Саветы
Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
— Дзьве сьвіньні, парасят малых, можа, з дзясятак, працягваў Пуценька.
Адна сьвіньня, удакладніў Антось.
А тыя дзе? усхапіўся Пуценька.
Здохлі!
Як гэта здохлі? на гэты раз перапытаў Казакевіч.
Так, як і цялё.... Заходжу ў хлеў, а яны ляжаць у гулце і ня дыхаюць...
— Дзе ляжаць? перапытаў камісар.
— У гулце, гэта па-літоўску ложак, месца такое для адпачынку, растлумачыў Антось.
Дальше! загадаў камісар Трэпелеў.
Дзве авечкі, баран...
Адна авечка і ягнятка, перапыніў Пуценьку Антось.
А дзе ж тыя падзяваліся? Здохлі?! паддзеў з'едліва Пуценька.
— Здохлі, спакойна адказаў Антось.
На самай справе, зарэзаў Антось авечку і барана.
3 гэтым таварышам трэба будзе разабрацца, падняў галаву ад папер пісар. Што там яшчэ?
Разьбяромся! заверыў Пуценька. Дваццаць пяць курэй...
Дзесяць толькі, і два пеўні, удакладніў Антось.
А астатнія? Здохлі? зноў паддзеў Пуценька.
— Чаму здохлі? Не!..
А дзе?
Шашок задзёр! Убіўся ў куратнік і палову амаль што сама лепшых нясушак... толькі пярына за хлевам... калі не верыце, пайшлі, пакажу...
У гаспадарцы было сямнаццаць курэй і два пеўні, але, калі яны ня вераць, — думаў Антось, хай ідуць у куратнік і лічаць тых курэй.
А другіе віды птіцы? спытаўся Трэпелеў.
У садзе вераб’і, вароны, вясной шпакі прылятаюць і другія віды, але колькі іх, я не падлічваў... Пуценька павінен ведаць...
Я не про это: гусь, качка, індык...
- Здохлі! тут ужо па інэрцыі прагаварыў Антось, бо гэтых птушак у гаспадарцы не трымалі. Але якая розніца, ці яны здохлі, ці іх ніколі не было, галоўнае, што іх няма.
- Шо ета в тэбе всі піздыхало? зацікавіўся нават пісар з украінскім акцэнтам.
- А лепей хай піздохне, чым Пуценьку аддаваць! заявіў Антось.
- Ты ў мяне сам скора да...да... п-п-п...
- Ну, хопіць ужо! перабіў іх Сцяпан.
- Патрэбна мне тваё дабро! Я й ў Амэрыканца магу ўзяць... А вось таварышам з гораду, Пуценька кіўнуў на таварышаў.
- Эта к дзелу не адносіцца, ібо к дзелу не прышыеш! перабіў камісар і кіўнуў пісару. Дальше!
- Далій пійдут збудові, абвясціў пісар.
- Так, запісвайце: хата новая, вялікая, на 14 чалавек, з падлогай, кухня, камора, сені, ганак... Запісалі? стараўся Пуценька. Далей: хлеў на дзьве палавіны, з шасьцю загарадкамі, з куратнікам, адрына пад сена, паветка пад дровы, склеп, студня... здаецца... усё...
- Пра ўборную ты чамусьці забыўся сказаць, нагадаў Антось.
- Гэта к дзелу не прышыеш! — паўтарыў Пуценька і гэтак жа, як камісар, кіўнуў пісару. Дальше!
Далей пайшла зямля. Вось тут Пуценька зноў праявіў сябе як выдатны знаток зямельнай справы. Ён ведаў, колькі ў Антося зямлі і ведаў, дзе суглінак, а дзе адзін пясочак, а дзе кол загані, булкі вырастуць. А яшчэ ён добра ведаў, дзе і што ляжыць у хаце, і дзе і што стаіць у хляве, ведаў і колькі пудоў зярна засталося ў арудзе, і колькі можа быць бульбы ў склепе. He забыўся ён сказаць і пра сабаку, які брэша толькі на савецкую ўладу і на яго, Пуценьку; сказаў і пра ката, які слаба ловіць мышэй. Пасля Пуценька пералічыў інвентар: плуг, барана, колы, жорны, сячкарня, рыдлёўка, вілы, граблі, гачкі, косы, сякеры і гэтак далей.
Антось толькі дзівіўся такой асвядомленасці Пуценькі. Прынамсі, тут трохі і сам быў вінаваты Антось колькі разоў Пуценька прыходзіў пазычыць ці плужок, ці барану, ці нават сякеру. Антось тады заводзіў яго ў паветку, дзе знаходзіўся ўвесь гэты інвентар і прапаноўваў Пуценьку лепшае, што ў яго было. I хто б мог падумаць, што ў гэтага боўдзілы была такая назіральнасць і моцная памяць. Тыя моманты, якія Антось аспрэчваў, пісар адзначаў пытальнікам супраць запісу. Відаць, што яшчэ будуць разбірацца.
Калі ж усё было перапісана і ўлада збіралася адыходзіць, Антось раптам заявіў, што для рэестрыку не хапае яшчэ адной скацінкі.
Так, так, прысеў да стала пісар. Якій?
Пуценькі, што па суседству, спакойна прагаварыў Антось.
Шо за Путінькі, ешчё одін пёсік? перапытаўся пісар. Адкуль жа было ведаць пісару, як тут, у вёсцы, каго абзываюць.
Камісар Трэпелеў насцярожыўся, а Пуценька зрабіў выгляд, што яго гэта не датычыць.
Ага, ага, пёсік, маленькі такі сабачка, які заўсёды шчанюк брэша шмат! вельмі сур’ёзна падтрымаў пісара Антось.
Таварышы, ня варта зьвяртаць увагу на гэта, прамовіў Сцяпан, давячыся смехам, і болып сур’ёзна звярнуўся да Антося: А ты, калі што ўтаіў, дык будзеш пасьля мецьма клопаты з новай уладай, так што глядзі...
— Гляджу, гляджу, запэўніў Антось і запытаўся:
Дык як наконт цюціка паскудны надта, можа прыстрэліць?
Але на гэтае пытанне Антосю ніхто не адказаў, толькі камісар Трэпелеў заместа развітальных прамоваў сурёзна папярэдзіў:
— Знаю я Пуценьку, н только не нада яго блытаць зь тютенькам... А вот ты шо б заўтра был на собраннн. He прндёшь -няна тебе Тютень... цьфу ты... Путеньку і наскую!
Прыйду. Дзе ж дзенешся?..
А ты за скацінку, скацінкай адплоціш, працадзіў скрозь зубы Пуценька, выходзячы з хаты.
Толькі што ты будзеш рабіць з той скацінкай, гаспадар?!. ухмыльнуўся Антось.
Усе ж добра ведалі, што ў Пуценькі, апрача ката і некалькі курэй, болей аніякай гаспадаркі не было. Ды што гаспадаркі, уборнай нават не было сваёй, лёталі ў кусты альбо, як прыцямнее, за гумно. А ў вёсцы як? Добрага гаспадара ацэньваюць паводле таго, які ў яго плот і якая ўборная. А тут ані аднаго, ані другога...
У цябе каты з голаду дохнуць...Гаспадар! А яшчэ савецкую ўладу ён прадстаўляе! дабавіў Антось для пераканаўчасці.
Вы, хозяін, тут на ўладу рот не раскрывайте, заўважыў камісар.
Таварыш, я не супраць улады, бо ўсякая ўлада ад Бога...
Бога нету! перабіў яго таварыш Трэпелеў.
Ну, калі Бога няма, Антось задумаўся, дык якая тады ўлада?
Улада што нада! пераканаўча сказаў Сцяпан. А ты меней гавары, бо дагаворышся.
Я толькі хацеў сказаць, што калі Бога няма, дык навошта тады дражніць гусей? Ці праўда? спытаўся Антось.
Есть только одна правда ленннская! адказаў камісар.
— А шо, у вас гусі е? — перапытаў пісарчук.
He, гусей няма! удакладніў Антось. Але я не пра гэта... Я хацеў бы спытацца, а ці праўда, што кажуць, быццам савецкая ўлада будзе ўстанаўліваць кожнаму норму: колькі трэба будзе есьці, колькі піць, колькі працаваць, спаць, стаяць, сядзець і гэтак далей... Ці праўда?
Темной народ всё перавернет! камісар пакачаў галавой. Товарышч Сьцяпан, паясьніце несазнацельнаму таварышчу, што такое Савецкая ўлада.
— Савецкая ўлада гэта калектывізацыя плюс электрафікацыя ўсёй страны! — заместа Сцяпана адрапартаваў Пуценька.
Правільна! важна адзначыў Кацалапаў.
Савецкая ўлада мае клопат пра здароўе кожнага, а гэта азначае, што аб’ядацца і распівацца кожнаму яна не дасьць, — тлумачыў Сцяпан. А наконт астатняга будзе маральны кодэкс, якім і будуць рэгулявацца адносіны ў грамадзтве...
Я яму пасьля скажу, колькі трэба будзе працаваць і сядзець! — ні з таго ні з сяго заявіў Пуценька і гучна зарагатаў, задаволены сваім жартам.
