Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Першага кастрычніка 1939 г. ў Багданоўцы арыштавалі пана Сёву Дабрынскага. На чорнай машыне прыехала аператыўная група з Ашмяны: трох пад фуражкамі, у цёмназялёным мундзіры і сінім галіфэ, чатыры чырвонаармейцы ў шынялях і мясцовыя актывістыя, зразумела, камісар Трэпелеў, Сцяпан, Пуценька і іншыя усе ўзброеныя ведалі, што ў Дабрынскага быў рэвальвер. Акружылі дом і прапанавалі Дабрынскаму здацца без бою, а не дык будзе горш. Дабрынскі здаўся. Зрабілі ператрус у хаце, знайшлі вельмі важнае «вяшчэственнае даказацельства» рэвальвер і старыя газеты на польскай мове. Дабрынскаму звязалі рукі, кінулі ў варанок і паехалі ўбок Ракуцева. 3 імі паехалі камісар Трэпелеў, Сьцяпан і Пуценька. У Ракуцеве арыштавалі асадніка капітана Дэмскага, у Крыўску асадніка Дамбоўскага. I яшчэ ў той дзень арыштавалі ў Людвінова пана Кісялеўскага.
Арыштоўвалі толькі гаспадара членаў сям’і пакуль што не чапалі. Пры арышце камісар Трэпелеў зачытваў нейкую пастанову, на падставе якой такі і такі памешчык, эксплуататар і вораг народу бярэцца органамі ўлады пад стражу для далейшай аператыўна-следчай працы. Сцяпан нагадваў, што ад гэтага дня гаспадарка арыштаванага будзе лічыцца нацыяналізаванай, гэта значыць камунарскай гаспадаркай.
Пасля таго, як пана Усевалада забралі, у двары Дабрынскіх засталася яго маці пані Марыля і дзве сястры. Жанчыны пісалі шматлікія заявы да новага кіраўніцтва, пачынаючы ад Сцяпана і заканчваючы абласным пракурорам, з просьбамі вызваліць іх сына і брата, таму што няма ў яго віны перад новымі ўладамі. Лісты былі такога зместу:
«Прокуратуре Вйлейской областй Белорусской ССР
Заявленйе
Мы гражданкй, ссылаясь на сообіценйе прокуратуры Ошмянского района на факт того, что следствйе no делу заключённого в г. Ошмяне сына й брата нашего Добрйнского Всеволода Александровйча, направлено длярассмотренйя в г.Вйлейку, обраш,аемся с горячей просьбой освободйть его как нй в чём невйнного npomue Советской Властй й соеденйть нас, две его несовершеннолетнйе сёстры, не ймеюіцйе сйл прокормйпгь себя й хронйческй больную мать, с hum вместе.
По случаю сообіцаем, что Добрйнскйй Всеволод, получйл очень задолженную землю й, не ймея средств на среднее образованйе, работал тяжело с малых лет. Нмел собственных 10 гектаров землй, обрабатывал остальную землю малолетнйх депгей й 8 гектаров вдовей часпгй мапгерй. Весь доход прйходйлось отдавать на государственные банкй, nodamu й др. долгй опгца, сделанные на суды с польскйм правйпгельством, хотев шйм конфйсковать землю для охотнйков. После немецкоруской войны все постройкй былй унйчтожены й часть землй была запродана соседнйм малоземельным крестьянам, так, что прй поделе выходйла на каждого члена семьй no 10 гектаpoe. О том, что наш сын й брапг нйкого не обйжал й делйлся чем мог, свйдетельствуют многочйсленные nodnucu й заявленйя людей с просьбамй освободйть его. Просйм горячо, веря в Ваше правосудйе, не откажйпге в нашей просьбе, освободйпге невйновного й сообіцйте нам no делу Добрйнского.
Марйя, Елена й Нрйна Добрйнскйя.
Дата, nodnucu»1.
Лісты гэтыя пані зачытвала перад вясковымі жанчынамі, якія працавалі ў двары.
I самі сяляне пісалі аналагічныя лісты з просьбамі, прынамсі, яны даводзілі, што Дабрынскі, хоць і быў панам для іх, але быў панам добрым і справядлівым, асабліва не патураў сялянам, але і аніколі не крыўдзіў. Сяляне заўсёды маглі разлічваць у неспрыяльныя для выжывання часы на пана Дабрынскага, і не было такога выпадку, каб пан некаму адмовіў, выправіў за дзверы і не ў чым не дапамог. Добрай памяццю згадваюць людзі многія ўчынкі пана: і як зернем дзяліўся з людзьмі ў час сяўбы, і як коней даваў сялянам для апрацоўкі сваіх палеткаў, і як падвозіў цяжкахворых у Аш-
1 Выкарыстаны дакументы Занальнага дзяржаўнага архіва г. Маладзечна: ф.Р-60.
