Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Прапаноўваў ён і Антосю прыняць афіцыйны ўдзел у сустрэчы, але Антось адмовіўся, маўляў, за працай няма калі хадзіць на такія ўрачыстасці.
...А пасля Пуценька абнімаўся з камандзірам Чырвонай арміі, круціўся каля яго, нешта ўсё расказваў, паказваў, тлумачыў...
Неяк ужо пасля «вызвалення» аб'явіўся Пуценька на Антосевым падворку радасны і вясёлы з газетай:
-	Слухай, дзядзько, што пішуць, заместа прывітання прапанаваў Пуценька і пачаў зачытаваць: «Жыццё сялян стала свабодным і шчаслівым. Віленская Праўда ад 5 кастрычніка. Усе, як адзін, выступаўшыя выказвалі сваю цвёрдую ўпэўненасць, што яны, як і ўсё сялянства, гатовы прылажыць свае сілы на тое, каб з поспехам выканаць стаячыя перад імі задачы па ўмацаванню рэвалюцыйнага парадку. Выступаўшыя гаварылі, што для ўсяго сялянства Заходняй Беларусі няма і не можа быць большай радасці і шчасця, як жыць і працаваць пад сонцам Сталінскай Канстытуцыі, у брацкай дружнай сям’і народаў вялікага Совецкага Саюза.
-	Што такое шчасьце я ўжо ведаю, — кінуў іранічна Антось, Здагадваюся і пра сонца сталінскай канстытуцыі...
-	Цемната несусьветная, важна падкрэсліў Пуценька, Пайду лепш дзецям верш пакажу, хай вучаць.
Недзе праз хвіліну ў хаце пачуўся голас Пуценькі:
Спі мой сыночак! Лёс горкі Болым не кране ў барацьбе, Зоркі, Крамлёўскія зоркі Будуць свяціці пгабе. Жудкіх не зведаеш ночак, Блукаць не будзеш нідзе, Долю тваю, мой сыночак, Сталін да сонца ўзвядзе.
Дыкламатар вершаў з Пуценькі быў ніякі і дзеці трохі пасмейваліся з дарослага дзядзькі, які чытае не лепш за іх. Але Пуценька дачытаў да канца і сказаў, каб верш вывучылі на памяць, бо належыць ён пяру самога Янкі Купалы, а ён, як прадстаўнік Сталіна, заўтра прыйдзе і праверыць...
I, дарэчы, прыйшоў назаўтра з сваім малым Сашкам, які прадэманстраваў свае здольнасці дэкламацыі, кшталту: «золкі, кламлёўскія золкі будуць свяціці табе»,
...I вось, ты глядзі, хоча Пуценька стаць наркомам. I можа стаць... Тут анакдай Сцяпан неяк агаварыўся, што Пуценька зрабіўся зараз такім лятонцым, што за ім не ўгонішся.
А яшчэ праз колькі дзён, раніцою, ледзь толькі Антось паказаўся на ганку, як пачуў фанабэрысты голас Пуценькі:
— Эй, ты! Каб сёньня на сход прыйшоў...
Антось яшчэ аглядзеўся навокал, можа, не да яго звяртаюцца...
Ты, ты! He круці галавой! развеяў Пуценька ўсякія сумневы.
А ты што, можа наркомам стаў?
Як захацеў! А каб на сходзе быў!
На якім сходзе?
На вялікім!.. A то будзеш пасьля гаварыць, што ты і гэтага ня ведаў і таго ня ведаў... Няведаньне не ратуе ад адказнасьці!..
Але гэта быў голас не таго Пуценькі, над якім яшчэ ўчора можна было пакпіць, гэта быў ужо голас начальніка, можа, яшчэ і не такога вялікага, бо быў без сіняга галіфэ з лампасамі, але і не такога малога, на якога не варта звяртаць увагі. А яшчэ, рэзанула па вушах гэтае «эй ты» раней Пуценька звяртаўся да Антося толькі на «вы».
Буду глядзець, можа і прыйду...
— Тут няма чаго глядзець! Альбо з намі, альбо супраць нас!
Зь кім гэта з вамі? 3 табой, зь Мечыкам, з Славікам? перапытаў Антось.
Ты не валяй дурня! 3 намі гэта значыць з таварышам Сталіным, з партыяй Леніна-Сталіна, з Савецкай Расеяй, з камісарамі...
— Мне ў гэтай кампаніі, ведаеш, мулка...
Я табе найду кампанію з усімі рабочымі і сялянамі сьвету!
— А калі я не хачу быць з усімі рабочымі і сялянамі сьвету? Што я зь імі рабіць буду?.. Тады што?
