Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

Саветы

Заходнебеларускі раман-хроніка
Янка Трацяк
Выдавец: ЮрСаПрінт
Памер: 430с.
Гародня 2015
109.46 МБ
Але людзі ў гэты дзень звычайна зранку ішлі хто да царквы, хто да касцёлу, якія знаходзіліся ў Мястэчку. Людзі дабіраліся хто як: у каго быў яшчэ свой конь на руках, дык той сваім вазком стараўся з сям’ёй трапіць, нехта на ровары (але такіх было мала), але ў асноўным, ішлі пяшком, пры тым пяшком ішлі і малыя і старыя. Прыкладна выходзілі ў адзін час і тады гасцінец да мястэчка ажываў людскімі галасамі. Дарога не сказаць, каб вялікая нейкіх пяць вёрст у адзін бок, але туды-сюды, пастаяць у царкве, і адчувалася стамлёнасць. А тут раптам нехта разнёс чутку, што Кацалапаў паабяцаў на гэтую нядзельку арганізаваць падвоз людзей у Мястэчка машынай, маўляў, усё павінна быць па-боску, і савецкая ўлада таксама.
I сапраўды, у нядзельку на гасцінцы, за вёскай, стаяла грузавая машына, у якую залазілі веруючыя, як у нару, і не верылі, што такое магчыма ўвогуле. Кіроўца, незнаёмы чалавек, негаваркі і падазроны, толькі неяк нядобра ўсміхаўся і казаў, што на ўсё воля Божая. Чалавек дваццаць рознага веку, размясцілася на саломе ў кузаве. Пры тым людзі самі скамандавалі, калі ехаць, бо ведалі, хто ходзіць, а хто — не. I паехалі. Асабліва радаваліся дзеці, дый дарослыя радаваліся, бо большасць ехала на машыне першы раз... і апошні. У Мястэчку машына, чамусьці не спынілася ані каля касцёла, ані каля царквы і пакацілася далей, нягледзячы на лямант у кузаве. Кацілася машына яшчэ з вёрст дзесяць і спынілася акурат у Наваспаску, каля разбуранай у гады Мікалаеўскай вайны былой ўніяцкай царквы. Спынілася каля групы чырвонаармейцаў, якія грозна закамандавалі ўсім вылазіць з машыны і ісці пад разваліны былога храма. Пад алтарнай сцяною храма капітан дазволіў вернікам памаліцца, як ён сказаў «последннй раз перед смертью», пры гэтым яшчэ здзекліва папярэдзіў, што неўзабаве ўсе іхнія храмы будуць такімі «развалюхамі», як гэты. Пакуль людзі галасілі і маліліся, салдаты з капітанам хутка паселі ў машыну і паехалі.
Толькі позна вечарам вярнуліся багамольцы-пілігрымы дахаты. I то не ўсе. Старых і малых прыйшлося пасля сустракаць і давозіць канём.
А машыну тую (ці падобную) людзі не раз бачылі ў Мястэчку. Ветлівы кіроўца ўсякі раз запрашаў «пракаціцца з вецярком» тых, хто ішоў на набажэнствы. А дзецям, якія на яго просьбу, казалі, што Бога няма, дазваляў нават пасядзець у кабінцы і пакруціць руль. I знаходзіліся жадаючыя «пракаціцца», асабліва сярод моладзі. Толькі людзі з Дойневічаў і Ракавічаў шугаліся ў бок з адгаворкай: «Пракаціліся ўжо...».
