• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

    Саветы

    Заходнебеларускі раман-хроніка
    Янка Трацяк

    Выдавец: ЮрСаПрінт
    Памер: 430с.
    Гародня 2015
    109.46 МБ
    Таварышы! камісар Кацалапаў падняўся. Прашу цішыні. Так анічаво ня выйдзець... Тут я запісаў некаторыя фаміліі і мы паставім іх на абмеркаваньне. Ітак, Болюсь Бутка, сколько імеется в налічіі гектаров землі?
    А навошта вам? Я не хачу быць аніякім прадсядацелям!
    — Пяць гектараў у яго, конь, карова, сьвінні і куры! — заместа Будкі адказаў Юстын Буткевіч.
    Панятна, харашо жывёце, запішам. He пайдзёт. Так. Андраловіч Сьцяпан?
    Тры гектары было пясочку, каня і карову аддаў у камуну, адказаў сам Сцяпан.
    — Так. Очань харашо. Будзем мець на ўвазе. Казакевіч?
    Усё, што было — у камуне!
    Так, харашо. А ці вісіць у тваім доме партрэт таварышча Сталіна?
    Вісіць! — упэўнена адказаў Казакевіч.
    Харашо! Будзем мець не увазе.
    Сакалоўскі?
    — Сямнаццаць гектараў, дзьве каровы, дзьве сьвінні, куры, качкі, смела і нават з нейкім гонарам заявіў Ян Сакалоўскі.
    Так... сямнаццаць?! Не-не, не пайдзёт, садзісь! Качанюк ?
    Трыццаць у яго! А калі больш дакладна трыццаць з паловай, удакладніў Сцяпан.
    Oro! He пайдзёт! Садзісь! Сымоновіч Прохар?
    У мяне шэсьць гектараў...
    А хазяйства якое, што дзержыш?
    Конь, карова, авечка, парсюк, сьвіння, жонка...
    Панятна! Запішам. He пайдзёт. Садзісь.
    А ў яго партрэт Сталіна на сьцяне вісіць! пракрычаў нехта з натоўпу.
    У каго? насцярожыўся камісар.
    У Прохара!
    Таварышч Прохар, вы можаце пацьвердзіць факт вывескі партрэта таварышча Сталіна ў сваім доме?
    — Mary...
    Так, харашо, будзем мець на ўвазе. Саковіч?
    Сорак!
    Ого! Таварышы, кого вы прадлагаеце ў прадсядацялі? Эта жа кулакі! Я іх ваабшчэ зь сьпіска выкрэсьліваю.
    Але затое якія гаспадары! Бо мала мець зямлю, трэба яшчэ умець працаваць на ёй! зазначыў Сакалоўскі.
    Добра, добра! Разьбяромся! Антось Мультан?
    — У мяне, як і ў іншых, можа, прозьвішча ёсьць, — заўважыў пад рогат іншых Антось Андраловіч.
    Мне як сказалі, я так і запісаў...
    Выкрасьлі і тое, што запісаў і болей не гавары так! Я ў начальнікі ісьці не зьбіраюся! заявіў Антось.
    Как хаціце! Пуценька?
    — У міня между протчым тоже есць прозьвішча і фіо, імя і імя па бацьку!заявіў Пуценька.
    Я думаю, что мы з вашым фіо бліже познакомімся потом, в процесе работы, а сейчас о дзеле! перабіў яго камісар. Так, сколько там у тебя?
    Адзін!
    — Чего — адзін? — не зразумеў камісар.
    Кот! нехта выкрыкнуў з натоўпу.
    Адзін гектар сенажаці з балотцам і адзін гектар поля...
    3 чартапалохам!..
    3 пясочкам, удакладніў Пуценька. Да, есьць кот Марцін і тры курыцы: Чубатка, Рабушка і Страус...
    Што, страўса маеш? здзівіўся камісар.
    He, гэта я так курыцу назваў за яе вялікія яйцы...
    Давайце пра яйцы лучше не будзем!зноў перабіў яго камісар пад гучны народны смех і шум. У вас всё?
    — He! Есчо являюсь намесьнікам прадсядацеля савецкай дзярэўні...
    — Так! Вот это — харашо! У меня будут вапросы політіческага садзержанія. Вапрос первы: а ці вісіць у цябе ў хаце на сьцяне партрэт таварышча Сталіна?
    А як жа! I Сталіна, і Гітлера, і Леніна усе ў мяне вісяць! упэўнена заверыў Пуценька.
    Маладзец! узрадаваўся камісар. Вопрос втарой: когда нарадзілся вождь мірового пролетаріата?
    Вождь мірового пролетаріата нарадзіўся 20 апреля, няўпэнена адказаў Пуценька.
    20 апреля нарадзіўся саратнік вялікага Сталіна і вождзь націанал-соціалізму Адольф Гітлер, а вождь мірового пролетарыята вылез на два дня пазьней...
