Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Было б ужо ад каго забіраць! абураўся Сцяпан. Хоць бы з народам параіліся...
У гэты час у памяшканне зайшлі Калман і Кацалапаў і рашуча накіраваліся ў прэзідыум.
— У цябе не спыталіся! — заместа прывітання строга заўважыў Кацалапаў. Там, у Маскве, ведаюць, што робяць. Вільня твая была не беларускай, а польскай... А цяпер будзе літоўскай і савецкай. I калі трэба будзе, і Мінск можа стаць літоўскім...
-	Менск хутчэй можа стаць расейскім, — выказаў здагадку Сцяпан.
-	А ён і так ужо ёсьць расейскім!
Сцяпан не стаў спрачацца з Кацалапавым, і на гэтым пытанне з Вільняй і Менскам было б закрытым, калі б голас не падаў нехта Хаім Берка. Хаім у Ракавічах з’явіўся нядаўна. Прыехаў ён з сям’ёй аднекуль з-пад Варшавы уцякаў ад немцаў. Хацеў трапіць у Савецкую Беларусь, але на старой польска-савецкай мяжы яго завярнулі назад.
-	Таварышы, тут такая сітуацыя, пачаў Берка. Пасьля перадачы Вільні і Віленскага краю літоўцам, узьнікла новая мяжа між новай Літвою і той часткай тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая была далучанай да Савецкай Беларусі. Былыя тэрыторыі Ашмянскага, Браслаўскага і часткі Дзісьненскага і Сьвянцянскага паветаў з насельніцтвам апынуліся ў поўнай ізаляцыі: у Вільню, у Літву і далей у заходнім кірунку нас, як заходнікаў, не пускаюць на новай мяжы летувіскія і савецкія памежнікі; у Мінск, у Савецкую Беларусь і далей на ўсход не пускаюць на старой савецка-польскай мяжы саветы. Мы, бежанцы з Полыпчы, сярод якіх вельмі шмат яўрэяў, перад прыходам немцаў кінуліся былі ў розныя бакі і засталіся чакаць немцаў на тэрыторыі, умоўна далучанай да БССР. Канчаткова межы яшчэ не вырашаныя, і няведама, што будзе з намі, калі Гітлер пойдзе далей на ўсход... Мы, яўрэі, сёньня знаходзімся як у пастцы...
-	Дык, што вы хочаце ад нас? перапыніў яго Кацалапаў.
-	Ад вас я хачу хадайнічаньне на атрыманьне даведкі, паводле якой можна будзе перайсьці мяжу ў Савецкую Беларусь... Наколькі я ведаю, такія даведкі ёсьць у кожнага, хто прыехаў сюды з Савецкага Саюза...
—	Мы такіх даведак не даём, таварыш, — зноў перапыніў яго Кацалапаў. Гэта ня наша кампетэнцыя...
-	Але, таварыш Кацалапаў, хадайнічаньне ў вашых магчымасьцях, — даводзіў Берка.
-	Мы сёньня сабраліся тут не дзеля таго, каб афармляць паперы ў Савецкую Беларусь, строга падкрэсліў Кацалапаў. Сёньня ў нас на парадку дня Усебеларускі народны сход! У сувязі з гэтым дазвольце даць слова таварышу ўпаўнаважанаму Калману. Прашу!
Лёва Калман падзякаваў і стаў вельмі прыгожа, як казачнік-бай, гаварыць пра тое, што ўсе працоўныя Заходняй Беларусі праявілі пралетарска-рэвалюцыйную ініцыятыву і абвясцілі неабходнасць склікання «Всебеларускага народнага сабранія», якое будзе праходзіць напрыканцы бягучага месяца ў Беластоку. У сувязі з гэтай, вельмі патрэбнай дэмакратычнай прапановай, нам трэба будзе абраць сваіх, лепшых з найлепшых прадстаўнікоў у вышэйшы орган улады Вялікі ўсенародны сход, прадстаўнікоў, якія будуць прадстаўляць інтарэсы ўсяго беларускага народу:
-	Дзень выбараў прызначаны на 22 кастрычніка, а сам Народны сход на 28,абвяшчаў Калман. Там, на Вялікім сходзе, будуць вырашацца пытаньні пра ўз'яднаньне народаў Заходняй і Савецкай Беларусі, будзе вырашацца наш і ваш лёс, лёс беларускага народу... Пасьля Сходу, таварыш BepKa, межы будуць адкрытыя і кожны зможа абняцца з сваім савецкім братам...
