• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

    Саветы

    Заходнебеларускі раман-хроніка
    Янка Трацяк

    Выдавец: ЮрСаПрінт
    Памер: 430с.
    Гародня 2015
    109.46 МБ
    Пастанаўленні, якія агучваў Калман, адносіліся да новага адміністратыўна-тэрытарыяльнага падзелу: заместа Навагрудскага і Віленскага ваяводстваў меркавалася ўтварыць новыя вобласці: Баранавіцкую, Беластоцкую, Брэсцкую, Вілейскую і Пінскую, а таксама 101 новых раёнаў.
    Што да Ашмянскага павету, дык планаваўся падзел павету на некалькі новых раёнаў: Астравецкі, Ашмянскі і Смаргонскі, а частка тэрыторыі адыходзіла да Валожынскага, Воранаўскага і Іўеўскага раёнаў. Так вырашылі зліквідаваць павет, які меў амаль што пяцісотгадовую гісторыю, і людзі былі ўжо прывыклыя да свайго цэнтру. Дзялілі і былую Крэўскую гміну на некалькі новых сельсаветаў: Вайташоўскі, Вярэбушскі, Мялэйкаўскі, Ракавецкі, Рымцельскі, Чаркаскі.
    Цяжка сказаць, навошта было такое драбленне, адно было зразумелым, што не эканамічныя мэты застаўляюць Саветаў пайсці на такі крок. Кожная мясцовая ці раённая адміністратыўная адзінка патрабавала адпаведнага штату. Некаторыя сяляне адкрыта казалі, што зрабілі так падзеля таго, каб кожнага прыехаўшага з усходніх рэгіёнаў начальніка (а прыязджалі, чамусьці, толькі начальнікі) можна было забяспечыць цёплым месцам у тым савеце: сельскім, раённым ці абласным. А яшчэ былі розныя камы: парткамы, райкамы, прафкамы — і на кожны свой «кам», альбо, як гаварылі «па рускі» — «ком», патрэбны быў свой начальнік. Быў той начальнік,
    збольшага, як ком у горле. Колькі іх тут зляцелася ў апошні час, як гругання якога, цяжка было сказаць. Справа была ў тым, што выбары ў мясцовыя, раённыя, гарадскія і абласныя дэпутаты не сталі праводзіць у гэты час, спаслаўшыся на тое, што камуністы-усходнікі не дастаткова яшчэ кантралююць сітуацыю на месце. Выбары намячаліся на травень, a зараз вырашана было забяспечыць мясцовыя органы ўлады прызначэнцамі праверанымі і надзейнымі кадрамі з усходу. Праўда, пра гэта ў друку асабліва не крычалі — інфармацыя калі і падавалася пра нейкага новага начальніка, дык так, што начальнік гэты аб’яўляўся тут толькі па шматлікіх просьбах « трудзяшчыхся » .
    Перадача ўлады ад часовых управаў органам саветаў адбылася недзе напрыканцы студзеня — пачатку лютага 1940 г. Ад 15 студзеня афіцыйна стаў працаваць Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт. Былі створаны адпаведныя раённыя адміністрацыйныя структуры. Ракавецкі сельсавет узначаліў «па просьбе трудзяшчыхся» нехта Кабяк Павел Аляксандравіч, прысланы «паводле рэкамендацыі» з вобласці. Камісар Кацалапаў узначаліў «па просьбе» партыйную арганізацыю Ракавецкага сельскага савета, куды, апрача яго і Кабяка, уваходзілі два чырвонаармейцы, участковы міліцыянер і маладая, прыехаўшая знекуль, сакратарка сельсавета. Сцяпан Андраловіч, як былы «кэпэзэбовец», быў толькі кандыдатам у члены КПБ (б).
    Пасля Новага, 1940 года, сяляне Дойневічаў, Ракавічаў і навакольных вёскаў афіцыйна апынуліся ў Вілейскай вобласці, Смаргонскім раёне, Ракавецкім сельсавеце. Цяпер, калі што якое, людзі ехалі да новага, у тым ліку і абранага, начальства ў Смаргоні, альбо ў Вілейку.
    Ездзіў да новага начальства ў раён і Антось. Трэба было ўдакладніць памеры падаткаў у дачыненні да шматдзетных сем’яў. Нешта Сцяпан альбо памыліўся, альбо свядома выпісаў яму такі падатак на зерне, які ўчыстую апустошваў яго аруд, a трэба было яшчэ перазімаваць і нешта пакінуць на сяўбу. Слухаць пра гэта Сцяпан не хацеў.
