Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Пуценька ў гэты час раптоўна некуды знік, а пасля аб’явіўся ў сельскім савеце з паперамі, якія пацвярджалі яго новы чын малодшага аператыўнага ўпаўнаважанага, альбо, як ён сябе называў «упаўнамочанага», і патрабаваў, каб толькі так да яго звярталіся астатнія.
3 вамі разгаварываець аператыўны ўпаўнамочаны савецкай власці! важна падкрэсліваў ён і паказваў сваю паперу. Праўда, дзе і хто яго «упаўнамочыў», было невядома.
Што гэта такое, «упаўнамочаны» для людзей было цёмным лесам. Раней было ўсё прасцей: пан, войт, аканом, солтыс, стараста... А тут столькі начальнікаў развялося, і пад такімі назовамі хітрымі, што і не выгаварыш нашча і не запомніш.
Мне да гэтага... як яго? Да поўна намочанага... ці як яго... упаў намочаны... ці ўпаў наважаны, частаможна было пачуць у былых панскіх калідорах. I не зразумець было адразу люду, чаму ён «упаў намочаны», ці «ўпаў наважаны».
Спачатку ніхто не ведаў, чым займаўся Пуценька. Сунуў нос ён у кожную дзюрку і насіўся з нейкімі паперамі. А вось калі сталі шукаць ворагаў народу, арыштоўваць і раскулачваць, праявілася сапраўдная роля Пуценькі. У яго была найбольш поўная і канкрэтная інфармацыя на кожнага «ворага народу», на кожнага кандыдата ў Сібір. А яшчэ камісар гаварыў, што «у Пуценькі на врагов народа очэнь тонка развіта революціонная, красная інтуіцыя ». Што гэта такое у вёсцы разумелі па-свойму: маўляў, інтуіцыя ў Пуценькі гэта тое, што нюх у сабакі. Незразумелым было толькі, чаму яна «красная»?
Знёсся Пуценька з Мокшам. Мокша быў старшынём сельсавета ў Мястэчку, а пасля, казаў Пуценька, пайшоў у раён на вялікае падвышэнне. Пуценька тады казаў, што «Мокша — гэта такая глыба, у якой вялікія перспектывы ў савецкай
уласьці». Бачыў тую «глыбу» Антось некалькі разоў на падворку ў Пуценькі, відаць, прыязджала «глыба» гарэлку хлябаць, бо ўсякі раз выходзілі з хаты на добрым падпітку. Іншы раз і чуваць было, пра што гаварылі між сабою сябры:
Ты, Вася, пачакай трохі, гаварыў Мокша. Вось мяне павінны скора падвысіць да вобласьці, як мінімум, альбо ў Мінск, ці нават у Маскву, як максімум... Я вазьму цябе з сабою... Будзеш маім намесьнікам, як мінімум!
А як максімум? — цікавіўся Пуценька.
А як максімум?.. Ну ты і Пуценька! смяяўся Мокша. Як максімум?.. Зраблю цябе намеснікам Сталіна! Згодзен?..
Мне бы сакратаром дзе пайсці, сакратаром абкама партыі, да прыкладу, мог бы дзе быць... Саюз жа вялікі...
Ну ты і Пуценька, ну ты і Вася! смяяўся Мокша.
«Далёка так могуць пайсці Мокшы і Васі, думаў тады Антось і пачынаў сур’ёзна сумнявацца ў аб’ектыўнасці савецкай улады. Бо як можа арганізаваць тую ж камуну ці калгас чалавек, які не здольны арганізаваць і весці сваю гаспадарку. Але, калі такія пуценькі патрэбныя савецкай уладзе, дык што ж тады гэта за ўлада такая? Хаця хто ведае гэтых пуценькаў і гэтую ўладу?..
Дарэчы, ці не з ініцыятывы таго ж Мокшы для Пуценькі пачаў стварацца ў Дойневічах чырвоны атрад народнай міліцыі для барацьбы з ворагамі народу і савецкай улады. Падобны атрад, толькі атрад Чырвонай гвардыі, быў створаны ў Мястэчку і Ракавічах. Дарэчы, у Мястэчку размясціўся атрад «энкэвэдэшнікаў» і, як толькі яны з’яўляліся ў вёсцы, людзі ўжо ведалі, што зноў некага арыштуюць і павязуць.