-	Каб у нас не было такога базару, які быў нядаўна пры стварэньні органаў савецкай улады на мясцох, прадоўжыў тэму Кацалапаў, прапаную вылучыць кандыдата і тут жа прагаласаваць за яго. Кандыдат павінен быць зь беднякоў, сялянаў, працоўных, батракоў, рамесьленьнікаў, з гераічным мінулым нацыянальна-вызваленчай барацьбы супраць польскіх прыгнятальнікаў... Добра будзе, калі гэты чалавек прайшоў загартоўку ў польскіх турмах... У сувязі з гэтым, слова прадстаўляецца зноў таварышу Калману.
Мы доўга раіліся з таварышамі і прыйшлі да высновы, што такая кандыдатура ў нас ёсьць гэта таварыш Залман старшыня часовай управы горада Смаргоні, абвясціў Калман.
Яйука Дайновіча, нясмела прапанаваў Віктось Саковіч.
— Янука! закрычалі астатнія.
Дайновіч наш чалавек! Ніхто столькі не адпакутваў за наш народ, колькі ён, зашумелі астатнія.
Тут жа ўскочыў Пуценька і ўсіх перакрычаў:
— А я прапаную таварышча Калмана!..
Очань харашо! Кацалапаў адзначыў нешта ў сваім спісу. Ітак, галасуем. Хто за Залмана? Хто за Калмана?.. Хто за Кацалапавага?
За Залмана, Калмана і, чамусьці, за Кацалапавага галасавалі адны і тыя самыя: Пуценька, Казакевіч, Сцяпан, Трэпелеў, яны самі за сябе і некалькі актывістак.
А хто за Дайновіча?нечакана зноў выгукнуў Віктось Саковіч.
За Янука Дайновіча падняўся лес рук. У сувязі з гэтым большасць стала патрабаваць, каб яму далі слова.
Гавары, Дайновіч! падбадзёрвалі аднавяскоўцы.
Хай сабе гаворыць, дагаворыцца, спакойна адрэагаваў на такі паварот справы Кацалапаў.
Гаварыў Дайновіч не шмат:
Шаноўныя, я не разумею, чаму нам на кожным кроку стараюцца гаварыць няпраўду: вядома, што там, у Маскве, было прынята рашэньне аб правядзеньні Народнага сходу, але чамусьці стараюцца гэта падаць як ініцыятыву самога насельніцтва Заходняй Беларусі, маўляў, Савецкі Саюз ані ў якім разе не прэтэндаваў на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, маўляў, усё гэта робіцца толькі зь вялікай просьбы прыгнечанага палякамі брацкага Савецкай Расеі беларускага нароДУ?..
Ня ўсё так проста, таварыш Дайновіч, запярэчыў Кацалапаў. На Беласточчыне вельмі шмат нашых прыхільнікаў...
Ня болей, чым у іншым месце... Але, калі гутарка ідзе пра савецкую ўладу, працягваў Дайновіч, дык улада гэтая павінна быць у першую чаргу справядлівай да кожнага, беларусы павінны атрымаць магчымасьць свабоды роднага слова, адукацыі, нацыянальнай гісторыі, вяртаньне сваіх сімвалаў: «Пагоні» і бел-чырвона-белага сьцяга...
-	А вы перакананы, таварыш, што гэта ўсё вельмі патрэбна сёньня народу? пацікавіўся Калман.
-	1 я так думаю, Калмана падтрымаў Кацалапаў. Гэта не з’яўляецца першаснай патрэбай народу... Можа, хто хоча з
прысутных з места дадаць свае пажаданьні будучаму дэлегату на ўсебеларускі сход?
-	Я хачу, з места паднялася Зінка Сідаровіч, актывістка, бяднячка з Мазалёў.
Прашу, Зіна, прапанаваў Кацалапаў.
У вёсцы хадзілі такія чуткі, што Кацалапаў заляцаецца да Зінкі. Некалькі разоў іх бачылі ўдваіх, а яшчэ чамусьці пасля ўсіх гэтых камунарскіх пасядзелак, Зінка толькі пад раніцу прыходзіла дахаты.
— Дык яна ж малапісьменная! нехта выкрыкнуў з прысутных, але на гэты крык «прэзідыум» не звярнуў увагі.
Зінка разгарнула лісток паперы і стала чытаць:
— Я, Зінаіда Сідаровіч, бяднячка з вёскі Мазалі, ад сябе асабіста і ад імя ўсіх працоўных Заходняй Беларусі хачу паставіць пытаньне перад удзельнікамі Народнага сходу Беларусі аб уваходжаньні тэрыторыі Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і Беларускай савецкай сацыялістычнай рэспублікі і аб устанаўленьні на гэтай тэрыторыі Савецкай улады, а таксама аб поўнай канфіскацыі памешчыцкіх зямель, нацыяналізацыі банкаў і буйнай прамысловасьці...