Тады магіла! Я ж табе сказаў, хто не з намі, той супраць нас!
А калі я не хачу быць з вамі і ня буду супраць вас, тады што?
Тады амба... Слухай, калі ты такі разумны, прыйдзі сёньня і задай сваё дурное пытаньне... Табе адкажуць... Будзе камісар, будуць таварышы з павету, салдаты... Табе адкажуць, і Пуценька хуценька падаўся за гумно, на хаду здымаючы дзяжку.
ю.Загон
Сход павінен быў адбыцца ў Загоне. Менавіта так нехта перайначыў панскі выган за Багданоўкай, хоць да Мікалаеўскай вайны там і быў панскі загон для жывёлы: невялічкая палянка на згібе гары ў атачэнні ліпаў і бэзу, дзе, як у затулку, заўсёды было суха і не так ветрана лепшага месца для збору людзей не знойдзеш.
Туды, наколькі ведае і помніць Антось, заўсёды заганялі людзей, калі трэба было даць важную абвестку, альбо зрабіць судзілішча, альбо пачуць голас народу, альбо нешта ўзяць ад гэтага народу. Некалі жандармы і царскія чыноўнікі ў Загоне ўсё дапытваліся, хто дапамагаў «польскім мяцежнікам», альбо хто баламуціў народ рознымі антыцарскімі пракламацыямі і ўлёткамі; некалькі чалавек тады забралі прама з Загона. А пасля кайзераўцы дэманстравалі дэмакратыю: пыталіся ў народа, у якой яны дзяржаве хацелі б жыць: у нямецкай, польскай, літоўскай, расейскай ці бальшавіцкай. А пасля рэвалюцыя, грамадзянская вайна... Шумеў тады Загон. I хто толькі туды не заганяў людзей, альбо просьбамі, альбо стрэламі. Даходзіла часам да смешнага: прыязджае нейкі важны паляк з ксянд-
зом і пачынаюць тлумачыць вяскоўцам, што яны ёсць люд польскі; наступнага дня з'яўляюцца літоўцы і даводзяць, што ў гэтай мясцовасці ажно да самага Менск-Літоўскага жывуць літоўцы, альбо ліцвіны, што тлумачылася імі як адно і тое самае; рускія яшчэ ад часоў той Імперыялістычнай вайны як фронтам стаялі даводзілі, што гэта руская зямля і беларусы «это те же рускіе, но немного нспорченые польскім элементом» (мужчыны толькі смяяліся з такіх высноў); дырэктар Барунскай гімназіі, Сымон Рак-Міхайлоўскі, гаварыў, што мы беларусы, толькі з той розніцы, што адны католікі, а другія праваслаўныя. Бывалі тут зрэдку і Станкевічы з Вурлянятаў і іншыя беларусы.
Пры тых агітацыях у Загоне часам падымаўся шум, гвалт і не абыходзілася без гумару. Да прыкладу, Карповіч з Мазалёў, чалавек з гумарам, кідаў літоўскім агітатарам рэпліку кшталту:
-	Ну, вось вы кажаце, што мы не палякі, дык адкуль тады ў нас з’явіўся Ванька Пшэк?
Навокал распачынаўся гучны рогат, а Ванька, якога абзывалі Пшэкам, неўзабаве пачынаў тузацца з Карповічам.
Альбо нехта з натоўпу пасля чарговай польскай агітацыі стараўся ўдакладніць нацыянальную сутнасць народу:
-	Вось вы гаворыце, што мы тут усе палякі, але ж якія мы палякі, калі ў нас жывуць амэрыканцы, аргентынцы, маскалі, рускія, японцы... Я ўжо не кажу пра жыдоў і татараў... Як тут наконт сутнасьці?
Калі ж агітатары былі прыезджымі, яны пачыналі гаварыць пра шматнацыянальны склад насельніцтва і гэтым яшчэ болып рабілі сітуацыю смешнай. У вёсцы ўсе ведалі «аргентынцаў» і «амэрыканцаў» былі на заробках у Аргентыне і Амэрыцы, прыехалі і празвалі адпаведна; альбо «японцаў» (дзед любіў расказваць пра свае подзвігі на рускаяпонскай вайне, мала таго, дык яшчэ любіў паўтараць «я понял, японял», так і стаў Японцам); альбо «рускіх» (зноў жа нехта там з родных пры выпіўцы любіў казаць «рускія пасьля першай не закусваюць» так і стаў Рускім). Мянушкі ад бацькоў пераходзілі на дзяцей вось і ўся шматнацыянальнасць. У Балобанах жыве Беларус — яго ўсе так завуць, хоць прозвішча ў яго Маркоўскі. Пераехаў ён з Беласточчыны, казаў, што там палякі жыцця не даюць тамашнім беларусам. I выдзеліўся ён на агульным фоне тым, што прынцыпова падкрэсліваў, што ён Беларус. Так і празвалі.
