Саветы
Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
He паехаў Антось у Мястэчка і дарма. Пасля столькі было гутаркі, абмеркаванняў, пераказаў таго, што там адбывалася на мітынгу. Увогуле, гісторыя гэта з часам стала абрастаць рознымі чуткамі і легендамі. Але той, хто там быў, не стане нешта выдумляць такое, чаго там не было — якая яму ад гэтага карысць? А тое, што адбывалася ў Мястэчку, прыкладна, выглядала так:
Сабралася недзе каля двух тысяч чалавек, праўда, вельмі шмат было салдатаў, і гэта, нягледзячы на тое, што асноўныя часткі чырвонаармейцаў пайшлі на Ашмяны і «браць Вільню». Даклад пра міжнароднае становішча чытаў генерал, палітрук Беларускага фронту т. Міхцін. Казаў гэты таварыш, што становішча ў Саветаў зараз спрыяе таму, каб ўсё становішча ў Еўропе і Азіі належала ім. Чырвоная Армія распачала свой вызвольны паход так, што пяхота не адстае ад артылерыі (тут гучнае салдацкае «ур-р-а-а!» і рукапляскі, быццам артылерыя, на нейкі момант заглушылі прамоўцу) і закончыць свой паход толькі тады, — працягваў генерал, калі апошні буржуй і прыгнятальнік працоўнага народу будзе знішчаны пад мудрым кіраўніцтвам вялікага Сталіна. Пры тым, як толькі прамоўца згадваў Сталіна і Молатава, альбо, калі гаварыў такія словы,
як «наша камуністычная партыя», «наша непераможная Чырвоная армія», «наш вялікі савецкі ўрад», яго прарывалі салдаты цягучымі крыкамі «ур-р-а-а!» і доўгімі рукапляскамі. Людзі, падазрона паглядаючы адзін на аднаго, таксама крычалі і пляскалі ў далоні, але без асаблівай радасці. Гаварыў гэты генерал і пра тое, што Савецкі Саюз працягнуў братэрскую руку дапамогі беларускаму і польскаму народу ў іх барацьбе супраць прыгнятальнікаў і буржуяў.
— Зразумейце правільна, — казаў савецкі генерал. — Рабоча-сялянская Чырвоная Армія па загаду Савецкага ураду, Вялікага Сталіна (бурныя авацыі) выступіла ў гэты вызвольны паход з мэтай выратавання беларусаў і ўкраінцаў...
— А нас ад каго ратавалі? — выкрыкнуў нехта з натоўпу, але генерал ігнараваў рэпліку і працягваў далей:
- Наш паход, ні ў якім разе, катэгарычна нельга трактаваць, як акупацыю заходніх земляў, альбо ваенны паход супраць Польшчы... Наш паход вызваліцельны ў адносінах да беларускага народу і міратворчы ў адносінах да палякаў. Мы ідзём на дапамогу польскаму народу ў яго няроўнай барацьбе з Германіяй... I разам з тым, мы, з Вялікай Германіяй адновім ў Полыпчы парадак і супакой, дапаможам арганізаваць дзяржаўныя структуры Польшчы, зробім народную ўладу ў Польшчы...
Праўда, гэтыя словы не зусім супадалі з рэчаіснасцю: якраз у гэты момант праз мястэчка дэманстратыўна прагналі групу раззброеных польскіх памежнікаў, відаць, рэшткі корпуса аховы пагранічча. Болей за ўсё ўразіла тое, што памежнікі гэтыя былі без верхняга адзення, толькі ў белых споднях і вайсковых фуражках, што вельмі цешыла чырвонаармейцаў. У мястэчку ім паказалі дарогу на Варшаву і, быццам, адпусцілі, але формы не вярнулі.
- А цяпер слухай загад камандуючага войскамі Беларускага фронту таварыша генерала Кавалёва, працягваў савецкі палітрук. Пункт першы: «Ва ўсіх гарадах на тэрыторыі, што была занята войскамі Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі, да сфарміравання органаў улады стварыць Часовыя ўпраўленні з прадстаўнікоў Чырвонай Арміі і мясцовага насельніцтва, на якія ўскласці кіраўніцтва адміністрацыяй, гаспадарчай і культурна-асветніцкай дзейнасцю ў гэтых гарадах; пункт другі: загадваю Часовым упраўленням тэрмінова прывесці ў дзеянне ўсе прадпрыемствы і ўстановы, што павінны абслугоўваць насельніцтва. Абавязаць уладальнікаў тэрмінова адкрыць для нармальнай працы: магазіны, хлебапякарні, лазні, кінатэатры
Подать руку помошн братскмм мародам Западноя Украмны мЗападном Белорусснннаша свяшеннаяовязанность!
