў я першы раз на Лукішках з Шыдлоўскім Валодзем з Смаргоняў, сапраўдны беларус, актывісты ТБШ і сакратар раённага КПЗБ, пасьля ён выйшаў, але яго арыштавалі другі раз і адправілі ў Картуз-Бярозу, а неяк, гады з два таму, ён зноў выйшаў з турмы і з цяжарнай жонкай і сям’ёй падаўся ў БССР, але пры нелегальным пераходзе мяжы ў раёне Радашковічаў быў арыштаваны НКВД і абвінавачаны ў шпіянажы. Дык вось, учора я ў Вільні знаёмага сустрэў, казаў, што расстралялі Валодзю, a жонку яго цяжарную і з малымі дзяцьмі адправілі ў Сібір. Быццам, палякі Саветам шапнулі, што Валодзя імі завербаваны,
а тым абы страляць... Вось так было і зь Федзем Высоцкім, — Янук замоўк.
- А што!.. Дык я ж тое й кажу! Ня трэба хадзіць, зноў заявіла Ганька.
- Трэба, ня трэба гэта я ўжо сам вырашу, заявіў і Антось. — А падысці, я думаю, варта — жыць пры Саветах, можа, прыйдзецца...
I такі аргумент быў не менш пераканаўчым.
А калі з Багданоўкі данесліся крыкі і шум, яны, паціху рушылі ў той бок.
Дарогай да іх далучыўся Васіль Далькевіч, Антосеў сусед:
- Можа дзе сына сустрэну, растлумачыў ён Антосю і Януку мэту свайго паходу.
Недзе каля двух гадоў таму назад сын Васіля раптоўна знік. Напачатку ўсе падумалі, што ён, як і Сцяпан, хаваецца ад дэфензівы, але ў вёсцы ад людзей не схаваешся — людзі ведалі, дзе і хто хаваецца ў лесе. А тут... ішлі месяцы, а пра Рамана нідзе ніхто ні слухам ні духам. I тады сталі гаварыць пра тое, што ён, напэўна, уцёк у Саветы. Болей таго, сталі даходзіць чуткі, што быццам яму паверылі бальшавікі, і, што ён там недзе вельмі добра ўладкаваўся — начальнікам нейкай камісіі.
Васілю Далькевічу было за шэсцьдзесят гадоў, не болей, але выглядаў ён чалавекам нашмат старэйшым на гадоў дзесяць-пятнаццаць пастарэў чалавек за гэтыя гады перажыванняў за сына.
Антось з Януком былі ў сяброўскіх адносінах з Далькевічамі, і, вядома, спачувалі бацькам і перажывалі за PaMana, свайго сябра дзяцінства.
— А што, ёсць надзея сустрэць Рамана? асцярожна спытаўся Антось.
- Сцяпан неяк заікнуўся, што, маўляў, рыхтуйся да сустрэчы, можа, з салдатамі і ён прыйдзе...
Так атрымалася, што сябры падышлі ў Багданоўку як раз у той момант, калі на панскі двор заязджалі першыя падводы Чырвонай арміі. Мужчыны далучыліся да натоўпу вяскоўцаў, які стаяў трохі на водшыбе і спакойна сталі назіраць за падзеямі.
Да натоўпу нечакана падскочыў Булёнчык і стаў абвінавачваць усіх у негасціннасці і бескультурнасці:
- Даўбні, чаго пасталі, як бараны некультурныя?! Так браццяў сваіх не сустракаюць!
Стары Ігнась Саковіч з Няроўкі (дзед Віктося Саковіча і бацька Вальдэмара) ў адказ Булёнчыку гучна прагаварыў:
— Нешта ня бачу я тут сваіх, як ты кажаш, браццяў...
- А твае браты, відаць, у Польшчу паўцякалі, Булёнчык рассмяяўся. Дастанем і там!
На такую выхадку Булёнчыка стары Саковіч анічога не адказаў. Можа для каго і не, а для Саковіча такая выхадка была вялікай абразай. Саковічы вельмі шмат працавалі, хацелі выбіцца ў людзі, разбагацець, але польскія гмінныя і павятовыя ўлады заўсёды нешта знаходзілі незаконнае ў іх працавітасці і ўсякі раз абкладвалі іх альбо вялікім штрафам, альбо непамерным падаткам. А можа, і таму, што яны былі праваслаўнымі і прынцыпова падкрэслівалі сваю беларускасць, а стары Саковіч усякі раз дэманстратыўна пляваўся, калі праходзіў каля польскага ўрадніка ці паліцэйскага.
Ігнась Саковіч дзед, якога яшчэ трэба было пашукаць, ростам пад два метры, з шырокай сівой барадой і доўгімі белымі вусамі, хоць і быў ужо ў гадах, але меў яшчэ нейкую сілу: ён моўчкі ўзяў Булёнчыка за каўнер і пад рогат вяскоўцаў даў яму нагой пад азадак.
Булёнчык, смешна махаючы рукамі, зарыўся носам у шырокую балоцістую каляіну, толькі што пракладзеную гусяніцамі танка. Уставаў ён страшна абураны пад рогат вяскоўцаў.
- Ты ў мяне гэтае балота есці будзеш! крычаў ён Саковічу, выціраючы твар, сарочку і порткі, але той ужо не звяртаў на яго аніякай увагі.