Яшчэ адно пытаньне, — Антось не звяртаў увагі на Пуценьку. А ці трэба будзе мець пры новай уладзе каля кожнай хаты сваё адхожае месца?..
А пры чом тут адхожэ місцэ? паціснуў плячамі пісар. Анікуда аніхто не будзе відходыт... Колхозы будуць...
А пры том, стаў тлумачыць Антось, што ваш сельсавецкі работнік у начальнікі выбіўся, але ня мае сваёй уборнай і лётае пад маё гумно... Непарадак гэта, і некультурна...
— Так это же пустяк, — адказаў камісар.
Так, так. Пуценька паўнейшы пусьцяк, падхапіў быў Антось. Знайшоў месца... Дзеці ходзяць... Жанчыны...
He панімаю, в чом дзела? Кацалапаў, здаецца, сапраўды не разумеў, у чым справа.
Ён мае на ўвазе такое месца, куды людзі ходзяць... Куды ходзяць з патрэбы... Гэта будзе — па нуждзе, во! — растлумачыў Казакевіч.
Дык я же і говарю, что это пустяк. Пусть переставіт гумно своё на другое место, подальше, чтоб не ўспел добежать...
Вы гэта сурёзна? Антось здзіўлена глядзеў на камісара.
Вполне, мы не любім шуткаваць, а таварышу Пуценьку мы паставім на від! паабяцаў камісар.
— Во-во! Зрабіце хоць гэта. Пастаўце на від і дайце яму добра па тым відзе!
3 усёй гэтай кампаніі толькі адзін Сцяпан ціхенька, у кулачок, пасмейваўся, астатнія былі сур’ёзнымі, як і належыць быць уладзе. Пуценька рабіў выгляд, што да гэтага ён не мае аніякіх адносін, быццам бы той Пуценька, пра якога тут ідзе гаворка гэта не той Пуценька, які тут ёсць. Толькі пры адыходзе Пуценька, відаць, спецыяльна затрымаўся, каб выходзіць апошнім, ён злосна прагнюсавіў:
Я табе ўстрою, сусед, і цюцьку, і адхожае месца... доўга будзеш адходзіць...
Глядзі, каб сам не адышоў, спакойна прагаварыў Антось і зачыніў за Пуценькам дзверы.
А Ганька хуценька ўзяла ў рукі венік і стала замятаць за імі сляды і прыгаворваць: «А каб вас немач, каб вас».
А недзе праз тыдзень на Антосевым падворку зноў з'явіліся мясцовыя камунары і з імі Пуценька. Як пасля стала вядомым, камунараў тых сам Пуценька і прывёў. Гутарка была вельмі канкрэтнай: камунары, для «развіцця савецкай сельскай гаспадаркі і заснавання калгасу», запатрабавалі частку лепшай зямлі на Бутрымаўшчыне, карову, каня і воз.
-1 пасьля, як ты нам гэта ўсё дасі, мы будзем цябе лічыць сваім, прапанаваў такі варыянт Казакевіч. I, пакуль што, чапаць ня будзем.
Так проста, як вы кажаце, пытаньні не вырашаюцца. Антось на момант задумаўся, а пасля спытаўся:
— Скажыце, калі ласка, колькі трэба мець, паводле законаў вашай улады, на аднаго чалавека таго нажытку: да прыкладу, колькі зямлі можна трымаць?..колькі жывёлы?... колькі курэй на аднаго чалавека?, колькі яблынь у садзе, сьліваў колькі?..
Камунары маўчалі.
— Ёсьць у вас такі рэестрык, дзе напісана, прыкладна, так: сям’я з трох чалавек мае права трымаць адну карову, парасё, тры курыцы, пятуха і гэтак далей?
У нас усё ёсьць! важна заявіў Пятро. У сельсавеце.
Ну, калі ў вас там усё ёсьць, дык чаго вы тады па хатах ходзіце, чаго вы ходзіце і жабруеце ў людзей? Бярыце там!
Ты нам тут ня вумнічай! — заявіў Калістрат. Цесьць твой занадта разумным быў...
А пры чым тут цесьць, і што значыць быў? насцярожыўся Антось.
— Цесьць тут ні пры чым, перавёў гутарку Казакевіч. Дык як наконт каровы, зямлі і каня: сам аддасі, ці раскулачваць будзем?
Хлопцы, зразумейце, што ў мяне карова для дзяцей, зямля для каровы, а конь з коламі, каб апрацоўваць тую зямлю, якая для каровы, а карова для дзяцей, а дзеці гэта наша будучыня і будучыня савецкай улады, калі хочаце ведаць...