У Пуценьскі атрад народнай міліцыі пакуль што ўваходзілі толькі тры новаспечаныя байцы-міліцыянеры ад народу Шчасны (камсамолец з Мястэчка), Мечык і Славік. Яны падпарадкоўваліся Пуценьку, а Пуценька камісару Трэпелеву. Хадзілі яны ўвесь час на падпітку следам альбо за Пуценькам, альбо за камісарам. Людзі глядзелі на гэтых байцоў як на пустое месца. Іншым разам нават у хату не пускалі, а не, дык і проста гналі з падворка.
Вось, таварыша камісара і гэтага, як яго, хер зь ім, намочанага (на Пуценьку), прашу ў хату! гаварыў часам гасцінны гаспадар. А вы (на Мечыка і Славіка) пайшлі вон адсюль!
Пуценька ў такіх выпадках звычайна сунуў паперку пад нос гаспадару:
На, глядзі, чытай, хто я такі, тут усё напісана, глядзі, глядзі!
А Мечык i Славік бокам стараліся прасунуцца ў дзверы. Вон, я сказаў! — крычаў на іх гаспадар. Марш у будку! I тады камісару Трэпелеву альбо Пуценьку прыходзілася заступацца за хлопцаў:
— Гэта з намі! Савецкая ўлада перавыхоўвае іх. Яны наша ахова. Яны будуць ворагаў народу лавіць...
-	Во-во! Іх на каго хочаш нацкаваць можна! — згаджаўся гаспадар і толькі тады з вялікай неахвотай прапускаў у хату.
Неяк пры сустрэчы з імі Янук Дайновіч сказаў:
-	Ну, што, ханыгі, легалізавалі сваю дзейнасьць «упаўнаважаных»... Мелі рацыю...
А вось, калі Мечык і Славім набылі недзе нешта падобнае на форму: міліцэйскія фуражкі, штаны з чырвонымі палосамі, пінжакі і, што сама галоўнае, партупеі з кабурой для рэвальвера (хадзілі такія чуткі, што недзе сапраўдных міліцыянераў абабралі, а можа і прыбілі) — вось тады яны і самі пачалі гыркаць на людзей і, калі што, хапацца за кабуру. Праўда, у кабуры той, казалі, ляжаў кусок хлеба альбо салёны агурок, бо нават новая ўлада баялася, пакуль што, даверыць зброю такім работнікам.
Неўзабаве Шчасны, як і Трэпелеў, стаў аператыўным упаўнаважаным Смаргонскага РОМа (раённага аддзела міліцыі) па Ракавецкаму сельсавету. Праўда, у адрозненні ад Трэпелева, займаўся ён болей дробязнымі, бытавымі і гаспадарчымі справамі, але, калі трэба было, прыцягваўся Трэпелевым да болей сур’ёзных аперацыяў, да прыкладу, для затрымкі заўзятых ворагаў савецкай улады і бандытаў.
Камісар Трэпелеў, у сваю чаргу, аператыўна вышукваў ворагаў народу: нехта ім быў узяты ў распрацоўку, нехта знаходзіўся ў «яжовых рукавіцах» Трэпелева, альбо пад хатнім арыштам, некаму камісар адкрыта пагражаў арыштам і высылкай у Сібір. Казалі, што ад Трэпелева ўсе «трапечаць». Такім чынам, колькасць «ворагаў народу» у вёсках стала паступова павялічвацца, і вялікая заслуга ў гэтым належала новаму камісару, аператыўнаму ўпаўнаважанаму па асоба важных справах, альбо, як ён яшчэ сябе называў, «старшнй упалнамоченный, опер-чекнст, товарніц капнтан Трепелев», альбо, як празвалі яго ў народзе Цэрбер.
Смешнай выглядала сцэнка, калі заходзіла нейкая бабулька ў кантору і гаварыла:
—	Паночкі, а не падкажыце, хто тут з вас вельмі намочаны, альбо ўпаў наважаны, ну гэты, як яго, Цэрбер?..
Праўда, у канторы ніхто не смяяўся.
