Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
не галодныя, але хочам салодкіх цукерак. Будзем удзячнымі вялікаму таварышу Сталіну за нашае салодкае жыцьцё!». Пасля гэтых словаў, як не дзіўна, на стале настаўніцы з'яўляўся газетны кулёк з цукеркамі «падушачкамі», якім настаўніца частавала кожнага вучня.
А Яська неяк прыйшоў са школкі і катэгарычна заявіў:
Усё, болей у гэтую школу я не пайду!
Чаму? спыталася Ганька.
Там абзываюцца...
Дык анічога страшнага, усіх абзываюць, ведама, дзеці...
Тут Антось зноў насцярожыўся сёння ўсе гэтыя абзывалкі і мянушкі часта бываюць не столькі абразлівымі, колькі з палітычнай падкладкай. Дзеці вельмі часта дражняць адзін аднаго палітычнымі ярлыкамі сваіх бацькоў. У мястэчку бацьку арыштавалі як трацкіста, і прыстала да сына, школьніка, мянушка Трацкіст. А колькі зараз сярод дзяцей «Кулакоў» і «Падкулачнікаў», розных «Куркулёў», «Агентаў», «Шпікоў»...
Абзываюцца ня дзеці, а настаўніца! удакладніў Ясік.
Настаўніца? здзівілася Ганька.
Ага! пацвердзіў малы. Яна на мяне кажа: «Ва-аа-ня...».
I тут малы так скрывіўся, што нават Антось адчуў усю крыўду ад такой абразы. Стрымліваючы сябе ад смеху, Антось супакоіў малога, маўляў, гэта яшчэ не горшы варыянт, крыўдна будзе, калі назавуць Казлом якім-небудзь ці, як некаторых, Баранамі. I малы тады супакоіўся і з радасцю стаў пералічваць абразлівыя мянушкі сваіх равеснікаў.
Трывожыў Антося той факт, што дзеці ўсё часцей і часцей сталі агрызацца на заўвагі старэйшых, сталі рабіцца непаслухмянымі, нейкімі цяжка кіруемымі. Антось, праўда, такую моду не стаў заводзіць у хаце раз сказаў, а заместа другога разу пайшла гуляць дзяга.
Неяк раз, за свавольства, лупцануў ён злёгку сама меншага Юзіка. Той не плакаў, толькі адляцеў трохі ўбок і праз слёзы пракрычаў:
I ніякі ты ня татка!
А хто? насцярожыўся Антось. Можа, што дзеці гавораць у школцы, можа, дзе што падслухалі ад дарослых... Тут можна было чакаць усяго...
Дык хто я, калі ня татка? далікатна паўтарыў пытанне Антось.
— Папка ты! выкрыкнуў малы са злосцю так, быццам асмеліўся на вялікую абразу.
А аднаго разу прыйшлося Антосю зноў узяцца за дзяжку і добра адлупцаваць сваіх падшыванцаў-школьнікаў. Ясь з Чэсікам прыйшлі са школы і неяк варожа сталі паглядаць ўбок Антося. Тады Антось зразумеў, што тут нешта не так і падгаварыў свайго старэйшага Пецьку даведацца, з якой такой нагоды яны касавурацца на бацьку. Аказалася, што ў школцы павесілі партрэт хлопчыка, «прадсядацеля» піянерскага атрада, бацька якога быў ворагам народу. Настаўніца ім расказвала, што хлопчык гэты быў сапраўдным піянерам-сталінцам, ён стаў сачыць за тым, як яго бацька з іншымі кулакамі шкодзілі арганізацыі калгасу заганялі каровы ў дрыгву, дзе каровы гінулі. А хлопчык, як сапраўдны ленінец, высачыў і далажыў камуністам аб варожай дзейнасці свайго бацькі. Бацьку арыштавалі, а хлопчыка кулакі забілі так ворагі савецкай краіны адпомсцілі хлопчыку. Звалі хлопчыка Паўлікам, і яму было столькі ж годзікаў, колькі і ім. Для ўсіх нас, казала настаўніца, Паўлік павінен стаць яскравым прыкладам сумленнасці, смеласці і гераізму.
Антось тады толькі і сказаў малым, што каб Паўлік той не сунуў нос куды дзецям сунуць не трэба, дык і сёння жыў бы, а сам задумаўся. Вось так хлопчык, які падвёў свайго бацьку пад расстрэльную «стаццю» стаў героем і прыкладам для выхавання і будзе ўвекавечаны ў гэтым грамадстве, а пра 25 вучняў Ашмянскай гімназіі, якія аказалі гераічны супраціў бальшавікам разам з дарослымі і былі расстраляныя, ніхто не згадае і ніхто іх героямі не зробіць...