    Без асаблівых цяжкасцей ён знайшоў былую польскую гімназію, дзе зараз размясціўся «дом правіцельства» і прайшоўся доўгім калідорам, разглядаючы вывескі на дзвярах і шукаючы патрэбную, як яму сказалі, «інстанцыю». Якія толькі прозвішчы і пасады не сустракаліся на гэтых таблічках: Саламон Абрамавіч Дордзік першы сакратар раённага камітэту КП(б)Б партыі, Парфіновіч Аляксей Рыгоравіч
    другі сакратар, Сапожнікаў Якаў Давыдавіч трэці. Загадчык аргінструктарскага аддзела палітрук Агафон Дамінікавіч Абуховіч, інструктары Леў Саламонавіч Левін, Міхаіл Мееравіч Ліпмановіч, нехта A. М. Інтэ, Эсмантовіч старшыня народнага суда, Брудно, Карпель засядацелі, Лур’е галоўны пракурор раёна, Якаўлеў, Айзенштад... I прозвішчы на дзвярах былі не тутэйшыя, і людзі, відаць, былі аднекуль прыезджыя, балазе панараблялі кабінетаў. У кабінеце сядзець — гэта табе не гной на полі трэсці... I во, адно знаёмае Рабіновіч Б. I, загадчык райместпром аддзелам... Райместпром і трэба такое ж павыдумляць....
    Антось знайшоў патрэбны яму кабінет у канцы калідору, праўда, да кабінету ён так і не дайшоў перад ім стаяў натоўп людзей, чалавек з трыццаць, не меней, і гэты натоўп чамусьці не радзеў і не набліжаўся да дзвярэй.
    А ў кабінет усё шлі і шлі людзі без чаргі, прыкрываючыся нейкімі паперкамі і адгаворкамі, кшталту, я ад Івана Кузьміча, альбо я ад Кузьмы Іванавіча, альбо яшчэ ад нейкага «...авіча». Хацеў Антось сказаць, што ён і ёсць той самы Кузьміч, але яго нехта апярэдзіў. Пасля гэтага яшчэ прайшло да начальніка некалькі Кузьмічоў. Той, хто заходзіў у кабінет з чаргі, выходзіў расчараваным маўляў, начальнік сказаў, як было вырашана на мясцовым узроўні, так і застанецца, бо мясцоваму начальству лепей відаць, чым яму, раённаму, з свайго кабінету. Урэшце Антось, прастаяўшы паўдня, глянуў на сонца і паехаў да хаты.
    Аднаго Антось не мог зразумець, як народ мог «прасіць» сабе такое начальства, да якога не даступіцца, а калі і даступішся, дык яно ж нічога не вырашае. 3 другога ж боку, які народ «прасіў» гэтых дордзікаў, сапожнікавых, агафонавых, саламонаў розных быць над імі начальнікамі, калі пра іх ніхто нідзе ніколі не чуў?.. Уся гэта сістэма начальнікаў вельмі і вельмі нагадвала расейскую царскую сістэму, калі кожны, нават дробны начальнік, павінен быць аднекуль з Расеі. Калі і хто выбіраў для сябе сам з Расеі начальства? Такога яшчэ гісторыя не ведала.
    і4.Савецкі рай
    У сувязі з паходам Чырвонай Арміі, для ўсіх людзей настала шчаслівае жыццё: для дзяцей шчаслівае дзяцінства, для моладзі шчаслівае юнацтва, для пажылых — шчаслівая старасць. Эпітэт «шчаслівае» так і лез у вочы з старонак савецкіх газетаў. Адным словам, складвалася ўражанне нейкага раю,
    ды і толькі. А калі што не так, тут жа гучалі парады наконт таго, што табе трэба пад’ехаць у рай... у райкам, у райсавет, у райсабес, у райаддзел, у райсуд, у райбальніцу...
    Быў Антось у тым раі... Ды і не толькі Антось, кожны, хто там быў, ведае, што лепей не ведаць такога раю.
    Аднаго разу, пад вечар, вырашыў Антось схадзіць на бадзякі да Янука Дайновіча, балазе працы такой па гаспадарцы не было. Застаў ён Янука ў хаце за чытаннем газеты.
    Адзін? спытаўся Антось.
    Маці на печы, адгукнуўся Янук.
    Што пішуць? пацікавіўся Антось.
    Што пішуць... Усё адно і тое, хочаш зачытаю: «...Ленінска-сталінская нацыянальная палітыка прынесла доўгачаканае вызваленьне беларускаму народу ад польскабуржуазнага рабства і нябачны ў іхняй гісторыі росквіпг кулыпуры, на ўз’яднаных тэрыпгорыях перажывае небывалы ўздым прамысловасьць, ідзе актыўнае масавае стварэньне калектыўных гаспадарак...» і ўсякая такая ерунда.