Дарэчы, наконт беларусаў. Прыязджалі яны тады з Вурлянятаў, з Шутавічаў, з Жодзішкаў. Рабілі на беларускай
мове прадстаўленні, спявалі песні, чыталі вершы. Ужо, нават ў Дойневічах, пачаў складацца свой беларускі гурток, і Антось быў яго ўдзельнікам (іграў на гармоніку). А сустрэчы такія распачыналіся звычайна з гутаркі: нехта зачытваў рэферат на беларускую тэму, а пасля дыспутавалі. На адной такой сустрэчы ксёндз Адам Станкевіч вельмі пераканаўча гаварыў пра Беларусь і пра тое, хто яны такія ёсць.
Згадваецца цікавы эпізод, які адбыўся ў Загоне недзе ў тых гадах. I тады прыехала некалькі чалавек, таксама гаварылі па-простаму. I вось адзін пачаў чытаць верш «А хто там ідзе?». Ведаў гэты верш і Антось, неяк яшчэ раней Янук Дайновічаў даваў пачытаць. Усё было ў ім блізкім, родным і зразумелым: як усероўна пра яго, альбо бацьку, ці дзеда. Але, колькі ён ні спрачаўся з Януком, адзін момант заставаўся незразумелым. I, калі верш быў дачытаны да канца, у Загоне загучаў голас Антося:
— Хацеў бы спытацца?..
— Калі ласка!
Вось тут: хто ідзе, чаго ідзе, што нясе і куды нясе усё гэта правільна, я сказаў бы, да сьлёзаў правільна, і лепш ня скажаш! Толькі вось мяне цікавіць такое пытаньне: а хто іх вядзе? Бо куды ж яны могуць прыйсьці самі: сьляпыя, глухія, пагарджаныя век цэлы гэта вам не хаханькі?..
Тут Антось дзеля важнасці перадыхнуў і прадоўжыў:
А яшчэ... а ці ведаюць яны, куды трэба ісьці? Я, да прыкладу, ня ведаю! У сьвет цэлы — каму я там патрэбны?.. Што я там буду рабіць у сьвеце гэтым ?.. А дзе той, хто мог бы паказаць такім дарогу?.. Ці знойдзецца ён? А калі й знойдзецца такі, і возьме ў рукі паходню, і скажа: «за мной!», і шлях укажа, a ці пачуюць глухія?.. А ці ўбачаць сьляпыя?.. А ці ўразумеюць пагарджаныя?.. Вось дзе рэч няясная...
Загон маўчаў, толькі нехта прысвіснуў, а людзі паволі павярнулі галаву на дэкламатара, маўляў, што скажаш на гэта.
Вядзе іх ідэя «людзьмі звацца» і, калі яны хочуць звацца людзьмі, дык, значыць, яны ўжо нешта пачулі, нешта ўбачылі, нешта зразумелі! — вельмі коратка і дасціпна адказаў дэкламатар, але Антосю зноў жа не спадабалася гэтае «нешта». Хацеў ён удакладніць, але тут загаварыў наступны выступоўца:
Літаратурны твор гэта ня ўлётка. Мы хочам перадаць вам думкі вялікага нашага беларускага песьняра Янкі Купалы, каб вы ведалі, што ёсьць і ў нас, у нашай роднай мове вялікія
і цудоўныя творы. Я прычытаю адзін такі твор, які будзе тут вельмі дарэчы.
Чытаў ён пра прарока. Антось ведаў і гэты верш, і таксама праз Дайновіча. Калі ж чытальнік дайшоў да словаў «пара ў рукі браць паходні, Ісьці ў ноч, сьвет рассьвятляць, Бо, што ня возьмеце сягоньня, Таго і заўтра вам ня ўзяць...», тут раптам Грышка Картановіч перабіўчытальніка:
— Стойце, хлопцы! Я ня супраць пайсьці і ўзяць, толькі давайце канкрэтна: куды трэба ісьці і што трэба браць?.. Вось Сьцяпан неяк аднойчы прагаварыўся, што да пана трэба ісьці і забіраць у яго каня, карову, хамут, колы... і ўсё зразумела. A вы тут усё намёкамі ды намёкамі!
Пачуўся шум і рогат, а калі аратар дачытаў да словаў: «А колькі ж нам дасі чырвонцаў, калі мы пойдзем за табой», усталявалася на нейкі момант цішыня, а пасля ў гэтай цішы прагучаў настойлівы голас Сака, пажылога чалавека з Няроўкі: