Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
У1932 годзе ўпраўляючы пана Свектарыскага вахмістар дэфензывы Ян Бурчык з рэвальвера прастрэліў таварыша Пятровіча куля ўвайшла ў плячо, а выйшла пад барадой
каля горла, а пасьля зьявіўся на паспгарунок паліцыі і сказаў: «Забілі круля беларускіх камуністаў!».
А колькі Пяпгровіч адпакутваў за Савецкую Уладу ў дэфензывах і пгурмах. Hi польскія суды, ні белы тэрор не напалохалі Пятровіча спыніць сваю рэвалюцыйнун) працу. У1928 годзе, пасьляразгрому Пятровічам усіх антысавецкіх, дэфензыўна-паланафільскіх Паўлюкевічавых арганізацыяў і, пасьля, як скінулі таварыша Пятровіча з пасады воііта Палачанскай воласці, паны-акупанты пазбавілі таварыйіа Пятровіча ўсіх палітычных правоў і пасадзілі пад хатні арышт і нагляд паліцыі. Таварыш Пятровіч ня меў права без дазволу паліцыі выйсьці з сваей вёскі Быкі, але нягледзячы на рэпрэсіі і тэрор, не змаглі зламаць яго бальшавіцкай ідэі, і ён пайшоў на катаргу ў Картуз-Бярозу, дзе надламалі здароўе таварышу Пятровічу. Таварыій Пятровіч і да сягоньняшняга дня аддадзены вялікай справе партыі Леніна-Сталіна.
Адначасова пастанаўляем: прасіць таварыша Пятрові ча Мацьвея Сямёнавіча даць сваю згоду балатавацца ў дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР.
Дня 22 лютага, 1940 года. 77 (семдзесят сем) подпісаў. Старшыня сходу: Мікола Рыньдзевіч, 37 гадоў;
Сакратар сходу: А. Плеская;
Сябры сходу: Лука Плескаў, Васіль Рыньдзевіч»1.
Рындзевіч скончыў чытаць.
-	Дык, вы што, самі сход правялі? здзівіўся Кабяк.
—	Адзін экзэмпляр пратаколу перадаём у сельсавет для рэгістрацыі нашага кандыдата, Рындзевіч паклаў на стол перад Кабяком пратакол, другі экзэмпляр дасылаем у абласную выбарчую камісію... Просім вас, таварыш Пятровіч...
Таварыш Пятровіч падняўся з свайго месца:
Так, я даў згоду на просьбы сваіх землякоў балатавацца ў дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР, што пацвярджаецца адпаведнай заявай, чытаю:
«У Вілейскую акружную вы.барчую камісію № 422 па выбарах у Вярхоўны Caeem СССР і БССР горада Вілейка
Заява.
Я, падпісаўшыся ніжэй, Мацьвей Сямёнавіч Пятровіч, народжаны 10 кастрычніка 1894 года, беларус, селянін, бядняк, земляроб, пражываю ў вёсцы Быкі, былы. палітвязень, камуніст былой падпольнаіі кампартыі Заходняй Беларусі і Польшчы, верны і аддадзены партыі Леніна-Сталіна. На пад-
1 Выкарыстаны дакументы Занальнага дзяржаўнага архіва г. Маладзечна: ф..Р-60.
спгаве просьбы ўсіх сялян I працоўных, даю сваю згоду на вылучэнне маёй кандыдатуры ў дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР для тайнага галасаваньня па Выбарчай Акрузе № 415. Што і падпісваю сваім уласнаручным подпісам.
Былы палітзьняволены Мацьвей Сямёнавіч Пятровіч.
23 лютага 1940 г.»1.
Як толькі Пятровіч скончыў чытаць сваю заяву, людзі адразу зашумелі, пачуліся выкрыкі, кшталту, «маладзец, Пятровіч», «так і трэба» і іншыя. Паўлюк Карповіч паставіў пытанне на галасаванне, зразумела, за Пятровіча, але тут усіх перакрычаў Кацалапаў:
Вы што, мне хаціце перадвыбарны сход сарваць?!. Ды вы ведаеце, што вам за гэта будзе?!. I ты, Пятровіч, ты заяву не ў дэпутаты напісаў, не... Ты супраць лініі партыі пайшоў!.. Ты заяву ў турму напісаў!..
У Канстытуцыі таварыша Сталіна што запісана? Што кожны грамадзянін мае права абіраць і быць абраным у мясцовыя і рэспубліканскія саветы народных дэпутатаў! гучна заявіў Пятровіч. I ты тут, таварыш сакратар, мяне ня страш мяне ўжо страшылі ня раз.
Мала, відаць, страшылі! кінуў рэпліку Трэпелеў.
