Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Змяніліся істотна і канцэртныя праграмы: напачатку абавязковымі нумарамі рэпертуару былі песні і вершы пра вялікага і мудрага Сталіна, пасля пра ленінска-сталінскую Камуністычную партыю і яе выключную ролю ў Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі і савецкім будаўніцтве, пасля нумары (песні і вершы) пра Леніна і герояў Грамадзянскай вайны (Чапаева, Шчорса, Будзённага), а таксама патрыятычныя нумары пра любоў да Расеі і Масквы. I нарэшце, недзе напрыканцы праграмы, выпускалі бабулек у андараках і мужчынаў у драпаных лапцях з беларускімі народнымі песнямі і танцамі. Успрымаліся яны ў такой «хформе» несур’ёзна, са смехам (у вёсках лапці насілі толькі ў XIX стагоддзі), хаця і спявала на-
родная капэла тыя песні, без якіх не абыходзілася аніводнае свята ў вёсцы. Разам з тым савецкая ўлада забараніла Батлейку і спяваць беларускія песні: «Ад веку мы спалі», «Люблю свой край, старонку гэту...» і іншыя. Нельга было танцаваць танго і факстрот. Было забаронена адзначаць дзень закаханых дзень Валянціна, а таксама ўсякія гулянні на Масленіцу, заместа яе былі прапанаваны ўрачыстыя «провады зімы с лыжным забегам». Пачыналіся такія праводзіны зімы ў пачатку вялікага посту, таму і не дзіўна, што на тыя праводзіны прыходзілі толькі актывістыя і камсамольцы. Увогуле на дні каталіцкага ці праваслаўнага посту маглі прыпасці значныя святы савецкай улады: Дзень Чырвонай Арміі, Міжнародны жаночы дзень, дзень народзін У. I. Леніна, дзень народзін Гітлера, 1-га Мая. А што сама галоўнае, дык гэта тое, што ў разгар посту абавязковымі сталі конкурсы мастацкай самадзейнасці. Кожны калгас, ці ўстанова павінны былі мець свой такі калектыў і прымаць удзел у раённых і абласных конкурсах. Адным словам, і сапраўды весела і радасна стала жыць ў дні вялікага посту.
Частымі сталі выпады, калі лекцыі і канцэрты прарываліся альбо адмяняліся рознымі фінансавымі органамі з райвыканкаму, з райсавету, з маслапрому, з сельпо, з дзяржстраху, з падатковай інспекцыі, з розных пралетарскіх фондаў і кантралюючых органаў, якія наляталі зграяй, раскладвалі свае паперы і пачыналі звяраць выкананне нормы натуральнага сельгаспадатку (пастаўкі мяса, масла, малака і курынага памёту), грашовага падатку і падатку на пабудовы, аплаты зямельнай рэнты, патрабавалі абавязковай аплаты страхоўкі і культзбору, грашовых складак у міжнародныя фонды Чырвонага Крыжа і Міру, на карысць галадаючых, і абавязковага набыцця кожнаму пралетарскай латарэі. Усе гэтыя паборы ў іх называліся так: «выполненне плана мобнлнзацнн средств с населення». Атой, хто вельмі моцна абураўся такой «мабілізацыяй сродкаў», трапляў у «чорныя спісы» іншых органаў, і следакі за імі наладжвалі «наблюдательное пронзводство». Такіх, праўда, было няшмат. У дзвярах тады звычайна выстрайваліся прадстаўнікі народнай міліцыі, якія вярталі на месца кожнага жадаючага «па нуждзе» у гэты момант пакінуць памяшканне хаты-чытальні.
Такі савецкі прапагандысцкі падыход астудзіў жаданні ў многіх вяскоўцаў прысутнічаць на гэтых вячорках. Бальшыня, зноў жа моладзь, старалася прыйсці на вячоркі тады, калі афіцыйная частка заканчвалася і пачыналіся танцы, а старэйшыя увогуле перасталі хадзіць на такія культурныя імпрэзы.
Разам з тым паралельныя альтэрнатыўныя вячоркі ладзіла моладзь, якая трымалася некалькі адасоблена ад моладзі камунарскай. Вечарынкі рабілі ў болей-меней прасторнай хаце, наймалі музыку і запрашалі моладзь з іншых вёсак. На такіх запрошаных вячорках часта ўзнікалі канфлікты і бойкі з тымі, хто быў не запрошаны, а прыходзіў.
