Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Стрэцімся, стрэцімся!
На гэтым тады яны і разышліся, а пасля стала вядомым, што Мокша некалі з Пуценькам былі сябрамі, што, быццам бы, яны працавалі недзе ў адным месцы. I нездарма Пуценька часта між іншым заводзіў гутарку пра Мокшу: «Якая глыба! Якая глыба! Гэта такі-гэткі будзе вялікі, вялізарны начальнік!».
Тое, што яны хутка знюхаюцца, у гэтым ніхто не сумняваўся.
Яшчэ адзін цікавы выпадак з нагоды «вызвалення» адбыўся на старой французскай дарозе (гэтай дарогай адступалі войскі Напалеона ў 1813 г.). Невялікая група аматараў з навакольных вёсак Вурляняты, Біцяняты і Вішнёўка, пераважна моладзь, карыстаючыся з таго, што вёскі знаходзяцца ў баку ад дарогі і «вызваліцелі» могуць у вёску не заехаць, вырашылі самі выйсці ім насустрач. Праўда, у іх з сабой не было, ані партрэтаў Сталіна, ані транспарантаў з прывітальнымі словамі, нават звычайнага белага ручніка з хлебам і соллю ў іх не было. Так надумалі зрабіць самі. Відаць, нейкая прыродная цікавасць кіравала гэтымі людзьмі. Адзінае, што яны мелі з сабою гэта
бел-чырвона-белы сцяг, пасаджаны на доўгае дрэўца. Калі ж танкі сталі пад’язджаць бліжэй, замахалі хлопцы гэтым дрэўцам, стоячы на водшыбе. Танкі спыніліся, але з іх ніхто і не вылез. Колькі хвілін танкі пастаялі, а пасля з дзікім рэвам рванулі ўперад, абкідваючы сустракаючых граззю і чадам. Стась Чатырка ледзь паспеў адскочыць убок з дарогі, як танк пранёсся ў некалькіх сантыметрах ад яго. Склалася ўражанне, што калі б хто стаяў на дарозе, дык танкі гэтак жа рванулі б з места ўперад.
Ніхто не чакаў такой сустрэчы і сустракаючым анічога не заставалася як толькі пакрычаць, пасвістаць, і памахаць сваім сцягам услед калоне. Пасля гэтага ў іх асяродку адбылася невялікая дыскусія, маўляў, трэба было ўзяць не беларускі, а чырвоны сцяг, напісаць нешта, з ручніком выйсці можа, тады яны вылезлі б з броні той... А так... А калі б вылезлі, дык што б яны сказалі? Таксама пытанне...
А неўзабаве яны ўбачылі кавалерыю. Моладзь зноў згрупавалася і стала моўчкі чакаць. За метраў чатырыста конніца спынілася і раптам пайшла ўрассыпную, раздаліся стрэлы і над галовамі сустракаючых весела заціўкалі кулі.
Лягай! нехта крыкнуў з хлопцаў і ўсе кінуліся на зямлю.
А праз колькі хвілін яны пачулі грозны воклік:
Кто старшнй?
Мы тут усе роўныя. — нехта адказаў з ляжачых.
Кто такне?
— Сяляне мы...
Кто? Кто?
— Ну, як вам сказаць?.. Сяляне мы, беларусы...
— Это мы ешчё посмотрнм, какне вы белорусы.
У гэты момант нехта, відаць, спрабаваўустаць, бо вершнік грозна закрычаў:
— Лежать! Всем лежать! а пасля гэтага прадоўжыў допыт. — Оружне есть?
-Не-а...
Так что ж вы, беларусы, с нностраннымн знамёнамн нас встречаете?
Дык, гэта наша знамя, беларускае. — нясмела пачулася ў адказ.
— Убрать, немедленно! — закамандаваў голас. — Комсомольцы, коммуннсты есть?
Есть адзін! выкрыкнуў Міхалка з Біцянятаў.
Можешь встать, только без резкнх двнженлй н медленно!
Міхалка памалу стаў выпрамляцца.
-	Почему не подготовлена встреча на уровне? Это что за саботаж? Что за самодеятельность такая?..
-	Так выйшла, таварыш камандзнр, так выйшла, нясмела апраўдваўся Міхалка. Болып не паўторыцца, не-не...
-	Потом разберёмся, а сейчас все медленно встаём...
Першае, што кінулася ў вочы тым, хто разгінаў спіну і станавіўся на ногі гэта чорныя дулы і ствалы стрэльбаў у руках салдатаў неславянскай знешнасці, накіраваных на кожнага сустракаючага.
