Саветы
Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
Усякі раз робіцца сьмешным, калі чуеш, што «Важнейшым вынікам савецка-германскай дамовы ад 23 жніўня 1939 г. для Беларусі ёсьць гістарычна справядлівая ў жыцьці беларускага народу падзея уз’яднаньне Заходняй Беларусі з БССР».
Народу было яшчэ наканавана самому разабрацца ў гэтых падзеях, каб пераканацца ў народнай мудрасьці: «Лепей з разумным спграціць, чым з дурнем знайсьці».
1 Фнрсов Ф. й. Архнвы Комннтерна н внешняя полятнкаСССР в 1939-1941 г.г. Документы 1941 г. М. 1998. кн. 2 . стр. 584.
Але ўжо сёньня можна задумацца над тым, што такі «вызваленчы.» паход Сталіна у Зах. Беларусь і Зах. Украіну ці не з’ яўляецца пачаткам рэалізацыі сталінскай звышідэі «Вялікага Вызваліцеля» народаў ад нацызму: чым больш тэрыторый акупіруе Гітлер і чым большы генацыд ён створыць для зваяваных народаў на гэтых тпэрыторыях, тым болый магчымым, жаданым і доўгачаканым будзе для іх прыход месіі-вызваліцеля з савецкага ўсходу Вялікага Сталіна. У тым, што ён здолее перахітрыць Гітлера, Сталін, відаць, не сумняваўся.
А між тым, савецкая ўлада ў Зах. Беларусі ўмацоўвала свае пазыцыі. 21 верасьня быў выдадзены спецыяльны загад на арганізацыю народнай міліцыі і рабочай гвардыл. Ствараліся рэвалюцыйныя сялянскія камітэты з байцоў Чырвонай Арміі, агентаў НКВД, прыезджых партыйцаў і мясцовых актывіспгаў.
Такім чынам рэўком, міліцыя і гвардыя сталі галоўны.мі структурамі ў арганізацыі новага парадку.
28 верасьня ў Маскве была падпісаная чарговая дамова між СССР і Нямеччынай аб дружбе і дзяржаўных межах: Гітлер правёў Сталіну «лінію Керзона»,паводле якой між імі размяжоўваліся сфэры ўплыву на заваяваных тэрыторыях былой II Рэчы Паспалітай. Праўда, тут можа быць вельмі спрэчным пытаньне, хто каму што праводзіў і ставіў умовы. Пры падпісаньні дамовы Рыбентроп вымушаны быў
прыняць і пагадзіцца з прапановай Спгаліна наконт пгаго, што ажыцьцяўленьне гітлераўскіх планаў у адносінах да прыбалтыйскіх краін і Украіны, павінна быць канчаткова спынена: маўляў, гэпга сфэра ўплыву савецка расійскіх міратворчых сілаў.
Акурат недзе ў гэтыя дні ў шматлікіх вёсках і мястэчках, дзе паступова ўспгалёўвалася савецкая ўлада зьявіліся транспаранты і ўлёткі з надпісам: «Няхай жыве і мацуецца вялікая дружба вялікіх народаў Германіі і Савецкага Саюзу, дружба, якая мае ўсе падставы быць вечнай і трывалаіі, таму што замацаваная на крыві!!! (В. I. Сталін)».
На чыёй крыві?..
7.«...Хмтрой ведьмы нет в жмвых... »
Недзе ў канцы верасня і пачатку кастрычніка сталі вяртацца ў вёску хлопцы і мужчыны, якія былі мабілізаваныя ў Войска Польскае. Першымі прыходзілі тыя, чые вайсковыя часткі знаходзіліся недалёка ад хаты: у Вільні, Гародні, Баранавічах, Беластоку, Бярэсці. Трохі пазней вярнуліся ваякі з цэнтральнай і заходняй Польшчы. Рознае гаварылі былыя салдаты: і пра тое, як яны стаялі насмерць за Варшаву і іншыя польскія гарады пры наступленні немцаў, і пра тое, як яны мужна змагаліся, абараняючы Вільню і Гародню ад саветаў, і пра тое, як без адзінага выстралу прыходзілася здаваць гарады і мястэчкі, як немцам, так і рускім. Шмат хто з іх быў у тых польскіх вайсковых фармаваннях, якія, выконваючы спецыяльны загад вярхоўнага галоўнакамандуючага Войскам Польскім генерала Рыдз-Сміглы, з Саветамі не ваяваць, не аказвалі супраціву Чырвонай Арміі, і іх Саветы раззбройвалі. Жахлівымі гісторыямі ў гэтых аповядах былі моманты, калі савецкія «энкэвэдоўцы» праходзілі перад шэрагамі палонных Войска Польскага — адбіралі афіцэраў у форме і тых, у каго былі чыстыя, не рабоча-сялянскія рукі: іх адводзілі ў яр і тут жа з нагана застрэльвалі. А салдатаў узгаднялі з нейкімі спісамі і адпускалі дахаты.