А сувязь з Антосем, малыя бачылі ў тым, як бацька ўсім даводзіў, што зярна ў гаспадарцы — ані каліва, а сам, тым часам, прыхаваў два мяшкі жыта ў склепе пад бульбай. Яны бачылі і прыйшлі да высновы, што бацька наш «нячэсны», абманшчык і вораг народу...
Пасля з гэтымі маладымі «паўлікамі» мелі выхаваўчыя гутаркі Ганька і старэйшыя дзяўчаты, праўда, біблейскія аргументы наконт таго, што «трэба шанаваць бацькоў сваіх», здаецца, мала падзейнічалі на іх, бо падшыванцы ў адказ зарупіліся стаць піянерамі, такімі, відаць, як гэты Паўлік... I тады Антось узяўся за дзяжку гэта, відаць, быў больш пераканаўчы працэс выхавання, бо гутаркі наконт «нячэснага» бацькі і піянерства болей у хаце аніколі не ўзнікалі.
Праўда, пасля гэтых школьных выхаваўчых выпадкаў, вырашыў Антось не пускаць дзяцей у такую бясплатную шко-
лу, у якой вучаць дзяцей чорт ведама чаму. I пры паляках было: «Хто ты естам поляк малы...», але ж не даходзіла да таго, што Бога няма... I што талковае можа вырасці з дзіцяці, якога такія настаўнікі вучаць адносіцца да бацькоў з недаверам і непавагай.
...А жыта тое ў склепе Антосю прыйшлося перахаваць у іншае месца.
Нельга было не заўважыць і яшчэ адзін момант, які рабіў свае ўплывы на выхаваўчыя працэсы дзяцей, момант прышлай разбэшчанай пралетарска-люмпенскай атмасферы. Відаць, школьная навука мала займала памяць і цікавасць дзяцей і яны хапалі на ляту ўсялякую пахабшчыну, лаянку, нецэнзурныя анекдоты і розныя выразы, якімі можна было сёння «узбагаціць» свае веды, пакруціўшыся каля старэйшых школьнікаў, чырвонаармейцаў і іншых прыезджых «спецыялістаў». Праўда, і раней не прыходзілася чуць Антосю, каб дзеці дэкламавалі адзін аднаму праграмныя вершы, але раней не гаварылі і розную пахабшчыну, а тут неяк выпадкова пачуў Антось ад сваіх падшыванцаў кшталту: «У Камяніцы на гарыцы, прасіў заяц у лісіцы, а лісіца не давала, дзюрку лапай прыкрывала...». Але, калі такую тэматыку яшчэ можна было растлумачыць дзіцяча-хлапечай цікавасцю (падобныя творы згадваў Антось і са свайго дзяцінства), дык як зразумець і растлумачыць, навошта і каму было патрэбна ўкладваць у вушы дзецям такія лічылкі, як: «Вышел лётчлк лз тумана, вынул ножнк нз кармана, буду резать, буду блть, с кем останешся дружлть», альбо творы, кшталту: «Когда я был мальчлшкой, нослл я брюкл клёш...», асабліва радкі «Я мать свою зарезал, отца свойго ублл, сёстрёнку-глмназлстку в уборной утоплл...», цяжка было сказаць. Так на змену любімага дзіцячага верша Янкі Купалы «Мой мілы, таварыш, мой лётчык...» — прыйшоў «... лётчлк лз тумана, вынул ножлк лз кармана...».
Тады цэлы вечар Антось з Ганькай праводзілі выхаваўчую працу з дзяцьмі, каб «не забівалі» яны свае дзіцячыя галовы ўсякай гадасцю і пошасцю. 3 часам дзеці, падалося, сталі нешта разумець і больш крытычна ўспрымалі рэчаіснасць і ўсялякую навіну, асабліва, калі знасілася адзенне і абутак, a порткі і боты прыходзілася насіць па чарзе.
А купіць новыя не было за што і не было дзе.
Моладзь, як і раней, ладзіла вячоркі, толькі іх цяпер імкнуліся скарыстаць камсамольцы для сваёй агітацыі. Пастаяннымі сталі камунарскія вечарыны, на якіх танцы перарываліся нумарамі мастацкай самадзейнасці і іншы раз
лекцыямі пра міжнароднае становішча. А нумары тыя (песні, вершы, аповяды) былі прасякнутыя савецкай ідэалогіяй.
