Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
-	А цяпер сама цікавае, у гумне трохі стала цішэй. У сувязі з пасьпяховым будаўніцтвам савецкага ладу, у сувязі з ростам нашых дасягненьняў, з’явілася вельмі шмат зайздросьнікаў, нядобразычліўцаў, непрыхільнікаў, шкоднікаў, кулакоў і ворагаў савецкай улады. У першую чаргу, гэта розныя буржуйскія найміты, шпікі і агенты амэрыканскага і сусьветнага імпэрыялізьму, якія, як тыя блохі ці прусакі, могуць завесьціся ўсюды: у гарадох, у вёсцы, у войску, дзяржаўных установах, школах, канторах... Менавіта яны вінаватыя ў тым, калі нешта ў нас ладзіцца ня так, як мы хочам і плянуем: не выкананьне плянаў паставак дзяржаве зярна, мяса, малака, неўраджай, зрывы пасяўных і ўборачных кампаній, раскраданьне сацыялістычнай маёмасьці, спекуляцыя, агітацыя супраць камунаў і калгасаў і шмат іншай шкоды усё гэта праца рук ворагаў нашых. Каб ня быць шматслоўным, я прывяду вам некалькі фактаў: вось вам газэта «Нзвестня», Сцяпан паказаў газету, падае цікавую інфармацыю пра дзясяткі ворагаў народу, трацкістаў і агентаў, якія займалі высокія пасты ў савецкіх ўстановах партыі, у войску, у народнай гаспадарцы, адукацыі, культуры, медыцыны і іншых сфэрах нашага жыцьця... Дый што тут казаць, ворагамі народу аказаліся такія вядомыя беларускія дзеячы, як Антон Луцкевіч, Вечаслаў Багдановіч, Станкевічы з Арлянятаў (ксёндз Адам, Янка-Спадар і Стась), Ян Пазьняк, Аляксандр Уласаў, Макар Краўцоў... Помніце, некалі сьпявалі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» не туды хацеў ён выйсьці, гэты Макар, а зараз, будзе цялят пасьвіць там, дзе трэба. Ворагам аказалася і наша зямлячка паэтка зь Вілейкі Натальля Арсеньнева... Вось я тут чытаў ліст Вялікаму Сталіну ад беларускага народу, і што?.. Зыходзячы з таго, як вы слухалі, у мяне склалася меркаваньне, што й ў нас ёсьць такія нядобрыя людзі... У кожнай хаце можа прытаіцца такі шпік ці агент і прыкідвацца сябрам камунарам, альбо сябрам клясу працоўных і сялян, а не, дык і актывістам савецкай улады... А чым болей людзей у якой-небудзь установе, альбо канторы, альбо ў хаце, даводзіў Сьцяпан, тым болей там можа быць ворагаў, бо, паводле неафіцыйнай статыстыкі, на кожныя дзесяць-пятнаццаць чалавек абавязкова прыпадае адзін-два ворагі, а калі яшчэ ўлічваць кулакоў і падкулачнікаў, дык і таго больш! Як бачым, статыстыка гэтая несуцяшаль-
ная... Калі хто ведае такіх альбо заўважаў за імі незразумелыя, шкодныя камуне альбо партыі дзеі, калі ласка, зьвяртайцеся да мяне, да таварыша Кацалапава і Трэпелева і будзем разам выяўляць нашых ворагаў... Горш будзе таму, калі хто ведаў, ды не сказаў пра ворага, не прасігналіў у час кампетэнтным органам і тым самым стаў саўдзельнікам у злачынствах супраць савецкай улады, партыі Леніна Сталіна і савецкага народу... Майце на ўвазе...
-	Ды няма ў нас аніякіх ворагаў, апрача тых, каго ўжо пасадзілі! з нейкім абурэннем выкрыкнуў Карповіч. У нас зараз засталіся толькі сацыялістыя, камуністыя і беднякі...
-	А вот это, товаршц, непростнтельное полнтнческое заблужденне н полнтнческая блнзорукость, загаварыў раптам маёр адзін з прыезджых камісараў у форме. Передо мной местный товарніц очень верно осветнл основные задачн врагов народа, за нсключеннем одного момента... Я постараюсь учесть этот пробел.