і г. д; пукт трэці: заклікаю насельніцтва дапамагаць Часовым упраўленням, садзейнічаць у правядзенні запланаваных імі мерапрыемстваў...».
Пасля дакладу т. Міхціна пачаліся выступы. Старшынстваваў на сходзе мясцовы актывісты Лёва Калман. Напачатку ён сам сказаў колькі словаў радасці з нагоды доўгачаканага вызвалення і даў слова рабочаму-клёпачніку Саладкевічу (бацька яго быў родам з Мікулеўшчыны). Гаварыў клёпачнік прыкладна так: «Нашай радасьці няма межаў. Мы першы раз пасьля доўгага панскага гнёту сабраліся самі вырашыць пытаньні свайго жыцьця... I дзякуй за гэта камуністычнай партыі Савецкага Саюзу і вялікаму, дарагому таварышу Сталіну і таварышу Молатаву...». Пасля гэтага зноў рукапляскі і доўгае «ура-а-а-а!» Пасля Лёва Калман даў слова беднаму селяніну, але выдатнаму актывісту і змагару з польскай мелкай буржуазіяй з вёскі Ракавічы Сцяпану Андраловічу. Дзякаваў Сцяпан таварышу Сталіну і кампартыі, дзякаваў за тое, што менавіта яны прынеслі беларускаму народу свабоду і магчымасць жыць і свабодна працаваць у адной краіне Беларусі. Пасля нейкая бяднячка Феня прачытала па паперцы: «Мы ўсе як адзін просім далучыць нас да Савецкай Беларусі, да непераможнага Савецкага Саюзу, дзе пад кіраўніцтвам бальшавіцкай партыі і любімага таварыша Сталіна (бурныя авацыі) будзем будаваць шчасьлівае жыцьцё...». Пасля яшчэ некалькі жадаючых, без аніякага прадстаўлення слова, залазілі на трыбуну і крычалі пра тое, як яны і ўвесь беларускі народ удзячныя таварышу Сталіну.
У Мястэчку, трэба сказаць, болей было радасці, чым у Багданоўцы.
Так, на адным танку маладзенькі чырвонаармеец раздаваў жадаючым савецкія газеты па адной газеце ў рукі. I трэба сказаць, што такая раздача была вельмі актыўнай: за газетамі выстраілася чарга чалавек з дваццаць, стаялі і дарослыя і дзеці. На гэты факт нават т. Міхцін звярнуў увагу і пацешыўся тым, які вялікі інтарэс праяўляе мясцовае насельніцтва да свабоднага слова савецкай улады. Але тут газеты закончыліся як раз на чарзе дзеда Грынкевіча з Мястэчка.
- Паслухай, сынок, можа там дзе знойдзеш, хоць адну газэтку! прасіўся дзед. Цяжка без газэты...
- Нет, батя, всё... халява окончллась! адказваў яму чырвонаармеец.
— Товарліц солдат, найдлте дедушку газетку, постарайтесь, влдлте лл, как он к знанлям стремлтся, найдлте, — тут ужо не вытрамаў сам т. Міхцін і заступіўся за дзеда.
Дзед Грынкевіч, атрымаўшы такую падтрымку, аж павесялеў:
- Знайдзі, сынок, знайдзі, a то... тут дзед павярнуўся да т. Міхціна і прадоўжыў сваю радасць А то цяжка без газэты надаела ўжо з лапухамі ва ўборную хадзіць...
У Мястэчку, праўда, было болей такіх, вясёлых і падобных на ракаўскага Булёнчыка. Нездарма Ізя Шнэер хадзіў ад адной кучкі салдатаў ці цывільных да другой і нешта ім прапаноўваў «з-пад палы».