мяну да доктара, і як з працы адпускаў раней напярэдадні святаў, і іншае.
Цяжка гаварыць пра тое, наколькі гэтыя лісты дапамаглі пану.
А неяк атрымала пані Марыя кароценькае паведамленне: «На ваше заявленйе отвечаем, что дело вашего сына й брата следствйем окончено й направлено no подсудноспгй, а в отношенйй его свобожденйя в просьбе вам опгказано.
Прокурор спец. Отдела Вйлейской Облпрокуратуры / Костюнйн/»’.
Абвінавацілі пана Сёву Дабрынскага ў тым, што ён быў эксплуататарам сялян, не плаціў ім за працу і жорстка распраўляўся з імі пры дапамозе рэвальвера.
Найболей асвядомленым у справе Дабрынскага быў Пуценька. Калі сярод сялянаў узнікала гутарка пра Дабрынскага, Пуценька бесцырымонна ўсіх перабіваў і важна казаў:
Я праходзіў па справе Дабрынскага і як сведка, і як абвінаваўца ад сялян-беднякоў. Пуценька даставаў у чатыры разы складзены лісток паперы, разгортваў і ўрачыста чытаў: «Пройзведённым no делу следствйем установлено что Добржйнскйй Всеволод Александровйч, 1912 г. рожденйя, уроженец. ф. Богдановка, no пройсхожденйю йз дворян, no нацйо нальностй поляк, образованйе среднее, б/n, холоспг, до ареста прожйвал в фольварке Богдановка, былого Ошмянского уезда, Вйленской областй ймеет 70 га. пахопгноіі землй, 6 лошадей, 8 голов рогапгого скота.Для обработкй ймеюіцейся землй прй менял наёмныйрабочйй труд, эксплуатйровал 4 постоянных рабочйх й 10 сезонных, заставлял йх работать no 18 часов в супгкй, прй нпчтожной оплате йх труда. Как помелцйк жестока расправлялся с бедным креспгьянством, вплоть do прймененйя огнеспгрельного оружйя. Будучй допрошен в качестве обвйняемого Добржйнскйй в совершённых преступленйях вй новным себя прйзнал полностью. Следственное дело no обвйненйю Добржйнского Всеволода Александровпча следспгвйем окончено й подлежйт рассмотренйю на Особом Совеіуанйй прй НКВД СССР. Следователь УНКВД Вйлейской обл. лейтенант Я. Солодовнйченко. Подпйсь, дата»2.
Лісток гэты Пуценька прачытаў і Антосю, пры тым дадаў яшчэ, што ён, Пуценька, дапамагаў следаку фактамі по «ізобліченію эксплуататара і врага народа».
1 Выкарыстаны дакументы Занальнага дзяржаўнага архіва г. Маладзечна: ф..Р-60.
2 Выкарыстаны дакументы Занальнага дзяржаўнага архіва г. Маладзечна: ф..Р-60.
Антось тады хацеў сказаць нешта абразлівае ў адрас Пуценькі, але заместа гэтага толькі спытаўся:
А табе, Пуценька, ня будзе стыдна перад яго маці, сёстрамі, перад людзьмі?..
За што? здзівіўся Пуценька
А за тое, што абгаварыў чалавека... Якіх 18 гадзінаў?.. Якая «жестокасть», агнястрэльная зброя?..
— А пры сенакосе і сенаваньні, колькі мы працавалі? — даводзіў Пуценька.
Дык гэта ж пры сенакосе...
А як рэвальверам ён ганяў нас, калі мы зь Сьцяпанам і з хлопцамі яго дом акружылі, прыйшлі, можна сказаць, дамовіцца па-добраму, а ён выскачыў, з рэвольвера «бах» уверх! Пуценька патрос паперай. Народ усё помніць! А ты яшчэ ў Мечыка запытайся, колькі разоў яму пагражаў пан!..
3 Мечыкам была такая гісторыя: некалькі разоў бачыў яго пан Дабрынскі на працы п’яным і ўсякі раз казаў: «Яшчэ раз убачу, прыстрэлю, як сабаку!».
I прыстрэліў бы, каб не савецкая ўлада, працягваў Пуценька. Савецкая улада, можна сказаць, Мечыку жыцьцё ўратавала... А ты, як я пагляджу, супраць яго арышту?
Я, Пуценька, супраць таго, каб факты прыцягваць за вушы...