Шматлікія імпрэзы праходзілі ў хаце-чытальні. I, як бы там не было, а Мазалі зноў сталі культурным цэнтрам наваколля (у 1930-ыя гады тут быў арганізаваны гурток Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры, які ладзіў беларускія вечарыны).
У лютым 1940 г. стварыўся гурток у вывучэнні асноваў марксіска-ленінскай тэорыі і гісторыі ВКП(б). Сельсавецкая сакратарка з агентам (новая пасада ў сельсавеце) хадзілі хатамі і запісвалі ўсіх «жадаючых». «Жадаючых» было амаль што 100 адсоткаў ад пражываючых у вёсцы дарослага насельніцтва. Капітан Цэрбер з Пуценькам паралельна праводзілі агітацыю: казалі, што той, хто не хоча вывучаць марксізму-ленінізму і гісторыю партыі, можа трапіць у новую партыю па вывучэнні і распрацоўцы лясных масіваў Сібіры і казахстанскіх стэпаў. Праўда, на заняткі, якія праводзілі камісар Кацалапаў і Калман, прыходзіла толькі некалькі чалавек, у асноўным начальства, моладзь і мужчыны. Ува ўсіх была адна прычына: няма часу. Жаночая частка насельніцтва ў гэтыя часы сядзела за калаўротамі і кроснамі, а мужчыны дапазна прападалі ў лесе на нарыхтоўцы дрэва. Дарэчы, для вывучэння гэтага «Кароткага курса...» былі прысвечаныя спецыяльныя дні. I колькі разоў бывала так, што тут вельмі нейкая пільная праца здарылася, а трэба кідаць яе і бегчы на тыя «курсы», ад якіх ніхто не бачыў ніякага толку.
Неяк павінен быў прыехаць правяраючы з раёну, паглядзець, як «трудзяшчыеся масы» авалодваюць марсіска-ленінскай тэорыяй. Лёталі тады ўсе сельсаветчыкі хатамі і ўгаворамі з абяцанкамі прасілі падысці для масавасці ў сельсавет, дзе будуць праводзіцца заняткі па вывучэнні гісторыі партыі. Тады шмат хто паслухаўся і хадзіў. Былі два начальнікі з раёну, сядзелі ў прэзідыуме. Камісар Кацалапаў дэманстраваў кнігу I. В. Сталіна «Краткнй курс нсторнн ВКП(б)» і даводзіў, што гэтая кніжка павінна быць на стале ў кожнага камуністага, у кожнага сапраўднага ленінца-сталінца, і ведаць яе павінен кожны савецкі чалавек назубок наколькі праўдзіва ў ёй адлюстраваныя падзеі нашай гісторыі і цярністыя шляхі барацьбы з вонкавымі і знешнімі ворагамі. Пасля, пад дыктоўку Кацалапава, канспектавалі даклад Маленкова і «Апрельскне тезнсы».
I тут пажылыя слухачы курсаў раптам пачалі скардзіцца, маўляў, кепскія з іх вучні аніяк не лезуць у галаву ім гэтыя «тэзісы», бо думаецца пра тое, як зярно кінуць у глебу, альбо ці хопіць пошару кароўцы да першай травіцы, альбо ці будзе чым бульён заскварыць заўтра хоць дзеткам, і гэтак далей... А Пашкоўскі з Дзёснаў адкрыта сказаў:
Пан начальнік, не круцяцца ў мяне шарыкі ў галаве на гэтыя марксізмы у мяне карова на цяленні трэба глядзець, а тут загналі сюды, ці можна, я дахаты пайду? У мяне жывот баліць...
I тады вусаты правяраючы з прыезджых зрабіў выступ, прыкладна, такога зместу: «... Мы ймеем ряд случаев, когда коммунйсты, не йзучая йсторйю партйй, не усвойв ucmopuu борьбы нашей napmuu co всякогорода врагамй, сжйваются йлй не могут понять всякйх махйнацйй й уловак классового вра га. Это нужно особенно помнйть здесь, в западных областях, где нас окружает всякого рода враждебная свора, всякйе отморозкй, тйпа «ходэков», «спадароў» й недобйтых панов й подпанков, которые всякнмй путямй стараются опутать нашйх работнйков»1.
Пачуўшы такі выступ, мужчыны заціхлі. I Пашкоўскі заціх, забыўся і пра карову на цяленні, і пра жывот свой, і пра шарыкі сядзеў моўчкі да апошняга слова і апошнім выйшаў.
