• Газеты, часопісы і г.д.
  • Саветы Заходнебеларускі раман-хроніка Янка Трацяк

    Саветы

    Заходнебеларускі раман-хроніка
    Янка Трацяк

    Выдавец: ЮрСаПрінт
    Памер: 430с.
    Гародня 2015
    109.46 МБ
    Нехта на падворку рагатнуў. Пуценька ад пачутага хвіліну стаяў і толькі лыпаў вачыма.
    — А калі мы гэты плужок знойдзем у цябе, дзядзька, тады што?! апомніўся Пуценька.
    А тады анічога! не разгубіўся Антось. Я такі плужок, анакдай, у Рабіновіча купіў!
    Так, хопіць з плужкамі разьбірацца! перакрычаў іх Пятро, які толькі што выйшаў з хаты. Ты, Пуценька, вазьмі міліцыянераў і да Страчынскага, бягом! А ты, Антось, ідзі да хаты, цесьцю тут свайму не дапаможаш...
    -	Ну, а там што? спытаўся Калістрат у Пятра і кіўнуў на дзверы.
    -	Там ужо ўсё. Зараз будуць выносіць... э-э-э, выводзіць, адказаў Пятро і пайшоў у хату.
    Неўзабаве сапраўды сталі выводзіць сям’ю Качаноўскіх. Першым ішоў Ясь.
    -	Во! — лікаваў Калістрат. Качанёнак папаўся!
    «Адкуль тут Ясь узяўся? здзівіўся Антось. Ён жа ўсе гэтыя дні ў кустах сядзеў»...
    За Ясем ішоў стары Качаноўскі: выйшаў на ганак, паглядзеў на людзей, апусціў галаву і пайшоў следам за сынам. Што ўразіла людзей, дык гэта тое, што рукі ў Яся і ў старога бацькі былі звязаныя ззаду валаводам. За імі выйшлі Антаніна з дачкой Манькай з нейкімі клункамі ў руках, але Пуценька падскочыў, вырваў клункі і кінуў назад у хату. Дачка Манька ў дзяцінстве перанесла ангельку, мела праблемы з хрыбетніцай і хадзіла прыгнуўшыся. У вёсцы такое калецтва не прыхаваеш ад людскога вока і да Манькі прыстала мянушка Качанянка. Зразумела, замуж яна не выйшла, хаця браты не аднойчы яе вывозілі на кірмаш, маўляў, пільнаваць воз, пакуль яны там будуць займацца гандлем. I яна, добра і модна апрануўшыся, сядзела на тым возе, як на выданні, побач стаяла карзіна, з якой выглядалі ладныя кускі хлеба, сланіны, каўбасаў і паляндвіцы, маўляў, каб бачылі, што з багатай сям’і дзеўка, і галадаць не прыйдзецца. I быццам нават знаходзіліся ласыя на тыя каўбасы, але Манька мала таго што была з норавам, якому не кожны мог бы патрапіць, дык жа яшчэ і шляхецкі гонар мела не хацела яна, відаць, прызнаваць тых ласуноў, так і засталася ў дзеўках. Неяк аднаго разу Антось з старэйшым сваім хлапцом Пецькам былі ў Качанюка, калі хлопцы з Манькай прыехалі з кірмашу. Швагры расказвалі пра тое, які быў гандаль, што прадалі, і паказвалі, што купілі. Пецька круціўся тут жа каля воза і раптам спытаўся: «Цётачка, а на вас, што, так і не знайшоўся купец?». Тая замахнулася на яго пугай, але падшыванец адбегся ўбок і, усё роўна, як дарослы, разважыў: «Мусіць, цётка хацела за пана, а пан ня ўзяў...».
    I вось гэта згорбленая на палову, у гадах ужо жанчына, якой нават хадзіць цяжка, а не тое, каб шкодзіць камуне, стала ворагам савецкай улады. Жанчыны ішлі, падтрымліваючы адна другую, як дачцэ, так і старой маці хадзіць было нялёгка, асабліва зыходзіць з ганка. Жанчыны часта ўсхліпвалі і выціралі слёзы.
    О! Качанянкі выпаўзлі, злараднічаў Калістрат.
    Апошнімі ў гэтай працэсіі з хаты выходзілі ўпаўнаважаны з партупеяй, Казакевіч, Восіпчык і Сцяпан з Пятром.
    Махровы кулак і вораг савецкага народу Аляксандра Качаноўскі арыштаваны, гучна і неяк урачыста аб’вясціў з ганку Сцяпан прысутным на падворку. I будзе дастаўлены, разам з членамі сваёй сям’і, для паказальнага судовага працэсу ў раённы аддзел народнага пралетарскага суду.
    — Што зь імі цацкацца! — Калістрат выхапіў у салдата вінтоўку і бразнуў затворам.