    Ого! Ты глядзі, што робіцца, здзівіўся Антось.
    — Альбо во: «... найболып перадавыя сяляне — батракі і беднякі прыступаюць да арганізацыі калгасаў...». Якія ж яны перадавыя сяляне, калі яны батракі?!
    — Гм-м, сапраўды, нейкая лухта, — пагадзіўся Антось.
    -	He веру я ў гэтую бальшавіцкую агітацыю! — абурыўся Янук і адкінуў газету ўбок.
    -	Але, з другога боку, сталі бы так проста пісаць, паперу толькі марнаваць? — засумняваўся Антось.
    -	Паперы ім ня шкода... Вось у нас, што ў нас змянілася з таго, што тут нагрэйзана?
    -	Дык гэта ў нас...А ў Савецкай Беларусі, кажуць, рай ды й толькі!
    -	А хто ведае, як там, у іх? ажывіўся Янук. У «Беларускай Крыніцы» пра гэты рай не пісалі. Ня сталі б яны ўцякаць сюды, каб там так добра было б... Дзясяткі тысяч, як вараньня якога, зьляцелася лінію партыі праводзіць...
    I правядуць... I лінію партыі правядуць і элекпстрыку. Ня трэба будзя з керасінам вэждацца... Дойдзе й да нас чарга на рай... Будзе, як у Саветаў... Бальніцы бясплатныя, школы таксама, кароў пасі — дзе хочаш, хадзі — дзе хочаш... Цяпер адзін загон...
    -	Загон цяпер адзін... Толькі рай у кожнага свой, Янук на хвіліну задумаўся і прагаварыў:
    -	Пакуль сам ня ўбачу, як там, у іх ня дам веры!
    -	Было б на што глядзець, пагадзіўся Антось.
    А праз колькі дзён апынуліся Антось з Януком у Мястэчку.
    У Мястэчку поўным ходам ішло будаўніцтва сацыялізму. Вось калі ўжо гаварыць пра будаўніцтва, дык ажыўленне ў гэтым плане можна было ўбачыць у кожным мястэчку і ў сельсавеце усё залежала ад таго, наколькі былі прыдатныя для разбурэння аб’екты. Разбіралі звычайна непатрэбныя (чаму непатрэбныя?) панскія забудовы: стайні, гумны, хлявы, свіраны. Для калгасу будавалі адзін вялікі кароўнік і канюшню. Будавалі звычайна з таго матэрыялу, які можна было выкарыстаць ад разбору. Так, у Мястэчку разбіралі касцёл на яго месцы было вырашана пабудаваць кароўнік. Разбіралі ў мястэчку і замак Гедыміна XIV стагоддзя: адкалуплівалі ламамі камяні і падвозілі да будаўніцтва сельсавецкай лазні і пад фундаменты будучай бальніцы і камунарскай канторы. На гэтых работах працавала мясцовае насельніцтва далі людзям магчымасць нейкага заробку. Праўда, за той заробак не было чаго купіць у крамах, але гэта было іншае пытанне. Вельмі часта на такіх будоўлях сталі абвяшчаць суботнікі прысвечаныя Леніну, ці Сталіну, ці кастрычніцкай рэвалюцыі...
    На замку пад пільнай аховай людзей у форме працавала група зняволеных, прывезеная аднекуль з Савецкай Расеі. Чалавек пятнаццаць вязняў пад дуламі «трохлінеек» Мосіна1 цягалі камяні з замку на будаўніцтва лазні. Побач з імі працавалі і мясцовыя. Вязням строга было забаронена кантактаваць з мясцовымі, але, нягледзячы на гэта, ізаляваць вязняў ад сумесных перакураў і моўных кантактаў органам не заўсёды ўдавалася. Цікавымі былі іх уяўленні пра жыццё пад панскай Полынчай. Вязні былі вельмі здзіўленыя тым, што не ўбачылі тут ані згаладалага беларускага селяніна, згорбленага і ўпрэжанага ў панскае ярмо, ані раздзіраючыя хаўтурныя крыкі на панскіх палетках такіх жа галодных і худых беларускіх жанчынаў. Наадварот, здзівілі іх каржакаватыя постаці і чырвонамордныя твары мужчынаў, статныя і дзябёлыя жанчыны, якія без песні, здавалася, і не працуюць. Усіх «заходнікаў» вязні называлі кулакамі і прыдуркамі. Кулакамі былі ўсе, таму што мелі каня, карову, некалькі гектараў зямлі такіх у Расеі яшчэ ў дваццатых гадах раскулачылі і выслалі. Прыдуркамі называлі тых, хто з захапленнем глядзеў на савецкае начальства і савецкае будаўніцтва. У сваю чаргу палітычныя