У Мястэчку ў нядзелю сталі круціць кіно. Месцам пад кінаклуб была абрана былая плябанія. Прыязджалі з раёну кінамеханікі, якія наладжвалі кінаўстаноўку, завешвалі вокны посцілкамі і заводзілі на вуліцы «дзвіжок», які лапатаў іншы раз так, што глушыў галасы, якія гучалі з экрана (белай прасціны). Нягледзячы на тое, што кіно круцілі акурат у той час, калі праходзілі набажэнствы ў храмах, жадаючых глянуць хоць адным вокам на гэтае дзіва было вельмі шмат, асабліва дзяцей і моладзі. Зразумела, што большасць фільмаў было пра Леніна і рэвалюцыю («Ленян в Октябре», «Леннн в 1918 г.», «Человек с ружьём», «Чапаев», «Мы с Кронштадта» і іншыя), але паказвалі і гістарычныя: «Александр Невскнй», «Пётр Первый». Пра што не паказвалі б, а глянуць было цікава. Усе былі вельмі ўражанымі, маўляў, па сценах коні лётаюць, людзі ходзяць і страляюць, машыны ездзяць... Цікава. Толькі вось старыя людзі крысціліся і ўцякалі ад такога дзіва, маўляў, жывыя чэрці носяцца па сценах.
Праўда, і тут, перад кінасеансам, напачатку быў даклад. I часта рабілі так: таго, хто не прыходзіў на даклад не пускалі і ў кіно.
Савецкае кіно было яскравым узорам савецкай культуры сацыялістычнай па змесце і нацыянальнай па форме. I пра гэта ўвесь час гаварыў дакладчык. Але жыццё паказвала зусім іншыя прыклады культуры, з іншымі формамі і зместамі, і яны, чамусьці, не супадалі з тымі, пра што гаварылася і паказвалася ў кіно. У жыцці неяк усё выглядала не так, у сапраўднасці было ўсё больш празаічна, больш драматычна і трагічна. Але што яднала савецкае кіно з савецкай рэчаіснасцю, дык гэта ненатуральнасць, неякая штучнасць, прытворнасць усё рабілася як у нейкім непрафесійным тэатры, з надуманымі і штучнымі дэкарацыямі з вельмі прымітыўнай пастаноўкай і няздольнымі акцёрамі... Толькі ў кіно гэта выглядала большменш прыгожа, а ў жыцці страшна.
Неяк на дзвярах хаты-чытальні і «Главного сельского управленія Советской Народной Власті» размясцілі абвестку вялікімі літарамі на мятровых папяровых шпалерах пра КАНЦЭРТ КАБэРДэКа. I не кожны мог зразумець і прачытаць ніжэй мелкімі літарамі што гэта КАБэРДэКа -«Камсамольская агід-брыгада раённага дому культуры». А прачытаўшы, хацелася даведацца, што гэта за «агід-брыгада» і чаму «агід?». Сцяпан толькі казаў, што, каб гэта ўсё зразумець, трэба быць са-
мому на канцэрце. I не зразумела было: жартаваў ён, ці казаў праўду.
А на канцэрт той прыйшло трохі народу, зразумела, што болып было моладзі і дзяцей. У праграме, як заўсёды: даклад, літмантаж, песні і вершы пра партыю, Леніна, Сталіна, была нават адна смешная (смяяліся толькі дзеці) сцэнка пра тоўстага буржуя. Але найболып было песняў: спявалі пра Маскву маю, Кахоўку, Арлёнка і матроса Жалезняка. Пасля гэтых песняў стаў нешта выкрыкваць з месца мясцовы музыка Санька. Урэшце вядучы звярнуў на яго ўвагу пытаннем:
-	А ці ня хоча таварыш паскакаць па сцэне?
-	Ня хоча! катэгарычна заявіў Санька. А вось вы скажыце лепш, чаму ў вас усе песні на адну мелодыю, a кампазітары розныя?
-	He зразумеў, што вы маеце на ўвазе...
-	Песьні пра Кахоўку, Арлёнка і матроса Жалезьняка1 на мелодыю адной любімай песьні Давіда Рабіновіча зь Мястэчка толькі ён яе на жыдоўскай мове сьпявае, удакладніў Санька і сеў на сваё месца.
-	Таварыш, відна, ня мае музычнай адукацыі і музыкальнага слуху, стаў выкручвацца з няёмкай сітуацыі вядучы і гэтым толькі расмяшыў прысутных.