    Антось яшчэ перад гэтым прыкмеціў на дрывотніку ў калодцы сякеру, яшчэ адно імгненне і паляцела б тая сякера ў Калістрата, а там будзь, што будзе.
    Адставіть! паспеў скамандаваць упаўнаважаны. Савецкая власть не займаецца самасудам і разбоем. Мы будзем судзіць ворагаў самым справядлівым савецкім судом.
    Куды будзе дастаўлены? перапытаў цесць.
    Куды трэба, туды і дастаўлены! коратка адказаў Пятро.
    Калі вам патрэбна хата забірайце, мы будзем жыць у лазьні, у куратніку... Куды нас, старых, дастаўляць, га? цесць гаварыў упэўнена і рашуча.
    Забірайце ўсё: зямлю, хату, гаспадарку, толькі дайце спакойна памерці тут, людзі! загаласіла цешча.
    Хто ж дасьць? — рытарычна адказаў Сцяпан.
    Людзі ж самі просяць! Калістрат зноў вырваўся наперад. Дайце мне якую стрэльбу!
    — Сьцяпан, а ты, гэта, не задавішся з сваёй камунай? — стары Качаноўскі гаварыў, не звяртаючы ўвагі на Калістрата. Нельга так з старымі людзьмі, нельга!
    Але Сцяпан нікога ўжо не слухаў. Ён нешта гаварыў упаўнаважанаму, пры тым, як заўважыў Антось, стараўся не сустракацца поглядам з ім. Але Антось неяк знайшоў зручны момант і гучна спытаўся:
    Сьцяпан! Дык усё ж такі, за што арыштавалі?
    Як, за што? здзівіўся той. Я ўжо казаў!
    Што ты казаў?
    За злачынствы супраць савецкай улады! Hi за што савецкая ўлада не карае!
    Якія... злачынствы? зноў спытаўся Антось. Спытаўся з вялікім сумнівам ва ўсім, што тут чуў і бачыў.
    Ды пайшоў ты! адмахнуўся ад яго Сцяпан.
    — Людзі, можа хто з вас чуў пра злачынствы Качаноўскіх супроць савецкай улады? Антось гаварыў смела і гучна. — Можа, яны дзе забілі каго? Можа, дзе спалілі, патравілі і стапталі камунарскае дабро? Можа, у бандзе якой былі?..
    Сцяпан падскочыў да Антося, вочы яго блішчалі ад злосці:
    Ты што! Мерапрыемства хочаш сарваць?!. Ты, можа, захацеў разам зь ім?!. За што, пытаешся?!. А натуральная гаспадарка, трыццаць дзесяцін зямлі, малатарня, арфа?! крычаў Сцяпан і махаў кулакамі перад Антосем. Сыны ў войску польскім!.. Што табе яшчэ трэба?!
    — Анічога! — расчараваўся Антось у сваіх сумнівах. — Аніколі ня думаў, што гаспадарка, зямля і малатарня гэта злачынствы супраць савецкай улады, а сыны дык ты злаві іх і пасадзі, а пры чым тут старыя бацькі?
    А эксплюатацыя наёмнай працы!..
    Якая эксплюатацыя, Сьцяпан, пабойся Бога?
    — Я сам працаваў у маладосьці!
    Дык гэта ж за царом было, Сьцяпан!
    Антось, супакойся, на гэты раз загаварыў Ясь Качанюкоў. Быў ён сам вельмі спакойным і ўвесь гэты працэс маўчаў, а тут раптам. He зрывай мерапрыемства, Антось, цябе ж людзі просяць...
    На падворку зноў нехта рагатнуў.
    — Табе ж, Антось, пасьля яны не даруюць гэтага, скончыў сваю думку Ясь.
    Даруюць ці не даруюць пра гэта Антось не думаў. Ён ведаў толькі адно: тое, што тут зараз робіцца на падворку, робіцца не так, не справядліва і не па-людску...
    Тут неўзабаве з’явіўся Пуценька з сваёй камандай.
    Так, Сьцяпан, дакладваю: У Страчынскіх пуста, a Саковічы толькі старыя... Там я пакінуў чалавека, каб і гэтыя не паўцяклі... Будзем браць?
    Будзем! рашуча пацвердзіў Сцяпан і кіўнуў на Качаноўскіх. А гэтых, пакуль прыйдзе машына, у лазьні зачыні. Пайшлі.
    На гэтым і закончыўся працэс. Людзі сталі разыходзіцца. Антось разам з «арыштаванымі» прайшоўся да лазні. Лазня стаяла ў ста метрах ад сядзібы, і ўсю гэтую дарогу цесьць як толькі мог, кляў Сцяпана, камунараў і Саветаў:
    — А каб ім бельмачы павылазілі, паскудства нягоднае, каб ім мову заняло, а каб на іх немач, як на іх здыхаты няма, як яны ўбачылі дабро маё, а каб ім гэтае дабро колам праз горла выперла, а каб ім кішкі закруціла, як яны круцяць маё жыцьцё, а каб ім гэтай зямелькай на труну пасыпалі, як гэтая зямелька ім далася... А каб іх так трасца кідала, як яны нас параскідвалі... А каб яны да нядзелькі не дажылі, як не далі мне дажыць...