За вушы... А ты ведаеш, што найбольшы супраціў саветам палякі далі пад Гародняй?..
— Ну, дык і што?
А тое, што там Сева ваяваў супраць нас?!.
Вас там не было...
А як твой Сева Дабрынскі ў Рамана страляў, добра што той нябожчыкам прыкрыўся...
Антось з нейкім здзіўленнем і страхам глянуў на Пуценьку: А пры чым тут Раман?..
— А пры тым, што Дабрынскі страляў у яго!
Гісторыя з Раманам Любрыкам была вядомай у вёсцы кожнаму. Раман гэта яшчэ той жулік і прайдзісвет, другога якога цяжка было знайсці ў свеце. Жыццё сваё ён звычайна праводзіў у турмах. А ў перапынках між імі дзівіў і цешыў народ сваім «майстэрствам». Казалі, што на яго рахунку былі кражы коней і перапродаж іх цыганам, абрабаванне банку ў Вільні і іншыя рабункі. Калі дзе-небудзь на кірмашы з’яўляўся Любрык, людзі тут жа сядалі на свае вазы і пільна сачылі за яго неспакойнымі рукамі. Тыя, хто ведаў, хто такі Любрык, слухалі яго насцярожана і аднекваліся ад усякіх яго
прапаноў, нават калі яны маглі быць і выгаднымі. 3 болыпага яго ахвярамі былі людзі даверлівыя, не тутэйшыя. Так, Стась Чатырка з Вурлянятаў расказваў гісторыю: «Сяджу я ў хаце сваёй, каля вакна, гляджу баба нейкая падыходзіць да хаты і давай каля вуглоў хадзіць, хлеў разглядае, паветкі, склеп... Выходжу і пытаюся, што яна тут робіць? А яна мне: «А вы што тут робіце?» Я кажу, што я тут жыву... А яна: «Я тут буду жыць!». Я гэта як? А яна: «А так... Я купіла гэтую хату!». Якое, кажу, купіла? Я хату сваю нікому не прадаваў! А яна мне: «Я задатак дала за хату...». Каму дала?.. Сталі разбірацца, выйшла, што падышоў да яе нейкі чалавек на кірмашы, разгаварыліся пра тое-сёе і ён між іншым сказаў, што прадае добрую хату... Даў адрас, сказаў, што за выганам, адразу направа, стаіць дом, здалёку відаць... Яна і прыйшла... Няцяжка было здагадацца, што гэтым чалавекам быў Любрык. Паказаў Чатырка цётцы месца тое, дзе сапраўды стаяла хата Любрыка, толькі хату сваю ён некалькі гадоў таму назад разабраў: ці не то прапіў, ці перавёз некуды.
Гавораць, што нельга абвесці жыда вакол пальца, але такая гаворка не датычыла Любрыка.
Рабіновіч жыд з мястэчка шмат каму скардзіўся на Любрыка:
— Гэта ж не чалавек, гэта ж нейкі зброд... Ідзе раз па кірмашу і плача: « А мая ж ты авечачка...». Заходзіць да мяне ў лаўку: «Пан Рабіновіч, пан Рабіновіч... А даруйце мяне, калі абы што пра вас казаў, альбо зрабіў што-колечы ня так... Каюся перад людзьмі і Богам... Альбо павешуся, альбо пачну жыцьцё спачатку... А мая ж ты авечачка... ». I ў сьлёзы, як баба якая... Супакойся, кажу яму, супакойся, і раскажы ў чым справа. А ён праз сьлёзы: «Было ў мяне сем авечак, і здохла адна... A мая ж ты авечачка...». Дык жа, кажу, шэсьць засталося... «Паздыхаюць і гэтыя, а мае ж вы авечачкі...». Чаго паздыхаюць? — пытаюся. «А карміць няма чым...», адказвае. А я тады якраз зьбіраўся авечкі купляць, у людзей распытваў, пытаюся і ў яго, што за авечкі? «Адна старая і пяць маладых», адказвае. Кажу, дык куплю я ў цябе авечкі твае. «Дык жа здохнуць... карміць нямачым...». Ня здохнуць, кажу, я ня сёньня, заўтра пад’еду... «Дык жа я сам здохну... тры дні ня еўшы... дзеці галодныя...». Я яму працягнуў нейкі злоты, кажу, ідзі паеш... А ён: «Не, так справа ня пойдзе, пан Рабіновіч, давай задатак за авечак, дзяцей паеду карміць». I я, як той дурань, даў. А на заўтра прыязджаю да Любрыка па авечкі, а ён валяецца п’яны. Пытаюся, дзе авечкі, а ён толькі мармыча не-