Весела было і ў панядзелак 22-га красавіка у адных першы дзень велікоднага тыдня, у другіх дзень народзін Леніна, але святкавалі ўсе разам. Сялян сабралі ў прасторнай хаце былога лясніка Гомана. Санька Стрыга з Харлаўшчыны іграў на скрыпцы, а каля яго ног стаяў гармонік. На сцяне вісеў плакат: «Мы говорнм Сталлн, подразумеваем Ленлн, мы говорлм Ленлн, подразумеваем Сталлн!». Пасля былі два даклады: адзін пра Леніна (чытаў Кацалапаў), а другі пра Сталіна (чытаў Сцяпан), вельмі доўгія даклады пра тое, як яны ашчаслівілі народы былой царскай Расеі: ад дзіцячых гадоў Уладзіка і Юзіка, праз палымяныя гады рэвалюцый, войнаў і барацьбы з ворагамі народу да сённяшніх дзён. Пасля прымалі школьнікаў у акцябраты і піянеры, а моладзь у камсамол. Асобным стаяла пытанне: «Аб аднаўленні былых членаў КПЗБ тав. П. А. Кабяка, тав. С. П. Андраловіча і тав. I. В. Сідаровіча ў КПБ (б)». Пытанне гэтае паставіў на парадак дня адзін з дакладчыкаў, інструктар райкама партыі з цікавым прозвішчам Інтэ. Кожнаму з былых сяброў КПЗБ далі слова. Гаварылі яны не шмат, і біяграфіі іх былі падобнымі адна на адну: кожны з іх прымаў удзел у рэвалюцыйнай віхуры і грамадзянскай вайне, а пры паляках змагаўся з паланізацыяй, быў у «Грамадзе», пасля ў КПЗБ, пасля у КПЗ (камера папярэдняга заключэння) і прайшоў польскія турмы. 3 радасцю і надзеяй сустракалі яны рускія танкі і зараз працуюць на карысць партыі Леніна-Сталіна і сусветнай рэвалюцыі. Колькі нейтральных слоў пра кожнага сказаў таварыш Кацалапаў як сакратар партячэйкі калгасу і сельсавету, дарэчы, адзіны на гэты момант камуністы ў ячэйцы (Цэрбер і два чырвонаармейцы з усходу хадзілі ў кандыдатах), маўляў, ведае іх мала, але хлопцы стараюцца, асабліва таварыш Кабяк. Інструктар з раёну, таварыш Інтэ, у завяршэнні працэсу вынес кожнаму прэтэндэнту ў члены камуністычнай партыі аднолькавы прысуд: у партыі аднавіць іх нельга, таму што гэта зусім іншая партыя... Прыняць іх у якасці кандыдатаў таксама нель-
га, таму што няма кворуму... Іх нават нельга рэкамендаваць райкаму партыі ў якасці кандыдатаў, таму што не прайшлі спецыяльную праверку...
-	А вообіце-то, разгаварыўся раённы інструктар КПБ (б). Есть у нас спецнальное постановленне... В связн с тем, что в Центральный Комнтет КПБ (б) н на другне ответственные государственные должностн проннкло очень много выходцев с Западной Белоруснн, возннкает болыпое подозренне по поводу такой концентрацнн в БССР этнх лнц... Потому что это создаёт всегда благопрнятную обстановку для действнй фашнстской польской разведкн...1 Многне нз ннх, как вы знаете, Адамовнч, Баліцкій, Валковнч, Стакун, Шаранговнч н прочне арестованы, допрошены н расстреляны... Однако есть н такне западннкн, которые замаскнрованные н ждут своёй учестн...У нас есть спецнальное постановленне о том, чтоб не засорять нашу партню Леннна Сталнна всякнмн там выходцамн с северо-западного края... А тот факт, что вот этн товаршцн, — інструктар Ннтэ паказаў рукой на збянтэжаных прэтэндэнтаў у партыю, — желают вступнть в коммуннстнческую партню большевнков это очень н очень хорошо н партнйные органы будут всегда во вннманнн нх нметь...
Пасля быў канцэрт і танцы.
На танцах, што адразу кідалася ў вочы, было вельмі шмат нецвярозых дзяцюкоў, у асноўным, гэта былі малазнаёмыя: чырвонаармейцы ў цывільным і прыезджая моладзь. Паводзілі яны сябе неяк груба і некультурна: шумелі, крычалі і мацюкаліся. Раней за такія паводзіны на танцах самі ж мясцовыя хлопцы вельмі хутка каго-небудзь ды супакоілі б, а зараз на гэтае дзікунства і пахабшчыну ніхто не звяртаў увагу.
Праўда, хапала п’яных і сярод свайго люду. I на завяршэнне свята ўсё закончылася бойкай, але хто з кім біўся цяжка было сказаць.
Пакуль Санька выцілінкаваў на гармоніку полькі ды кракавякі, воддаль вясёлай калгаснай хаты прапаўзла, злосна пырхаючы, крытая, чорная машына. Відаць, карныя савецкія органы, у сувязі з днём народзін таварышаў Леніна і Гітлера, выкрылі недзе чарговых «ворагаў народу».
У гэты ж дзень, толькі недзе пад вечар, на Антосевым падворку з’явілася Марта.
-	Вы ня ведаеце, дзядзька, якое сёньня будзе надвор’е? спыталася яна.
1	Выкарыстаны матэрыялы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Ф..4. В. .21.
Ведаю, сёньня пахмурна, і калючы вецер з усходу! адказаў Антось, балазе большая палова дня прайшла і відаць было, якое надвор’е.
А заўтра? зноў спыталася Марта.