    Антосю рабілася страшна чуць гэтыя праклёны, а цесць усё даваў і даваў: «А каб... А каб... А каб...».
    На вуліцы было даволі зімна. Цесць з жанчынамі пайшлі ў лазню, а Антось з Ясем прыселі каля лазні на лавачцы. Батракоў старэйшы хлапец, якога Пуценька прызначыў у якасці вартавога, стаяў воддаль і смактаў самакрутку.
    -	Ты бачыш, колькі яны сабе ворагаў нажываюць, спакойна прагаварыў Ясь. А толку ня будзе...
    -	У некаторых людзей ёсьць нейкая патэнцыяльная нянавісьць да другіх, да тых, хто нейкімі якасьцямі пераўзыходзяць іх, — падтрымаў спакойны тон гутаркі Антось, хаця зрабіць гэта яму было нялёгка. Але такія дзеяньні да дабра не даводзяць...
    -	А, можа, гэта прыродная патрэба рабіць зло? перабіў Антося Ясь. — Нейкі ген зла, які пры спрыяльных умовах разьвіваецца і кіруе чалавекам. Вось зараз для яго насталі зручныя ўмовы.
    -	Такіх Бог карае, Антось кіўнуў галавой у бок лазні. Вось пачуе Бог праклёны бацькі і пакарае.
    Ясь уважліва паглядзеў на Антося і амаль што шэптам прагаварыў:
    -	Час неспакойны... У скляпку, у страсе, справа ад дзьвярэй карабін... Перахавай дзе... Можа спатрэбіцца...
    Антось тады яшчэ хацеў перапытаць, маўляў, каму спатрэбіцца, бо ён чалавек не вайсковы і страляць анікога не збіраецца, але толькі сказаў, што паглядзіць, бо да лазні, праз поле на кані вярхом, ляцеў Восіпчык.
    -	Хачу вас абрадаваць чорны варанок пад’ехаў, але ўвяз у балоце! Антось, запрагай каня, кінь пару клумкаў і вязі сваіх старых да грэблі. Я буду суправаджаць!
    -	Табе трэба ты й вязі! — адгукнуўся Антось.
    Пасля, праўда, Антось дапамог укласці ў воз, а пасля і загрузіць у машыну некалькі мяшкоў і клумкаў (ня больш аднаго мяшка і торбы на чалавека нормы ўстанаўліваў Пуценька), і неўзабаве новая партыя арыштаваных і раскулачаных, а гэта старыя Качаноўскія з дочкай пры калецтве і старыя Саковічы, былі адпраўленыя ў невядомасць. Тады яшчэ Пуценька суцешыў прысутных:
    -	Бяз іх спакайней будзе!
    Да хаты Антось ішоў злы і абураны такімі падзеямі на Качанюковым падворку. Дарогаю яго дагнаў Ян Сакалоўскі. Прысутнічаў ён на раскулачванні Саковічаў і, павод-
    ле яго расказу, ён гэтак жа, як і Антось, выступіў у абарону старых Саковічаў, але, зразумела, да яго голасу ніхто не прыслухаўся.
    -	Ты глядзі, што атрымліваецца, абураўся Сакалоўскі. Мы, праваслаўныя, цярпелі пры паляках, таму што не былі палякамі, як твой Качанюк, да прыкладу. Саветы абяцалі, што болей тут Польшчы ня будзе, а значыць, новая дзяржава будзе для нас, для беларусаў, рускіх і праваслаўных...
    -	Качанюк ня быў палякам, ён быў католікам...
    -	Усе роўна! Качанюка раскулачылі і правільна зрабілі. А вось за што Саковічаў, рускіх беларусаў, вывезьлі?
    -	На добрую галаву, дык анікога ня трэба было чапаць усе яны былі беларусамі...
    —	Ты, Антось, мяне з сабой не раўнуй — ты паляк, а я рускі... Ты да касьцёлу, да Полыпчы цягнуўся, а я да царквы, да бацюшкі, да Расеі матушкі...
    -	Ян, ты ж ужо ў веку чалавек, увесь сьвет аб’ездзіў, a разважаеш, як малое дзіцё гэтыя Саветы не прызнаюць, ані твайго бацюшкі, ані тваёй матушкі... У Вільні ўсіх беларусаў«кэпэзэбоўцаў» арыштавалі. Яны змагаліся за іх ідэалы, а іх, як ворагаў...! да нас можа дайсьці чарга...