На адным з такіх заняткаў Калман зачытаў зварот раённага камітэту камуністычнай партыі бальшавікоў пра новае свята: «Аб свяпгкаванні 22 й гадавіны РСЧА і ВМФ (Рабочасялянскай Чырвонай Арміі і Ваенна-марскога Флоту)». IIра дугледжвалася «правесці [свята] як масавую палітычную кампанію. Праводзіць пад лозунгам асвятлення вялікай ролі Леніна і Сталіна як натхняльнікаў перамог Чырвонай Арміі на ўсіх франтах грамадзянскай вайны. і ў справе будаўніцтва Узброеных Сіл СССР, далейшага ўмацавання РСЧА і ВМФ, тлумачэння міжнароднага становішча. Расказаць шырокім масам працоўных аб героях грамадзянскай вайны і Героях Са вецкага Саюза, аб гераічных подзвігах Чырвонай Арміі ў ра ёнах возера Хасан і Халхін Гол, пры вызваленні Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны ад белапольскіх буржуяў, паноў і капіталістаў»2.
Падобная рэкамендацыя зачытвалася і перад святкаваннем 8 Сакавіка, толькі з той розніцай, што асвятляцца павінна была вялікая роля Надзеі Крупскай, Розы Люксембург і Клары 1 Паводле матэрыялаў Занальнага дзяржаўнага архіва г. Маладзечна: ф..Р-60
2 Паводле кнігі: Памяць. Воранаўскі раён. Мінск: «Бел. Энцыклап.». 2004.
Цэткін як натхняльніцаў да вялікіх перамог Леніна, Сталіна і байцоў Чырвонай Арміі, у тым ліку і ў гістарычным вызваленчым паходзе ад польскага гнёту.
Змянілася сітуацыя і ў школцы, што відаць было па дзецях. У іх мове з'явілася шмат расейскіх слоў, часта можна было пачуць з іх вуснаў прозвішчы, імёны партыйных савецкіх дзеячаў, расейскіх і савецкіх пісьменнікаў, герояў-рэвалюцыянераў. Калі раней заняткі распачыналіся малітвамі, дык цяпер — песнямі. Дзеці і настаўнікі спявалі «Інтэрнацыянал». У кожным класе былі развешаныя партрэты Леніна і Сталіна, былі яны амаль што ў кожнай кнізе, і дзеці малодшых класаў шчыра ўспрымалі гэтыя выявы заместа абразоў.
He дзіўна, што неяк дзесяцігадавалы Чэсік Антосеў прыйшоў са школы і адмовіўся крысціцца перад ядой.
Пакрысьціся, пакуль яшчэ бацька не бачыў, папярэдзіла яго старэйшая сястра Стася.
Мой бацька Сталін! заявіў малы, і ўсе прыціхлі. Ага! Спалохаліся! абрадаваўся Чэсік і заявіў больш катэгарычна:
— Бога няма!
У хаце павісла паўза. Першай апомнілася Стася:
Ты што такое гаворыш, Чэсік? Пабойся Бога...
-	Я сказаў, што Бога няма! зноў заявіў малы.
-	Добра. А калі так, дык хто тады ёсьць? спыталася маці.
-	Ёсьць бацька Сталін, які ўсё можа... Ён нават цукеркі можа даць дзецям, толькі яго папрасіць трэба.
Разбіралася з ім пасля Ганька, і цяжка было паверыць у тое, што яна яго здолее пераканаць у адваротным.
А наконт цукерак тых была такая гісторыя. Новая настаўніца, якая прыехала аднекуль з Віцебшчыны, любіла праводзіць антырэлігійную адукацыю сярод дзяцей.
-	Ну, дзеткі, — казала настаўніца, — папрасіце цукерак у свайго бога, ці дасьць ён вам хоць адну цукерачку...
I дзеці пачыналі маліцца і прасіць: «Ойча наш, каторы ёсьць у небе... дай нам цукерачку, Божа...». Зразумела, што цукеркі не падалі аднекуль з неба, і тады радасная настаўніца казала: «А цяпер давайце папросім цукерак у таварыша Сталіна!». Дзеці накіроўвалі свае чыстыя вочы на партрэт Сталіна і хорам за настаўніцай паўтаралі: «Дарагі наш таварыш Сталін, мы рабяты-акцябраты любім Вас, як бацьку роднага, за шчасьлівае наша дзяцінства ў Савецкай шчасьлівай краіне. Мы