    22 апреля! выкрыкнуў хуценька Пуценька.
    -	Так, правільно! Есчо раз маладзец! Вот такіх нам надо пралетарыяў! Чэсных, знаюшчых, з чыстай совесьцю, і я думаю, што твая кандыдатура падыходзячая. Запішам.
    -	I я так думаю, важна заявіў Пуценька.
    — Ну, калі мы аднадумцы, дык няхай падыходзячая кандыдатура да стала падыходзіць! I, я думаю, дастатачна, — камісар падняўся. Таварышы! Прашу цішыні! Есть мненіе ізбрать прадсядацелям сялянска-рэвалюцыйнага камітэту беднаты таварышча Пуценьку, а прадсядацялем коммуны таварышча Сьцяпана Андрыяновіча! — абвясціў камісар. — Кто — за, кто проціў, прошу высказвацца!
    Супраць Сцяпана былі больш заможныя, але камсамольцы паднялі такі крык «за», што галасоў «супраць» аніхто і не пачуў. А вось супраць Пуценькі былі амаль што ўсе, але ніхто не стаў падымаць рукі ані «супраць», ані «за», ніхто не стаў і выказвацца. Толькі, калі камісар сказаў, што «абодва кандыдатуры адзінагласно», падняўся такі гучны рогат, што нават гракі, якія хацелі напачатку, відаць, перакрычаць мітынгоўшчыкаў, не вытрымалі, з крыкам падняліся чорнай зграяй над ліпамі і паляцелі некуды ўбок лесу.
    —	Мы пад Пуценькам хадзіць не будзем! — катэгарычна заявіў Янук Дайновіч.
    -	He, не, не! у адзін голас падтрымалі астатнія сяляне.
    -	А гэта ўжо значэньня вялікага ня мае! — спакойна адзначыў камісар. Будзеце хадзіць не пад Пуценькам, а пад савецкай уладай.
    Пуценька гэта ўлада?.. Сьмех адзін...
    Сьмех ня сьмех, яшчэ паглядзім... А сейчас прашу цішыні, ібо слова прадстаўляецца прадстаўніку савецкай власці на масцох, а іменна законна абранаму народам новаму прадсядацелю сельскага камітэту сялян і беднякоў, хоць і беззямельнаму, і, как я понял, таварышчу недалёкаму, но очань чэснаму і ідэйнаму, таварышчу Пуценькаву! урачыста пракрычаў камісар. — Прашу!
    Пуценька выйшаў да самаробнай трыбуны (сам рабіў), дастаў паперу і гучна зачытаў:
    Прыйшоў нарэшце мой і сацыялізму зорны час! і яшчэ нешта хацеў дадаць чэсны таварыш, але за раптоўным выбухам рогату пачуць яго голас было немагчыма.
    — Цішэй вы, глоткадралы! — абурыліся некаторыя жанчыны на гарластых мужчынаў. Дайце паслухаць, што чалавек хоча сказаць.
    —	Чалавека знайшлі! — адгукнуліся тыя і яшчэ больш заходзіліся рогатам.
    I тады над сталом падняўся той важны чын у сінім галіфэ з лампасамі, які шмат гаварыў пра дасягненні Саветаў, прыпадняў правую руку ўверх і, калі трохі прыціхла, загаварыў:
    -	Таварышчы! Очань даже зря эці вашыя сьмехуёчкі... I есшчо нада пасматрэць, хто будзе пасьля сьмяецца... I хай ня думае той хто добра схаваецца, што ён будзе добра сьмяяцца, ад нас не схаваешся... Мы знойдзем, пад зямлёй жывых ці мёртвых знойдзем, і будзем смяяцца апошнімі! Ха-ха-ха!
    Праўда, ніхто гэтага «ха-ха-ха» не падтрымаў.
    -	Сматрыце, каб плакаць не прыйшлося, працягваў чын. — Кстацці, калі вялікага Сталіна ізьбіралі, тожа некаторыя смяяліся... А гдзе яны сійчас, гдзе?.. Дасьміяліся! He саветую!
    На дзіва, імя Сталіна і згадка пра тых, хто некалі з яго смяяўся, зрабілі сваю справу. Народ трохі супакоіўся.
    -	Прадалжайце, таварыш Пуценька, толькі пакарочэ! кіўнуў камісар Пуценьку.
    Я толькі хацеў сказаць, што... Пуценька зноў зазірнуў у паперу. Выступаўшыя гаварылі... Ага во... Для ўсяго сялянства Заходняй Беларусі няма і не можа быць большай радасці і шчасця, як жыць і працаваць пад сонцам Сталінскай Канстытуцыі, у брацкай дружнай сям’і народаў вялікага Co-
    вецкага Саюза... Тут павінны быць апладысменты... Я з задавальненнем павяду гэты карабель, які неўзабаве будзе называецца сельсаветам, павяду сярод варожых рыфаў назло сусьветнай буржуазіі... У мянеўсё...