Я думаю, што нашы кампетэнтныя органы разьбяруцца з такім самавылучэньнем у найвышэйшы орган улады! Кацалапаў глянуў на Трэпелева. Бо што ж гэта будзе, калі кожны сьмерд захоча дэпутатам стаць?
— Ну так! падтрымаў сакратара Кабяк. Усякі палітзьняволены павінен у турме сядзець, а не ў дэпутаты лезьці! Мы ня можам нават паставіць такую кандыдатуру на галасаваньне...
Дык і ня трэба ставіць мы ўжо прагаласавалі! заўважыў Рындзевіч, але старшыня сельсавета не пачуў гэтай заўвагі і працягваў далей:
— У сувязі з гэтым ёсьць прапанова прагаласаваць аднагалосна за тых кандыдатаў, якія маюць правераную і ўстойлівую рэпутацыю ў народзе: першага сакратара абкама камуністычнай партыі і першага сакратара райкама партыі прозьвішчы іх я ўжо называў...
Людзі зноў зашумелі, на гэты раз болей абурана, некаторыя памалу накіраваліся да выхаду, Рындзевіч галосна заявіў:
Гэта ваша такая дэмакратыя!
1 Выкарыстаны дакументы Занальнага дзяржаўнага архіва г. Маладзечна: ф..Р-60.
Вельмі падазрона і насцярожана на гэтае абурэнне і выкрыкі рэагаваў Трэпелеў. Кацалапаў нешта яму тлумачыў, і той у знак згоды ківаў галавой.
Адзіны з прэзідыума, хто на працягу ўсяго сходу не прамовіў аніводнага слова, быў Сцяпан. Усе ведалі, што Сцяпан з Пятровічам былі вельмі блізкімі сябрамі і аднадумцамі, разам праходзілі школы кэпэзэбоўцаў польскія пастарункі, Лукішкі і Картуз-Бярозу.
— А сейчас слова с осужденнем поступка Петровпча нмеет соратннк самовыдвнженца товаршц Степан! Прошу! — Кацалапаў зрабіў рух рукой убок Сцяпана.
Людзі прыціхлі.
-	Я слова не прасіў, пачаў быў Сцяпан. Ну, калі так, дык што я скажу... Нядобра, не харашо зрабіў таварыш Пятровіч, Сцяпан гаварыў, апусціўшы вочы. Сваім вылучэньнем прадэманстраваў Пятровіч недавер да партыі ЛенінаСталіна, да лепшых прадстаўнікоў гэтай партыі, да нас недавер... He падумаў Пятровіч і над тым, што будзе, калі кожны з нас захоча стаць дэпутатам, хто будзе тады араць і сеяць, касіць і жаць? Адным словам, не харашо гэта ўсё, не харашо!..
-	Я думаю, што пытаньняў болей няма, зноў слова ўзяў Кацалапаў. -А калі так, у сьпіс кандыдатаў уключаем нашых таварышаў сакратароў Калінкіна і Дордзіка. Хто «за», хто «супраць», хто «устрымаўся»? Аднагалосна. На гэтым сход лічыцца закрытым. Усе могуць быць вольнымі, пакуль што... Актыў прашу застацца.
Можа, мне застацца? пацікавіўся на ўсялякі выпадак Пятровіч.
— Партыя не бачыць у гэтым вялікай патрэбы, — растлумачыў Кацалапаў. Ідзі дахаты і чакай з мора пагоды, калі што, за табой прыйдуць, ня то жартам, ня то усур’ёз гаварыў Кацалапаў.
Калі ўсе выйшлі, зноў загаварыў Кацалапаў:
На паседжаньне актыву выносяцца два пытаньні: «Аб арганізацыі перадвыбарнай кампаніі» і «Аб развіцьці спорту ў Ракавецкім сельсавеце». Адказны, паводле гэтых пытаньняў, упаўнаважаны таварыш Сьцяпан Андраловіч, і пытаньне «Аб арганізацыі калгасу» адказны Казакевіч. Слова мае Сьцяпан Андраловіч, калі ласка.
Сцяпан зноў падняўся, на гэты раз загаварыў болей жвава:
У нас ёсьць досьвед перадвыбарнай кампаніі. На сёньняшні дзень пры сельсавеце створана група агітатараў і прапагандыстаў, якія пераканаўча давядуць кожнаму, за каго
трэба галасаваць і чаму. Што да спорту, дык вось, складаю гадавы плян мерапрыемстваў па разьвіцьці лыжнага спорту ў сельсавеце ня ведаю, што прыдумаць на лета...
Дык жа летам сьнегу няма! здзівіўся Пуценька.
А каго гэта цікавіць...
-	А ў сельсавеце хіба лыжы ёсьць? пацікавіўся сам старшыня сельсавета.