Неўзабаве вярнуліся і Антосевы швагры Пятро і Ясь. I неяк вечарам Антось з Ганькай іх наведалі. Пятро з Юзюком ад першых дзён вайны і да капітуляцыі Польшчы абаранялі Варшаву. Ваявалі яны ў розных вайсковых частках, але стараліся між сабою сувязі не траціць. Расказваў Пятро цікавыя рэчы: і пра тое, як у войску распаўсюджвалі чуткі пра польскі ўрад, які кінуў сваю дзяржаву і збег да ангельцаў, і пра тое, як польскія
патрыёты без цэнтралізаванага камандавання і каардынацыі дзеяў войска выступілі на абарону горада і стаялі да апошняга, да таго моманту, пакуль немцы не рушылі тэхнікай. I што цікава, казаў Пятро, дзейна змагаліся за Варшаву поплеч з палякамі ўчарашнія вязні-беларусы, якія былі асуджаныя тымі ж палякамі за антыпольскую дзейнасць яшчэ да вайны — розныя «грамадоўцы» і «кэпэзэбоўцы», а некаторыя з іх сядзелі ў цэнтральных турмах Вялікапольшчы, бо на Лукішках і ў Картуз-Бярозе ўсім не хапала месца. Дык вось, іх, быццам бы, немцы прыйшлі вызваляць ад іх прыгнятальнікаў, а яны за Варшаву, супраць тых жа немцаў галовы лажылі... Увогуле абаронцаў у жывых засталося няшмат. I ён, Пятро, быў лёгка паранены аскеркам ад бомбы ў плячо, а вось Юзюку, брату, пашанцавала трохі меней: яму аскеркамі ключыцу разбіла — зараз у лазарэце і пакуль не ачуняе, дахаты, відаць, не вернецца.
А Ясь стаяў каля Бельска з яго вайсковай часткай не ведалі што рабіць: ці кінуць яе на абарону Варшавы ад немцаў, ці выставіць супраць Саветаў. Пакуль камандаванне думала, да Варшавы ісці стала позна, а з Саветамі было загадана не ваяваць. А ў мястэчку, дзе яны стаялі войскам і чакалі загаду, мясцовыя камуністы вырашылі ўрачыста сустрэць чырвонаармейцаў. Усё зрабілі: браму ўпрыгожылі ялінкамі, падрыхтавалі трыбуну для выступаў, хлеб, соль, і, што сама галоўнае, павесілі вялікі партрэт Сталіна з надпісам «Жыць стала весела, жыць стало лучше!», а тут — немцы апярэдзілі
чырвонаармейцаў. I што вы думаеце, урачыстая імпрэза з нагоды сустрэчы адбылася на сама высокім узроўні: хлеб-соль, гучалі прамовы, толькі заместа слоў «вялікага Сталіна», камуністыя гаварылі «вялікіх Гітлера і Сталіна», і што сама дзіўнае, нямецкія салдаты, усякі раз праходзячы каля партрэта Сталіну, аддавалі чэсць і крычалі «Хайль, Гітлер!», альбо «Хайль, Сталін!».
А іх вайсковая частка, з вялікім спазненнем, атрымала загад выступіць на абарону Брэста. 3 цяжкімі баямі яны прарвалі акружэнне і падышлі да горада там ува ўсю ішоў бой. Ад іх вайсковай часткі засталася, можа, рота, не болей, і яны далучыліся да абаронцаў Брэсцкай крэпасці і некалькі дзён стаялі супраць адборных нямецкіх дывізій. А пасля вымушаны былі здацца. Немцы іх раззброілі і адпусцілі дахаты.
Расказвалі хлопцы і пра «братэрскую» сустрэчу «братьев по оружію» з абдымкамі і пацалункамі, а пасля сумесную дэманстрацыю і парад з адпаведнай нямецкай і савецкай сімволікай войск арміі Трэцяга Рэйха і Чырвонай арміі ў Бярэсці. Выглядала гэта так: ідзе нямецкі танк з чорным крыжам на баку, а за ім савецкі з чырвонай зоркай, пасля зноў з чорным крыжам, а за ім з чырвонай зоркай... А на трыбунах толькі пабліскваюць нацыскія і савецкія кукарды маршалаў ды генералаў дзвюх армій, якія стаяць поплеч, як лепшыя сябры: савецкі генерал Крывашэйн і нямецкі Гударыян.
Узахлёб тады перакладчыкі крычалі пра тое, што гітлераўскія і сталінскія сокалы нарэшце навядуць парадак не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце. Прыкра было глядзець, як рускія і нямецкія салдаты скідвалі ў кучу польскія, чэшскія і іншыя харугвы еўрапейскіх дзяржаваў, а пасля глуміліся над імі. А яшчэ далася ў памяць сваім цынізмам прыпеўка, якую дружна спявалі чырвонаармейцы пад гармонік:
Панской Польйш нету больше, Хйтрой ведьмы нет в жйвых, He захватйт в лапы Польша Нашйх братьев трудовых...
У Бярэсці, дарэчы, браты і сустрэліся.