О! Вось што галоўнае, таварыш Дайновіч, на сёньняшні дзень! важна адзначыў Кацалапаў. А вы тут нейкія вражаскія сьцягі хочаце разьвесіць... Можа, мы, таварышчы, пераглядзім кандыдатуры нашы, пакуль яшчэ ня позна... A дваццаць другога кастрычніка прашу ўсіх на выбары! А вамі, таварыш Дайновіч, павінны заняцца кампетэнтныя органы!.. A вам, таварышч Зіна, болыпое парційнае і челавечаскае спасіба! А вы, да ўсіх астатніх, таварышы, можаце ісьці дахаты, без вас разбяромся...
А пасля амаль што ўвесь кастрычнік толькі і гаварылі пра гэты народны сход, на якім будзе вырашацца лёс беларускага народу. Праўда, гаварыла толькі начальства. У выбарчых мэтах быў створаны камітэт агітацыі і прапаганды, які павінен займацца палітмасавай працай. Тады хадзілі хатамі актывістыя, агітавалі за Страшкевіча і Калмана актывістаў з Мястэчка, і Залмана старшыню часовай управы горада Смаргоні, якія і будуць там, у Беластоку, абараняць інтарэсы беларускага народу на ўсебеларускім сходзе (Дайновіч, маўляў, як былы вязень польскіх турмаў, не прайшоў).
Першым сур’ёзным мерапрыемствам камітэту быў агітацыйны паход, прымеркаваны да выбараў у Народны сход Заходняй Беларусі па маршруце Багданоўка Мястэчка. Удзельнікамі паходу былі мясцовыя актывісты, камсамольцы,
моладзь і вучні старэйшых класаў. Калона, чалавек дваццаць, была ўпрыгожанай плакатамі і лозунгамі з заклікамі галасаваць за «абранніка народу». Узначальвалі натоўп камісар Кацалапаў, Казакевіч, Сцяпан і Пуценька. Астатнімі ішлі тры чырвонаармейцы з вінтоўкамі.
Актывістыя прапаноўвалі кожнаму падысці ў мястэчка на сустрэчу з кандыдатам і расказаць яму пра свае інтарэсы і пра сваё жыццё, але на гэтую сустрэчу, відаць, толькі самі актывістыя і хадзілі, бо назаўтра зноў лёталі па хатах, абураліся і пагражалі, што калі так сяляне будуць адносіцца да галасавання, дык ім прыйдзецца ўводзіць «штрафныя санкцыі да палітычна неактыўнага кантынгенту насельніцтва». Чамусьці сяляне не любілі і не хацелі расказваць кандыдатам пра сваё жыццё.
He хадзілі на тыя сустрэчы і Антось з Януком — так неяк атрымалася. Пасля стала вядома, што не адныя яны праігнаравалі ўдзел у выбары свайго абаронцы. He хацелі яны ісці і на такія выбары дэпутатаў на сход, але Сцяпан вельмі папулярна растлумачыў Дайновічу, як свайму былому калегу і аднакамерніку па польскіх турмах, што звычайна робяць саветы з тымі, хто ігнаруе іхнія мерапрыемствы...
А на выбарах, кожнаму, хто галасаваў, давалі па аднаму яблыку з садоў Лакуціескага і Карчэўскага.
Народны Сход у Беластоку 28 кастрычніка абвясціў савецкую ўладу ў Заходняй Беларусі і ўсе дэпутаты аднагалосна прагаласавалі за зварот да Вярхоўнага Савета СССР з просьбай прыняць Заходняю Беларусь у склад СССР і злучыць яе з БССР, а таксама аб
поўнай канфіскацыі памешчыцкіх зямель, нацыяналізацыі банкаў і буйнай прамысловасці.... Усё было так, як гаварыла ў сваім выступе малапісьменная Зінка, бяднячка з Мазалёў.
Неяк Янук зайшоў да Антося і, што праз смех, а што праз абурэнне, расказваў пра выхадку нейкага папа ў мястэчку. Поп гэты прыехаў аднекуль на памінальную службу з нагоды ўшанавання памяці св. Аляксандра Неўскага (праваслаўны прыход насіў яго імя). Дык вось, non гэты, завяршаючы ўрачыстае набажэнства ў царкве, пасля слоў «Слава Ісусу Хрысту» стаў выкрыкваць лозунгі: «Да здравствует