— Няма!.. Але сказалі, галоўнае, каб плян быў...
-	У нас, увогуле, добрыя лыжы былі толькі ў Дабрынскага, падказаў Пуценька. Праўда, яшчэ ёсьць самаробныя, паляўнічыя ў некаторых, але хто на іх стане?
-	Стануць, калі партыя загадае! заверыў сакратар Кацалапаў. Што там яшчэ ў цябе, Сьцяпан?
-	Вось яшчэ, спусьцілі зьверху калгасныя нормы ГТО... Кожны павінен здаць: скачкі, бег, гранату, стрэльбы.
Што, стрэльбы таксама трэба здаваць? перапытаў Саўрыновіч.
Трэба...
— Стрэльбы тут шмат у каго ёсьць, паляўнічыя, толькі не здадуць... Я ведаю...А з гранатамі яшчэ цяжэй, заўважыў Саўрыновіч.
— Я, калі трэба, стрэльбу дастану, — заявіў Пуценька. A вось, дзе гэтае гэтэво ўзяць, каб яго здаць?
Гэтэво — гэта трэба на лыжах катацца, растлумачыў Сцяпан.
Або, — здзівіўся Пуценька.
To гэтэво, то гэпэво... Панавыдумлялі, — нечакана для ўсіх абурыўся Калістрат. Тут людзям есьці няма чаго, a яны будуць на лыжах катацца! Калістрат дэманстратыўна выйшаў.
-	Надо будет перензбрать актнв, заўважыў пасля выхаду Калістрата Кацалапаў. Ввестн новых товарніцей, молодых спецналнстов...
-	Ну, ведама, падтрымаў Пуценька.
-	Што там есчо, Сьцяпан?
-	Нам на курсах гаварылі, што абавязковай павінна быць арганізацыя лыжных прабегаў, у гэтай сувязі прапануецца арганізаваць у сельсавеце перадвыбарны пралетарскі лыжны прабег пад дэвізам «Ударым лыжамі па сьнезе, як па ворагах народу!». Лыжы, я думаю, знойдуцца...
Пасля яшчэ доўга актыў абмяркоўваў пытанне, а дзе, усё ж такі, ўзяць тыя лыжы?
Наконт калгасу шмат не гаварылі зышліся на тым, што першая бальшавіцкая вясна і так будзе вельмі багатай і буйнай
21ДЕКАБРЯ194Zr
на падзеі і, на сёння, на першым плане стаіць перадвыбарная праца і выбары. Пасля трэба будзе не калгасы ствараць, а адсвяткаваць угодкі з дня народзін таварыша Леніна, а паралельна правесці арганізавана сяўбу трэба засеяць былыя панскія палеткі. А яшчэ не трэба забывацца, што не ўсіх кулакоў і ворагаў народу арыштавалі і вывезлі... I толькі пасля, калі ў вёсцы не застанецца аніводнага шкодніка сацыялістычнага будаўніцтва, толькі тады можна будзе ставіць пытанне наконт калгасу.
А неўзабаве і сапраўды быў арганізаваны лыжны культ-паход маршрутам Ракавічы Мястэчка пад дэвізам «Айда на пралетарскую лыжню». Лыжнікі, амаль што ўсе на самаробных лыжах, Кацалапаў меў рацыю, калі казаў пра загад партыі, узброіўшыся палкамі і транспарантам «Галасуем за камуністаў», рушылі ўбок Клышкаў. Актывісты спыняліся ў такіх вёсках, як Клышкі, Трацякі, Вавукі. Для гэта падбіралася большменш прасторная хата, у якой збіралі людзей і чыталі даклад пра курс камуністычнай партыі ЛенінаСталіна, загніваючы імперыялізм і нейкія Магніткі, Кузбасы і Днепрагэсы. Затым даводзілі сутнасць перадвыбарчай кампаніі і светлай савецкай будучыні, паказвалі нават здымак таго кандыдата, за якога будзе галасаваць кожны, хто жадае гэтай будучыні. Пасля лыжнікі давалі канцэрт мастацкай самадзейнасці. Было весела.
* * *
Пятровіча і Рындзевіча арыштавалі 27 лютага. Для іх арышт быў вялікай нечаканасцю. Тое, што не дапусцяць у кандыдаты, Пятровіч зразумеў на сходзе, але, думаў ён, што гэта перашкода мясцовага значэння: а там, у раёне і вобласці, яго, актыўнага змагара за савецкую ўладу з 1919 года, не могуць не падтрымаць. Але, як аказалася на самай справе, там заместа таго, каб уважыць заслугі перад Саветамі і падтрымаць старога балыпавіка, яго і прызналі «ворагам народу». Дарэчы, санкцыю на арышт выдаў пракурор раёну.