Паслухаць хлопцаў было вельмі цікава. Так, Пятро расказваў пра варшаўскіх палякаў, пра тое, як яны аднесліся да другога падзелу Рэчы Паспалітай, да немецкай і савецкай агрэсіі, а Ясь пра беларусаў Падляшша. У выбары між Сталіным і Гітлерам палякам выбіраць асабліва не было чаго: для адных нацызм здаваўся меншым злом, для другіх 1 Словы В..Лебедзева-Кумача.
камунізм. Трохі дзіўным было тое, што падляскія беларусы, асабліва праваслаўныя, вельмі спакойна ўспрымалі прыход Саветаў.
Шмат было ў іхніх аповедах абсурднага, страшнага і недарэчнага з таго, што яны ўбачылі за гэты кароткі перыяд нямецка-польскай і савецка-польскай войнаў, бо, так атрымалася, былі яны ўдзельнікамі і сведкамі адной вайны і другой.
А пасля пайшла гутарка пра іх бягучыя справы, пра іх шанцы і перспектывы. Пятро думаў вярнуцца ў Варшаву і пашукаць альбо стварыць падпольны антыгітлераўскі камітэт, Ясь наважыўся хавацца ў лесе, а калі выпадзе ваяваць, дык ваяваць і супраць нацыстаў і супраць бальшавікоў.
Цесць уважліва слухаў, нешта перапытваў, сам гаварыў мала, але гаварыў узважана і дэталёва.
- Трэба, хлопцы, уцякаць адсюль, — прапанаваў раптам смелы варыянт цесць. I чым далей, тым лепей.
- Куды ўцякаць?.. Далёка не ўцячэш, разважаў Пятро. Хаця, іншы раз, я і сам пра гэта думаў...
- Пакуль тут неразьбярыха, пакуль няма тут такога парадку, трэба як мага хутчэй ехаць у Амэрыку, Аргентыну, Аўстралію, абавязкова ехаць! даводзіў цесць. Тут ня будзя жыцьця... He дадуць тут жыць і працаваць, вось убачыце! А ваяваць за што ваяваць?.. Зь кім ваяваць?..
Доўга тады сядзелі і гаварылі, шмат абмеркавалі варыянтаў, толькі не бачыў гэтых варыянтаў для сябе Антось. Зразумела, што ані ў Амерыку, а тым больш у Аўстралію ён не паедзе; не будзе ён шукаць ці ствараць нейкія камітэты ў Варшаве, як не будзе прымаць удзелу ў гэтых камітэтах нават тут, дома, калі яны раптоўна ўзнікнуць; не будзе ён хавацца ў лесе і партызаніць... Ён будзе жыць як жыў і працаваць так, каб дзеці не памерлі з голаду...
— А ты што думаеш, Антось? — вывеў яго з задумення Пятро.
- Пакуль ня ведаю... дзеці ў мяне...
- У такой сытуацыі, калі абавязкова трэба нешта рабіць, а ня ведаеш што, лепш анічога не рабіць, даў слушную параду цесць.
Відаць, і тут цесць меў рацыю.
А яшчэ праз колькі дзён, знік Пятро, а Яська стараўся не паказвацца на людзях. У вёсцы, калі хто і цікавіўся ў Антося наконт Качанюкоў (так у вёсцы называлі Качаноўскіх), дык ён адказваў коратка: «А я ведаю, дзе? Як забралі ў польскае войска, так з таго часу я іх не сустракаў». Тое ж гаварылі і цешча з цесцем.
8. Актывістыя
Часовыя савецкія начальнікі «прнлегаюіцнх советскнх деревень» Сцяпан і Пуценька ў невялічкай хатцы Карчэўскага стварылі нешта кшталту афіцыйнага рэвалюцыйнага сялянскага камітэту беднаты (РСКБ). Сцяпан падкрэсліваў, што іх першачарговай задачай ёсць справядлівы падзел панскага дабра і зямлі паміж малазямельнымі і беднымі сялянамі. Але адразу кідалася ў вочы, што падзел гэты датычыць у першую чаргу тых, хто ўваходзіў у гэты камітэт. Спрэчкі вакол таго каму што і колькі даць, іншы раз зацягваліся амаль што да раніцы і даходзілі да бойкі. Невядома, чым бы гэта ўсё скончылася б, калі б не з'явіўся ў хаце Карчэўскага новы чалавек у форме. Прывёў яго Лёва Калман недзе на трэці, ці чацвёрты дзень пасля «вызвалення» і адрэкамендаваў як спецыяльнага ўпаўнаважанага камісара камуністычнай партыі бальшавікоў. Невысокага росту, тоўсценькі, у акулярах, у афіцэрскім шынялі, цёмна-зялёным мундзіры і сінім галіфэ выглядаў ён вельмі салідна. Прозвішча яго было таварыш Кацалапаў. На сустрэчы з мясцовымі актывістамі пра сябе ён шмат не гаварыў: маўляў, з сям’і піцерскага рабочага, удзельнік вызвольнага паходу, камісар Чырвонай Арміі, член ВКП(б), упаўнаважаны савецкай улады, партыя прыслала яго рабіць савецкую ўладу такой, якой яна павінна быць.