Маёр дастаў з партфеля зялёную папку, разгарнуў яе і стаў з задавальненнем чытаць : «Так, секретарь ЦК КП(б)Б товарніц Пономарёв в заявленнн «О провокацйях й провалах Коммунйстйческой партйй Польшй» отметлл следуюіцее: «Прй созда нйй КПЗБ в неё вошлй целйком Белорусская Революцйонная Органйзацйя (БРО). В этой органйзацйй было немало белорусскйх нацйоналйстов, а средй нйх агентов ПОВ (Польская органйзацйя войскова). Онй занймалй такжеруководяіцее положенйе в белорусской рабоче-крестьянской. «Громаде», насчйтываютей 100 000 человек (...). Руководйтелй соймовой фракцйй «Грома ды» й «Змаганье» после разгрома былй арестованы (для зашйф ровкй) польской дефензйвой, а затем былй обменены й разоблачены e СССР как шпйоны й агенты Пйлсудского...»1.
На гэтым маёр спыніўся і шматзначна заўважыў :
—	Еслн кто-то думает, что это цнннчно по отношенню к братьям по оружню, тот глубоко ошнбается полнтнческн, потому что это наша, как сказал наш дорогой н велнкнй товарніц Сталнн, Советская, Коммуннстнческая это всё с большой буквы Партнйная Бднтельность н Совесть!..
Першым ускочыў Кацалапаў і вельмі дробненька запляскаў у далоні. За ім ускочылі Пуценька, Трэпелеў, Сцяпан і астатнія.
Пасля авацый таварыш маёр прадоўжыў:
—	Еслн хотнте, я прнведу еіцё прнмеры... Так: „Нмеют ся факты антйсоветского воспйтанйя детей co стороны от дельных учйтелей, напрймер, учйтель Макевйч, деревня Пол1 ІДыт. паводле: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф.4. Спр.1744.
берег, пел с ученйкамй „От веку мы спалй», учйтель Батура, деревня Плйсса, дйктовал ученйкам: «Наше войско польское, йдёт войско польское, каждый войску рад», учйтель Ярославскйй, м-ко Любча, называл ученйков „сволочй», выражался словамй „молчать жйды» й заставлял снймать галстукй пйонерам, когда онй не моглй отвечать ему на вопросы...»1. Нлн, вот еіцё: „Учйпгель д. Рожкй, Свйслочского р-на Ржевскйй 7 декабря 1940 г. в беседе с нашйм йсточнйком заявйл: «Нам предложено разработать с ученйкамй пйсьмо от йменй белорусского народа тов. Сталйну, й вот, когда чйтаешь строкй, где сказано, что белорусы прй бывшел польском правйтельспгве жйлй под ярмом панов, в нйіцете й голоде, а сейчас, прй Советской властй, народ жйвёт весело й счаспглйво, то этй слова у ребят вызывают смех, так как онй знают, что раньше прй польском правйтельстве онй жйлй радостно й хорошо, а сейчас прй Советах — в нйіцете й голоде, так как сейчас нйчего непг, й поэтому я не могу рассказывать ребятам о Советах такого, совестй не хватает. Ржевскйй взят в разработку no д/формуляру...»2, но это к делу не относнтся...
Прамоўца гэты гаварыў яшчэ доўга. Прыводзіў прыклады антысавецкіх выказванняў папоў, ксяндзоў і настаўнікаў. Відаць, быў ён «спецыялістам» па настаўніках. Так, недзе там настаўнікі замест прадмета «Гісторыя СССР» выкладаюць гісторыю Польшчы, іншыя выклад прадметаў вядуць на польскай мове, а некаторыя прыводзяць дзецям такія прыклады, якія сваім зместам супярэчаць курсу партыі ЛенінаСталіна. Да прыкладу, настаўнік літаратуры ў м. Гародзькі дыктаваў дзецям: «Касцёл у Лоску — прыклад узорнага культавага драўлянага дойлідства» а гэта нішто іншае, як прапаганда каталіцтва. Альбо настаўнік матэматыкі ў Мястэчку задаў дзецям такую задачу: «На адным участку прагаласавалі 65 адсоткаў выбаршчыкаў, на другім 80, а на трэцім 95. Вылічыць сярэдняе арыфметычнае колькасці выбаршчыкаў». Вядома, што ўдзел у выбарах прынялі 99 адсоткаў выбаршчыкаў. Адкуль настаўнік узяў такія ўчасткі, на якіх галасавала ўсяго толькі 65 адсоткаў? Што гэта свядомае прыніжэнне і фальсіфікацыя вынікаў савецкіх выбараў? даводзіў маёр і з нейкай урачыстасцю падкрэсліваў, што ўсе такія настаўнікі і ім падобныя «взяты в агентурную разработку».
Гаварыў прамоўца і пра тое, што партыяй Леніна-Сталіна распрацавана спецыяльная стратэгія па «очшценню от враж-
1 3 справаздачнага даклада сакрагара Любчанскага райкама КП(б)Б за перыяд 23.01 па 6.04.1940 г. //Гродзенскі архіў грамадскіх арганізацый вобласці.-Ф. 2195. В. 15.-Спр.1.
2 Гродзенскі архіў грамадскіх арганізацый вобласці. Ф. 6195. В. 1. Спр. 92.
дебных элементов» і для выяўлення ворагаў народу ў краіне створаны спецыяльныя органы, што гэта першачарговая задача, якая знаходзіцца пад асабістым кантролем таварыша Сталіна, і што «сёння да вас прыехалі з цэнтру кампетэнтныя спецыялістыя, упаўнаважаныя, якім партыя даверыла такую вялікую місію, і якія, на высокім прафесійным узроўні, разам з нашай гвардзейскай народнай міліцыяй, адловяць усіх ворагаў народу і жыць стане весела, радасна і шчасліва. У завяршэнні свайго выступу прамоўца адрэкамендаваў для адпаведнай працы на мясцох старшага аператыўнага ўпаўнаважанага раённага аддзела міліцыі НКВД капітана Трэпелева і яго памагатага лейтэнанта Феськова.
На гэтым сход закончыўся.
Людзі моўчкі разыходзіліся, падазрона паглядаючы адзін на аднаго, і не было відаць на іх засяроджаных тварах весялосці і радасці.
Антось быў на гэтым сходзе і добра зразумеў, што, здаецца, надыходзяць такія часы, пры якіх вельмі лёгка можна стаць ворагам народу. Ворагам можа быць твой сусед, сваяк, кум, брат і заадно ворагам можаш стаць і ты толькі за тое, што не «прасігналіў» учас тым, каму трэба было «прасігналіць». A што, калі раптам стукне ў галаву таму ж Пуценьку ці Касалапаву пашукаць гэтых абавязковых агентаў-ворагаў і кулакоў у яго сям’і? У хаце 12 чалавек, паводле той статыстыцы, павінен быць і вораг?!. Тады што?..
А назаўтра, пасля таго сходу, стала вядомым, што ў мястэчку, дзякуючы пільнасці аператыўнай групы, арыштавалі і адправілі ў раён для народнага «разбірацельства» і прысуду некалькі падазроных у шпіёнстве асобаў. Сярод іх адным з першых «ворагаў» быў аб’яўлены Толя Страшкевіч, той, які ў час сустрэчы Чырвонай Арміі хадзіў падвыпіўшы з партрэтам Сталіна і спяваў «Ад веку мы спалі...», і паваліўся з тым партрэтам. Пра яго так гаварылі: «Усё ж такі дасьпяваўся, хлапец». А праз колькі дзён сталі гаварыць, што дадуць таму Толіку «чырвонец» савецкай турмы з высылкай некуды ў Сібір «за іздзевацельствы над партрэтам аднаго з рукавадзіцелей Камуністычнай партыі».
Але знянацку, ні з таго ні з сяго, узяць і арыштаваць цяжка было нават савецкай уладзе нейкая павінна была быць усё ж такі зачэпка. I найболей папулярнай зачэпкай стала прыватная гаспадарка, наяўнасць некалькіх гектараў зямлі і выкарыстанне наёмнай працы. Зразумела, той, хто меў прыстойную гаспадарку, валодаў ня менш 10-цю гектарамі зямлі і ў
гарачую пару арганізоўваў талаку, меў усе шанцы стаць «ворагам народу».
Пасля арышту Дабрынскіх у Багданоўцы, савецкая ўлада пераехала ў іх дом. Дом з цэнтральным уваходам быў раздзелены на дзве палавіны: у адной размясціўся сельсавет, у другой камуна і спецыялістыя. Аддзельныя кабінеты мелі Кабяк старшыня сельсавета, Кацалапаў сакратар ячэкі КП(б) Б і Трэпелеў — старшы аператыўны ўпаўнаважаны. Сцяпан, пакуль што, кіраваў камунай, але хадзілі такія чуткі, што пры арганізацыі калгасу ён старшынём не будзе. Казакевіч загадваў камбедам і быў брыгадзірам. Апрача іх, штат улады павялічыўся за кошт новых упаўнаважаных: аднаго па асобых справах, другога па культуры, трэцяга па падатках, чацвёртага па страхоўцы.