А «брацці» з усходу, між іншым, вельмі здзівілі вяскоўцаў сярод іх рэдка трапляліся чырвонаармейцы з славянскім абліччам: амаль што ўва ўсіх чорныя, як смоль, галовы, смуглыя і скулаватыя твары з шыракаватым носам і вузкімі, раскосымі вачыма, якія глядзелі неяк холадна і не па-брацку.
- Чарговае нашэсце татара-манголаў, дый толькі, пажартаваў Янук Дайновіч, але жарт не выклікаў аніякай рэакцыі, толькі Ян Сакалоўскі дадаў з сумам:
— Такім толькі загадай, дык яны кожнага да сценкі паставяць...
Было добра відаць, як да падводаў накіравалася афіцыйная група сустракаючых на чале з Сцяпанам. Некалькі ваенных саскочылі з коней і пайшлі насустрач. Дзетвара, шчаслівая, бегла за танкам, які цягнуў здаравенную гармату, а калі ён спыніўся, да танка кінуліся дарослыя: нехта мацаў рукамі бронь, нехта, выціраючы слёзы, яе цалаваў. Антось таксама пасунуўся быў да танка хацеў разглядзець яго зблізку, бо раней такой бляшанкі бачыць не прыходзілася, але на палове
дарогі спыніўся уразіў яго не столькі танк, колькі танкісты. Напалову вылезшы з вежы, ён болей быў падобны на негра ў шлеме, толькі вочы блішчалі нейкім задзірлівым бляскам. Танкісты спакойна назіраў за тым, як людзі цмокалі абляпаную балотам браню, а пасля па-заліхвацку цвыркнуў праз зубы слінай у іх бок і з нейкай агідай раптам прагаварыў: «Нацешыцеся яшчэ, нацешыцеся!..» і схаваўся ў вежы.
На фоне шэрай і прыпыленай масы салдатаў заўважана вылучаўся камандзір: арліны позірк, закінутая на патыліцу фуражка з кукардай і чырвонай пяцікутнай зоркай, мундзір цёмназялёнага колеру і сіняе галіфэ з чырвонымі лампасамі усёроўна, як у Сталіна. Седзячы на кані, ён абыякава паціснуў працягнутыя рукі Сцяпана і Пуценькі, і нешта стаў гаварыць ім.
Сустрэча ж адбывалася чын чынам: вышываны ручнік, хлеб, соль, кветкі, прывітальныя прамовы, крыкі «ура!». Пуценька даводзіў камандзіру пра тое, як цяжка было рабіць прывітальную браму, а з другога боку Сцяпан цікавіўся здароўем таварыша Сталіна. Але камандзір атрада, здавалася, анікога не слухаў, ён тут жа абвясціў:
- He будзем ждаць астатніх салдатаў, у нас мала временн і много дел.
- Таварышы! усклікнуў Сцяпан і ўскочыў на танк. Таварышы! Адкрываем урачысты мітынг з нагоды нашага вызваленьня! Нарэшце мы дачакаліся нашага шчасьця! Слава нашым вызваліцелям! Ура!
- Ура! закрычалі актывістыя, дзеці і запляскалі ў далоні.
Група вяскоўцаў, сярод якіх былі і Антось з Януком, такога энтузіязму з крыкамі і рукапляскамі не праяўляла.
— А зараз дамо слова камандзіру слаўнай Чырвонай Рабоча-Сялянскай арміі! Прашу! крычаў Сцяпан.
Камандзір дастаў з нагрудной кішэні шматок паперы і стаў чытаць:
- Я очень утешаны тем, что с высоты этой боевой лошадн, как велнкнй Леннн с высоты броневнка, должен вам абвявнть свон сеньтябрьскне тезнсы. Во-первых, в данном случае речь ндёт об освободнтельном походе Красной Армнн. Кто будет трактовать этн событня как-то нначе, тот может стать потенцнальным врагом соцналнстнческой революцнн н делов велнкнх Леннна-Сталнна!..
Тут камандзір адарваўся ад сваёй паперы і акінуў арліным позіркам сабраўшыхся.
Людзі насцярожана маўчалі.
- Эт-то раз! камандзір левай рукой дэманстратыўна загнуў палец правай рукі.
- От сегоднешнего дня аб’ьявляю для вас Советскую власть, потому что с сегоднешнего дня о вас будет заботнться могучая, кнпучая Коммуннстнческая партня под руководством велнкого товаршца Сталнна! Эт-то — два! тут ён зноў кінуў свой арліны позірк у натоўп і дадаў. — Бурные аплоднсменты, переходяіцне в овацнн...
- Ура! першым закрычаў Сцяпан і радасна запляскаў у далоні; яго тут жа падтрымалі прыхільнікі і аматары крыку.
— Все вашн деревнн н прнлегаюгцне террнторнн с сельхозугодьямн прнсоеднняю к Беларусской советской соцналпстнческой республнкн, нлн скорочено БССР! Эт-то — трн!
- Ура! — на гэты раз усіх перакрычаў Пуценька.
Прнзначаю временным советскнм начальннком прнлегаюгцнх советскнх деревень Степана... как твоя фамнлня?.. Ага, Андрняновнча! Эт-то четыре!
— Ура! Ура! Ура! крычала група Сцяпана.
— А его временным советскнм заместнтелем прнзначаю Путеньку! Эт-то пять! камандзір загнуў апошні вялікі палец на руцэ і паказаў кулак.