Толя Страшкевіч — мясцовы пралетарый-ганчар, шчаслівы і радасны, нёс партрэт Сталіна і гучна спяваў: »Ад веку мы спалі, ды нас разбудзілі...». Добра спяваў. Мала таго, пры гэтым прытанцоўваў і лез цалавацца з усімі, бо быў трохі «наступіўшы накорак». Усё былобдобра, калібён ненарокам не паваліўся і не выпусціў з рук партрэт Сталіна. Паляцеў той партрэт у лужу... Нехта засмяяўся... А тут салдаты, генерал, начальства камуністыя і ўсе бачылі, як падымаў ён партрэт той, як з вусоў вялікага правадыра сцякала брудная вада... Тут нехта з новага начальства вынес прысуд Страшкевічу: «Как смел, сволачь!.. Уронлл честь, ум, совесть л достолнство всего советского народа л Коммунлстлческой партнн!». Чырвонаармейцы хапілі беднага Страшкевіча і ў замак XIV стагоддзя лепшага месца для „экзэкуцыі” салдаты, зразумела, знайсці не маглі. Праз колькі хвілін апомніўся і сам Страшкевіч хмель, як рукой зняло, калі зразумеў, што прачнуўся ён адвеку, відаць, не ў час. He ў час, відаць, ён і заспяваў. А калі зразумеў, куды яго валокам цягнуць салдаты, стаў прасіцца і крычаць, маўляў, ён за здароўе таварыша Сталіна выпіў, хто яму забароніць выпіць за любімага правадыра, а што так атрымалася, ну паслізнуўся, ну з кім не бывае, даруйце, таварышы. А калі яго паставілі да каменнай замкавай вежы і малады афіцэр закамандаваў салдатам „Цэлься!”, вакол іх залёталі і загаласілі нейкія бабы, пры сваяцтву, відаць, сталі збірацца людзі і ўвогуле пачалася нейкая трывожная мітусня. I тады генерал даў загад „Отставлть», і сказаў пры гэтым, што «не будем омрачать этлм нелепым случаем этово торжествен-
ного момента, потом разберёмся... А сейчас надо веселнться н радоваться...».
Апошнія словы людзі зразумелі літаральна.
У Мястэчку было некалькі крамаў і некалькі манаполькаў, якія належалі жыдам. Гандлявалі яны, як прадуктамі, так і рознымі рэчамі, у асноўным адзеннем, абуткам і гаспадарчымі прыладамі. Жыды не лічылі сябе вялікімі панамі і ад новай улады не ўцякалі. Толькі ў гэтыя трывожныя дні зачынілі свае крамы з разлікам на тое, што з дня на дзень цэны могуць пад-
скочыць у некалькі разоў, асабліва на такія тавары, як запалкі і мыла. Пасля таго, як мітынг быў закончаны, шмат людзей, у тым ліку і салдатаў, сабралася каля манаполькі, якая гандлявала віном і гарэлкай, іншыя каля другіх крамаў. Некаторыя абураліся:
- Такой праздннк!..
- Ага-ага! Такое сьвята!..
- А здесь с братьямл...
- 3 таварышамі не чаркануцца...
Чырвоныя камандзіры здагадваліся, чым гэта ўсё можа скончыцца, але толькі што прызначаны імі ў якасці часовага старшыні ўправы таварыш Лёва Калман спакойна разважыў.
- Я нічога такога ня бачу ў тым, калі нашыя мясцовыя нэпманы адчыняць свае лавачкі, бо паводле папярэдняй дамоўленасьці зь імі, яны павінны былі гэта зрабіць.
- Нас это волнует меньше всего, прагаварыў камандзір. Солдатам строжайше запреіцено заходлть в магазлны л что-
лнбо покупать. У нас, в Росснн, всё есть... Однако допускать беспорядков нельзя, а онн могут возннкнуть...
Было вырашана адшукаць Шнэера, Рабіновіча, Абрамовіча і іншых лавачнікаў і цывілізаваным парадкам адчыніць крамы.
Лавачнікі альбо нехта з іх сем’яў круціліся сярод людзей, навастрыўшы вушы, і праблем з іх пошукамі не было. Крамы, у тым ліку і манаполька, адчыніліся хутка. I тут распачалося. Напачатку местачкоўцы стварылі даўку каля прылаўка, a пасля неўпрыкметку сталі падыходзіць салдаты. Пад даўкай узброеных людзей местачкоўцы імгненна былі адкінутыя ў KaHep чаргі. Салдаты ж хапалі ўсё падрад, адны за нешта плацілі савецкімі рублямі, а другія, дык і так, пагражаючы рэвальверам, кулаком, турмой і Сібірам, пхнулі ў запазухі, кішэні і ахапкамі выносілі адрэзкі тканіны, абутак, адзенне і іншы дробязны тавар. Вельмі здзівілі, асабліва жанчынаў, тры чырвонаармейцы, якія трымалі ў руках толькі што вынесеныя з лаўкі жаночыя станікі. Адзін з салдатаў прымяраў станік да каленкаў, другі да сваіх грудзей, а трэці павязаў станікам галаву і так хадзіў па мястэчку.