А заўтра можа быць яшчэ горшае... Марта, а чаго ты хочаш? Тут адразу ж было зразумелым, што не падзеля надвор’я яна прыйшла.
А Ганька ў хаце?
У хаце...
Скажы ёй, што сёньня яе бацькоў будуць раскулачваць... Пуценька ўжо паляцеў...
А чаму ж сёньня, зьбіраліся ў нядзелю? спытаўся Антось, быццам гэта было вельмі важным.
Пуценька казаў, што Сьцяпан абвясьціў Качанюка ворагам народу нумар адзін, і, відаць, ня сталі цягнуць з такімі ворагамі... А яшчэ нейкая дырэктыва прыйшла, Марта задумалася. Здаецца, аб паскарэньні працэсу ліквідацыі кулацтва як клясу, здаецца так... А сёньня ж такі дзень дзень Леніна-Сталіна-Гітлера... Такога не было, каб прайшла нейкая савецкая імпрэза і анікога не арыштавалі. Калі што, дзядзька, я вам анічога такога не гаварыла!..
Марта пайшла, а Антось хуценька заляцеў у хату, папярэдзіў Ганьку і нацянькі, праз Бутрымаўшчыну, паспешліва накіраваўся ў бок Старых Ракавічаў. Відаць, Сцяпан не стаў чакаць нядзелі: альбо яму не цярпелася самому, альбо запатрабавала начальства з той дырэктывай.
На цесцевым падворку было чалавек дзесяць, у асноўным, мужчыны. Апрача мясцовых актывістаў і суседзяў, былі два міліцыянеры ў форме, два салдаты з вінтоўкамі, камісар Кацалапаў і капітан Трэпелеў з партупеяй. Увогуле, уражанне было такое, што быццам людзі прыйшлі на паховіны, нават між сабою гаварылі прыглушана. Хіба што толькі Калістрат з Пятром Андраловічам тапталі падворак задаволеныя і паціралі рукі. Убачыўшы Антося, Калістрат закрычаў:
А ты чаго прыпёрся? Бараніць, можа, будзеш?
Антось змаўчаў.
Падавіўся Качанюк сваім дабром, падавішся і ты! не ўнімаўся Калістрат.
Антось не звяртаў увагі. Ён хацеў прайсці ў хату, але тут жа дарогу яму перагарадзіў міліцыянер:
He паложана!
Хай ідзе! крычаў Калістрат. Можа і яго там заадно аформяць!
У гэты час на ганку паказаўся Пуценька:
О-о-о! Сусед, можа што ўзяць прыйшоў... Зяць любя ўзяць! Пуценька задаволены сваім жартам засмяяўся.
Што вам цесьць зрабіў ня так? Антось стараўся быць спакойным.
Нам анічога! А вось савецкай уласьці зрабіў! гаварыў Пуценька і складвалася ўражанне, што ён і сам не ведае, што гаворыць. Так, ня так гэта філясофскае пытаньне... Вось будзе паказальны працэс, прыходзь там усё пачуеш.
Ты, Пуценька, клёкі свае бязмозглыя раскінь і падумай: што мог такога зрабіць савецкай уладзе стары чалавек, якому амаль што 75 гадоў? зноў запытаўся Антось.
Ты мне тут, сусед, галавы не дуры... Там зараз перапісваюць маёмасьць, і ты ведаеш, шмат што прапала ў твайго цесьця... Вазок такі быў, выязны, хацеў я яго прыбраць да рук няма! Барана, плужок нямецкі такі добры плужок, неяк ты раз браў у цесьця, я бачыў няма! Можа, твой цесьць дзе прыхаваў? Можа, ты ведаеш дзе?
He, ня ведаю!..
Дык жа спаліць трэба было ўсё гэта кулацкае і буржуйскае дабро! крычаў Калістрат. Я казаў Сьцяпану!
— Нам зараз араць трэба, сеяць, а такі нямецкі плужок цаны ж яму не было прапаў! працягваў Пуценька, хітра прыглядаючыся да Антося.
Прапаў, дык шукай! Што ты ад мяне хочаш? абурыўся Антось. А вам жа плужок патрэбен савецкі, а не буржуйскі... Буржуйскім плужком камунарскае поле араць — ня гожа гэта.
Пуценька нешта хацеў сказаць у адказ, але Антось яму не даў:
А ты, Пуценька, хваліш нямецкі плужок, а яшчэ раней неяк хваліў амэрыканскія буцы... Пуценька! Антось павысіў голас, каб усе чулі і ўрачыста заявіў. А ці не з’яўляешся ты, Пуценька, якім-небудзь амэрыканскім шпіком?