    Моцна сказана, але я прасіл пакарочэ! нагадаў камісар, Можа ў вас ёсьць якія прапановы?
    А як жа! абрадаваўся Пуценька. У мяне ёсьць дзьве прапановы, якія я хачу ўнесьці і зь якіх пачне работу наша сялянска-пралетарская арганізацыя, Пуценька перавёў дух. Першае: трэба перайменаваць клерыкальную назву нашага цэнтра Багданоўка ў Камунарку...
    — Ура-а! закрычалі маладыя камунары і запішчалі камунаркі.
    Другое: нам трэба, як гэта зрабілі пад Воршай, — паставіць стэлу ў пазіцыю з чырвонай зоркай на відным месьце...
    Мяне? А чаму мяне? Чаму я?! закрычала абураная Стэла Гоман. I не падумаю нават становіцца! Найшоў што! Хай вунь Зінка становіцца, яна камунарка і стаць можа ў якую хочаш пазіцыю...
    Ды не пра цябе гутарка, дурная! агрызнуўся Пуценька.
    Сама ты цаца добрая! закардыячыла не менш абураная камунарка Зінка на Стэлу. Думаеш я ня ведаю, як ты ў бульбоўніку зь Нікадымам качалася?..
    Цішэ, таварышчы жэнчыны, цішэ! пракрычаў камісар. У нас тут праісходзіт арганізацыя саветской власьці і камуны, а не бляцкія разборкі! Прадалжайце і закругляйцесь, таварышч Пуценьков!
    А яшчэ нам трэба распрацаваць праект помніка Леніну — Сталіну і паставіць яго...
    — Што таксама ў пазіцыю? — здзівіўся камісар.
    — He, каля будучага сельсавета паставіць... Вось і ўсё. Я закругліўся! Няхай жыве Савецкая уласьць і лепшыя яе прадстаўнікі на мясцох! Ура! закончыў Пуценька.
    Дружнага «ура», праўда, не атрымалася. Зноў крычала толькі моладзь.
    — А сейчас слова прадстаўляецца таварышчу прадсядацелю камуны! — зноў урачыста абвясціў камісар.
    Сцяпан гаварыў пра тое, што такое камуна і што такое калектывізацыя, навошта яны патрэбныя і што яны могуць даць пры добрасумленных адносінах да працы. Падзяліўся планамі і праектамі арганізацыі калгасу, які павінен быць сфармаваны ў наступным годзе. Згадаў гаспадаркі паноў Дабрынскіх, Карчэўскіх і Лакуціеўскіх, якія павінны быць нацыяналізаванымі, але што гэта такое, відаць, для многіх
    засталося незразумелым. Гаварыў ён нядрэнна, але не пераканаўча. Нешта казаў пра супольную працу і пра роўную дзяльбу зробленага, але, як гэта будзе адбывацца, засталося незразумелым. He даў ён грунтоўнага адказу і на пытанне Яна Сакалоўскага, чым калгас лепшы за прыватную гаспадарку? A тое, што калгаснікі будуць самі гаспадарамі і будуць самі распараджацца калгасным дабром, як сваім, гучала няўпэўнена і непераканаўча. Хацеў нешта дапоўніць камісар Кацалапаў з гэтай нагоды, але, апрача нейкага «камунісцічаскага сазнання», некалькіх палітычных лозунгаў кшталту «Савецкая власць гэта электрафікація і калектывізацыя ўсей страны!» і «Няхай жыве дзела Леніна-Сталіна!», нічога больш вартага не сказаў.
    3 тых прамоваў Антось зразумеў адно: багатых у вёсцы болей не будзе і багацейшым стаць ніхто не зможа, у тым ліку і ён. Дарэмна ён яшчэ спадзяваўся прыкупіць трошкі зямлі, каб было пакінуць што дзецям. Тут не тое што купіць, тут, глядзі, каб не адабралі і гэтую. У каго лішкі зямлі, дабра, зерня, жывёлы, забудоўляў трэба будзе аддаць таму, у каго гэтага не хапае. I так будзе «чэсна» і справядліва. А тое, што Антось ад чатырох гадзінаў раніцы і сам і дзяцей падымае да работы і працуюць цэлы дзень, каб мецьма гэтую лішку, бо дзеці растуць — гэтага ніхто пры новай уладзе ўлічваць не будзе. А Пуценька, як той малады панічок, можа спаць да васьмі раніцы, што на вёсцы ўвогуле лічылася вялікім грэхам, а не, дык можа спаць і цэлымі днямі, бо ў яго нічога няма, бо ён пралетары і яму галава не баліць, як жыць далей, бо яму Антось павінен будзе аддаць тыя лішкі, якія быццам у яго ёсць. Дык хіба ж гэта справядліва?..