-	Н всем домой бегом марш! і камандзір стрэліў з нагана ўверх.
I тут ужо сустракаючыя кінуліся ў чыстае поле хто куды.
б.Падзел II Рэчы Паспа/іітай (з нататніка заходніка)
Саветы, з свайго боку, сваім «вызваленчым» паходам прадэманстравалі свой «бліцкрыг» з Польшчай. Яно, дык і зразумела галоўныя сілы польскага войска баранілі сваю Айчы ну на захадзе ад немцаў, змагаліся і за Гданьск і за Варшаву, а на ўсходзе памежныя атрады не маглі доўга супрацьстаяць савецкім танкам. Ужо 22 верасьня нямецкі генерал Гудэрыян і савецкі камбрыг Крывашэін на галоўным пляцы горада Брэста прымалі парад германскіх і савецкіх войскаў.
Падобныя сумесныя маршы «братьев no оружйю» праходзілі ў Гародні, Баранавічах і Пінску — пгак гіпглераўская Нямеччына і Савецкі Саюз весела дэманстравалі сваю перамогу над славянскай Полыачай.
Да 25 верасьня ўся тэрыторыя Заходняй Беларусі, уключаючы Беласточчыну і Віленшчыну, была акупаванай Чырвонай арміяй. Людзі, з болыйага, да гэтай падзеі аднесьліся стрымана. У беларускіх асяродках, нават незалежна ад палітычных поглядаў, віталася ўз’яднаньне беларусаў у adnoil краіне, але асуджаўся ваенны хаўрус між Сталіным і Гітлерам і супольнае зьнішчэньне імі Польшчы як дзяржавы. I да палякаў, да ўчарашніх сваіх прыгнятальнікаў, беларусы аднесьліся з разуменьнем і спачуваньнем. А тут і сапраўды было каму спачуваць, і ня толькі палякам, але й усім, хто жыў у Другой Рэчы Паспаліпгай. Заціснутыя, быццам у абцугі, між двух люпгых драпежнікаў, людзі кідаліся хто на Захад, а хто на Усход. Усе дарогі, незалежна ад кірунку, былі забіпгыя бежанцамі. I гэта было ня проста вялікае пе-
расяленьне народаў гэпга была бязьлітасная барацьба за выжываньне.
У той жа час, калі «братэрскую» руку дапамогі саветы. працягнулі беларусам і украінцам, дык палякам заставалася толькі разлічваць на такую ж «братэрскую» руку Гітлера, альбо працягваць ногі. Францыя і Вялікабрытанія, пасьля ўводу савецкіх войскаў у Польшчу, зышліся ўтым, што дапамагчы Польшчы яны ўжо нічым ня змогуць.А Чэрчыль у сваім выступе парадыё 1 кастрычніка заявіў, што «саветы павінны былі спгаць на гэтай лініі, бо гэта было неабходным для бясьпекі Расеі супраць нацысцкай пагрозы, і спгвораны. Усходні фронт нацыская Германія не адважыцца атакаваць...».
Супакоіў лорд... Прынамсі, ангельйскі дэндзі сказаў тое, што хацеў пачуць маскоўскі «вождзь» сусьветнага пралетарыяту.
Афіцыйна ж падзел Польшчы выглядаў вельмі гуман на і прыгожа: «вызваленьне брацкіх народаў з-пад панскага прыгнёту». Але такое «вызваленьне» аніяк не ўкладвалася ў якую-небудзь рацыянальную схему. Першае, чаму яно праводзілася гвалтоўна, без папярэдняй дамоўленасьці з «брацкімі» народамі, якіх прыйшлі вызваляць ажно два братывызваліцелі: гітлераўскія нацысты (відаць былі вялікімі гуманістамі і славянафіламі) і расейскія бальшавікі (таксама гуманісты-міратворцы)?..
He ўкладвалася аніяк у сьвядомасьці і разуменьне таго, чаму уз’яднаньне і ратаваньне адных славянаў (беларусаў і украінцаў) ад другіх славянаў (палякаў) праводзіцца трэцімі славянамі (рускімі) у цесным хаўрусе з гітлераўскай Германіяй. Няўжо ў Маскве нічога ня чулі пра выказваньні Гітлера адносна Саветаў, камунізму і славянаў, няўжо такая кніга як «Майн Кампф» была невядомай Сталіну і яго паплечнікам. Няўжо не разумелі ў Крамлі, што паходам на Польшчу Гітлер стаўрэалізаваць сваю звыш ідэю: заваяваньне, вынішчэньне і пераўтварэньне ўсіх славянаў да ўзроўню рабоў і сабак для арыйцаў?!
Якую ж вялікую паслугу ў гэтым зрабіла Гітлеру найбольш разьвітая і моцная славянская краіна, краіна рупар славянскага задзіночаньня і надзеі славянаў, калі пад мудрым кіраўніцтвам камуністычнай партыі і, асабіста, правадыра ўсіх народаў, у тым ліку і усіх славянаў, ударыла па здрадніцку і нечаканна ў сьпіну славянам-палякам!..
Ці гэта такая была хітрая гуманная тактыка?..
А яшчэ, а ці лічыўся хто з тым, што ў тым жа польскім войску было сотні тысяч блізкародных рускім славянаў —
беларусаў і украінцаў?! Колькі іх палягло ў баях супраць такога вызваленьня, як з Захаду, так і з Усходу?!
Хто й калі адкажа на пытаньне, чаму Сталін, маючы армію, якая ў два разы. пераўзыходзіла армію Польшчы і Германіі разам узятыя, ігайшоў на такі хаўрус з Гітлерам? Болей таго, якімі мэтамі кіраваўся ён, калі сваё прасоўваньне ў глыб Польшчы адклаў на два тыдні пазьней. (не 2 верасьня, a 17), калі Гітлер амаль што захапіў усю Польшчу, а паводле пакту Молатава Рыбентропа Варшава павінна была дастацца байцам Рабоча-сялянскай чырвонай арміі?.. Няўжо ў словах аднаго чырвонаармейскага камандзіра, які сказаў, што»чым больш тут немец пакладзе народу, тым менш нам тут работы»была рацыя?..
Прагаварыўся камандзір...
Дарэчы, праскоквалі ў некаторых выказваньнях «вызваліцеляў» і ў друку цікавыя развагі і паняткі, якія перакрэсьлівалі ўсякае «братэрства».
Так, Лазар Кагановіч, адзін з паслугачоў Сталіна, адкрыта гаварыў пра тое, што першачарговай задачай Крамля была задача «прыбраць да рук» дзяржавы тыя тэрыпгорыі, якія былі аднесены паводле пакта з Германіяй у якасьці сфэ ры інпгарэсаў Савецкага Саюза.
У дакладзе «Аб зьнешняй палітыцы СССР» наркам замежных справаў В. Молатаў урачыста падкрэсьліў, што «оказалось достаточно короткого удара no Польше co сто роны. германской армйй, а затем Красной Армйй, чтобы нй чего не осталось от этого уродлйвого детйіце Версальского договора...».
Здавалася, што неяк не да твару міністру вялікай дзяржавы такія некарэктныя, цынічны.я і абсалютна непісьмовыя заявы.
Але справа тут была не ў дыпламатычнай карэктнасьці і цынізму — такая была ўрадавая пазіцыя СССР, якая раскры вала захопніцкую сутнасьць спгалінскай паліты.кі.
Сам Сталін характарызаваў Польшчу не інакш, як толькі фашысцкай дзяржавай і заяўляў, што яе зьнішчэньне ў сёньняшніх умовах гаворыць пра тое, што адной буржуазнай дзяржавы стала менш... «I нічога няма кепскага ў тым, што ў выніку раз грому Полыйчы, мы распаўсюдзім сваю сацыялістычную сістэму на новыя тэрыпгорыі і насельніцтвы», абяцаў Сталін1.
Разумець гэта трэба было пгак: вось адну буржуазную дзяржаву ўжо зьнішчылі, а колькі там яшчэ засталося іх ў сталінскім сьпісе? Колькі гэтых дзяржаваў, да якіх сталінскія сокалы данясуць факел сусьветнай сацьіялісты.чнай рэвалюцыі, якой тры.зьнелі на кожным вугле савецкія прапагандысты, і куды, як вялікі вызваліцель працоўных народаў ад апошняга буржуя увойдзе вялікі Сталін.
А гэтым апошнім буржуем можа быць і Чэмберлен і Рузьвельпг...
Чаму не... Мала хто можа быць...
I не пры чым тут нейкія браты-беларусы, ці братыукраінцы, але няхай яны сабе думаюць і цешацца тым, што іх вызваляюць ад панскага прыгнёту. А тое, што ім быў лёс наканаваны, прыкладна такі ж, як і буржуям, пра гэта гаварыць зараз ня варта, пра гэта ўжо пасьля...