18.	Павуціньне (з нататніка заходніка)
Паводле загаду абкамаў КП(б)Б вайсковымі палітаддзеламі рэгулярна стала праводзіцца палітвыведка (полйтйческая разведка). Вынікі палітвышуку ўключалі нацыянальны. і класавы склад насельніцтва, сацыяльнае становішча, прыналежнасьць дарэлігійных культаў і конпгррэвалюцыйных арганізацыяў.Актыўны ўдзел у вышукваньні ненадзейнага элементу бралі РОМы (раённыя аддзелы міліцыі), органы НКВД, байцы Чырвонай Арміі і Гвардыі, а таксама старшыні сельсаветаў, райвыканкамаў, аблвыканкамаў і сакратары партыйных арганізацыяў. Паралельна падазро ныя асобы строга адсочваліся з боку раённай і абласной пра куратуры пад выглядам «наблюдательного пройзводства». Так, сьпісы асобаў такога «пройзводства» абласной пракуратуры даходзілі да некалькіх тысячаў чалавек у год. У гэтыя сьпісы траплялі ня пголькі падазроныя «в йзмене Родйны, ...в шпйонаже, e dueepcuu, в вредйтельстве, ...в участйй в контрреволюцйонно-повстанческйх органйзацйях, ...в вооружённой борьбе с ССР, але і «обвйняемые в антйсоветской агй таціш й вы.ступленйях, направленных npomue колхозного строя; абвінавачаныя «в жестокой эксплуатацйй трудяіцйх ся, ...в созданйа панйческого настроенйя средй населенйя... за отказ от советского гражданства й стремленйе к выезду за гранйцу...». Цікавай можа быць фармулёўка «наблюдательное пройзводство на лйц, обвйняемых за полйтйческйе преступле нйя с нераскрытым составом преступленйя»1.1 тут ужо не важна раскрытым было злачынства ці не — галоўнае, што быў сігнал, паводле якога чалавек узяты ў «распрацоўку», за ім наладжваецца слежка «наблюдательное пройзводство», і справа рана ці позна будзе даведзенаіі да свайго лагічнага завяршэння рашэнне асобай нарады (Особым Совеіцанйй прй НКВД СССР ).
Увогуле, усё насельніцтва было ахопленым, як нябачным павуціньнем, шырокай сеткай савецкай агентуры па збору аператыўнай кампраметуючай інфармацыл. Іншы раз, пры сустрэчах з знаёмымі альбо сваякамі, нават і найменшай падазронасьці не ўзьнікала, што гэта можа быць «асьведаміцель», які можа падаць на цябе цікавую інфармацыю для савецкай статыстыкі і далейшай аператыўнай. распрацоўкі і «наблюдапгельного пройзводства».
1 Паводле матэрыялаў Занальнага дзяржаўнага архіва г. Маладзечна: ф..Р-60.
19.	Ку/іьтурная рэвалюцыя
Неяк аднаго разу гаварыў Кацалапаў на чарговай сходцы актывістаў пра абавязковую патрэбу культурнай рэвалюцыі, пра тое, што культура пры Саветах павінна быць нацыянальнай па форме і сацыялістычнай па змесце; і што будзе такая культура падымацца на вельмі высокі сацыялістычны ўзровень.
«У першую чаргу, гаварыў Кацалапаў, культура павінна адлюстроўваць народны, класавы, пралетарска-рабоча-сялянскі светапагляд і адпавядаць ленінска-сталінскім прынцыпам і ідэалогіі. Калі прызнаецца вартай толькі культура працоўных і сялянаў, дык культура розных буржуяў, памешчыкаў, паноў і ворагаў народу з'яўляецца антыкультурай і чуждай пралетарскасавецкаму духу: такая культура ёсць культурай буржуазнага гніення і разлажэння, і такая культура можа быць знішчана ўвогуле, як элемент буржуазнай заразы і вялікай маральнай і матэрыяльнай шкоды для савецкага чалавека...».
He лёгка было адразу асэнсаваць без нагляднай агітацыі ўсе гэтыя ленінска-сталінскія прынцыпы, каб зразумець, што такое савецкая культура. Але наглядная агітацыя з'явілася адразу ж з прыходам саветаў, а менавіта: услед за чырвонаармейцамі наляцела цэлая зграя нейкіх падазроных культурных і некультурных людзей у цывільным, вельмі даходных і пранырлівых, якія шнырылі, як галодныя сабакі, завуголлямі па былых бібліятэках, музеях, панскіх сядзібах і былых культурных установах у пошуках і мэтах знішчэння той культурнай буржуазнай заразы, шкоднай для савецкага чалавека. А пасля гэтыя праныры падганялі грузавыя машыны, куды загружалася старасвецкая «панская» мэбля, каштоўны посуд, рэдкія экзэмпляры кніг, абразы і іншыя ўнікальныя прадметы побыту і рэчы «ворагаў народу». He адразу стала вядомым, што такую «культурную рэвалюцыю» праводзілі нейкія эмісары Маскоўскіх, Ленінградскіх і іншых расейскіх музеяў, якіх спецыяльна прыслалі сюды ў пошуках каштоўных і рарытэтных экспанатаў.1